Краiны сярэдняй еўропы ў 1990-я гг




старонка1/28
Дата канвертавання01.11.2018
Памер2.01 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   28

КРАIНЫ СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЫ

ў 1990-я гг.




ЗМЕСТ


У в о д з i н ы ............................................……..........……………...

3

1. Еўропа ў сучасным сусветным парадку

1.1. Асаблiвасцi захавання еўрапейскай бяспекi ............................

1.2. Перспектывы еўрапейскага ўладкавання ..….................……....

3

5



8

2. Сярэдняя Еўропа ў сiстэме еўрапейскай iнтэграцыi

2.1. Еўрапейская iдэя iнтэграцыi ............................................….

2.2. Паняцце i структура Сярэдняй Еўропы ......………….....….....

2.3. Магчымасцii варыянты самавызначэння дзяржаў Сярэдняй Еўропы .................................................................................................


8

10


12

3. Напрамкi знешняй палiтыкi сярэднееўрапейскiх дзяржаў

3.1. Змена геапалiтычных прыярытэтаў ......................................

3.2. Мiжнароднае становiшча краiн Сярэдняй Еўропы ў ацэнках Еўрапейскай супольнасцi .....................................................................

3.3. Партнёрскi этап адносiн краiн Сярэдняй Еўропы з Еўрапейскiм саюзам .............................................................….............

3.4. Працэс дасягнення членства краiн Сярэдняй Еўропы ў Еўра-саюзе ...................................................................................................

3.5. Пазiцыi сярэднееўрапейскiх краін па праблеме пашырэння НАТО на Усход ............................................................................................

3.6. Альтэрнатывы ўступленню ў Еўраатлантычны пакт .............

3.7. Рэалiзацыя канцэпцыi«пашыранай стабiльнасцi» адносна сярэднееўрапейскага рэгiёна ..................................................................

3.8. Роля АБСЕ ў ацэнках дзяржаў рэгiёна .....................................

3.9. Актывiзацыя субрэгiянальнага фактара ...................................

3.10. Еўрарэгiёны на абшары Сярэдняй Еўропы ..............................

3.11. Лiнiя бяспекi ў кантэксце iнтарэсаў сярэднееўрапейскiх дзяржаў .

3.12. Уплыў пазiцыi Расii на змену геапалiтычных прыярытэтаў сярэднееўрапейскiх дзяржаў .................................................................

3.13. Iнiцыятыва бяз’ядзернай прасторы ў Сярэдняй Еўропе ........


15
18


21
23
27

30
32

33

34

40


43
46

49


4. Пераўтварэннi ў краiнах Сярэдняй Еўропы як умова iнтэграцыi

з сусветам

4.1. Прычыны i перадумовы палiтычных i сацыяльна-эканамiчных змен

4.2. Параўнаўча-гiстарычны аспект пераўтварэнняў у рэгiёне Цэнтральнай i Усходняй Еўропы .........................…….......……............

4.3. Пачатак ажыццяўлення ўнутраных пераўтварэнняў .….........

4.4. Стварэнне праграм пераходу да рынку ............…………........

4.5. Разгортванне эканамiчнай трансфармацыi ...............................

4.6. Важнейшыя вынікi эканамiчнай трансфармацыi .......................

4.7. Заходнiя ўзоры ў дзяржаўна-палiтычных сiстэмах .................

4.8. Стварэнне сферы прыватнай уласнасцi ...................................

4.9. Перабудова сацыяльнай сферы па заходнiх стандартах........

4.10. Грамадская незадаволенасць пераўтварэннямi, яе крытэрыi

4.11. Характар i тэндэнцыi пераўтварэнняў у духоўнай сферы грамадства ..........................................................................................


52
53

57

62

64



69

74

78



84

89
91



З а к л ю ч э н н е ...............…………………….....................….....

95

Л i т а р а т у р а .........................................……..............................





У В О Д З I Н Ы


З пачатку 1990-х гг., непасрэдна пасля халоднай вайны, на велiзарным еўразiйскiм абшары адбываюцца беспрэцэдэнтныя перамены ў жыццядзейнасцi краiн былога сацыялiстычнага лагера. Здзейснены дэмантаж аўтарытарнай палiтычнай сiстэмы. Пераўтварэннi ахапiлi дзяржаўна-прававую i грамадска-палiтычную сферы, сацыяльна-эканамiчныя і гуманітарныя асновы, знешнепалiтычныя адносiны i iнтарэсы. Фармiруецца палiтычная дэмакратыя: ажыццяўляецца падзел уладаў, праводзяцца дэмакратычныя парламенцкiя i прэзiдэнцкiя выбары, складваецца шматпартыйная сiстэма i грамадзянская супольнасць, развiваецца мясцовае самакiраванне. Адхiлены шматлiкiя стэрэатыпы, уласцiвыя асаблiвасцям камунiстычнага мыслення i традыцый, укараняюцца розныя вiды ўласнасцi на сродкi вытворчасцi, пераадольваецца прымат блокавасцi ў мiжнародных адносiнах.

З’явiўшыся прамым вынiкам адышоўшай халоднай вайны, перамены надалi якасна новы напрамак мiжнародным адносiнам у сусветным вымярэннi. Узнiклi перадумовы i магчымасцi для ўмацавання глабальнага супрацоўнiцтва i ўсеагульнай бяспекi. Больш асэнсавана i адказна ставiцца i абмяркоўваецца альтэрнатыва: цi свет з нарастаючым бязладдзем, цi зараджэнне структуры ўсеагульнай бяспекi.

Транзiтыўныя краiны назапасiлi цiкавы i шмат у чым павучальны вопыт эвалюцыi сiстэмы ўнутрыдзяржаўных i мiжнародных прыярытэтаў. Амаль усе яны ажыццяўляюць усеабдымныя пераўтварэннi, якiя вiтаюцца i падтрымлiваюцца мiжнароднай супольнасцю i ў першую чаргу – заходнееўрапейскiмi палiтычнымi, эканамiчнымi i ваеннымi iнстытутамi. Польшча, Чэхiя, Венгрыя, Славенiя, Харватыя, Славакiя, Балгарыя, Румынiя, Боснiя i Герцагавiна, Эстонiя, Лiтва, Латвiя змянiлi геапалiтычныя прыярытэты, стварылi асновы рынкавай эканомiкi i, усталёўваючы прынцыпы заходняй дэмакратыі, – хоць i ў рознай ступенi – адчулi сябе «часткай Еўропы». Адначасова пашыраецца цiкавасць i ўплыў Захаду ў адносiнах да iх i рэгiёна Цэнтральнай i Усходняй Еўропы ў цэлым. Тым самым новыя дэмакратычныя дзяржавы занялi больш прыкметнае месца i як суб’екты, i як аб’екты еўрапейскай палiтыкi.

Менавiта на разглядзе ўзрастання ролi згаданых краiн у мiжнароднай супольнасцi, на палiтыцы ўнутраных рэформ засяроджана ўвага ў дадзеным дапаможнiку. Адначасова зроблена спроба абагульнiць, сістэматызаваць i прааналiзаваць характар i тэндэнцыi сучасных змен у краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Даследаванне дае магчымасць вызначыць працякаючыя працэсы як сiстэмную трансфармацыю, якая мае на мэце пераход да постiндустрыяльнага (капiталiстыч-нага) грамадскага ладу. Пераходнае рэфарміраванне сярод часткi дзяржаў рэгiёна ў 1990-я гг. ужо прайшло праз стадыi станаўлення, разгортвання, перажыло паваротныя i пераломныя моманты, уступiла ў перыяд завяршэння. У iншых дзяржавах на рубяжы ХХ–ХХI ст. адбывалася ўнутраная барацьба на лiнii «сацыялiзм – капiталiзм». Асобныя ж краiны затрымалiся на пачатковых стадыях трансфармацыi.

Прапанаваны нiжэй матэрыял стаў вынiкам як азнаямлення з публiкацыямi, так i непасрэднага назiрання i супастаўлення. У прыватнасцi, выкарыстаны канцэптуальныя напрацоўкi, высновы i сюжэты са шматлiкiх даследаванняў у расiйска-, беларуска-, польска-, англамоўным кнiжным i перыядычным друку апошнiх гадоў. Папярэдняе выданне дапаможнiка па згаданай праблематыцы здзейснена аўтарам у 1997 г. пад назвай «Постсацыялiстычныя краiны на шляху пераўтварэнняў i еўрапейскай iнтэграцыi».


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   28


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка