Конкурсу "Калядная зорка"




Дата канвертавання27.05.2018
Памер129.85 Kb.







Исх. № 386 от 25.09.2017

Аб правядзенні абласнога этапу

рэспубліканскай выставы-конкурсу

“Калядная зорка”


Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама на 2017/2018 навучальны год

ЗАГАДВАЮ:

1. Арганізаваць і правесці абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” (далей – выстава-конкурс) з 1 па 22 лістапада 2017 года.

2. Зацвердзіць:

2.1. састаў арганізацыйнага камітэта конкурсу (далей – аргкамітэт);

2.2. парадак правядзення конкурсу,

2.3. графік правядзення конкурсу.

3. ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” (Сітнікава С.У.) забяспечыць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне, кансультаванне ўдзельнікаў пры падрыхтоўцы да рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

4. Начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама (Галабародавай В.У.) стварыць неабходныя ўмовы для правядзення адборачных тураў і выніковай выставы абласнога этапу выставы-конкурсу.

5. Начальнікам аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў:

5.1. забяспечыць неабходныя ўмовы для рэзультатыўнага ўдзелу
ў конкурсе;

5.2. ажыццявіць фінансаванне выдаткаў на праезд удзельнікаў конкурсу, дастаўку экспанатаў у адпаведнасці з графікам правядзення конкурсу.

6. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Т.В.Апраніч
Начальнік упраўлення (Подпіс) Г.М.Казак
26 экз.: у справу, Апраніч Т.В., АСіВР,

МАІРА, РААСіТ, ГААСіТ

Музычкіна

НУ 14.09.2017 Загад

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 25.09.2017 386

Састаў арганізацыйнага камітэта

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”
Апраніч Т.В. – першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, старшыня
Глінская В.М. – начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама
Адамовіч С.К. – прарэктар па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Цвірко Т.А. – начальнік цэнтра выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Галабародава В.У. – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама
Новік М.В. – начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Музычкіна Н.У. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 25.09.2017 386


ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”
1. Агульныя палажэнні

1.1. Абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці


ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці;

адраджэнне беларускага народнага мастацтва, захаванне і развіццё народных традыцый;

рэалізацыя творчых здольнасцяў навучэнцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

выяўленне і падтрымка юных талентаў.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

1.5. Конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў
па наступных намінацыях:

“Калядная зорка”;

“Навагодняя ялінка”;

“Ёлачная цацка”;

“Сувенір-падарунак”;

“Навагодняя паштоўка”;

“Калядная кампазіцыя”;

“Зіма ў Беларусі”;

“Зімовы спорт”;

“Навагодні персанаж”;

“Арт-аб’ект”;

“Навагодні касцюм”;

“Чароўныя карцінкі”.

1.6. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

кансульціруе зацікаўленых аб парадку ўдзелу ў конкурсе;

зацверджвае склад журы;

распаўсюджвае інфармацыю аб правядзенні конкурсу;

зацвярджае рэзультаты конкурсу;

арганізуе ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу.

1.7. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

1.8. Журы конкурсу:

арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

падводзіць вынікі конкурсу;

уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы конкурсу.
2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работаў

2.1. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці: мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне), мастацкі роспіс (па тканіне, шклу, дрэву, батык), мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак), кераміка, разьба па дрэву, выцінанка, паперапластыка і іншыя. Тэматыка работ: “Зіма ў Беларусі“, “Навагоднія казкі”, “Зімовыя святы і іх героі”.

2.2. Усе дзіцячыя работы павінны быць творчымі і якаснымі. Пажадана,
каб у работах адлюстроўваўся беларускі каларыт, заснаваны на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры. Работы, выкананыя неадпаведна ўзросту ўдзельнікаў, не разглядаюцца.

2.3. У конкурсе прымаюць удзел работы, якія раней не экспанаваліся


на абласных і рэспубліканскіх выставах.

2.4. Парабаванні да конкурсных работаў адпаведна намінацыям:

у намінацыі “Калядная зорка” прымаюцца работы, якія выкананы
з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і прадстаўляюць сабой сімвал калядуючых, сімвал выставы-конкурсу;

у намінацыі “Навагодняя ялінка” разглядаюцца аб’ёмныя кампазіцыі


для інтэр’ера, выкананыя з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Ёлачная цацка” разглядаюцца ёлачныя ўпрыгожванні, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Сувенір-падарунак” разглядаюцца навагоднія сувенірныя работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Навагодняя паштоўка” прымаюцца плоскія або аб’ёмныя паштоўкі, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва;

у намінацыі “Калядная кампазіцыя” прымаюцца плоскія або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі на тэму “Нараджэнне Хрыстова”, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Зіма ў Беларусі” могуць быць прадстаўлены плоскія або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці на тэмы: “Зімовая прырода”, “Горад зімой”, “Навагоднія традыцыі”;

у намінацыі “Зімовы спорт” разглядаюцца плоскія або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя ў розных відах
і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на тэму “Зімовыя віды спорту, якія праходзяць на льду ці на снезе”;

у намінацыі “Навагодні персанаж” прымаюцца інтэр’ерныя лялькі – персанажы зімовых святаў, казачныя героі, сімвал года – памерам ад 50 см;

у намінацыі “Арт-аб’ект” могуць быць прадстаўлены творчыя работы на навагоднюю тэму для інтэр’ера, выкананыя з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Навагодні касцюм” разглядаюцца дзіцячыя касцюмы для навагодняга балю, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

у намінацыі “Чароўныя карцінкі” могуць быць прадстаўлены анімацыйны фільм на адпаведную конкурсу тэму з выкарыстаннем дзіцячых работ (дэкаратыўна-прыкладных альбо жывапісных) працягам не больш за 5 хвілін.

2.5. На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку памерам 5х10 см з наступнымі звесткамі:

– прозвішча, імя, узрост аўтара (у калектыўных работах указваюцца ўсе аўтары);

назва работы;

– назва аб’яднання па інтарэсах;

– прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);

– назва ўстановы адукацыі.

Этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле.


3. Умовы правядзення конкурсу

3.1. Конкурс праводзіцца ў 3 этапы:

1 этап – ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі;

2 этап – раённы (гарадскі);

3 этап – абласны (адборачныя туры і абласная выстава).

3.2. У перыяд з 2 па 27 кастрычніка 2017 года праводзіцца раённы (гарадскі) этап конкурсу.

3.3. Для ўдзелу ў абласным этапе выставы-конкурсу неабходна прывезці
з 1 па 13 лістапада 2017 года лепшыя работы з прадстаўленых на першых этапах згодна графіку. Кожны раён рыхтуе сваю асабістую міні-выстаўку, поўны пералік экспанатаў на беларускай мове, які прадстаўляе на абласным этапе для работы журы. Ад раёна прадстаўляецца не больш за 20 работ высокага выканаўчага ўзроўню. Работы прымаюцца з 08.00 да 10.00 гадзін, пачатак выставы ў 11.00.

3.4. Для ўдзелу ў намінацыі “Чароўныя карцінкі” неабходна прадставіць творчы праект, запісаны на DVD-дыск, да 13 лістапада 2017 года па адрасе: 220104, г. Мінск, вул. П.Глебкі, 88, каб. 312.

3.5. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 кастрычніка 2017 года зарэгістравацца online па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfonR8h-62cC-gqqcowuoZnygT9QdeyKLyAE4JUImbEjDkIcQ/viewform Працэс рэгістрацыі ўключае запаўненне заяўкі ўдзельніка згодна з дадаткам.

3.6. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

– захаванне беларускіх народных рамёстваў;

– выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

– кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;

– спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасной культуры;

– творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

– узровень выканаўчага майстэрства.

3.7. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:
8-12 гадоў, 13-16 гадоў.

3.8. Вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” будуць падведзены


22 лістапада 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа
№ 8 г. Жодзіна” па адрасе: г. Жодзіна, вул. Чайкоўскага, 1.

3.9. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы. Пераможцы абласнога этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

3.10. Лепшыя 50 работ ад Мінскай вобласці будуць прадстаўлены
ва ўстанову адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей
і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу
ў рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад начальніка

ўпраўлення адукацыі

Мінскага аблвыканкама

ад 25.09.2017386


Графік правядзення адборачных тураў абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”


Дата

Месца правядзення

Час правядзення

Раён

1 лістапада

2017 года


ДУА “Сярэдняя школа № 8

г. Жодзіна”


9.00-11.00

(падрыхтоўка раёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Нясвіжскі раён,

Клецкі раён,

Капыльскі раён,

Уздзенскі раён

Стаўбцоўскі раён


3 лістапада 2017 года

9.00-11.00

(падрыхтоўка раёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Маладзечанскі раён,

Вілейскі раён,

Мядзельскі раён,

Валожынскі раён




8 лістапада

2017 года



9.00-11.00

(падрыхтоўка раёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Старадарожскі раён,

Слуцкі раён,

Салігорскі раён

Любанскі раён

г. Жодзіна


10 лістапада

2017 года



9.00-11.00

(падрыхтоўка раёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Дзяржынскі раён,

Мінскі раён,

Чэрвеньскі раён,

Пухавіцкі раён




13 лістапада

2017 года



9.00-11.00

(падрыхтоўка раёнаў да міні-выстаўкі)

11.00-16.00

(правядзенне тура)



Барысаўскі раён,

Лагойскі раён,

Крупскі раён,

Бярэзінскі раён,

Смалявіцкі раён

Дадатак
Патрабаванні да заяўкі на ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай



выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Калядная зорка”

1. Назва работы і тэхніка выканання

2. Прозвішча, імя ўдзельніка (удзельнікаў)

3. Узрост

4. Назва ўстановы адукацыі

5. Раён

5. Аб’яднанне па інтарэсах



6. Намінацыя

7. Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння)



8. Фота работы

Састаў журы

абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”
Апраніч Т.В. – першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама
Глінская В.М. – начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама
Адамовіч С.К. – прарэктар па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Цвірко Т.А. – начальнік цэнтра выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, намеснік старшыні
Новік М.В. – начальнiк аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Музычкіна Н.У. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Жукава А.Э. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Зыранава Т.С. – загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей
і моладзі Барысаўскага раёна”
Ржэуцкая М.М. – кіраўнік узорнай студыі “Палітра” дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа
№ 24 г. Барысава”
Тамашэвіч Л.А. – педагог выяўленчага мастацтва ДУА “Гімназія
№ 1 г. Жодзіна”
Прыходзька К.І. – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка