Конкурс «Мой родны горад»




Дата канвертавання14.10.2017
Памер52.16 Kb.
У сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі

ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Гісторыка-краязнаўчы конкурс

«Мой родны горад»
ЧАСТКА А
1. Дзе на Вілейшчыне былі знойдзены сляды месцазнаходжання найстара-жытных людзей?

2. Асаблівую цікавасць маюць камяні незвычайнай формы з рознымі знакамі. Адны лічылі іх святымі, другія – чортавымі, адным пакланяліся, іншыя стараліся абмінуць. Да якой катэгорыі адносяцца камяні каля в. Сцеберакі?

3. Адзін з камянёў–валуноў на Вілейшчыне носіць назву “Лысіна Паца”. Адкуль пайшла гэта назва? Што вам вядома пра гэтыя камяні?

4. Вілейскае мора на рацэ Вілія - штучны вадаём Беларусі. Укажыце плошчу, даўжыню, найбольшую шырыню і глыбіню Вілейскага мора.

5. Кім, калі і з якой нагоды была напісана манаграфія “Вілія і яе берагі”?

6. Аляксандр Уласаў нарадзіўся ў Вілейцы ў 1874 годзе. Чым праславіў сваё імя наш зямляк?

7. 11 кастрычніка (22 па новым стылі) 1672 г. у в. Касута нарадзіўся Піліп Орлік, фігура супярэчлівая і дзейсная. Чым адметная дзейнасць Піліпа Орліка?

8. Пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам А.Т.Б. Касцюшкі ўдзельнікі паўстання былі пазбаўлены царыцай сваіх уладанняў. Назавіце, каму перайшлі гэтыя ўладанні.

9. Шляхецкія сядзібна – паркавыя ансамблі на Вілейшчыне вядомыя з 15 ст. Да нашых дзён іх захавалася 11. Назавіце назвы гэтых сядзіб і іх былых уладальнікаў.

10. Якія навучальныя ўстановы дзейнічалі ў Вілейцы ў канцы (1899 г.) ХIХ ст.?

11. Пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго верша. І ўсё ж спадчына прадстаўніка беларускай літаратуры ХIХ ст. захавалася найбольш поўна. Аб кім з беларускіх паэтаў ідзе размова? Дзякуючы чаму (каму) захавалася спадчына?

12. Летам 1917 года г. Вілейку наведаў кіраўнік Часовага ўрада А.Ф. Керанскі. Якая мэта прыезду А.Ф. Керанскага ў Вілейку?

13. Выпускнікі Вілейскай гімназіі імя Н. Сінкевіча 1930-х гадоў сталі сусветнымі знакамітасцямі. Назавіце некаторых з іх, укажыце род заняткаў.

14. Берка Берман – фоталетапісец Вілейшчыны. Якімі звесткамі аб гэтым чалавеку вы валодаеце?

15. У Вілейцы пражывае адзін з “Праведнікаў народаў свету” . Назавіце яго імя і прозвішча. Калі і за што ён атрымаў званне?

16. Назавіце дату і назву, кіраўнікоў (распрацоўшчыкаў) буйных партызанскіх баёў з фашыстамі на тэрыторыі Вілейскага раёна.

17. Назавіце поўнае вайсковае званне і назву вайсковага злучэння, якое вызваляла 2 ліпеня 1944 г. Вілейку.

18. Назавіце самую старую драўляную дзеючую царкву на тэрыторыі Вілейскага раёна.

19. Яго поспехі ў бегу на 100 метраў фенаменальныя для 60-х г.г. Майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік міжнародных спаборніцтваў, ХIХ Алімпійскіх гульняў; прызёр IХ летняга чэмпіяната Еўропы ў Афінах. Яго лепшы час на стометроўцы – 10 сек. Назавіце прозвішча і імя, дату і месца нараджэння нашага земляка – спартсмена.

20. Назавіце прозвішчы і імёны старшынь Вілейскага райвыканкама.




ЧАСТКА Б

1

Агульнавядомае на Беларусі ўмацаванае паселішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца ў Вілейскім раёне каля вёскі
а) Даўгінава

б) Куранец

в) Малышкі
2

Вілейка ў 1599 годзе стала цэнтрам стараства, а Герб і статус павятовага горада атрымала ў

а) 1696 г.

б) 1796 г.

в) 1896 г.
3

Вікенцій Козел-Паклеўскі і Юльян Бакшанскі – гэта кіраўнікі паўстання на Вілейшчыне ў

а) 1830 – 1831 г.г.

б) 1863 – 1864 г.г.

в) 1905-1907 г.г.
4

У 40-50-х гг. ХIХ ст. часта бываў у Вілейцы і даследаваў Вілейскі павет

а) Кіркор

б) М.Федароўскі

в) Ф. Пакроўскі
5

Міхаіл Клеафас Агінскі, магчыма, напісаў мелодыю знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай” у адным са сваіх уладанняў Вілейскага павета

а) у Залессі

б) у Гануце

в) у Ільі
6

Вёска Цынцавічы – месца нараджэння аднаго з вядомых дзеячоў культуры, якія пражывалі ў Вілейскім павеце,


а) Леў Альпяровіч

б) Адам Гурыновіч

в) Нікадзім Сілівановіч
7

Помнік на брацкай магіле рускіх салдат, якія загінулі ў час 1-ай Сусветнай вайны на Вілейшчыне каля в. Рускае Сяло, створаны па праекце


а) Барыса Цітовіча

б) Анатолія Занковіча

в) Васіля Лукшы
8

Ваенна – рэвалюцыйны камітэт быў створаны ў Вілейцы


21 лістапада 1917 г.

25 лістапада 1917 г.

7 лістапада 1917 г.
9

Бацька вядомага савецкага авіяканструктара Паўла Васільевіча Сухога нарадзіўся ў Вілейскім павеце


а) у в. Ілья

б) у в. Вязынь

в) у в. Куранец
10

Вілейская вобласць на тэрыторыі былога Віленскага ваяводства была ўтворана


а) 1 снежня 1939 г.

б) 4 снежня 1939 г.

в) 30 снежня 1939 г.

11

Мечыслаў Мікалаевіч Аўсянік, заслужаны трэнер РСФСР, СССР і БССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі, нарадзіўся на Вілейшчыне
а) у в. Аўсянікі

б) у в. Ілья

в) у в. Залессе
12

Акупацыя Вілейскага раёна фашыстамі доўжылася


а) з 25 чэрвеня 1941 па 1 ліпеня 1944 г.

б) з 27 чэрвеня 1941 па 2 ліпеня 1944 г.

в) з 29 чэрвеня 1941 па 5 ліпеня 1944 г.
13

Вёскі Боркі і Любча разам з насельніцтвам былі спалены фашыстамі

а) 25 мая 1943 г.

б) 15 мая 1943 г.

в) 5 мая 1943 г.
14

Званне героя Савецкага Саюза першым сярод грамадзян Вілейскага раёна атрымаў

а) А.С. Азончык 01.01. 1944 г.

б) К.М. Зубовіч 24.05. 1945 г.

в) А.І. Валынец 15.08. 1944 г.

г) У.С. Лаўрыновіч 19.04. 1945 г.


15

Вілейскі падпольны абкам рэспубліканскага аб’яднання “Ленінскі камуні-стычны саюз моладзі Беларусі” з 14.09.1943 па 05.07.1944 узначальваў
а) Прохар Мікалаевіч Альшанскі

б) Пётр Міронавіч Машэраў

в) Віктар Ісіфавіч Шымановіч
16

Імя аднаго з аўтараў мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць–герой”, “Кацюша”, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Вілейшчыне,

а) Забела Уладзімір Паўлавіч

б) Занкевіч Валянцін Паўлавіч

в) Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч
17

Максімальная вышыня водаскіду Вілейска-Мінскай воднай сістэмы над узроўнем мора складае

а) 352 м

б) 342 м


в) 332 м
18

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Надзея”, створаны нямецкімі і беларускімі спецыялістамі, прыняў першых дзяцей

а) 5 верасня 1992 г.

б) 5 верасня 1993 г.

в) 5 верасня 1994 г.
19

На Паўночным Усходзе Вілейскага раёна каля в. Вардамічы знаходзіцца водападзел рэк басейнаў мораў

а) Балтыйскага і Чорнага

б) Балтыйскага і Каспійскага

в) Балтыйскага і Азоўскага

20

У якой з вёсак Вілейскага раёна дзейнічае касцел Непарочнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які распачаў набажэнствы з 1763 г.

а) у в. Даўгінава



б) у в. Альковічы

в) у в. Касцяневічы


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка