Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры




старонка8/15
Дата канвертавання08.01.2018
Памер3.53 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15

Артыкул 99. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ад 16 лістапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з іншымі мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага кіравання згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.



Артыкул 100. Пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пасля надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на яе складаецца пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

2. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца як на комплекс або ансамбль матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці ў іх складзе, якія размешчаны ў розных месцах і належаць розным уласнікам гісторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымі карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. У пашпарце матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

4. Складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, у двухмесячны тэрмін з дня надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

5. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца навуковымi арганізацыямі, музеямі, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

6. Пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін экзэмпляр якога захоўваецца ва ўласнiка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, другі – у Міністэрстве культуры, трэці – у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць.

7. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях асобы, упаўнаважаныя мясцовымі выканаўчымі i распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання новых звестак уносяць у пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведныя змяненнi, якія афармляюцца на асобным лісце змяненняў.

8. Ліст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і змяшчае наступныя звесткі:

8.1. дату ўнясення змянення;

8.2. назву матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у пашпарт якой уносіцца змяненне, і падставы для яго ўнясення;

8.3. пункт пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносіцца змяненне;

8.4. змест змянення;

8.5. пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і подпіс спецыяліста, які ажыццявіў унясенне змянення.

9. Ліст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін экзэмпляр якога захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, другі накіроўваецца ўласнiку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, трэці – у Міністэрства культуры.

Артыкул 101. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Стварэнне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

2.1. захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця беларускага народа;

2.2. стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захавання інфармацыі аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору інфармацыі аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.4. садзейнiчання дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, выкананні навукова-даследчых, праектных, рамонтна-рэстаўрацыйных работ, iншых мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы;

2.5. садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

2.6. папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.

Артыкул 102. Парадак фармiравання, вядзення і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Фарміруе і вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. На гісторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

4.1. улiковыя даныя і месца знаходжання (арэал бытавання) гісторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

4.2. абгрунтаванне надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем рашэнняў дзяржаўных органаў, згодна з якімі культурнай каштоўнасці нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу рашэнняў дзяржаўных органаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

4.3. поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) уласнiка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, дата ўзнікнення права ўласнасці (іншага рэчавага права) на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць;

4.4. звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, звесткі аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх схема;

4.5. звесткi аб ахоўным абавязацельстве з указаннем даты і нумара яго рэгістрацыі;

4.6. iнфармацыя аб асобах, якія маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

4.7. звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, аб дазволах на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

4.8. кароткае апiсанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.9. характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.10. звесткi аб нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая ўваходзіць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і мае самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.11. гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

4.12. кароткая гiстарычная даведка аб гісторыка-культурнай каштоўнасці;

4.13. графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

4.14. архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы аб гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.

6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гісторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.

7. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта і ўнясенне ў іх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

8. Пры выкананнi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне спецыялiстамі Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, учыненне перашкод гэтым спецыялістам не дапускаецца. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых і праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Міністэрства культуры або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

9. За Міністэрствам культуры або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якія дазваляюць з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, прадастаўляць гэту інфармацыю ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым асобам, уводзіць ва ўжытак пэўныя раздзелы Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь у мэтах папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Карыстальнікамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Допуск да карыстання рэсурсамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнікаў Міністэрствам культуры.

Інфармацыя, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах інфармацыі, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з’яўляецца абавязковай.

Артыкул 103. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне:

1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. істотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.

Артыкул 104. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула) знiшчэнне нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэнне пагрозы іх знiшчэння, прычыненне ім шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне іх тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне, перамяшчэнне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дапускаецца пры наяўнасці:

2.1. заключэння Рады аб немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

2.2. навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.3. дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

3. Па рашэнні Міністэрства культуры ў выпадку правядзення мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў надзвычайных сітуацый, узброенага канфлікту дапускаюцца стварэнне пагрозы знiшчэння або прычынення шкоды нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.

4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санітарна-эпідэміялагічных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца навукова не абгрунтаванае змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўсталёўваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне ёй шкоды або яе знішчэнне.

На комплексе або ансамблі нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўсталяванне некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтых комплексу або ансамбля.

Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і месцаў пахавання, усталёўваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўная дошка на помніку археалогіі або месцы пахавання ўсталёўваецца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтых помніка археалогіі або месца пахавання.

Ахоўная дошка вырабляецца, усталёўваецца i захоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.

6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўсталёўвацца распазнавальны знак.



Артыкул 105. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта (слоя).

2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Ахоўныя зоны помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі.

3. Межы тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх межы, рэжымы ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнаму асяроддзю ў межах зон аховы i ўмовам іх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Артыкул 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 107. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры па:

1.1. захаванні i аднаўленні ўмоў для адраджэння, захавання, развiцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры беларускага народа, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

1.2. заахвочванні (у тым лiку матэрыяльна) носьбiтаў нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія спрыяюць захаванню, развiццю i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Істотнае змяненне ўмоў або стварэнне перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

Артыкул 108. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджванне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ, абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры.

3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаванні або археалагічныя вышуканнi, а ў выпадку, прадугледжаным пунктам 2 артыкула 104 гэтага Кодэкса, – іх перамяшчэнне, а таксама прымаюцца меры па захаванні нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 109. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковага абгрунтавання гэтага змянення.

2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

Артыкул 110. Недапушчэнне пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.

2. Пры будаўніцтве капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама пры размяшчэнні на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю і нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павінны ўлічвацца традыцыйны сілуэт і планіровачная структура населенага пункта.

Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Сродкі вонкавай рэкламы, якія размяшчаюцца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы, не павінны ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэкламы павінны размяшчацца, як правіла, асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі.

Эскіз сродку вонкавай рэкламы, які плануецца размясціць на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», без катэгорыі, на іх тэрыторыі і ў зонах іх аховы, узгадняецца з Міністэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.



Артыкул 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканні – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы і iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажоў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення і iншае).

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.



Артыкул 113. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і іншых работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Артыкул 114. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. аднаўленне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

1.2. дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу або ансамбля нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

1.3. кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.4. прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

1.5. перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;

1.6. рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку па ліквідацыі іх дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама па папярэджанні іх зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

1.7. раскрыццё – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

1.8. рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага рашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу або ансамбля матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі;

1.9. рэканструкцыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) звязаных са змяненнем іх асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, са змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб’ёму і (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;

1.10. рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай дакладнасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага рашэння i (або) гістарычнага характару размяшчэння нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзі.

Артыкул 115. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-даследчыя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Для помнікаў археалогіі дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца пры наяўнасці дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які прадугледжаны артыкулам 127 гэтага Кодэкса.

3. Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.

4. Форма дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры.



Артыкул 116. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях. Навукова-метадычнае кіраўніцтва і аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляюцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула.

Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальным прадпрымальнікам, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой пункта 2 гэтага артыкула.

2. Кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, за выключэннем работ, якія выконваюцца на фасадах нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або закранаюць іншыя іх адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці, якiя абумовiлi наданне ім статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi могуць ажыццяўляцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi ажыццяўляецца:

праектнай або навуковай арганізацыяй, у якой працуе грамадзянін (грамадзяне), які мае адпаведную квалiфiкацыю і вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады;

індывідуальным прадпрымальнікам, які мае адпаведную квалiфiкацыю і вопыт работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.

Артыкул 117. Пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.

2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей – атэстацыя) праводзіцца ў мэтах пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калі не вызначана іншае, – прэтэндэнт), і пацвярджэння ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыі.

Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.

3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

Атэстацыйная камісія дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры з пісьмовай заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта, выпіска з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі або пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці) (далей – дакументы аб правядзенні атэстацыі).

5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры дакументаў аб правядзенні атэстацыі.

6. У выпадку, калі не прадстаўлены дакументы аб правядзенні атэстацыі, прадугледжаныя пунктам 4 гэтага артыкула, атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы аб правядзенні атэстацыі ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

8. Атэстацыя праводзіцца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.

Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння атэстацыйнай камісіі.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры ў тэрмін, прадугледжаны часткай чацвёртай гэтага пункта, накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, выпіску з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне.

9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Міністэрствам культуры па ўстаноўленай ім форме бясплатна на пяць гадоў.

10. У выпадку невыканання і (або) неадпаведнага выканання грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, што пацвярджаецца заключэннем Рады, указанае пасведчанне рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць анулявана.

11. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і якому плануецца ануляваць указанае пасведчанне, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

Атэстацыйная камісія заслухоўвае тлумачэнні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні невыканання і (або) неадпаведнага выканання ім абавязкаў, прадугледжаных артыкулам 118 гэтага Кодэкса, і можа прыняць рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

12. Рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях накіроўваецца Міністэрствам культуры ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння. Праектная або навуковая арганізацыя не пазней за адзін рабочы дзень з дня атрымання рашэння аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях паведамляе аб гэтым грамадзяніну, у адносінах да якога прынята такое рашэнне.

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання такога рашэння асобамі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, абавязаны вярнуць у Міністэрства культуры гэта пасведчанне.

13. Праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, або індывідуальны прадпрымальнік, у адносінах да якога прынята такое рашэнне, праз шэсць месяцаў з дня прыняцця рашэння могуць паўторна прадставіць у Міністэрства культуры дакументы аб правядзенні атэстацыі.

14. Рашэнні аб адмове ў прыняцці заявы, аб непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, аб ануляванні пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях могуць быць абскарджаны ў суд.

Артыкул 118. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

1.1. забяспечваць узаемадзеянне зацікаўленых юрыдычных асоб і іх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.2. прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

1.3. вызначаць напрамкі навукова-даследчых работ;

1.4. забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

1.5. ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.6. прадугледжваць меры па захаванні матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры выкананні навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

1.7. забяспечваць навуковую абгрунтаванасць мер па захаванні матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

1.8. прымаць удзел у разглядзе праектных прапаноў i навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.9. забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, якія ўзнiкаюць пры выкананні работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.10. ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.11. забяспечваць фiксацыю матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання на ёй рамонтна-рэстаўрацыйных работ, а таксама фотафiксацыю да пачатку, у працэсе і пасля заканчэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ;

1.12. выконваць іншыя абавязкі пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Індывідуальны прадпрымальнік, якi мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны таксама ажыццяўляць аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 119. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Папярэдняму разгляду Радай падлягае навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або стварэння пагрозы іх знішчэння, прычынення ім шкоды або стварэння пагрозы яе прычынення, пагаршэння іх тэхнiчнага стану або стварэння пагрозы яго пагаршэння, навукова не абгрунтаванага змянення і пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

3. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.

4. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi гэтай навукова-праектнай дакументацыi.

5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.



Артыкул 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы

1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

2. У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, Міністэрства культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах выдае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 121. Ахоўнае абавязацельства

1. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы іх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнні iх захавання, у тым лiку ў выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), землекарыстальнікаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамі, якія ўпаўнаважаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, і рэгіструецца гэтымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Адзін экзэмпляр ахоўнага абавязацельства захоўваецца ва ўласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, другі – у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за сем каляндарных дзён з дня рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства накіроўвае ў Міністэрства культуры або юрыдычнай асобе, ім упаўнаважанай, звесткі аб уласніку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, якія падпісалі ахоўнае абавязацельства, з указаннем даты і нумара рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, у тэрміны, прадугледжаныя пунктамі 2 і 3 артыкула 75 гэтага Кодэкса.

3. Пры пераходзе права ўласнасці або іншага рэчавага права на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасці, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якім размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, ахоўнае абавязацельства, падпісанае былымі ўласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, лічыцца страціўшым сілу.

Артыкул 122. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку вызначэння такіх умоў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войск і воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з актамі заканадаўства ў мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай Узброенымі Сiламі Рэспублiкi Беларусь, iншымі войскамі і воiнскiмi фармiраваннямi Рэспублiкi Беларусь, забараняюцца.

4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, калі гэта абумоўлена неабходнасцю вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка