Конкурс Устауце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з'яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачце сэнс прыказак




Дата канвертавання15.12.2018
Памер47.3 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове

10 клас

Лінгвістычны конкурс
1. Устауце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з'яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачце сэнс прыказак.

1. Знаеш ты толькі, што з _____ ў ________.

2. Міл жабе арэх, ды_____бог не даў.

3. Сказанага слова да ________не вернеш.

4. Еш капусту з грыбамі, трымай____за зубамі.

Балы: Максімальны бал = 6 балаў (за кожнае правільна ўстаўленае слова - 0,5 бала (усяго 2 балы), за правільна растлумачаны сэнс прыказкі - I бал (усяго 4 балы).
2.Запішыце беларускія адпаведнікі.

Высококачественный - ... . благородный поступок - ... , дровосек с дровоколом - ... , великодержавный шовинизм - ..., высокопроизводительный - ... , высокопродуктивный - ... , высотомер - ... , векселедатель - ... , большерукий гражданин -..., длиннокрылые -... .



Балы: Максімальны бал - 5 балаў (0,5 бала за кожны правільна запісаны беларускі адпаведнік).
3. Укажыце значэнне падкрэсленых слоў.

1. Стракоча машынка шытная, ды звякне жалеза таемна (Я. Колас).

2. Маці дастала з камода шытныя ніткі.

3. Перад выездам у другі горад Міхасю даводзілася кожны раз браніраваць месца ў гасцініцы.

4. Пасля выканання баявога задання капітану давялося па-новаму браніраваць кабіну самалёта.

5. 3 гарышча праз аконца віднеўся сіні квадрат неба. (В. Хомчанка).

6. Гарызантальны і вертыкальны дыяметры дзеляць круг на квадранты.

Балы: Максімальны бал - 6 бал (1 бал за правільна ўказанае значэнне).
4. Выпішыце са сказаў папярэдняга задання ўсе словы, якія маюць толькі па 2 мяккія зычныя гукі. (Дзве аднолькавыя літары абазначаюць 1 падоўжаны гук)

Балы: 1 слова -0.5 бала.
5. Укажыце, аманімія якіх адзінак мовы сустракаецца ў наступных словах.

1. стала - вада; 2. нагаравацца - гарыстая (мясцовасць); 3. піскля -найшла; 4. выразаць - адразу; 5. га'ненне - гане'нне; 6. будаўнік - ельнік;



Балы: Максімальны бал - 3 балы (1 пара = 0.5 бала).
6. У наступных сказах простая мова, якая стаіць пасля слоў аўтара, складаецца з двух сказаў. У першым сказе яна запісана ў адзін радок, у другім -у два радкі.

Ці звязана гэта са зместам выказвання? Патлумачце.
Каля ўсходцаў яна аддала мне ключ, падштурхнула ў спіну:

— Бягом дадому! Я зараз прыйду. (П. Місько)

Кабеты абступілі Ніну Іванаўну і задалі ёй багата пытанняў пра ляшчыну, якая іх зацікавіла асабліва:

— Дзе яна расце яшчэ апрача нашых лясоў?

— Ці ёсць лепшыя гатункі, чым нашы? (У. Дубоўка)

Балы: Максімальны бал - 2 балы.
7. Укажыце часцінамоўную прыналежнасць падкрэсленых слоў.

1. Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала.

2. Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.

3. Нічыіх кніг не бывае - у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.

4. Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч! - загаварыла Верачка.

5. Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.



Балы: Максімальны бал - 5 балаў (1 слова=1 бал).
8. Выпішыце толькі тыя падкрэсленыя спалучэнні слоў, якія не з'яўляюцца словазлучэннямі. Патлумачце ваш выбар.

1. У адказ на ўсе пытанні настаўніцы вучань паціскаў плячамі.

2. Паэзія - расінкі зіхаценне, пралеска, што прабілася скрозь лёд, іскра ў душы, вулкан,

землетрасенне, сцяг праўды, што вядзе ў бой народ (Э. Валасевіч).

3. Сваю любоў да роднае зямлі я не вучыўся афармляць у словы, бо слухаць урачыстыя прамовы не звычны сенажаці і палі (Х. Жычка).

4. Не было ніякага адпачынку, таму вельмі хацелася спаць, хоць трошкі звесці вочыДалідовіч).

5. Хлопцы ішлі ўздоуж плота.

6. Я ўсё часцей жадаю слухаць неба, бо на зямлі такая валтузня, што дэфіцытам стала цішыня, як у нішчымны год акраец хлеба (З. Марозаў).



Балы: 1 спалучэнне + правільнае тлумачэнне=1 бал.
9. Адзначце ўсе вядомыя вам значэнні лексемы СЛОВА.

Балы: 1 указанае значэнне = 0,5 бала

ВОДГУК

ПЕРШЫ СНЕГ

Снег ніяк не ўпадзе. Адзін сняжок быў упаў, дык радыяцыя павялічылася ў 7 разоў.

Лепш бы ён не падаў пакуль...
3 ліста Уладзіміра Верамейчыка

Ад 12 снежня 1986 года з Ведрыч

Першы снег дырэктару школы

(Ёй аддаў 23 гады)

Не такі пяшчотны і кволы,

Не такі чаканы, вясёлы,

Як ён сеяўся заўсягды.

Падае першы снег на долы,

Белымі слязьмі на клады.

Вучні хочуць гуляць у снежкі,

Рэху горача ад уцех.

На дырэктарскіх дум узмежкі

Выпадаць сабраўся без спешкі

3 неба маннай спадманнай снег.

Смутак зырыць з-пад кожнай

стрэшкі.


Брэх якоча, смялее смех.

Мендзялееўская табліца

Зразумелай робіцца ўсім.

Першакласнік і выпускніца

Элементы ведаюць, сніцца

Сцяты атам, мірны зусім,

I прарока Іллі калясніца

Забаўкаю здаецца ім.

Прамянець. Апраменіць. Праменьчык

-Словы сэнс памянялі свой,

I шпурляе адчай каменьчык

У гарод з буянай травой.

Пазірае на снег Верамейчык

3 пасняжэлаю галавой.



(Р. Барадулін)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка