Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе рэспубліканскага творчага праекта " я- піянер сваёй краіны!"




старонка1/5
Дата канвертавання09.01.2017
Памер0.79 Mb.
  1   2   3   4   5
Віцебская вобласць

Аддзел адукацыі Сенненскага райвыканкама

Установа адукацыі “Сенненскі дзяржаўны цэнтр пазашкольнай работы”

Абласны конкурс сацыяльных праектаў у ходзе

рэспубліканскага творчага праекта

Я- піянер сваёй краіны!”



ДЗІЦЯЧАЯ РАДЫЁХВІЛІНКА

Сенненскі раённы c:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Сацыяльны праект дзіцячай ініцыятывы

Сянно 2011

Дзіцячая радыёхвілінка”. Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы: з вопыту работы / склад.В.В.Каржыцкая, В.Кошкіна - Сянно: Цэнтр пазашкольнай работы, раённы савет ГА “БРПА” 2011 г.

У зборніку прадстаўлены праект дзіцячай ініцыятывы, матэрыялы, якія адлюстроўваюць яго рэалізацыю.

Зборнік адрасаваны метадыстам па дзіцячаму руху і піянерскай рабоце, педагогам-арганізаторам, лідэрам дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.



Сянно, УА “Сенненскі ГЦПР”,

2011 г.

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы

Дзіцячая радыёхвілінка”



1.Абгрунтаванне праекта:

Раённы савет ГА “БРПА” разам з установамі адукацыі раёна праводзіць значную работу па выяўленні таленавітых і адораных дзяцей, развіццю іх творчых здольнасцей, лідэрскіх якасцей, садзейнічае прафесійнаму самавызначэнню падлеткаў.

Накірункі дзейнасці раённай піянерскай арганізацыі адлюстроўваюцца на старонках раённай газеты “Голас Сенненшчыны”. Аднак, у сувязі з вялікім аб’ёмам інфармацыйнага матэрыялу, раённая газета не заўсёды мае магчымасць прадаставіць плошчу для размяшчэння публікацый юных карэспандэнтаў.

Даная сітуацыя была абмеркавана з актывістамі і лідэрамі дзіцячага руху, якія выйшлі з ініцыятывай аб стварэнні дзіцячага радыё. Ініцыятыва знайшла падтрымку з боку ідэалагічнага аддзела і раённага выканаўчага камітэта, ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Голас Сенненшчыны” і радыёвяшчання “На сенненскіх прасторах”.



2.Мэта праекта: Прапаганда дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, дасягненняў дзяцей раёна ў творчасці, вучобе, спорце, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання раёна.

3.Задачы:

  • Стварэнне ўмоў для падтрымкі і развіцця дзіцячай ініцыятывы;

  • садзейнічанне працэсу фарміравання адзінага інфармацыйнага поля для эфектыўнага развіцця і ўзаемадзеяння дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, вучняў школ, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання;

  • садзейнічанне асобаснаму развіццю дзяцей і падлеткаў праз іх уключэнне ў сацыяльна актыўную форму работы.

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”
4. Тэрміны рэалізацыі праекта: доўгатэрміновы.
5. Удзельнікі праекта: актывісты і лідэры дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
6. Этапы рэалізацыі праекта:
Падрыхтоўчы - уключае збор і падрыхтоўку матэрыялаў у дапамогу работы з юнкорамі, правядзенне семінараў-практыкумаў для педагогаў-арганізатараў па рабоце са школьнай рэдкалегіяй.
Асноўны – прадугледжвае ажыццяўленне праекта па накірунках, якія раскрываюць пэўную тэматыку: “Я+Я”, “Я і сям’я”, “Я і школа”, “Я і мая арганізацыя”, “Я і мая малая радзіма”, “Я і мая краіна”, “Я і свет”.
Тэматыка інфармацыйных выпускаў вызначаецца адпаведна календару знамянальных дат Рэспублікі Беларусь, плану мерапрыемстваў раённай піянерскай арганізацыі, падзей, якія адбываюцца ў свеце, жыцці краіны, раёна, устаноў адукацыі, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Інфармацыйныя выпускі праводзяцца два разы ў месяц.
7. Крытэрыі эфектыўнасці:

Задаволенасць дзяцей і падлеткаў прапанаванымі відамі дзейнасці ў сферы інфармацыйнага забеспячэння соцыума; актыўнасць удзельнікаў праекта.
8. Магчымыя вынікі:

У ходзе реалізацыі праекта:

  • ажыццяўляецца інфарміраванне соцыума аб дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, школ, пазашкольных устаноў;

  • пашыраецца сфера супрацоўніцтва дзіцячага радыё ў соцыуме;

  • будуюцца партнёрскія ўзаемаадносіны з сям’ёй;

  • прапагандзіруецца вопыт работы дзіцячага радыё праз ўдзел у конкурсах, фестывалях розных узроўняў;

  • ажыццяўляецца прафесіянальнае самавызначэнне падлеткаў;

  • пашыраецца кола ўдзельнікаў дзіцячай ініцыятывы.

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”
8. Крыніцы фінансіравання: мясцовы бюджет.



9. Актуальнасць праекта:

Педагагічная практыка сведчыць, што са зменамі ў жыцці грамадства, навукова-тэхнічным прагрэсам неабходна пераглядаць формы і метады ўзаемадзеяння з дзецьмі і падлеткамі, знаходзіць новыя сродкі для рэалізацыі пастаўленых мэт і задач. Дзеля гэта неабходна прывіваць маладому пакаленню новы тып мышлення, звяртаць увагу на фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы, якая цікавіцца змяненнямі, што адбываюцца вакол, здольнай адэкватна рэагаваць на гэтыя змены.
Дзеці і падлеткі шляхам удзелу ў сацыяльна значным праекце маюць магчымасць для самарэалізацыі, самасцвярджэння, зрабіць прафесійны выбар.
Праект накіраваны на стымуліраванне матывацыі вучняў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.



Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Праект “Дзіцячая радыёхвілінка” у дзеянні

(апісанне вопыту работы)
Праект раённага савета ГА “БРПА” “Дзіцячая радыёхвілінка” створаны ў 2002 г. па ініцыятыве ветэранаў піянерскага руху, актывістаў піянерскіх дружын раёна, якія ўдзельнічалі ў 2002 г. у рэспубліканскім свяце, прысвечаным 80-годдзю піянерскага руху, і працягваецца ў цяперашні час.

За восем гадоў пры падтрымцы ініцыятывы дзяцей раённым выканаўчым камітэтам, аддзелам адукацыі, рэдакцыі раённай газеты “Голас Сеннешчыны”, рэдакцыі раённага радыёвяшчання “На сенненскіх прасторах” рэдакцыйным калектывам “Дзіцячай радыёхвілінкі” было падрыхтавана больш за дзевяноста перадач рознай жанрава-тэматычнай накіраванасці.



Тэматыку радыёвыпускаў можна прадставіць у выглядзе схемы, дзе ўказаны назвы накірункаў і іх ключавыя словы:

корж.jpg

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Накірунак “Я+Я”. Радыёвыпускі гэтага накірунку прысвечаны прававой тэматыцы: правах дзіцяці на вучобу, адпачынак. Таксама ў перадачах расказвалася пра неабходнасць кожнаму дзіцяці клапаціцца пра сваё здароўе; знайшла адлюстраванне практыка ўдзелу дзяцей і падлеткаў у вырашэнні пытанняў класнага і школьнага жыцця, жыцця дзіцячага грамадскага аб’яднання, аснову якога складае статут. Менавіта дакладны ўлік правоў і абавязкаў кожнага ўдзельніка грамадскага аб’яднання дапамагае дзіцяці самарэалізавацца, абараняе яго ад залішняга аўтарытарнага ўціску з боку дарослых. Так, юныя журналісты на прыкладзе адной са школ раёна паказалі, як добразычлівая псіхалагічная атмасфера дапамагае супрацоўніцтву і садружнасці дзяцей і дарослых, уплывае на паляпшэнне мікраклімату ў навучальнай установе (гл. Дадатак 1).

Накірунак “Я і мая сям’я”. Для кожнага дзіцяці пачатковай школай выхавання прызвана быць яго сям’я: бацькі, бабулі і дзядулі. Уздзеянне сям’і на выхаванне падрастаючага пакалення ўзмацняецца тым, што гісторыя краіны адлюстроўваецца і ў гісторыі сям’і, рода, лёсе блізкіх людзей. У радыёвыпусках данага накірунку таксама гаворыцца пра дзяржаўную падтрымку сямей, дзе выхоўваюць таленавітых і адораных дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі, выказваецца пункт гледжання падрастаючага пакалення на ідэальную сям’ю (гл.Дадатак 2).

Накірунак “Я і мая школа”. Школа – дом, дзе працякае жыццё дзяцей. Ад таго, як абустроены гэты дом, залежыць іх самаадчуванне. Пра ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, пра ўласныя дасягненні ў навучанні, працы, спорце, грамадскім жыцці гаворыцца ў радыёвыпусках накірунку “Я і мая школа”. У іх даецца ацэнка адносін дзяцей і падлеткаў да сваёй школы, педагогаў, калектыву, дзіцячаму самакіраванню, самому сабе. Для многіх вучняў школ горада, якія наведваюць гурткі ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання, цэнтр з’яўляецца другім домам, пра які таксама расказваецца ў дзіцячых радыёперадачах (гл.Дадатак 3).

Накірунак “Я і мая арганізацыя”. У радыёвыпусках гаворыцца пра вялікія магчымасці выхавання падлеткаў ў дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях праз арганізацыю розных відаў выхаваўчай дзейнасці: сацыяльна-арыентацыйнай, пазнавальнай, працоўнай, фізкультурна-спартыўнай, мастацкай і цэнасна-арыенціровачнай. Удзел членаў дзіцячых грамадскіх

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

аб’яднанняў у сацыяльна значных мерапрыемствах (праектах, акцыях, конкурсах і г.д.):



  • садзейнічае фарміраванню ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычнай свядомасці, матэрыялізацыі ўзаемаадносін паміж членамі сям’і, вучнем і школай, грамадзянінам і дзяржавай; далучэнню дзяцей да культуры свайго народа, яго мовы, звычаяў, традыцый, фальклору;

  • знаёміць дзяцей і падлеткаў з жыццём сваёй краіны, яе гісторыяй, дзяржаўнай сімволікай, прававой культурай;

  • вучыць паважаць правы іншых людзей і правільна паводзіць сябе ў грамадстве (гл. Дадатак 4).

Накірунак “Я і мая малая радзіма”. Радыёвыпускі ўтрымліваюць інфармацыю пра ход рэалізацыі шматфункцыянальных доўгатэрміновых гульняў “Я і мы ў ХХІ стагоддзі”, “Цветик-семицветик” і інш.

Дзіцячыя радыёперадачы данага накірунку садзейнічаюць выхаванню ў падлеткаў любові да малой радзімы, павагі да яе гісторыі, гордасці за гераічнае мінулае праслаўленых землякоў, неабходнасці праяўлення клопату аб прыродзе роднага краю.

На дзіцячым радыё пастаянна гучыць інфармацыя аб правядзенні ў школах раёна сацыяльна значных спраў (аперацыі, дэсанты і г.д.) у рамках акцый “Вясенні Тыдзень Дабрыні”, “Вахта Памяці”, месячніка патрыятычных спраў і інш. З выпускаў дзіцячых радыёперадач жыхары Сенненшчыны даведваюцца пра актыўны ўдзел школьнікаў раёна ў экалагічных праектах па добраўпарадкаванні і азеляненні сваёй малой радзімы (гл. Дадатак 5).

Накірунак “Я і мая краіна”. Аб адносінах падрастаючага пакалення да сваёй краіны, любові да роднага краю, беларускай прыроды, роднай мовы гаворыцца ў перадачах, аб’яднаных у накірунак “Я і мая краіна”. Радыёвыпускі прысвячаліся беларускім паэтам Я.Купалу, Я.Коласу, у якіх гаварылася аб правядзенні раённых творчых конкурсаў: “Спроба здольнасці”, “Крыніца творчасці”, творчых сустрэчах юных талентаў з самадзейнымі паэтамі, празаікамі, кампазітарамі. Вядзенне перадач на роднай мове ўжо

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

з’яўляецца прыкладам патрыятызму і грамадзянскасці, таму што душа беларускага народа – у яго мове. Як сказаў В.А.Сухамлінскі, дзіця не ўбачыць прыгажосці навакольнага свету, калі яно не адчула прыгажосці слова… Родная мова, роднае слова павінны пранізваць і саграваць душу кожнага беларуса.

Галоўным ў асвятленні накірунку “Я і мая краіна” за гэтыя гады было інфармаванне соцыума аб удзеле членаў раённай піянерскай арганізацыі ў розных мерапрыемствах Рэспубліканскай Акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (конкурсы на лепшы інфармацыйны стэнд, даследчых работ да 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; малюнкаў і фотаздымкаў і г.д.), акцыях і мерапрыемствах, якія ладзілі грамадскія аб’яднанні “БРПА” і “БРСМ” і інш (гл. Дадатак 6).

Накірунак “Я і свет”. Дзіця не застаецца абыякавым да падзей, якія адбываюцца вакол яго, у краіне, свеце. Знаёмства з грамадскім жыццём, удзел у ім пашырае кантакты дзяцей з навакольным светам. У інфармацыйных перадачах, умоўна аб’яднаных у накірунак “Я і свет”, гучалі звесткі аб удзеле і дасягненнях школьнікаў раёна ў міжнародных конкурсах малюнкаў на тэму міру, музычных фестывалях, спартыўных спаборніцтвах. У іх гаварылася аб правядзенні ў школах этапаў “На адной планеце, пад адной зоркай”, “Мы не проста маладое пакаленне, мы – асобы і грамадзяне нашай планеты” раённага сацыяльна значнага праекта “Мы – дарослыя”. На дзіцячым радыё гучалі прапановы дзяцей па паляпшэнні экалагічнай, палітычнай абстаноўкі на планеце, міжнароднага супрацоўніцтва нашай дзяржавы з іншымі краінамі свету ў розных сферах дзейнасці (гл. Дадатак 7).

Традыцыйнымі сталі радыёперадачы, прысвечаныя знамянальным датам (Дзень Перамогі, Дзень Абаронцаў Айчыны, Міжнародны жаночы дзень і інш.), дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзень Канстытуцыі).(Гл.Дадатак8)



Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Прапанаваная схема работы дзіцячай рэдкалегіі паказвае на тое, што ў стварэнні кожнага радыёвыпуска ўкладзена праца юных карэспандэнтаў, сцэнарыстаў, дыктараў, зацікаўленых педагогаў, каардынатараў праекта:




Развитие детской общественной инициативы открывает возможность в профессиональном становлении подростков. И здесь есть свои результаты. Макаров Андрей является студентом филологического факультета ВГУ им. П.М.Машерова, Кармазин Дмитрий - преподавателем театральных дисциплин и радиоведущим молодежной программы в г.Гомеле, Метелица Екатерина - редактором газеты в военном училище “Школа армии” “Кадетский корпус” г. Кержач Владимирской области. Готовится связать свою жизнь с журналистикой Судник Дмитрий, учащийся Лужеснянской школы-интерната-гимназии для одаренных детей и один из ведущих детского радио.

Дети среднего школьного возраста, являющиеся участниками социальной инициативы, на начальном этапе ставят перед собой ближайшие цели: быть услышанными, самоутвердиться, преодолеть нерешительность, скованность, радовать своих родных, близких, друзей. Перейдя в следующую возрастную категорию, подростки все больше стараются проявлять творческую активность. Они берут самостоятельно интервью, готовят передачи, а также - публицистические материалы в газеты районного, областного, республиканского значений.

Детская инициатива находит поддержку как со стороны родителей, имеющих реальную возможность видеть результаты работы, так и со стороны представителей государственных структур. Детям важно доверие взрослых, желающих знать мнение молодежи, ее взгляд на многие общегосударственные проблемы.

Активное участие в поддержке и реализации детской инициативы, конечно, принадлежит нам, взрослым. Мы своей поддержкой помогаем детям и подросткам войти в социум, взрослую жизнь более уверенными и подготовленными.

“Добры дзень, паважаныя слухачы! Вас вітае “Дзіцячая радыехвілінка”. Сення ў нашым выпуску…”, – такими словами начинает свои информационные выпуски детского радио, и хочется отметить, что этот проект актуален, востребован и отвечает запросам времени.

Дадатак 11
Радыёвыпускі, якія адлюстроўваюць тэму падтрымкі дзіцячых ініцыятыў з боку дзяржавы

10 лістапада, 2007-2008 нав.год


  • Прывітанне, шаноўныя радыёслухачы. Калі мы спытаемся ў вас, што даражэй за ўсё на свеце, то ўпэўнены, што вы адкажыце: "Жыццё і здароўе".

  • Але, на жаль, не кожны прытрымліваецца ўсім вядомага выказвання: "Маё здароўе ў маіх руках".

  • А што трэба рабіць, каб быць здаровым? На гэтае пытанне адказвалі

ўдзельнікі раённага фестывалю"Моладзь - за здаровы лад жыцця", дзе

мне разам з маімі аднакласніцамі Анастасіяй Рукаль і Наталляй

Валадзько пашчасціла працаваць ў ролі вядучых.


  • Прыемна адзначыць, што на фестываль з'ехалася школьная моладзь, за якой стаіць будучыня нашай радзімы.

  • У нашай краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы і развіццю маладзёжных ініцыятыў. Пацвярджэннем гэтаму з'яўлялася прысутнасць на фестывалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў.

  • Удзельнікаў фестываля павітала намеснік старшыні райвыканкама Зоя Сцяпанаўна Фаміна. Яна звярнула ўвагу падлеткаў на клопат аб уласным і здароўі блізкіх, родных і сяброў.

  • На суд гледачоў удзельнікі прапанавалі прэзентацыі масавых

мерапрыемстваў, якія правадзіліся ва ўстановах адукацыі напярэдадні.

  • На сцэне выступалі агітбрыгады з Багданаўскай, Студзёнкаўскай Багушэўскай першай,Сенненскай другой школ, Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната.

  • Рабяты заклікалі равеснікаў да барацьбы са шкоднымі звычкамі.

  • Нестандартны падыход да прэзентацыі прадэманстравалі рабяты з

Машчонскай школы. Яны паказалі фрагменты валейбольнай гульні.

  • Прыемна было назіраць за зладжаннымі дзеяннямі рабят.Члены каманды паказалі свой спартыўны спрыт і ўменне працаваць у абмежаванай прасторы. Гледачам запомнілася таксама выступленне кіраўніка рабят настаўніка Сініцына Мікалая Дзмітрыевіча.

  • На правільнае харчаванне звярнулі ўвагу прысутных падлеткі Нямойтаўскай школы, выкарыстаўшы для сваёй прэзентацыі форму спектакля.

  • Дасканалае акцёрскае майстэрства прапанавалі вучаніцы адзінаццатага класа Сенненскай першай школы ў сцэнічнай мініацюры на тэму ВІЧ/СНІД.

  • Дарэчы, ў гэтым фестывалі завочна ўдзельнічалі рабяты-мастакі і паэты. У аргкамітэт яны даслалі насценныя газеты, паэтычныя творы. Кожны глядач і ўдзельнік фестывалю "Моладзь - за здаровы лад жыцця" меў магчымасць папрацаваць з матэрыяламі на выставе, якая размешчалася ў фае раённага дома культуры.

  • Заключнымі словамі свята здароўя з'явіліся словы-пажаданні для ўсіх

прысутных. Няхай яны прагучаць і для вас, паважаныя слухачы:

  • Жыццё - прыгожае, захапляйцеся ім!

  • Жыццё - мара, здзяйсняйце яе!

  • Жыццё - выклік, прымайце яго!

  • Жыццё - багацце, даражыце ім!

- Жыццё - здароўе, беражыце яго!

- З пажаданнямі здароўя да вас былі члены гуртка "Юны дыктар"

Сенненскага цэнтра пазашкольнай работы і вядучыя "Радыёхвілінкі"

Дзмітрый Суднік і Віталіна Емельянава.



31 снежня, 2008-2009 нав.год

  • Шаноўныя слухачы! Ужо амаль шэсць гадоў “Дзіцячая радыёхвілінка” разам з вамі.

  • І нам вельмі прыемна ў чарговы раз сказаць ветлівае прывітанне “Добрай раніцы!”.

  • Падводзячы вынікі 2008-га года, хочацца адзначыць, што ён для кожнага быў насычаным на розныя падзеі.

  • Гэта, у першую чаргу, правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных Году здароўя: спартландыі і спаборніцтвы, турніры па валейболе і настольным тэнісе, футболе і баскетболе.

  • Наша дзіцячае радыё мела непасрэднае дачыненне да гэтага, бо ў сваіх перадачах на працягу года паведамляла пра поспехі ўдзельнікаў школьных спартыўных мерапрыемстваў.

  • Перадачы прысвячаліся не толькі гэтай тэме.

  • Не менш важнымі былі тэмы патрыятычнага гучання, калі мы расказвалі сваім слухачам пра юбілей нашага славутага земляка Пятра Міронавіча Машэрава, 90-годдзе раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, 90 –годдзе камсамола.

  • Старонкі нашай перадачы прысвячаліся тэме міласэрнасці, калі мы паведамлялі пра вынікі аперацый і акцый “Клопат”, “Ветэран жыве побач”, “Поделись теплом души своей”.

  • Заўжды з захапленнем мы расказвалі пра творчыя конкурсы. Вельмі ганарымся, што многія рабяты сталі пераможцамі раённых, абласных і нават рэспубліканскіх конкурсаў, у якіх удзельнічалі на працягу года.

  • Адметнай дзейнасцю нашага радыё была яго праца ўлетку, калі рэдакцыйны калектыў не шкадаваў свайго вольнага часу дзеля цікавай і карыснай справы.

  • Нам вельмі прыемна, што работа нашага радыё была адзначана дыпломам трэцяй ступені на рэспубліканскім конкурсе юнацкіх сродкаў масавай інфармацыі “Перо аистенка 2008”,

  • а яго кіраўнік Валянціна Віктараўна Каржыцкая прымала ўдзел у міжнароднай і абласной практычных канферэнцыях па праблемах падтрымцы дзіцячых ініцыятыў, дзе дзялілася вопытам работы “Радыёхвілінкі”.

  • Мы хочам падзякваць раённыя ўлады, якія падтрымліваюць нас і даюць магчымачць выказаць свае погляды і думкі на шматлікія грамадскія падзеі.

  • Віншуем усіх з надыходзячым Новым годам і завяраем, што заўсёды будзем чакаць сустрэчы са сваімі сябрамі - удзячнымі слухачамі.

  • Віталіна Емельянава і Дзмітрый Суднік. “Дзіцячая радыёхвілінка”.


Дадатак 12

Водгукі аб рабоце дзіцячага радыё

…. Цеснае супрацоўніцтва звязвае на працягу многіх гадоў гурток “Памяць” установы адукацыі “Машканская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя дзіцячы-сад школа імя А.К.Гараўца Сенненскага раёна” з “Дзіцячай радыёхвілінкай”. Як лічуць гурткоўцы, легендарная Машканская зямля з’яўляецца сэрцам Сенненшчыны. Менавіта ў Машканскай школе вычыліся героі П.М. Машэраў, А.К. Гаравец, І.І. Камінскі, М.Л. Цуран (былы дырэктар саўгаса імя П.М. Машэрава), В. Стаселька, які загінуў, выконваючы свой абавязак у Афганістане. Неаднаразова гучалі ў дзіцячых радыёвыпусках імёны герояў-землякоў, паважаных ветэранаў вайны і працы, якія зараз пражываюць у нашай вёсцы. Яны годныя гэтага.


Лічу, што наша супрацоўніцтва з “Радыёхвілінкай” садзейнічае выхаванню патрыятызму, прапагандзіраванню гераічнага мінулага, выхаванню пачуцця гордасці за свой родны край, землякоў-аднавяскоўцаў.

Спадзяюся, што супрацоўніцтва з дзіцячым радыё будзе працягвацца і надалей. З нецярпеннем чакаем кожную перадачу і з вялікім інтарэсам слухаем выступленні юных дыктараў, якія ўкладваюць у выпуск кожнай перадачы часціцу сваёй душы разам з кіраўніком дзіцячага праекта.



Т.П.Каранеўская, кіраўнік гуртка “Памяць”,

УА “Машканская ДАСДС-Ш імя А.К. Гараўца Сенненскага раёна”

У цэнтры Л.М. Мукамолава
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка