Конкурс на песні (на рускай, беларускай І англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця І закрыцця ІІ еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь




Дата канвертавання15.11.2017
Памер91.08 Kb.




Аб правядзенні конкурсу на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У мэтах рэалізацыі пункта 2 пратакола пасяджэння Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падтрыхтоўцы і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь ад 2 чэрвеня 2017 г. №05/22пр, пункта 68 Плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Старшынёй Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падтрыхтоўцы і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь А.У.Кабяковым 24 сакавіка 2017 г. № 05/14пр/82,

ЗАГАДВАЮ:

1. Правесці з 1 жніўня па 1 снежня 2017 г. конкурс на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

2. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласці на першага намесніка Міністра І.У.Дрыгу.


Мiнiстр Б.У.Святлоў
ЗАЦВЯРДЖАЮ

загад Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

_______2017 № ____

ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння глыбокіх па змесце і сучасных па сродках выразнасці песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе (далей – Еўрапейскія гульні).

Задачы конкурсу:

стварэнне песень, якія раскрываюць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваюць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні;

выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прыцягненне шырокага кола аўтараў да ўдзелу ў стварэнні творчага кантэнту ІІ Еўрапейскіх гульняў;

стварэнне новых музычных твораў на нацыянальных матывах, якія маглі бы быць выкананы на цырымоніях адкрыцця і (або) закрыцця
ІІ Еўрапейскіх гульняў.

3. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры, Нацыянальны Алімпійскі камітэт Беларусі, Дырэкцыя па правядзенні


ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, дзяржаўная тэатральна-відовішчная ўстанова “Маладзёжны тэатр эстрады”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (далей, калі не вызаначана іншае – арганізатары).

4. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 жніўня па 1 снежня


2017 г.

5. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах арганізатараў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт, у газеце “Культура”, iншых друкаваных сродках масавай iнфармацыi i павінна ўтрымлiваць звесткi аб умовах і парадку правядзення конкурсу, iншыя неабходныя звесткi.

6. У конкурсе могуць прымаць удзел аўтары музыкі і (або) слоў песень на рускай, беларускай і англійскай мовах для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей, калі не прадугледжана іншае, – удзельнікі конкурсу).

7. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі конкурсу ў перыяд з 1 жніўня па 1 лістапада 2017 г. падаюць на паштовы або электронны адрас дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай ўстановы “Маладзёжны тэатр эстрады” (220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 18 а, тэл.(017) 213 19 49;


213 15 66; e-mail: teatrestrady@mail.ru) заяўку па форме згодна з дадаткам да сапраўднай Інструкцыі і наступныя матэрыялы:

7.1. аўдыязапіс песні на CD або flash-card (поўны плюс);

7.2. нотны запіс песні;

7.3. тэкст песні на рускай, беларускай і англійскай мовах.

8. Адзін удзельнік конкурсу можа прадставіць не больш дзвюх песень.

На конкурс прадстаўляюцца песні працягласцю ад 2,5 да 4 хвілін, прызначаныя для сольнага ці калектыўнага выканання.

Удзельнікі конкурсу гарантуюць наяўнасць у іх маёмасных правоў на музыку і (або) словы песні.

Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў сапраўднай Інструкцыі або непрыдатныя для праслухоўвання, да разгляду не прымаюцца.

Прадстаўленыя матэрыялы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

9. Конкурс праводзіцца ў два этапы.

Першы этап з’яўляецца адборачным. На першым этапе па вынiках разгляду заявак вылучаюцца песні для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу.

Для вылучэння песень для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу фарміруецца адборачная камісія з ліку кампазітараў, паэтаў, мастацтвазнаўцаў і іншых творчых работнікаў, прадстаўнiкоў арганізатараў і іншых зацікаўленых арганізацый.

Персанальныя склады адборачный камiсiі зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

У склад адборачный камiсiі не маюць права ўваходзіць асобы, якія з’яўляюцца аўтарамі музыкі і (або) слоў песень, заяўленых да ўдзелу ў конкурсе.

10. На першым этапе адборачная камісія разглядае прадстаўленыя на конкурс песні і па выніках ажыццяўляе фарміраванне пераліку песень, якія вылучаны для ўдзелу ў другім этапе конкурсу, і перадае яго ў журы конкурсу.

Пры неабходнасці адборачная камісія мае права запатрабаваць дадатковыя звесткі аб удзельніках конкурсу.

Пасяджэнне адборачнай камісіі лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці членаў камісіі. Рашэнні адборачнай камісіі прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў членаў камісіі, якія прысутнічалі на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня адборачнай камісіі.

11. Другі этап конкурсу з’ўляецца заключным, на ім разглядаюцца песні, адабраныя адборачнай камісіяй на першым этапе, падводзяцца вынiкi конкурсу.

Па выніках правядзення другога этапу вызначаюцца пераможцы конкурсу. Ацэнку прадстаўленых песень і выбар пераможцаў ажыццяўляе журы конкурсу ў тэрмін, устаноўлены Міністэрствам культуры.

Персанальны склад журы зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

Склад журы фарміруецца з лiку творчых работнікаў, кампазітараў, мастацтвазнаўцаў, эстрадных выканаўцаў, іншых работнікаў культуры, дзеячаў культуры і мастацтва, прадстаўнiкоў арганізатараў і іншых зацікаўленых арганізацый.

У склад журы не маюць права ўваходзіць асобы, якія з’яўляюцца аўтарамі музыкі і (або) слоў песень, заяўленых да ўдзелу ў конкурсе.

Пасяджэнне журы з’яўляецца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці складу членаў журы.

12. Ацэнка песень і вызначэнне пераможцаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:

12.1. музыка:

меладычная выразнасць;

выкарыстанне нацыянальных беларускіх матываў;

адпаведнасць тэматыцы адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў;

адпаведнасць характару і вобразнаму зместу тэкста.

12.2. словы:

змест, які адпавядае мэце конкурсу;

наяўнасць не менш чым двух куплетаў і прыпеву;

высокі літаратурны ўзровень, захаванне прыкмет паэтычнага твора (рытм, рыфма, памер);

выкарыстанне рускай, беларускай і англійскай моў.

13. Пераможцы конкурсу вызначаюцца шляхам галасавання (па рашэнні журы – адкрытым ці тайным) простай большасцю галасоў членаў журы, якія прысутнічалі на пасяджэнні. У выпадку, калі дзве ці больш песні набіраюць аднолькавую колькасць галасоў, пераможцам прызнаецца ўдзельнік конкурсу, за якога аддаў голас старшыня журы.

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, якi падпiсвае старшыня i сакратар журы, лiчыцца канчатковым, перагляду не падлягае.

14. Пераможцам конкурсу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы конкурсу і ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі ў памерах:

14.1. першае месца:

аўтар музыкі – 100 базавых велiчынь;

аўтар слоў – 100 базавых велiчынь;

14.2. другое месца:

аўтар музыкі – 70 базавых велiчынь;

аўтар слоў – 70 базавых велiчынь;

14.3. трэцяе месца:

аўтар музыкі – 50 базавых велiчынь;

аўтар слоў – 50 базавых велiчынь.

15. У выпадку, калі аўтар музыкі з’яўляецца і аўтарам слоў, прэмія суміруецца (за музыку і за словы).

У выпадку, калі аўтараў музыкі або аўтараў слоў песні некалькі, грашовая прэмія падзяляецца на роўныя часткі паміж аўтарамі.

Пры вылiчэннi памеру грашовай прэмii прымаецца памер базавай велiчынi, устаноўлены на дзень прыняцця рашэння журы.

Грашовая прэмія пералічваецца Міністэрствам культуры на банкаўскі рахунак удзельнікаў конкурсу, якія сталі пераможцамі.

16. Арганізатары конкурсу садзейнічаюць уключэнню песень – пераможцаў, а таксама, пры неабходнасці, песень, якія ўдзельнічалі ў другім этапе конкурсу, у праграмы мерапрыемстваў ІІ Еўрапейскіх гульняў, іх ратацыі ў тэлевізійным і радыёэфіры.

17. Інфармацыя аб выніках конкурсу ў 10-дзённы тэрмін са дня правядзення пасяджэння журы і вызначэння пераможцаў змяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры і тэатральна-відовішчнай ўстановы “Маладзёжны тэатр эстрады”.

18. Фінансаванне арганізацыі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца ў межах бюджэтных сродкаў, прадугледжаных Міністэрству культуры на цэнтралізаваныя мерапрыемствы, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Дадатак

да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь

Форма


ЗАЯЎКА


на ўдзел у конкурсе на песні (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь



Прозвішча



Вобласць, горад

Уласнае імя



Паштовы адрас удзельніка


Імя па бацьку (калі такое маецца)



Месца працы (вучобы)

Дзень, месяц і год нараджэння

Поўных гадоў

Тэл.


Факс


Дакумент, які сведчыць асобу

Серыя №
Кім і калі выдадзены





E-mail




Назва песні


Кампазітар


Час гучання

Аранжыроўшчык





Аўтар слоў





З Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу (на рускай, беларускай і англійскай мовах) для цырымоній адкрыцця і закрыцця
ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь азнаёмлены 

( подпіс удзельніка конкурсу)



1. Паведамляю, што з’яўляюся аўтарам названай песні (музыкі і (або) слоў) і валодаю выключнымі аўтарскімі правамі на прадстаўлены мной для разгляду на конкурсе твор.


2. У выпадку выхаду дадзенай песні ў другі этап конкурсу абавязваюся прадаставіць дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установе “Маладзёжны тэатр эстрады” правы на выкарыстанне музыкі і (або) слоў названай песні ў аб’ёме, неабходным для ўдзелу ў праграмах мерапрыемстваў ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь, шляхам заключэння адпаведнага дагавору.
3. У выпадку невыканання мной умовы, якая названа ў пункце 2 гэтай заявы, абавязуюся ў 10-дзённы тэрмін са дня парушення дадзенай умовы вярнуць атрыманае мной узнагароджанне за перамогу ў конкурсе ў поўным памеры.

“___”_______ 2017 г. ______________ ____________________



(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)


_______________________________

_______________

____________________




(подпіс)




(дата)

 

 




(ініцыялы, прозвішча)




 

 













База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка