Конкурс праводзіцца ў 3 туры




Дата канвертавання05.05.2017
Памер63.93 Kb.

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам упраўлення адукацыі

Гродзенскага аблвыканкама

№ ___ад “___”________2016 г.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама

А.Л.Вярсоцкі


“___” ______________ 2016 г.





ПАЛАЖЭННЕ

аб ІX абласным краязнаўчым конкурсе

Галасы гісторыі”, прысвечаным 888-годдзю горада Гродна


Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць упраўленне адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” і ўстанова культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”. У арганізацыі і правядзенні конкурсу прымаюць удзел раённыя аддзелы адукацыі спорту і турызму, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў і падведамасныя ім установы.
I. Мэты конкурсу

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, уменняў і навыкаў захавання гістарычнай памяці, умення прагназаваць сваю будучыню і будучыню сваёй малой радзімы, усведамленне сябе часткай роднага краю.

Далучэнне вучняў да навукова-даследчай дзейнасці па вывучэнні рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, яе папулярызацыя.

Развіццё ў дзяцей і моладзі кругагляду, паглыбленне ведаў аб мінулым і сучасным горада Гродна.


II. Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел вучні 9-11 класаў і навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага напрамку. Склад каманды – 6 чалавек.


III. Этапы і тэрміны правядзення

Конкурс праводзіцца ў 3 туры:



  • раённы вочны адборачны тур – да 15 лютага 2016 года;

  • абласны завочны адборачны тур – да 5 сакавіка 2016 года;

  • абласны вочны тур – 9 красавіка 2016 года.


IV. Месца правядзення

Раённы вочны тур праводзіцца ў сваім раёне.

Для ўдзелу ў абласным завочным туры адбіраецца 1 лепшая работа.

Абласны завочны тур праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”. Журы адбірае 10 лепшых работ для ўдзелу ў абласным вочным этапе конкурса.

Абласны вочны тур пройдзе на базе ДУА «Гімназія № 4 г.Гродна», у якім прымуць удзел каманды-пераможцы абласнога завочнага тура.
V. Агульныя ўмовы конкурсу

На конкурс выносяцца пытанні па гісторыі, культуры і архітэктуры г.Гродна.

Змест конкурсу патрабуе ад удзельнікаў:


  • ведаць падзеі і даты, постаці, помнікі культуры і архітэктуры, звязаныя з гісторыяй Гродна;

  • рабіць абагульненні, прыводзіць доказы, выбіраць найбольш цікавыя і значныя факты;

  • выразна і лагічна выказваць свае думкі.

Мова конкурсу – беларуская.

Удзельнікі павінны строга вытрымліваць рэгламент кожнай часткі конкурсу. За парушэнне налічваюцца штрафныя балы.

Па рашэнні журы ўмовы конкурсу могуць змяняцца.

VI. Умовы і змест конкурсу

1. Раённы вочны адборачны тур – краязнаўчая экспедыцыя “Страчаная спадчына”.

Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць не менш за 5 аб’ектаў, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць тэматычную экскурсію. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

Відэаэкскурсіі пераможцаў раённага тура да 26 лютага 2016 года дасылаюцца ў ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” –далей (230023, г.Гродна, зав.Тэлеграфны, 2).

На конкурс прадстаўляецца відэапрэзентацыя экскурсіі і справаздачны матэрыял:



  • уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

  • «партфель экскурсавода» (фотаздымкі, рэпрадукцыі, малюнкі выбраных экскурсійных аб’ектаў, гістарычных асоб, карты, схемы, дакументы і іншы наглядны матэрыял з кароткай анатацыяй, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі і інш.);

  • мультымедыйная прэзентацыя.

2. Да 5 сакавіка 2016 года журы падводзіць вынікі абласнога завочнага тура і 10 лепшых каманд запрашаюцца на вочны тур.

3. Абласны вочны этап конкурсу складаецца з 4-х частак.

3.1. Краязнаўчая алімпіяда “Гродна ў люстэрку эпох”.

Каманда пісьмова адказвае на пытанні, звязаныя з гісторыяй культуры г.Гродна 18-20 стст. (архітэктура, жывапіс, літаратура, тэатр, кіно).

Кожны правільны адказ ацэньваецца ў 0,2 бала.

Спіс літаратуры на сайце ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” (http://centrtur.grodno.by/kraevedenieProtokolPologenia).

3.2. “Роля асобы ў гісторыі Гродна”. Каманды атрымліваюць красворд і разгадваюць, час выканання – да 5 хвілін. Кожны правільны адказ ацэньваецца ў 0,5 бала.

3.3. “Гартаючы старыя альбомы: Гродна ўчора і сёння”. Каманда атрымлівае рэпрадукцыю ці фотаздымак страчанага помніка архітэктуры і рыхтуе (1хв.) расказ аб помніку і падзеях, якія з ім звязаны (да 5 хв., 5 балаў).

Пасля адказу каманды каманда-саперніца можа дадаць найбольш важныя моманты, якія не адзначаны адказваючымі (да 2 хв.). За дапаўненне дадаецца ад 0,1 да 0,5 балаў.



Спіс аб’ектаў і іх выявы на сайце ДУА “ГАЦТ і К”.

3.4. Творчае прадстаўленне “Подых гісторыі” (хатняе заданне):

Каманды павінны творча прадставіць гістарычную асобу з прапанаваных аргкамітэтам. У прадстаўленні неабходна адлюстраваць асноўныя звесткі з біяграфіі і ролю асобы ў гісторыі Гродна, карыстаючыся сродкамі тэатралізацыі, рэканструкцыі падзей мінулых гадоў, мультымедыйнага паказу, вырабу макетаў і інш. Прадстаўленне гістарычнай асобы павінна ўтрымліваць не менш за 2 ключы да разгадкі (прыкметы часу, месца, падзеі і г.д.). Ацэньваюцца змястоўнасць, творчы падыход, якасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу (да 7 хв., 5 балаў).

Каманда-саперніца павінна вызначыць асобу (4 балы) і назваць прыкметы (ключы), якія ўказваюць на яе (за кожны ключ 0,5 бала).



Спіс гістарычных асоб на сайце ДУА “ГАЦТ і К”.

VII. Узнагароджанне

Па выніках раённых тураў узнагароды вызначаюцца на месцах.

1. Па выніках абласнога конкурсу абласным аргкамітэтам узнагароджваюцца:

1.1. каманды, якія занялі І, ІІ і ІIІ месцы:



  • дыпломамі (упраўленне адукацыі аблвыканкама);

  • прызамі (упраўленне адукацыі аблвыканкама);

1.2. удзельнікі каманд, якія занялі І, ІІ і ІIІ месцы:

прызамі (установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”;

1.3. педагогі, якія падрыхтавалі каманды, заняўшыя І, ІІ і ІIІ месцы:


  • граматамі (упраўленне адукацыі аблвыканкама);

  • прызамі (Гродзенская абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”);

1.4. установы адукацыі, якія прадставілі каманды, заняўшыя І, ІІ і ІIІ месцы:

  • прызамі (Гродзенскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання

"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі").
VIII. Фінансаванне

Праезд удзельнікаў каманд і камандзіровачныя выдаткі кіраўнікам каманд – за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне вучняў – за кошт упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў – за кошт устаноў і арганізацый, згодна з п.VII.
IХ. Склад журы конкурсу

1.Для правядзення I тура конкурсу аддзел адукацыі, спорту і турызму кожнага раёна фарміруе свае журы.

2. Абласны завочны тур судзіць журы ў складзе 5 чалавек.

3. Абласны вочны тур судзіць журы ў складзе 7 чалавек.


\

УЗГОДНЕНА


Дырэктар установы культуры

“Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”



Ю.В.Кітурка

“___” ______________ 2016 г.



УЗГОДНЕНА

Старшыня Савета Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”


Песціс В.К.

___ ______________ 2016 г.

УЗГОДНЕНА

Выконваючы абавязкi першага сакратара Гродзенскага

обласнога камітэта грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Д.Р. Чарняк

“___” ______________ 2016 г.







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка