Конкурс чытальнікаў тв о раў М. Багдановіча



Дата канвертавання09.04.2017
Памер83.81 Kb.
#7367
ТыпКонкурс


Сэрцам роднага слова краніся

Конкурс чытальнікаў твораў М.Багдановіча







Мэта. Паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча; прывіваць мастацка-эстэтычны густ і захапленне нашай культурай.

Абсталяванне: партрэт М. Багдановіча, ілюстрацыі да вершаў, выстава кніг, васількі.


Ход мерапрыемства

Вучань чытае:

Я думаю аб знакамітых продках,

Якіх шмат хто не ведае ў нас.

Было жыццё іх бурным, як паводка,

Яны на многа абганялі час.

Іх узвышала вернасць ідэалам,

На новай ніве руніўся сявец.

У будучыню зерне прарастала

Каб золатам калосся зазвінець.

Ён нёс свой крыж цярпліва,

без ныцця.

Як самабытны, непаўторны творца,

Хоць рана згасла полымя жыцця,

Ды ўсё гарэць, не згаснуць яго зорцы.


Настаўнік. Добры дзень, шаноўныя госці, калегі, сябры! У нашай школе свята. Мы вітаем удзельнікаў конкурсу чытальнікаў “Сэрцам роднага слова краніся…”, які стаў ужо традыцыйным у нашай школе.

Запрашаю паслухаць удзельнікаў і пераможцаў гарадскога конкурсу чытальнікаў вершаў Ніла Гілевіча.




1

Трубкіна Дар’я

Н. Гілевіч

“Балада, якую немагчыма закончыць”

2

Пыцько Арына

Н. Гілевіч

“Снежны дзед”


Настаўнік. 2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. І ў гэтым годзе адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Максіма Багдановіча. Сваімі творамі ён узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. Сённяшні конкурс мы прысвячаем Максіму Багдановічу. Журы будзе ўважліва слухаць і па выніках конкурсу аб’явіць пераможцаў. Як вы думаеце, чаму ў маіх руках васількі?
Адказы вучняў.
Настаўнік. Максіма Багдановіч - чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу, які нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску.

У Мінску сям’я Багдановічаў пражыла да 1896 г. У гэтым годзе памірае маці паэта, і сям'я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Вучыцца Максім пачаў з шасці гадоў. Да гэтага з ім займаўся бацька, які меў педагагічную адукацыю. Калі Багдановічу споўнілася 16 гадоў, віленская газета «Наша Ніва» надрукавала яго першы твор – апавяданне «Музыка».

У сямнаццаць гадоў ён ужо піша вершы, якія мы сёння называем хрэстаматыйнымі. Усе, хто ведаў паэта, не праміналі кожны раз падкрэсліць, што гэта быў прыгожы юнак, высокі, з каштанавымі валасамі, што хваліста пераліваліся, з карымі вачыма, адухоўленым тварам.

Запрашаю пазнаёміцца з сямейным альбомам М. Багдановіча.


Прэзентацыя “ Па старонках сямейнага альбома М. Багдановіча”

Гучыць песня «Слуцкія ткачыхі ».

2-гі вядоўца. Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душой, Максім піша на роднай беларускай мове. Мове бацькоў і прадзедаў ён навучыўся з кніг.

Бацька паэта быў выдатным беларускім вучоным-этнографам, меў багатую бібліятэку самых разнастайных кніг пра Беларусь, якімі захапіўся ў гады дзяцінства і Максім. Менавіта гэтыя кнігі абудзілі ў ім цікавасць да роднага краю, яго трагічнага лесу, яго людзей і прыроды – цікавасць, якая перарасла затым у самаахвярную любоў, вялікую мэту ўсяго жыцця. Запрашаю паслухаць вершы .


Паэтычны вернісаж



ПІІ

Аўтар

Назва твора

1

Юхневіч Віялета

М. Багдановіч

“Жывеш не вечна, чалавек…”

2

Ісмагілава Лізавета

М. Багдановіч

“Маладыя гады”

3

Шульга Аліна

М. Багдановіч

“Зорка Венера”

4

Аляксееў Аляксандр

М. Багдановіч

“Кінь вечны плач свой аб старонцы”

5

Болдарава Анастасія

М. Багдановіч

“На чужыне”

6

Якушава Анастасія

М. Багдановіч

“Маладыя гады”

7

Парэчына Ульяна

М. Багдановіч

“Жывеш не вечна, чалавек…”

8

Сакалова Карына

М. Багдановіч

“Зімовая дарога”


1-шы вядоўца. Вялікую ролю ў ранняй творчасці М.Багдановіча займаюць вершы аб прыродзе. Гэтыя вершы, населеныя міфічнымі істотамі, складаюць вельмі сваеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыкі, старонку, якую ў сілу абставін мог напісаць толькі Багдановіч і якую нельга паўтарыць. Лесуны, вадзянікі і русалкі так арганічна ўведзены ў паэтычную фактуру вершаў, што зусім не псуюць хараства рэалістычных малюнкаў, а толькі надаюць ім адметны каларыт і дапамагаюць стварыць пэўны настрой.Праслухаем верш “Вадзяннік”.

Чытанне верша «Вадзянік». Чытае Мятлюк Пётр.

2-гі вядоўца. У творчасці Багдановіча ёсць нямала пранікнёных радкоў аб велічы і харастве прыроды. Свет прыроды, бясконца разнастайны ў сваіх формах, гуках і колерах, любой парой года і ў любую часіну дня хваляваў паэта. Запрашаю паслухаць вершы .
Паэтычны вернісаж



ПІІ

Аўтар

Назва твора

1

Чурык Ягор

М. Багдановіч

“Зімовая дарога”

2

Змітрачэнка Максім

М. Багдановіч

“Маёвая песня”

3

Мяцейка Мілана

М. Багдановіч

“Завіруха”

4

Каськовіч Яўгеній

М. Багдановіч

“Прывет табе, жыццё на волі”



1-шы вядоўца. Багдановіч лічыўся б выдатным паэтам нават тады, калі б ён нам пакінуў толькі вершы аб роднай прыродзе. На шчасце, яго паэтычны талент шчодра раскрыўся не толькі ў пейзажнай лірыцы, але і ў творах сацыяльна-грамадскага зместу, і ў вершах пра каханне, філасофскіх мініяцюрах на тэму жыцця і смерці, распрацаваў класічныя жанры вершаў,пісаў байкі.
Чытанне вершаў

1

Жураўлёва Анастасія

М. Багдановіч

“Трыялет”

2

Сямчонак Уладзімір

М. Багдановіч

“Варона і чыж”


2-гі вядоўца.Багдановіча гняла пакутная думка аб бяспраўным становішчы свайго народа, якім адвеку пагарджалі, якому адмовілі нават у элементарным чалавечым праве на пратэст і які вымушаны быў крычаць «Дзякуй» там, дзе трэба было крычаць «Ратуйце!».

Але ў сэрцы паэта жыла надзея. I тады з хворых грудзей вырываліся на свет пругкія, звонкія, прамяніста-яркія радкі.

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня...



1-шы вядоўца

З жыццём Багдановіча цесна звязаны лёс Ганны Какуевай. Яна - сястра таварыша Максіма, гімназістка, удзельніца вясёлых студэнцкіх вечарынак, на ўсё жыццё паланіла сэрца паэта. Гэта была прыгожая дзяўчынка з тонкімі рысамі твару і цёмнымі вачыма. Добра ведала некалькі замежных моў, цудоўна грала на піяніна. Максім ведаў, што Ганна пасля інстытута будзе паступаць у Пецярбургскую кансерваторыю і разлічваў сам паступіць у Пецярбургскі універсітэт і быць побач з каханай.

Светлае пачуццё кахання стала асновай да паэмы «Вераніка», дзе паэт стварыў вобраз каханай, поўны высокай красы і чароўнасці.

Запрашаю паслухаць песню “Вераніка”.

Але марам паэта не суджана было здзейсніцца, яны мелі зусім нядоўгі век. Цётка Ганны, якая апекавала дзяўчыну, зведаўшы пра хваробу Максіма на сухоты, робіць усё, каб перашкодзіць каханню і амаль сілаю выдае яе замуж за другога. Розумам паэт адчуваў заканамернасць такога зыходу. Розумам, але не душой.



Вашай увазе прадстаўляе верш інтымнай лірыкі “Першая любоў” Баранчук Дзмітрый.
2-гі вядоўца

Восенню 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, Багдановіч пераязджае ў Мінск і ўладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію. Але пагібельная хвароба, якая ўвагнала ў магілу яго маці і старэйшых братоў, прымушае кінуць усё - планы, справы, сяброў.

Нарэшце сябрам удалося сабраць грошы, і Максім Багдановіч паехаў на поўдзень на лекаванне. Сярод рэчаў, якімі ён даражыў, было маленькае люстэрка ў металічнай аправе, што засталося яму ў памяць ад маці. Перад ад'ездам сястра Бядулі нечакана выпусціла з рук люстэрка, яно разбілася. Бледнасць заліла твар Багдановіча і ён прашаптаў: «Усё, цяпер усё». Усе кінуліся яго супакойваць, угаворваць і толькі на вакзале, расчулены цеплынёй праводзінаў, ён забыўся пра гэты выпадак.

Блізілася трагічная развязка. Паэт пра гэта ведаў і яшчэ больш настойліва працаваў: думкі і пачуцці, якімі ён жыў, так і прасіліся на паперу.

Горка было яму ведаць, што яго чакае. Столькі яшчэ засталося не зробленым, не напісаным, не пражытым. Пра сваю хуткую смерць ён ведаў, але не страціў мужнасці, не змаладушнічаў; Аб смерці ён гаворыць у вершах проста і натуральна, як аб жыцці, аб каханні, без адчаю і жаху.

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю...

Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі. Крыўдна мала суджана было пражыць Багдановічу - ён памёр на дваццаць шостым годзе жыцця . Імя паэта стала адным з самых дарагіх у памяці ўдзячных нашчадкаў.

Гучыць песня “Зорка Венера”
1-шы вядоўца

Мы вельмі любім сваю зямлю. Мы памятаем славутыя імёны нашых продкаў. Наша зямля, краіна - адзіная, чароўная і непаўторная. Чым так прываблівае беларуская зямля? Напэўна, не толькі сваёй сціплай і рамантычнай прыродай, мовай, казкамі, легендамі, але і людзьмі, якія жылі і жывуць тут. Гэтаму пасведчанне зорка беларускай паэзіі - М. Багдановіч.

Дзякуй. Да новых сустрэч.
Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне.

Стрэльчанка Т.Р.




Каталог: uploads -> doc -> 06c4
doc -> Расце Расце
doc -> 1. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці
doc -> Тэма: неабсяжны свет загадак
doc -> Урок атрымання новых ведаў. Выгляд навучальнага заняткі: урок-даследаванне
doc -> Наша мова Ведаць, беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць. Школа
doc -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
doc -> Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
doc -> Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў
doc -> Урок хіміі па тэме


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал