Кошык Велікодны: Вершы. / Уладзімір Сіўчыкаў; маcтак Алена Карповіч. Мінск : Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2014. 32 с. іл




Дата канвертавання01.04.2019
Памер24.94 Kb.
Кошык Велікодны: Вершы. / Уладзімір Сіўчыкаў; маcтак Алена Карповіч. — Мінск : Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2014. — 32 с. : іл.
ISBN 978-985-7030-15-6
Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні.
Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
ЗМЕСТ
Святы высвятляюць святасць
Калядны ліст

Цмок Уручанскі

Велікодны кошык

Дзівосны музей

Балелыпчык

Алесі
У Хрысцінінай кісы Вусы завуцца — вібрысы


Сваячка

Руплівіца

Лекарка

Соня


Муза
Паэтычныя нізкі 3 моў далёкіх і блізкіх
3 Надара Думбадзе

Хворая
3 Шадзімана Шаманадзе

Кажан
3 Яна Бжэхвы

А ці праўда?

Латка і дзірка
3 Дануты Вавілаў

Чаго мне хочацца?




Калядны ліст
Святы Мікола,
Шлю Табе вітанні!

Падобны на Цябе быў мой дзядуля,

Чакаюць нецярпліва віншаванняў,

Дарункаў дзеці,

Іх мамулі і татулі.
Усе,

Хто паслухмяны і старанны,

Хто волю меў на добрыя учынкі,

Хто да старэйшых ставіўся з пашанай --

На святы Ты не маеш адпачынку.
Як вырасту,

Дык добрай чараўніцай

Зрабіцца, як і Ты,

Я буду рада,

Стаць весялосці, радасці крыніцай,

Прыносіць шчасце дзеткам на Каляды.


Я ведаю,

Што часта просяць дзеці

Пакласці ім пад ёлку тэлефоны

Мабільныя, найноўшыя у свеце,

Кампутары,

Планшэты

І айфоны.
Я маю ўсё –

Мне не нясі нічога!

Хай возьме падарунак мой дзяўчынка

Ў дзіцячым доме

І падзячыць Богу.
Зрабі, як я прашу.
Твая Хрысцінка.





Велікодны кошык
Нам з сястрой сказала мама Рая:

“Сонейка купаецца і грае!


З кубка, у якім ляжыць яечка,

Умывайцеся, мае сардэчкі!”


Соль, ваду і маляванкі ў храме

Асвяціла мамка золкім ранкам.


-- Выбачай, цябе не возьмем, кошка,

Не табе падрыхтавалі кошык!


На Вялічка для бабулі роднай

Мы збіраем кошык Велікодны.


Пасху з тварагу, разынак, маку

Пакладзем

Ды іншыя прысмакі.
Наладуемся як след,

А потым


На аўтобусе паедзем “сотым”...
Бабу Ліду тройчы пацалуем,

Ад яе “Хрыстос уваскрос!” пачуем,


“Уваскрос напраўду!” ёй адкажам

І ручнік на кошыку развяжам,

Стол накрыем і зацеплім свечку,

Прачытаем “Ойча наш” адвечны...


Будзем з ёю у біткі гуляцца,

Сочывам, вяндлінай разгаўляцца,


Запіваць гарбатай джэм з маліны

І расказваць школьныя навіны,


Слухаць казкі і развучваць песні

Пра Любоў, якая уваскрэсла...




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка