Конкурс праводзіцца з мэтай захавання, падтрымкі, актуалізацыі і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства сярод аматараў беларускіх традыцыйных танцаў




Дата канвертавання14.04.2017
Памер84.53 Kb.


ПАЛАЖЭННЕ

АБ КОНКУРСЕ ВЫКАНАЎЦАЎ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ТАНЦАЎ



МЯЦЕЛІЦА - 2017

  1. Палажэнне аб Конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА - 2017” (далей – Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi i правядзення Конкурсу выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА – 2017” (далей – Конкурс).

  2. Арганізатары Конкурсу: Школа традыцыйнага мастацтва, Беларускі фонд культуры, Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (далей – арганiзатары конкурсу).

  3. Конкурс праводзіцца з мэтай захавання, падтрымкі, актуалізацыі і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства сярод аматараў беларускіх традыцыйных танцаў, стварэння ўмоваў для пераймання ўзораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту маладымі выканаўцамі.

  4. Тэрмін правядзення Конкурсу: 12 сакавіка 2017 года.

  5. Месца правядзення: г.Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

  6. Удзельнікі Конкурсу:

6.1 танцавальныя пары і салісты, якія вывучаюць і выконваюць беларускія народныя танцы самастойна або ў складзе танцавальных клубаў, фальклорных калектываў, этнаграфічных суполак, зарыентаваных на вывучэнне, засваенне і ўзнаўленне народных харэаграфічных традыцый, і якія не маюць прафесійнай харэаграфічнай адукацыі;

6.2 падзяляюцца на тры ўзроставыя групы ў конкурсе танцавальных пар (узроставая група вызначаецца па ўзросце партнёра):

Група І – Юнацкая – ад 15 да 20 год;

Група ІІ – Асноўная – ад 21 да 50 гадоў;

Група ІІІ – Старэйшая – ад 51 года.

6.3 падзяляюцца на дзве ўзроставыя групы ў конкурсе салістаў:

Група 1 –– ад 15 да 35 год;

Група 2 –– ад 36 год.



  1. Падрыхтоўкай i правядзеннем Конкурсу кіруе арганiзацыйны камiтэт (Дадатак 4) (далей – аргкамiтэт).

  2. Аргкамiтэт:

    1. уносiць на разгляд арганізатараў і фундатараў конкурсу прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне конкурсу, вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў;

    2. разглядае i зацвярджае:

праграму правядзення конкурсу і патрабаванні да конкурсных праграм;

склад экспертнай рады (журы) конкурсу (3–5 чалавек) і падліковай камісіі;

спiс удзельнiкаў конкурсу;

узоры ўзнагарод удзельнікаў.



    1. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;

    2. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем

конкурсу.

  1. Для ўдзелу ў Конкурсе танцавальныя пары і салісты дасылаюць заяўкi па форме (Дадаткі 2, 3) у электронным выглядзе на адрас guda.tancy@gmail.com да 1 сакавіка 2017 года.

  2. Конкурсныя выступленнi танцавальных пар і салістаў ацэньваюцца экспертамі шляхам адкрытага ці закрытага галасавання па сістэме балаў.

  3. Патрабаваннi да конкурснай праграмы ўдзельнiкаў:

танцавальныя пары прадстаўляюць згодна рэпертуару (Дадатак 1) розныя варыянты беларускіх народных побытавых танцаў з захаваннем этнаграфічнай дакладнасці;

касцюмы ўдзельнікаў уяўляюць сабой шматлікія варыянты беларускіх традыцыйных народных строяў;

выступленне танцавальных пар ажыццяўляецца пад акампанемент народных музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу.


  1. Крытэрыямi ацэнкi выступоўцаў з'яўляюцца:

веданне конкурснага рэпертуару ў поўным аб’ёме (Дадатак 1);

адпаведнасць беларускім танцавальным традыцыям;

узровень выканальніцкага майстэрства з дэманстрацыяй рэгіянальных адметнасцяў;

майстэрства iмправiзацыi.



  1. Па выніках Конкурсу:

танцавальным парам уручаюцца Дыпломы ўдзельнікаў, Дыпломы за 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожнай узроставай групе і памятныя падарункі;

салістам уручаюцца Дыпломы за 1-е, 2-е і 3-е месца ў кожнай узроставай групе ў намінацыях “Мікіта” і “Жабка” і падарункі.



  1. Экспертная рада пакідае за сабой права:

вызначаць не ўсе месцы;

пры роўнасці балаў прызначаць дадатковыя выступленні танцавальных пар і салістаў;

дзяліць месцы сярод удзельнікаў;

прысуджаць спецыяльныя дыпломы;

пры неабходнасці, пераразмяркоўваць пары паміж узроставымі групамі.


  1. Арганізатары конкурсу прадстаўляюць права юрыдычным і фізічным асобам:

– заахвочваць (узнагароджваць) пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу прызамі;

– прапаноўваць намінацыі конкурсу пасля ўзгаднення з арганізатарамі конкурсу і вызначаць пераможцаў у іх. Прызы і падарункі перадаюцца прадстаўнікамі адзначаных юрыдычных і фізічных асоб пераможцам (удзельнікам) у час конкурсу, адведзены для ўзнагароджання.



Дадатак 1

РЭПЕРТУАР КОНКУРСУ

выканаўцаў беларускіх народных танцаў

МЯЦЕЛІЦА-2017

Конкурс танцавальных пар



Група І (15–20 год)

Група ІІ (21–50 год)

Група ІІІ (ад 51года)

Лявоніха

Лявоніха

Лявоніха

Полька імправізаваная

Полька імправізаваная

Полька імправізаваная

Мікіта

Мікіта

Кракавяк

Гапак

Каханачка

Каробачка

Месяц

Вальс

Вальс

Ва саду лі

Барыня

Барыня

Падыспань

Матлёт

Падыспань

Грачанікі

Абэрак

Нарэчанька

Ночка*

Субота*

Лысы*

* Танцы, якія пазначаныя зорачкай, могуць быць прапанаваны экспертамі ў якасці дадатковай праграмы ў любой групе.

Конкурс салістаў



Група 1 (15–35 год)

Група 2 (ад 36 год)

“Мікіта” (жанчыны)

“Мікіта” (жанчыны)

“Жабка” (мужчыны)

“Жабка” (мужчыны)

Дадатак 2

Заяўка на ўдзел танцавальнай пары

у конкурсе выканаўцаў беларускіх

народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА – 2017”





ПАРТНЁР



ПАРТНЁРКА

  1. Імя і Прозвішча:






  1. Дата нараджэння:






  1. Месца нараджэння і пражывання:






  1. Месца працы ці вучобы /пасада ці клас, факультэт/:






  1. Прафесійная адукацыя (спецыяльнасць і назва навучальнай установы):






  1. Які фальклорны клуб, гурт, суполку прадстаўляеце?

(танцавальная пара можа быць прадстаўлена і самастойна)



  1. Пад чыім кіраўніцтвам рыхтаваліся да конкурсу?

(або ў каго пераймалі танцавальныя ўменні, калі рыхтаваліся самастойна?)



  1. Кантакты партнёраў (тэлефон, эл. адрас)





  1. Фотаздымак танцавальнай пары ў традыцыйным строі

( для электроннага даведніка конкурсу).



Дадатак 3

Заяўка на ўдзел у конкурсе салістаў

у рамках конкурсу выканаўцаў беларускіх

народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА – 2017”




  1. Імя і Прозвішча:



  1. Дата нараджэння:



  1. Месца нараджэння і пражывання:



  1. Месца працы ці вучобы /пасада ці клас, факультэт/:



  1. Прафесійная адукацыя (спецыяльнасць і назва навучальнай установы):



  1. Які фальклорны клуб, гурт, суполку прадстаўляеце?

(танцор можа выступаць і самастойна)



  1. Пад чыім кіраўніцтвам рыхтаваліся да конкурсу?

(або ў каго пераймалі танцавальныя ўменні, калі рыхтаваліся самастойна?)



  1. Кантакты (тэлефон, эл. адрас)



  1. Фотаздымак ў традыцыйным строі

( для электроннага даведніка конкурсу).



Дадатак 4

АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ

КОНКУРСУ ВЫКАНАЎЦАЎ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ТАНЦАЎ

“МЯЦЕЛІЦА – 2017”



Алена Калiноўская – старшыня аргкамiтэта

+375 29 2643767

Кацярына Шэйка – намеснік старшыні аргкамітэта

+375 44 7347923, +375 29 5701448

Мiкола Аляксеевіч Козенка – аўтар ідэі, навуковы і мастацкi кiраўнiк,

тэл.+375 44 5864334; +37529 7704825

Вiкторыя Мiхно – дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва

+375 29 6082556

Алена Гумінская – прэс-сакратар

+375 29 5545299, +375 29 3500830

Вольга Асташэўская – каардынатар групы інструментальнага суправаджэння

+375 29 2792962

Ганна Урбан – кіраўнік групы валанцёраў

+375 29 7783866



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка