Комплексная работа па беларускай мове




Дата канвертавання31.12.2017
Памер41.07 Kb.

Комплексная работа па беларускай мове


7 клас

Паважаныя ўдзельнікі! Набраная вамі колькасць балаў будзе зменшана пры наяўнасці памылак (моўных, арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных).


Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы



































Заданне 1. Утвараем формы прошлага часу ад дзеясловаў з суфіксам -ну: глынуць – глынуў, гукнуць – гукнуў, дыхнуць – дыхнуў, але гаснуць – гас, горкнуць – горк, смагнуць – смаг.

Растлумачце, чым адрозніваецца характар утварэння форм прошлага часу ў гэтых дзеясловах.



Максімальная колькасць балаў – 2.















Заданне 2. У залежнасці ад рытмічнай і інтанацыйнай арганізацыі выказванне «Вучыцца – наша мэта!» можа мець некалькі значэнняў. Раскрыйце іх, прывёўшы неабходны кантэкст. Што выступае асноўным сродкам размежавання значэння ў межах аднаго выказвання?

Максімальная колькасць балаў – 4.

Вучыцца – наша мэта!

Вучыцца – наша мэта!

Вучыцца – наша мэта!

Сродак размежавання значэнняў:


Заданне 3. На пянёчку прыгрэліся апенькі, што адна перад адной выцягвалі ўгору доўгія шыі. Чым адрозніваецца вымаўленне гука [н’] у выдзеленых словах? (Апішыце палажэнне языка ў ротавай поласці пры вымаўленні гэтых гукаў).

Максімальная колькасць балаў – 2.












Заданне 4. Прыведзены сербскія словы і іх пераклады на беларускую мову ў змененай паслядоўнасці: дрво̀сеча, за̀сенак, ка̀зивāч, коло̀течина, кра̀чати апавядальнік, каляіна, лесаруб, ісці, цень.

Знайдзіце і запішыце беларускія адпаведнікі да сербскіх слоў.



Максімальная колькасць балаў – 5.











Заданне 5. У рэкламе нас папярэджваюць уважліва чытаць дамову. Але наколькі ўважліва мы чытаем мастацкія тэксты?

Паразважайце над значэннем выдзеленых слоў (звярніце ўвагу на кантэкст) і запішыце адпаведнікі да выдзеленых слоў з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».



Максімальная колькасць балаў – 3.

1) Так утворан гэты свет: / Грэе сонца, ходзяць хмары, / Носяць снег і дождж і гром, / Ночкай вынікнуць стажары, / І бяздонныя амшары / Зоркі высцелюць руном...

2) Разоў пяць губляў авечкі, / Шкоды ў полі нарабіў, / Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, / Вератнік аўса прыбіў!

3) …Дзед залішне скупават,



Толькі цешыць абяцанкай…

І стары, а жыве зманкам,

Дзед – шалыга, шалахта.

Словы

Значэнне слоў

1) стажары




2) вератнік




3) шалыга, шалахта





Заданне 6. Калі ў Беларусі гавораць на беларускай мове, то ў В’етнаме – на в’етнамскай, у Ватыкане – на ватыканскай, у Канадзе – на канадскай, у Мексіцы – на мексіканскай, у Карэі – на карэйскай.

Так гэта ці не? Адказ абгрунтуйце.



Максімальная колькасць балаў – 5.












Заданне 7. Аднавіце невядомыя кампаненты лексічнай прапорцыі.

Аблічыць (бел.) – _______________ (руск.);

обсчитать (руск.) – _________________ (бел.).

Максімальная колькасць балаў – 2.
Заданне 8. Слухаем радыё і выпраўляем памылкі. Падкрэсліце ў дужках правільную форму.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1) Мы не гарантуем (за стан здароўя, стан здароўя, станам здароўя) вашага брата. 2) Атаясамленне аднаго рода з’яў (другому, з другім, да другога) метадалагічна няправільнае. 3) На пасяджэнні ён ахарактарызаваў (аб становішчы, становішча, пра становішча) у краіне.


Заданне 9. Адзначце, якая з прыведзеных прыказак-наватвораў не мае адпаведнікаў у беларускай мове па структуры, значэнні і гучанні. Адказ абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

(А) Баба з калёс, і сена цэлае.

(Б) Бабу з калёс не выпрастаеш.

(В) Баба з калёс – далей заедзеш.

(Г) Паволі едзеш – каню свята.

(Д) Баба з калёс – дзеду лягчэй.














Заданне 10. Запішыце беларускія адпаведнікі да канструкцый са словам дело.

Максімальная колькасць балаў – 3.

В чем дело?

В чем дело!

Вот так дело!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка