Конкурс для дзяцей і юнацтва "Мне засталася спадчына"




Дата канвертавання02.04.2017
Памер106.5 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Міністр адукацыі

Рэспублікі Беларусь
І.В.Карпенка
27 лютага 2017 г.

План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па

святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і

Якуба Коласа




п/п


Назва мерапрыемства

Тэрміны выканання

Адказныя за выкананне

І. Правядзенне культурных мерапрыемстваў з прыцягненнем да ўдзелу ў іх дзеячоў культуры і мастацтва і інш.

1.

Паэтычны вечар “Мой родны кут, як ты мне мiлы”

люты

2017 года



Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”

2.

Літаратурны абласны конкурс для дзяцей і юнацтва “Мне засталася спадчына”

люты-

сакавік 2017 года



Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

3.

Абласны лінгвістычны конкурс “Ведай беларускую мову”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

сакавік

2017 года



Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама

4.

Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

красавік

2017 года



Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама

5.

Рэспубліканскі інтэрактыўны праект “Рэцытацыя. Славутыя песняры роднай нівы. Я мільённая часціна”


студзень-красавік

2017 года



Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”

6.

Літаратурна-мастацкі праект “Літ.Aрт”: літаратурная акцыя “Чытаем разам па-беларуску” (сумесна з дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы)

красавік

2017 года




Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”

7.

Літаратурна-музычная гасцёўня “Песняры зямлі беларускай”

красавік

2017 года



Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”

8.

Рэгіянальны тур міжнароднага конкурсу красамоўства “Цыцэроній-2017” (прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)

красавік

2017 года



Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

9.

Літаратурны дыктант па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа

май

2017 года



Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы агульнай сярэдняй адукацыі


10.

Адкрытая віктарына для педагогаў, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

май-верасень

2017 года



Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

11.

Адкрытая лекцыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

май-верасень

2017 года



Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

12.

Рэспубліканскі конкурс па фларыстыцы “Купальская красачка”

чэрвень-ліпень

2017 года



Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”

13.

Арганізацыя і правядзенне літаратурна-музычных вечарын, кампазіцый, сустрэч і пректаў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу года

Установы адукацыі

14.

Тэматычныя чытанні, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу года

Установы вышэйшай адукацыі

15.

Купалаўская вечарына ”Пявучае купалаўскае дрэва”

на працягу года

Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама,

установы агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці



16.

Акцыя “Чытаем разам творы Янкі Купалы, Якуба Коласа” (для вучняў, педагогаў, бацькоў)

на працягу года

Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы агульнай сярэдняй адукацыі


17.

Літаратурныя віктарыны, гульні, конкурсы і лекцыі па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у т.л. сярод замежных студэнтаў

на працягу года

Установы вышэйшай адукацыі

ІІ. Правядзенне навуковых, навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і інш.

1.

Круглы стол для вучоных, метадыстаў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Сучаснае прачытанне твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа”

красавік

2017 года



Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

2.

Навуковая канферэнцыя “Педагагічная спадчына К.М.Міцкевіча (Якуба Коласа) у кантэксце сучаснай адукацыі”

май

2017 года



Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

3.

Круглы стол у рамках семінара для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі суайчыннікаў замежжа “Фарміраванне станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь”

май

2017 года



Упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама


4.

Дыстанцыйнае даследаванне “Грамадская, культурная і адукацыйная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа”

май-

верасень


2017 года

Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

5.

Навукова-практычная анлайн-канферэнцыя “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа: актуальныя кірункі навуковых даследаванняў і адукацыйная практыка”

верасень-снежань

2017 года



Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

6.

Круглы стол, прысвечаны метадычнай спадчыне Я. Коласа (у рамках семінара настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры “Сучасныя падыходы да забеспячэння якасці моўнай і літаратурнай адукацыі”)

лістапад

2017 года



Упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама


7.

Міжнародная навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя “Дыялог культур: мінулае і сучаснае: да 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа”

лістапад

2017 года



Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”

8.

Арганізацыя канферэнцый, круглых сталоў, прысвечаных навуковаму разгляду і аналізу творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу года

Установы вышэйшай адукацыі

ІІІ. Арганізацыя экскурсій, выставаў (прэзентацый), звязаных з творчасцю пісьменнікаў і інш.

1.

Выданне юбілейнага каляндарнага зборніка навуковых работ “Працы кафедры беларускай літаратуры. Выпуск IV”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

сакавік

2017 года



Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

2.

Рэспублiканскi конкурс фотаздымкаў “Краіна мая дарагая” (у рамках рэспублiканскай акцыi навучэнскай моладзi “Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся”)

сакавiк-красавiк

2017 года



Установа адукацыі “Рэспублiканскi цэнтр iнавацыйнай і тэхнiчнай творчасцi”

3.

“Купала-арт” – творчыя работы па матывах твораў Янкі Купалы ў межах літаратурна-мастацкага праекту “Літ.Арт”

сакавік-май

2017 года



Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”

4.

Рэспубліканскі конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі

сакавік-лістапад

2017 года



Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”

5.

Студэнцкі сход у Вязынцы, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

май 2017 года

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

6.

Аўтапрабег па гістарычных мясцінах, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

жнівень

2017 года



Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

7.

Віртуальная выстава “Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа”

кастрычнік-лістапад

2017 года



Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

8.

Інтэрактыўныя экскурсіі па музеі Якуба Коласа “Купалава і Коласава спадчына – гонар Беларусі”

на працягу года

Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама,

установы адукацыі Брэсцкай вобласці



9.

Тэматычныя кніжныя (у тым ліку віртуальныя) выставы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу года

Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы адукацыі


10.

Экскурсіі ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа, мемарыяльны музей-сядзібу Акінчыцы, на радзіму Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу года

Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы адукацыі


11.

Тэматычная выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа

на працягу года

Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы адукацыі


12.

Фестываль дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”


на працягу года

Упраўленні адукацыі аблвыканкамаў,

камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама,

установы агульнай сярэдняй адукацыі


13.

Падрыхтоўка прэзентацый, мультымедыйных праектаў, выпуск тэматычных нумароў газет, у т.л. насценных

на працягу года

Установы адукацыі

14.

Наведванне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

на працягу года

Установы адукацыі



Начальнік упраўлення

агульнай сярэдняй адукацыі

С.В.Уклейко


Начальнік упраўлення

вышэйшай адукацыі

С.А.Каспяровіч


Намеснік начальніка ўпраўлення

прафесійнай адукацыі

А.М.Мацюшонак


Начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы

М.А.Саротнік



Начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі

А.М.Змушко



Начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці

В.І.Валасацікаў




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка