Комплексная работа 10 клас Варыянт 1 Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы




Дата канвертавання25.01.2018
Памер37.62 Kb.
Комплексная работа 10 клас
Варыянт 1


  1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:
    (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):




Род літаратуры

Аўтар

Сапраўднае імя

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне










“Летапісец”

Філасофская лірыка

Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі

Эпас










Апавяданне

Суровая праўда пра першую сусветную вайну. Аўтабіяграфічнасць апавядання. Гуманізм. Вобраз Яна Шымкунаса

Драма

Янка Купала










Пошукі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Вобразы Сымона, Зосі, Старца, Незнаёмага.

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Максім Гарэцкі, “Літоўскі хутарок”, Іван Луцэвіч, сацыяльна-філасофская (філасофская) драма [не могуць быць прынятыя за правільныя адказы сацыяльна-пабытовая драма, аўтабіяграфічная драма, гістарычная драма], “Раскіданае гняздо”.




  1. Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі, і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Паэма, барока, ямб, сентыменталізм, развязка, рамантызм, раман, камедыя, апавяданне, байка.
Правільныя адказы: развязка (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора), ямб (вершаваны метр); астатнія тэрміны ў групах абазначаюць або мастацкія сістэмы, або жанры твораў.
3. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 7 балаў):
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я ___________ з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

________________каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў __________ сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь ____________________ раз на яе, – у расстанні

Там з ёй зліём мы ___________________ свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...


Правільныя адказы: спаткаўся, Ціхім, затаіўшы, іншы, пагляды. “Раманс”. Максім Багдановіч.
Варыянт 2


  1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы
    (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):




Род літаратуры

Аўтар

Сапраўднае імя

Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне










“Слуцкія ткачыхі”

Грамадзянская лірыка

Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

Эпас







“Губаты”




Дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду




Янка Купала







Камедыя з элементамі драмы

Канфлікт пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці, індывідуалізацыя мовы персанажаў, элементы вадэвілю

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Генрых Далідовіч, Генрых Далідовіч, апавяданне,


драма, Іван Луцэвіч, “Паўлінка”.


  1. Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі, і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Раман, экспазіцыя, развязка, лірызм, энцыклапедыя, завязка, апавяданне, паэма, эпізод, кульмінацыя, камедыя, байка, верш.



Правільныя адказы: лірызм (характарыстыка настраёвасці, спосабу пабудовы дыялога паміж аўтарам і чытачом), энцыклапедыя (від навуковага выдання);
усе іншыя тэрміны ў групах абазначаюць жанры літаратуры або элементы сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора.


  1. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 7 балаў):

Трэба дома бываць часцей,


Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не _____________-,
Каб не страціць святое штосьці.
He забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню __________________ асвер
________________________ руку да пахі.
He забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.
He забыць, як марозам злым
____________________ пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.
Помніць свой на ____________________ цень,
He забыць, як завуць суседа,
He забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страціў святое штосьці.

Правільныя адказы: ачарсцвець, цыбаты , Запускае, Клямка, іржышчы. “Трэба дома бываць часцей”. Рыгор Барадулін


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка