Конкурсу " На лепшую самаробную кнігу" Мэты і задачы Конкурсу Абласны конкурс "



Дата канвертавання28.04.2017
Памер32.13 Kb.
#8283
ТыпКонкурс
УМОВЫ

правядзення абласнога конкурсу

На лепшую самаробную кнігу”



  1. Мэты і задачы Конкурсу

Абласны конкурс “На лепшую самаробную кнігу” (далей – Конкурс) праводзіцца ў межах культурных мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства ў г.Шчучыне.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію; развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам; стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзеншчыны.


2. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу

2.1. Заснавальнікі Конкурсу: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

2.2. Конкурс разлічаны на тэрмін з 1 мая да 1 верасня 2015 года.

2.3. Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар Гродзенскай вобласці, ці аўтарскі калектыў.

2.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:


  • “На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”;

  • “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”;

  • “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў”.

    1. Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых работ:

  • арыгінальнасць ідэі;

  • граматнасць (дакладнасць) зместу кнігі;

  • наяўнасць ілюстрацый;

  • разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў;

  • адпаведнасць вызначанай намінацыі.

    1. Патрабаванні да конкурсных работ:

  • конкурсныя работы афармляюцца толькі на беларускай мове;

  • фармат кнігі – не большы за А3, абавязкова павінны быць вокладка, тытульны ліст, змест; аб’ём работы – не больш за 30 старонак фармату А4 у рукапісным выглядзе;

  • творчыя работы могуць быць выкананы з прымяненнем любога матэрыялу і ў любой тэхніцы, за выключэннем камп’ютарных тэхналогій;

  • удзельнічаць у Конкурсе не могуць кнігі ў канцылярскіх папках, фотаальбомах з файламі, сшытках і г.д.

2.7. Разам з конкурснай работай накіроўваюцца звесткі пра аўтара (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца вучобы (клас) ці месца працы (пасада), месца пражывання, кантактныя тэлефоны), ці аўтарскі калектыў.

2.8. Творчыя работы, якія не адпавядаюць умовам Конкурсу, журы не разглядае.

2.9. Матэрыялы прымаюцца да 25 жніўня 2015 года па адрасе: 230023 г.Гродна, вул.Замкавая, 20, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (з паметкай “На конкурс”).

2.10. Прэзентацыя калекцыі самаробных кніг, сфарміраваная з лепшых работ, адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2015 года, г.Шчучын).

2.11. Фотаздымкі лепшых работ будуць размешчаны на сайце ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (grodnolib.by).

2.12. Конкурсныя работы аўтарам не вяртаюцца (будуць выкарыстоўвацца ў якасці выставачнага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, краязнаўчай дзейнасці, а таксама да юбілеяў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і г.д.).


3. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў Конкурсу

3.1. Вынікі Конкурсу падводзяцца да 1 верасня 2015 года на пасяджэнні журы і афармляюцца пратаколам. Выпіска з пратакола размяшчаецца на сайце ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (grodnolib.by).

3.2. Па кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы – І, ІІ, ІІІ месцы.

3.3. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і прызамі.



3.4. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2015 года, г.Шчучын).
Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал