Конкурс на лепшы буклет "Ураджэнцы Смаргоншчыны ў гады Другой сусветнай вайны"




Дата канвертавання03.04.2017
Памер32.71 Kb.
Сакавік

Удзел ва Усебеларускай акцыі “Мы – грама- дзяне Беларусі“.


Цыкл мерапрыемстваў “У кніг не бывае канікулаў” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі.
Выстаўка “Вобраз Радзімы” (Алег Драбышэўскі – жывапіс) – аг. Залессе, дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба М. К. Агінскага”.
Раённы конкурс прыгажосці “Місіс Смаргонь – 2016”.
Народнае свята «Масленіца». Серыя канцэртаў, прысвечаных Тыдню музыкі, танца, выяўленчага мастацтва – Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага.
Конкурс фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў.
Фестываль-конкурс мастацкай лялькі “Святочныя забавы” сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў.
Фестываль-конкурс “Таленты Прынямоння- 2016” сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў.

Красавік


Конкурс на лепшы буклет ”Ураджэнцы Смаргоншчыны ў гады Другой сусветнай вайны”.
Арганізацыя культурных праектаў, накіраваных на адраджэнне культурных традыцый старадаўніх гістарычных гарадоў і памятных мясцін Беларусі, у тым ліку: удзел у абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі «Край Гарадзенскі»; краязнаўчы конкурс «Галасы гісторыі»; фестываль музейных урокаў “Мазаіка музейнай творчасці”; інтэлектуальны турнір “Беларусь – мая Радзіма”.
Дэкада ”Здаровы лад жыцця – гэта стыльна!“; тэматычная панарама “Мы выбіраем жыццё”.

Май


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Канстытуцыі, Дня Перамогі, Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга.
Патрыятычная акцыя “Дзякуй за Перамогу”.
Адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”.
Урачысты справаздачны канцэрт дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага”.
Адкрыты рэгіянальны конкурс-пленэр “Мой край – Смаргоншчына” – аг. Кушляны, музей-сядзіба Ф. Багушэвіча.
Удзел у абласным этапе XI рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод”.

Чэрвень


Свята “Шчаслівая краіна дзяцінства”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Дзіцячы баль “Паўночныя Афіны і іх маленькія жыхары” – “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” .
Святочная урачыстасць, прысвечаная 40-годдзю творчай дзейнасці народнага фальклорнага калектыву “Валэйчанка” “Жыватворныя крыніцы творчасці” – в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён.
Цыкл канцэртаў у летнім амфітэатры “Фарбы спеўнага лета”.
Удзел у IX Міжнародным дзіцячым саміце “Міжнацыянальны дыялог у полікультурнай прасторы”.

Ліпень


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).
Народнае свята “Купалле” – аг. Залессе (паркавая зона).
Фестываль “Залессе збірае сяброў” – аг. Залессе, Смаргонскі раён.
Свята “Знічка таленту М. Карловіча. Вяртанне праз стагоддзі” (да 140-годдзя кампазітара, фалькларыста, музычнага дзеяча М. Карловіча). — аг. Вішнева, сектар культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры”.

Жнівень


Свята “Пад знакам Лялівы”. Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” — аг. Крэва, Смаргонскі раён.
Фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця; удзел у 3-м міжрэгіянальным спартыўна-турыстычным злёце; спартыўнае выязное мерапрыемства «Вясёлы экспрэс».

Верасень


Злёт цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў ”Твары дабро”.
Конкурс пошукава-даследчых работ “Лёс чалавека”.
Да Дня бібліятэк — раённы агляд-конкурс: “Нескучное краеведение”.
Свята “Вяртанне Паўночных Афін” (з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Я. Фінберга). – аг. Залессе, музей-сядзіба М. К. Агінскага.
Правядзенне на пачатку навучальнага года тэматычных урокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры, ва ўстановах адукацыі.
Міжрэгіянальная спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кастрычнік

Мерапрыемствы да Дня маці.
Правядзенне дабрачыннай акцыі ”Клопат“ да Міжнароднага дня пажылых людзей, Дня інвалідаў.
Дабрачынны канцэрт «Чтобы стало на сердце немного теплее».
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Лясы бязмежнай радасці і болю…” да 55-годдзя з дня нараджэння А. Клемянок – беларускай паэтэсы.

Лістапад


Выстаўка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі” “Шляхамі гісторыі” (да юбілейных дат землякоў).
Удзел у абласным інтэлектуальным фестывалі “Кубок Кронона-2016” сярод устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
VIII фестываль творчасці маладых інвалідаў “Когда мы вместе – мы сильнее”.

Снежань


Цыкл канцэртаў «Рождественские встречи» – Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка