Конкурс 10 клас Заданне Вызначце віды сінонімаў: стылістычныя




Дата канвертавання31.01.2018
Памер25.54 Kb.

ШКОЛЬНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС

10 клас
Заданне 1. Вызначце віды сінонімаў: стылістычныя (1), семантычныя (2 ). (0.5 бала за кожную пару = 5 балаў )

Ланіты – шчокі ( ), канчатак – флексія ( ), барацьба – змаганне ( ), павучанне – сентэнцыя ( ), хадзіць – совацца ( ), дужы – моцны – магутны ( ), малы – маленечкі – малюпасенькі ( ), усвядоміць – разабрацца ( ), вынослівы – цягавіты ( ).



Заданне 2. Раскрыйце сэнс фразеалагізмаў. (0.5 бала за фразеалагізм = 3 балы)

Варона загуменная - __________________________________________________________________;

чортаў тузін - __________________________________________________________________;

паскакаць дроздзіка - __________________________________________________________________;

браць на цугундар - __________________________________________________________________;

даставаць гізунты - __________________________________________________________________;

паўтары людскога - __________________________________________________________________.

Заданне 3. Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу: 1- колькасць літар і гукаў супадае, 2- гукаў больш, чым літар, 3- літар больш, чым гукаў. (0.5 бала за слова = 8 балаў)

Галалёд ( ), адстаяць ( ), аб’іньваць ( ), раз’езд ( ), цётцы ( ), паілка ( ), бэлька ( ), рыззё ( ), пазнаёмцеся ( ), дождж ( ), дрожджы ( ), адкульсьці ( ), індзеец ( ), б’еш ( ), дзіця ( ), гарадскі ( ).



Заданне 4. Падкрэсліце словы з вытворнай асновай. (0.5 бала за правільна выбранае слова)

Выспа, высокі, даліна, дакумент, дакуль, далей, жменя, жанчына, журавель, жоўць, журба, жыллё, дзіця, дзірка, дзірван, дзіва, кавалак, калектыў, каліна, калоссе, камень, наўгад, націск, некуды, скрозь, скрынка, спакой, стол, страла, фабрыка, шафер, шахцёр, яўны.



Заданне 5. Вызначце род складанаскарочаных слоў .( 0.5 бала за слова = 5 балаў )

БелТА ( ), СНД ( ), гарана ( ), НАН ( ), КДБ ( ), ФСБ ( ), МТЗ ( ), лясгас ( ), калгас ( ), АТС ( ).



Заданне 6. Утварыце ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя. (0.5 бала за правільны запіс = 5 балаў)

4; 80; 90; 100; 300; 700; 800; 2004; 10000; 27000.



Заданне 77. Падкрэсліце ненарматыўныя словазлучэнні. ( 0.5 бала за правільна выбранае словазлучэнне)

Загадчык кафедрай, сумаваў па сваіх блізкіх, старшая трэнер Пятрова, не выканаць гэтую работу, паляваць на зайцоў, адплаціць дабром за дабро, стаць у поўны рост, у каго вы навучыліся іграць, праўда даражэй за грошы, выгадавалі пяцярых цялят.



Заданне 8. Расстаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. ( 0.5 бала заправільны сказ=3.5б.)

І пайшоў хлопец куды вочы глядзяць.

Дэканат паведамляў што я залічаны і што заняткі пачнуцца першага верасня.

Двойчы тры шэсць.

Язда на веласіпедзе не цяжкі занятак.

Медсястра старалася выканаць прызначэнне як мага лепш.

Народ не месціцца ў хаце адчыняюць дзверы.

Якую вартасць у параўнанні з багаццем мае сапраўднае шчырае пачуццё?



Заданне 9. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую, вызначце яго стыль, абгрунтуйце свой вывад. ( 5 балаў+ 1 бал + 2 балы = 8 б.)

Снежная крупа уже густо обсыпала шершавые камни. Деревяшки скользили по ним на очень крутых местах, и, чтобы не упасть с ношей, Иван старался идти боком, как лыжник при подъёме на склон. Сначала он не чувствовал тяжести её маленького тела – слегка поддерживал её за ноги и согнувшись, упорно лез вверх. Но скоро порыв его всё же ослабел, появилось желание остановиться, выпрямиться, вздохнуть – в груди не хватало воздуха. Правда, он согрелся, разгорячённому телу нипочём стал горный ветер, внутри тоже горело, от удушья раздирало лёгкие. (По В. Быкову)



Заданне 10. Запішыце псеўданімы наступных пісьменнікаў (0,5 бала за правільныадказ=1б.)

Зміцер Жылуновіч- _________________________________________________



Мікалай Раманоўскі - _______________________________________________

Максімальная колькасць балаў – 50.5б


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка