Конкурсу па ткацтву "саматканы цуд" Арганізацыя І правядзенне выставы-конкурсу: Арганізатары выставы-конкурсу "




Дата канвертавання11.06.2018
Памер37.67 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ ВЫСТАВЫ-КОНКУРСУ ПА ТКАЦТВУ “САМАТКАНЫ ЦУД”

Арганізацыя і правядзенне выставы-конкурсу:

1. Арганізатары выставы-конкурсу “Саматканы цуд” (далей выстава-конкурс) – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Старадарожскага райвыканкама, ДУК “Старадарожскі цэнтр рамёстваў” (далей – Арганізатар).

2. Арганізатар выставы-конкурсу:


  • афіцыйна аб’яўляе аб пачатку і ўмовах правядзення выставы-конкурсу;

  • праводзіць неабходную работу па арганізацыі і падрыхтоўцы выставы-конкурсу;

  • забяспечвае аднолькавыя ўмовы для ўсіх удзельнікаў выставы-конкурсу;

  • афармляе выставы майстроў;

  • гарантуе зберажэнне экспанатаў;

  • фарміруе журы.


Мэты і задачы:

  • выяўленне дыяпазону традыцыйных і сучасных форм вырабаў, арнаментальных матываў, разнастайнасці тэхналогій і мастацкіх прыёмаў рамяства ў рэгіёне;

  • павышэнне і захаванне лепшых мясцовых традыцый ў раёне;

  • ўдасканаленне выканаўчага майстэрства народных умельцаў, захаванне лепшых мясцовых узораў ткацтва;

  • пошук шляхоў развіцця традыцый народнага ткацтва ў сучасных умовах;

  • абмен вопытам сярод майстроў народнай творчасці;

  • далучэнне дзяцей і моладзі да заняткаў беларускім народным ткацтвам.

Удзельнікі выставы-конкурсу:

  • удзельнікамі выставы-конкурсу могуць быць прадстаўнікі ўсіх катэгорый насельніцтва, незалежна ад пола, сацыяльнага статусу і ўзросту, якія займаюцца рознымі відамі ткацтва і вырабу паясоў, валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыемамі ткацкіх традыцый.

  • заяўкі на ўдзел у выставе-конкурсе прымаюцца да 30 красавіка 2018 г.

Агульныя ўмовы і парадак правядзення выставы-конкурсу:

  1. Выстава-конкурс праводзіцца ў гарадскім парку пад час святкавання Дня Перамогі, 9 мая 2018 года і прысвечана 80-годдзю Мінскай вобласці.

  2. Удзельнікі асабіста дастаўляюць свае вырабы па адрасу: г. Старыя Дарогі, вул. Первамайская, 27, ДУК “Старадарожскі цэнтр рамёстваў”.

  3. У выставе-конкурсе прымаюць удзел работы па ткацтву і ткацтву паясоў, якія выкананы майстрамі якасна, на высокім узроўні.

  4. Творчыя магчымасці майстроў і колькасць экспанатаў прадстаўленых на конкурс, не абмяжоўваюцца.

  5. Работы павінны быць эстэтычна аформлены і падрыхтаваны для экспанавання. Кожная работа павінна суправаджацца друкаванай этыкеткай з наступнай інфармацыяй:

- прозвішча і імя аўтара работы, узрост;

- назва работы;

- тэхніка выканання;

- месца жыхарства.

6. Усе работы пасля закрыцця выставы-конкурсу вяртаюцца майстрам.

7. Мастацкі ўзровень вырабаў, якія будуць прадстаўлены на выставе-конкурсе ацэньвае журы.

Крытэрыі адбору:


  • актуальнасць тэмы;

  • арыгіянальнасць замыслу;

  • эстэтычны выгляд;

  • крэатыўнасць вырабаў.

Пад час правядзення выставы-конкурсу плануюцца:

  • экскурсія;

  • кансультацыі;

  • сустрэча з майстрамі па ткацтву і вырабу паясоў;

  • майстар-класы для наведвальнікаў;

  • продаж вырабаў майстроў па жаданню.



Заахвочванне і ўзнагароды:

Па выніках конкурсу журы вызначае наступныя намінацыі:

- за захаванне і адраджэнне традыцый ткацтва;

- за высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ;

- за майстэрства валодання рознымі тэхнікамі ткацтва;

- за лепшае каларыстычнае вырашэнне тканага вырабу;

- за зберажэнне і творчае развіццё традыцый вырабу паясоў;

- за лепшае каларыстычнае вырашэнне пояса;

- за захаванне рэгіянальных традыцый вырабу;

- самы малодшы ўдзельнік;

- за лепшы выраб тканай дарожкі;

- за лепшы выраб тканай сурвэткі;

- за лепшы выраб тканага ручніка;

- за лепшы тканы пояс.

Пераможцы выставы-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Старадарожскага райвыканкама.
Дадатковыя ўмовы:

Пры накіраванні заявак на ўдзел у выставе-конкурсе ўдзельнікі згаджаюцца з наступнымі ўмовамі:



  • арганізатар выставы-конкурсу захоўвае за сабой права выкарыстоўваць па сваім меркаванні фотаздымкі работ прадстаўленых на выставе-конкурсе.

Журы конкурсу:

Старшыня журы.



  1. Барысік Валянцін Мікалаевіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Старадарожскага райвыканкама.

Члены журы:

  1. Некрашэвіч Ірына Мікалаеўна – старшыня Старадарожскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

  2. Астроўская Таццяна Аляксандраўна – метадыст па народнай творчасці ДУК “Старадарожскі центр рамёстваў”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка