Конкурсу фальклорных калектываў "Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае"




Дата канвертавання02.03.2017
Памер15.88 Kb.
Аб выніках абласнога конкурсу

фальклорных калектываў

“Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым

сэрцам паважае”

На аснове палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу дзіцячых фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” у сакавіку 2015 года адбыўся абласны этап конкурсу.

У аргкамітэт установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” было прадстаўлена 11 відэаматэрыялаў з 11 раёнаў вобласці, якія ўяўлялі сабой відэапрэзентацыі свят - “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Саракі”, “Калядкі”, “Юр`е”, і абрадаў – “Хрысціны”, “Прадвясельны абрад”, “Вячоркі”.

Аналіз конкурсных работ прадэманстраваў комплекснасць, сістэмнасць, выніковасць дзейнасці фальклорных калектываў ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці.

Журы адзначыла у фальклорных калектывах: ДУА “Гродзенскі РЦТДзМ”, ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”, ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі – сад – сярэдняя школа” Смаргонскага раёна, “Гімназія №1 г.Бярозаўкі” Лідскага раёна высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, ступень захаванасці найпершасных (каранёвых) форм рэгіянальных музычных, вакальных, харэаграфічных традыцый, стварэнне яркіх сцэнічных вобразаў, шырокае прымяненне гульнёва – абрадавай атрыбутыкі.



Разам з тым, усім удзельнікам конкурса неабходна звярнуць увагу на:

На аснове рашэння журы пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сталі фальклорныя калектывы:

  • I месца – “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі РЦТДзМ”;

  • II месца – “Беларуская гасцёўня” ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”;

  • II месца – “Нальшчаначка” ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі – сад – сярэдняя школа” Смаргонскага раёна;

  • III месца –“Юныя фалькларысты” ДУА “Гімназія №1 г.Бярозаўкі” Лідскага раёна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка