Комплексны занятак для дзяцей старэйшай групы Тэма: «Адзенне з лёну»




Дата канвертавання03.09.2018
Памер24.39 Kb.
Комплексны занятак для дзяцей старэйшай групы

Тэма: «Адзенне з лёну».

Праграмныя задачы: пазнаёмiць дзяцей з нацыянальным беларускiм адзеннем, яго каляровым спалучэннем; праз гульнi i танцы развiваць цiкавасць да вуснай народнай творчасцi, праз дэкаратыўную дзейнасць дзiцячую творчасць i павагу да працы; замацаваць веды пра адлюстраванне беларускага ўзору, навык працы з нажнiцамi; выхоўваць любоў да Радзiмы.

Матэрыял: беларуская вопратка, насенне лёну, лён, кудзеля, кардонны сiлуэт лялькi, рознакаляровыя кавалачкi паперы геаметрычнай формы, сiлуэты адзення для лялек.

Ход заняткаў

В. Сёння мы з вамi пазнаёмiмся з нацыянальным беларускiм адзеннем. (Дзецi падыходзяць да прыгожага куфра, разглядаюць яго.) Калi ласка, сядайце зручней вакол куфра. Цiкава, што там?

Даўным-даўно ў такiх вось куфрах вашы бабулi захоўвалi адзенне, абутак. Вось паглядзiце: што гэта я дастала з куфра? Можа, хто ведае, як называецца гэтая вопратка? Мы ж вельмi багата з вамi разглядалi кнiжак з вопраткай. (Адказы дзяцей.)

Так, гэта кашуля. Яе шылi з даматканай тканiны, якая называлася палатно. Вельмi карпатлiвая была гэтая праца. Спачатку, у траўнi, сеялi вось такiя зярняткi — насенне лёну. Калi добра даглядалi, то вырастаў вось такi лён. Потым гэту тканiну адбельвалi i шылі любую вопратку. Кашулi шылi розныя — з адкладнымi i стаячымi каўнярамi, рукавы заканчвалiся абшлагамi цi манжэтамi. Аздаблялi іх прыгожым арнаментам, якi закрываў амаль увесь рукаў.

Уважлiва паглядзіце на кашулю. Геаметрычны цi раслiнны арнамент на ёй? Правiльна, геаметрычны. Васьмiкутная зорачка, i крыжы, i палосы тут ёсць.

Якога колеру кашуля? Так, белага, а арнамент — чырвонага i чорнага. А чаму чырвонага колеру заўсёды больш у беларускай вопратцы? Так, таму што чырвоны колер азначае жыццё, радасць, вяселле. Яшчэ ў старадаўнiя часы верылi, што чырвоны колер нiбыта засцерагаў ад злых духаў i надаваў моц i дужасць рукам у працы. А што азначае чорны колер? Так, гора, смутак. Як называецца гэтае адзенне?

(Выхавальнік паказвае на андара i спаднiцу).

Вельмi прыгожы андарак. Шылi такiя андаракi з некалькiх прамавугольных полак, на талii тканiну збiралi ў складкi. Скажыце, а якi дэкаратыўны малюнак на спаднiцы? Так, клетка, падоўжаныя i папярэчныя палосы. А колеру якога? Правiльна, чырвонага з чорным, блакiтнага з чорным.

Ой, а гэта што ў куфры? (Фартух.) Параўнайце арнаменты фартуха i кашулi.

Згодна, арнамент фартуха адпавядаў арнаменту кашулi. Яшчэ iх упрыгожвалi карункамi, махрамi i шылi ў зборку.

Вось гэта, дзецi, гарсэт. Яго аздаблялi вышыўкай, аплiкацыяй, тасёмкаю, стужкаю. Мужчынскае адзенне складалася з палатнянай кашулi з поясам, вузкiх штаноў.

Даўным-даўно бабулi i дзядулi апраналiся вось у такую вопратку на святы. У ёй яны весялiлiся, танцавалi, спявалi. А зараз давайце праспяваем i патанцуем «Лянок».

(Дзецi спяваюць i танцуюць.)

А цяпер уявiце сабе, што вам пашылi кашулi, спаднiцы, фартухi, але яшчэ не ўпрыгожылi iх. Упрыгожыць даручылi вам. Давайце ж уявiм сябе сапраўднымi мастакамi i возьмемся за работу.

Дзецi бяруць выразаныя з паперы сiлуэты адзення i ўпрыгожваюць

яго арнаментам, якi складаецца з раней загатаваных рознакаляровых кавалачкаў паперы геаметрычнай формы. Калi работа зроблена, «надзяваюць» адзенне на зробленую з кардону ляльку.

В. Малайцы, дзецi! У якiх прыгожых, цудоўных убраннях вашы

лялькi-беларусачкi. Назавiце вопратку сваёй лялькi. (Адказы дзяцей.) Вопратка чыёй лялькi вам спадабалася i чаму? (Адказы дзяцей.)

Малайцы, мне таксама спадабалiся вашы работы.



Выкарыстаная літаратура:

Журнал “Пралеска”, 2012 год, №4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка