Конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь»




Дата канвертавання17.06.2018
Памер48.03 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 13.04.2017 г.154

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь»
1. Агульныя палажэнні

1.1. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэння і паглыблення іх інтэлектуальных і  пазнавальных магчымасцей.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна.

1.5. Конкурс адбываецца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая»;

«Дзівоснае побач»;

«Беларусь у фармаце 3D»;

«Навуковае фота»;

«Мы – беларусы»;

«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае»;

«ТэхнаРух».

1.6. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

ажыццяўляе непасрэднае кіраванне падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу;

зацверджвае старшыню і склад журы;

зацверджвае і ўзнагароджвае пераможцаў конкурсу;

захоўвае за сабой права змянення срокаў і месца правядзення конкурсу;

вырашае іншыя пытанні, узнікаючыя ў час падрыхтоўкі конкурсу.

1.7. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

1.8. Журы конкурсу:

ацэньвае работы ўдзельнікаў конкурсу;

захоўвае за сабой права размеркавання колькасці прызавых месцаў у намінацыях;

вызначае пераможцаў;

уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэнні членаў журы конкурсу.


  1. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работ

2.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і  культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэсу навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);

«Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае» (фотаздымкі гістарычных і  культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў  аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

2.2. Патрабаванні да афармлення фотаработ:

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см у даўжыню (без паспарту). Дадаткова на электронным носьбіце прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму боку. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінна быць этыкетка (у  правым ніжнім вугле), якая змяшчае наступныя звесткі: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам); узрост; назва ўстановы з  указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы неабходна дасылаць ва ўпакоўцы, якая выключае іх пашкоджанне. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

2.3. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам, – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.


3. Умовы правядзення раённага конкурсу

3.1. Конкурс праводзіцца ў 2 тура:



1 тур – раённы (гарадскі) з 1 мая па 25 верасня 2017 года;

2 тур – абласны з 1 па 31 кастрычніка 2017 года.

3.3. Фотаработы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

кампазіцыйная завершанасць;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.4. Апеляцыі на рашэнні аргкамітэта і журы конкурсу не прымаюцца і не разглядаюцца.



3.5. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскга райвыканкома.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка