Конкурс "Проба пяра"




Дата канвертавання15.11.2017
Памер66.38 Kb.
ЛІТАРАТУРНА-ЛІНГВІСТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ


З 15 лютага па 19 лютага 2016 года


У дадзены перыяд у ліцэі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Літаратурна – лінгвістычнаму тыдню. Прапануем вашай увазе агляд падзей гэтага тыдня.


15 лютага


Адбылося адкрыццё Літаратурна – лінгвістычнага тыдня і прэзентацыя мерапрыемстваў, што адбудуцца на яго працягу. Пасля выкладчыкі - філолагі прапанавалі навучэнцам інфарм – дайджаст “Культура нашай мовы”.

Таксама ў гэты дзень была адчынена выстава тэматычных газет і плакатаў.d:\фото\лит. неделя 16\dscf2864.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf2870.jpg

Праведзены конкурс “Проба пяра” - для тых, хто адчувае ў сабе паэтычны дар, хто любіць ствараць ўласныя сусветы, хто хоча рэалізаваць сваю мару – напісаць верш ці апавяданне. Такім чынам, галоўнай мэтай конкурса з’яўляецца выяўленне, развіццё і падтрымка таленавітых навучэнцаў у галіне літаратурнай творчасці. Пераможцам быў прызнаны навучэнец Цупрыкаў Сяргей (гр. №65).

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3027.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3042.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3029.jpg


16 лютага

На працягу дня намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Каропа Ірына Георгіеўна праводзіла віктарыну «Знаешь ли ты русских писателей и поэтов?». Той навучэнец, які правільна называў прозвішча, імя і імя па бацьку паэта ці пісьменніка, размешчанага на партрэце, атрымоўваў салодкі пачастунак.d:\фото\лит. неделя 16\dscf2897.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf2886.jpgd:\фото\лит. неделя 16\dscf2894.jpg


У гэты ж дзень адбыўся конкурс эсэ “Што для мяне Беларусь?”, “Пабудуй краіну, у якой будзеш жыць…”. У конкурсе прынялі ўдзел адзінаццаць навучэнцаў ліцэя. Перамога была прысуджана навучэнцу групы №61 Вінаградаву Барысу.

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3024.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3026.jpg

17 лютага

У чытальнай зале бібліятэкі адбылася інтэлектуальная гульня па рускай мове і літаратуры «Сильное звено», у якой свае веды прадэманстравалі навучэнцы групы №61 (1 курс). Падрыхтавала і правяла гульню выкладчык Грэкава Алена Уладзіміраўна.

Задачы гульні:

  • развіваць творчыя здольнасці, лагічнае мысленне навучэнцаў;

  • павышаць інтэлектуальны і культурны ўзровень;

  • павышаць цікавасць да вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці;

  • фарміраваць уменне працаваць у групе, у камандзе;

  • разіваць уменне выразна і правільна фармуляваць адказы, хутка знаходзіць правільнае рашэнне;

  • выхоўваць пачуццё таварыства, узаемапавагі.

Гульня складалася з пяці тураў. Уся камана працавала з натхненнем. У кожным туры выбываў адзін удзельнік – той, хто адказаў на найменшую колькасць пытанняў і не зарабіў ні адной цукеркі.

У фінале перамогу атрымаў Барсукоў Уладзіслаў, якому і дасталіся ўсе цукеркі, што зарабіла каманда, а карысць ад гульні атрымалі ўсе прысутныя без выключэння.d:\фото\лит. неделя 16\dscf2955.jpg



d:\фото\лит. неделя 16\dscf2982.jpg

Кожны перапынак у гэты дзень быў “займальным”. Павышэнню інтарэсу да вывучэння беларускай мовы можа садзейнічаць унясенне элемента займальнасці ў навучанні. Займальнасць – гэта ўнікальная магчымасць для таго, каб прыцягнуць увагу навучэнцаў да вывучаемага прадмета, выклікаць імкненне атрымаць веды, актывізаваць іх уяўленне.

Рэпрадукцыйным сродкам займальнасці, якая выкарыстоўваецца ў працэсе навучання, з’яўляюцца прыказкі, прымаўкі, крыжаванкі, рэбусы, загадкі, жарты, коміксы, графічныя гульні і гэтак далей, дапоўненыя разнастайнымі граматычнымі заданнямі, ствараюць вялікія магчымасці для правядзення разнастайнай работы на ўроках мовы і ў пазаўрочнай дзейнасці.d:\фото\лит. неделя 16\dscf3002.jpg

g:\а.н\img_20160225_102701.jpg




18 лютага

«Что в имени моём?» - інфарамацыю аб значэнні імён на працягу дня навучэнцы маглі атрымаць з вуснаў выкладчыкаў - філолагаў.

c:\users\user\desktop\р я\2.jpg

d:\фото\лит. неделя 16\dscf3012.jpg


c:\users\user\desktop\20160226_160530.jpg

Пасля абеду ў актавую залу ліцэя на фальклорнае свята “Беларускія вячоркі” запрасілі метадыст Аляшкевіч Наталля Аляксандраўна і выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шулешка Ганна Мікалаеўна.



Мэты: 

  • выхоўваць у научэнцаў любоў да роднай старонкі, да беларускай мовы;

  • шаноўныя адносіны да мінулага, да нашых продкаў;

  • развіваць цікавасць да традыцый нашай краіны;
    развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў.



Актавая зала была аформлена пад сялянскую хату: прыбрана вышытымi сурвэткамi, абрусамi, ручнiкамi, саматканымi посцiлкамi і іншымі рэчамі сялянскага побыту.

Навучэнцы груп №№ 55, 60, 61, 65, якія прынялi ўдзел у вячорках, выконвалі сваю ролю з душой i сэрцам. За гэта ім шчыры дзякуй.

Гэтае мерапрыемства спадабалася гасцям і паказала, што ў нас шмат таленавiтых і актыўных маладых людзей.

d:\фото\вячорки-16\img_2817.jpg

d:\фото\вячорки-16\img_2830.jpgd:\фото\вячорки-16\img_2831.jpgd:\фото\вячорки-16\img_2833.jpg
d:\фото\вячорки-16\img_2842.jpg
d:\фото\вячорки-16\img_2819.jpgd:\фото\вячорки-16\img_2829.jpg



d:\фото\вячорки-16\img_2858.jpg

d:\фото\вячорки-16\img_2870.jpg


d:\фото\вячорки-16\img_2888.jpg
g:\вячорки-16\img_2927.jpg

9 лютага

У гэты дзень навучэнцаў груп №№ 55, 56, 57 (2 курс) чакала сустрэча з паэтам – песеннікам Андрэем Мельнікавым. d:\фото\лит. неделя 16\dscf2991.jpg

Андрэ́й Міха́йлавіч Ме́льнікаў— выканаўца аўтарскай песні (гітара), літаратар. Жыве ў Гомелі. Сталы ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва».d:\фото\лит. неделя 16\dscf2950.jpg



Навучэнцы не толькі атрымалі задавальненне ад пачутага, але яшчэ і падарункі.

d:\фото\лит. неделя 16\dscf2939.jpg

Напрыканцы дня адбылося закрыццё Літаратурна – лінгвістычнага тыдня і падведзены яго вынікі. Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі розных мерапрыемстваў будуць узнагароджаны граматамі і дыпломамі на чарговых ліцэйскіх лінейках.

Спадзяемся, што ўсе ўдзельнікі тыдня засталіся задаволенымі вынікамі сваей працы.

Падчас падрыхтоўкі і правядзення Літаратурна – лінгвістычнага тыдня былі ўлічаны наступныя аспекты:

  • максімальные далучэнне навучэнцаў да актыўнай дэманстрацыі сваіх дасягненняў па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры;

  • выкарыстанне актыўных формаў дэманстрацыі ведаў і навыкаў навучэнцаў;

  • абавязвовае заахвочванне навучэнцаў за поспехі пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры;

  • дэманстрацыя дасягненняў выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка