Конкурсе юных чытальнікаў "Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме" Агульныя палажэнні Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "




Дата канвертавання13.10.2018
Памер30.28 Kb.


ПАЛАЖЭННЕ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў

“Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме” (далей – Конкурс).

1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.


2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання;

развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства;

выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;

прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,

пашырэння чытацкага кругагляду,

пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

2.2. Дэвіз Конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

3. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
3. Конкурс праводзіцца сярод вучняў наступных узроставых груп: 1-4 класы ; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.1.Конкурс праводзіцца ў пяць этапаў:

- першы этап праводзіцца з 1 па 31 сакавіка ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца, пераможцы прымаюць удзел у раённым этапе Конкурсу;

- другі этап (раённы) – праводзіцца з 1 па 30 красавіка раённымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы раённага этапу Конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе Конкурсу;

- трэці этап (абласны (Мінскі гарадскі) – праводзіцца з 1 па 31 мая абласнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у паўфінале;

- чацвёрты этап (паўфінал) – праводзіцца з 1 па 15 чэрвеня арганізатарамі Конкурсу. Пераможцы паўфіналу прымаюць удзел у фінальным этапе Конкурсу.

- пяты этап (фінал) – праводзіцца арганізатарамі Конкурсу напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства.

3.2. На кожным этапе Конкурсу вызначаецца па аднаму пераможцу у кожнай узроставай катэгорыі.


4. Журы Конкурсу
4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):

глыбіня пранікнення ў вобраз

і сэнс твора ад 0 да 10

выбар тэксту твора ад 0 да 10

артыстызм выканання ад 0 да 10

максімальны бал 30

5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу


5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў Конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеняў адпаведна.

5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”.


6. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.

6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з'яўляюцца: “Выдавецкі дом “Звязда”, часопісы “Вясёлка”, “Бярозка”, “Качели”, “Зорька”, “Рюкзачок” і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).

6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.

Тэлеверсія фіналу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.


7. Фінансаванне Конкурсу
7.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

7.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка