Конкурс «Зорка Венера»



Дата канвертавання05.05.2017
Памер18.29 Kb.
#9308
ТыпКонкурс
УА “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія”

Паэтычны конкурс «Зорка Венера»

Верш “Маёй Радзіме”


Верш “Маё каханне нібы зорка”

Баран Юлія, 14 год,

вуліца Драздовіча,5/2,

г. Глыбокае,

Віцебская вобласць,

індэкс 211800,

тэл. (802156)2-85-68

2011 г.


Маёй Радзіме
Настала восень залатая –

І на вадзе лісток дрыжыць,

А я душой адпачываю.

Як хораша на свеце жыць!


Ужо хутка белы снег іскрысты

Пакрые родную зямлю –

І стане так прыгожа, чыста.

Я яшчэ больш яе люблю!


Вясной прырода прачынаецца –

І птушкі з выраю ляцяць.

Жыццё спачатку пачынаецца.

Мне так прыемна назіраць!..


Я чую салаўя ў лесе,

Навокал кветкі расцвілі.

І пах травы, і птушак песні

Прыемна на душу ляглі.


Я так люблю сваю Радзіму,

Яе лясы, азёры, рэкі…

Такой прыгожай і адзінай

Яна застанецца навекі!

2011 г.

Маё каханне нібы зорка

Маё каханне нібы зорка –

Ты не заўсёды мяне бачыш,

Але заўжды з табой я побач

І не магу ніяк іначай.
Так цяжка не было ніколі –

Палонніца кахання я:

Трымаю пачуццё ў няволі,

Хачу пачуць: “Каханая мая”.


Знікаю, гледзячы табе у вочы,

Не магу вымавіць ні слова.

Чакаць ужо няма больш моцы –

Ўсё гэта для мяне так нова.


Мне трэба за любоў змагацца,

Я мару быць з табою разам.

Баюся я табе прызнацца,

Быць напалоханай адказам.


І застанецца хай са мною

Каханне чыстае маё.

Адна, як зорка над зямлёю,

Я згодна быць усё жыццё.


2011 год

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал