Край Пухавіцкі: факты, падзеі, людзі Краязнаўчы каляндар




старонка5/6
Дата канвертавання03.08.2018
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

чэрвень



14Анатоль Іванавіч УСЕНКА (1948, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл.), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па міні-футболу сярод юнакоў з пагоршаным зрокам, Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна – 70 гадоў з дня нараджэння.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Вышэйшую школу трэнераў (Масква).

Галоўны трэнер беларускай зборнай па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку чэмпіёнаў свету (1998, 2002, 2004, 2007, 2011) і чэмпіёнаў Еўропы (2001, 2007, 2009, 2012).

Чэмпіён СССР 1982 г., бронзавы прызёр чэмпіянату СССР - 1983 у складзе «Дынама» (Мінск).

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны, медалём НАКа «За выдатныя заслугі», лаўрэат прэміі «Гордосць нации».

ліпень



10 – Вольга Уладзіміраўна САВАСЦЮК - гл. Пісьменнікі-землякі.
15 - Аляксандр Андрэевіч ШАБАЛІН (1938, в. Пухавічы - 2013), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000), лаурэат прэміі Беларускага саюза журналістаў "Залатое пяро" (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, міжнародны арбітр па шашках. 3 1978 г. - галоўны рэдактар часопіса "Беларусь". Узнагароджаны ганаровамі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988), нагрудным знакам Міністэрства інфармацыі РБ "Выдатнік друку Беларусі".
25 - Іван Аляксандравіч ЧАХОЎСКІ (1928, в. Рыбцы), вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар – 90 гадоў з дня нараджэння.

У 1946 г. скончыў Пярэжырскую сярэднюю школу, у 1951 г. – Мінскі медыцынскі інстытут. Служыў 6 гадоў у Ваенна-Марскім флоце на пасадзе доктара-гігіеніста. Працаваў галоўным санітарным урачом г. Мінска (1961-1967). 3 1967 г. узначальваў кафедру гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Аўтар 160 навуковых прац і энцыклапедычнага дапаможніка "Культура харчавання".


жнівень



6 - Ігар Міхайлавіч ЛУЧАНОК (1938, г. Мінск), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1973), народны артыст Беларусі (1982), народны артыст СССР (1987), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1961, клас А. Багатырова). У 1982—1986 гг. працаваў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1980 года — старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў. Народны дэпутат СССР (1989—1991). Быў адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Таварыства народнай дыпламатыі.

Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа — у песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці — лірыка-рамантычная. Ягонай музыцы ўласцівыя яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.

Асноўныя творы: кантаты «Курган» на словы Я. Купалы і «Салдацкае сэрца» (1962); паэма-паданне «Гусляр» (1979), вакальна-сімфанічная паэма «Вайна не патрэбна» (1983), уверцюра-фантазія для сімфанічнага аркестра (1975), струнны квартэт, саната для габоя і фартэпіяна, саната і прэлюдыя для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Сіні колер» (1965), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» (1966); песні «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Хатынь», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Майскі вальс», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі» і іншыя; хоры, творы для эстраднага аркестра; музыка да драматычных спектакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмаў; музыка для дзяцей.



Ганаровы грамадзянін г. Мар'іна Горка (2002) і Пухавіцкага раёна (2011).

1 1 - Арнольд Фёдаравіч СМЕЯНОВІЧ (1938, г. Бранск), вучоны ў галіне нейрахірургіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998), з 1997 г. - дырэктар Навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі – 80 гадоў з дня нараджэння.

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1960). Да 1963 г. працаваў урачом Дрыбінскай бальніцы (Магілёўская вобласць). У 1963-1975 гг. урач-нейрахірург Мінскай абласной клінічнай бальніцы, з 1975 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 г. кіраўнік, з 2005 г. загадчык нейрахірургічнага аддзела, адначасова ў 1998-2005 гг. дырэктар Навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2006 г. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь).

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці - хірургія сасудзістай паталогіі галаўнога мозгу, нейраанкалогія, хірургія кампрэсіўных форм астэахандрозу пазваночніка, рэканструктыўная хірургія пашкоджанняў плечавога спляцення.

Аўтар методыкі комплекснага хірургічнага аднаўлення функцыі верхняй канечнасці пры пашкоджаннях плечавога спляцення, якая не мае аналагаў у сусветнай практыцы і ўключае ў сябе цэлы шэраг новых рэканструктыўнай хірургічных умяшанняў. Распрацоўвае праблемы лячэння пухлін галаўнога мозгу, што дазволіла амаль удвая павялічыць працягласць жыцця гэтай катэгорыі хворых.



Распрацаваў і ўкараніў у практыку цэлы шэраг арыгінальных методык, якія маюць прыярытэтнае значэнне ў лячэнні нейраанкалагічных хворых.

Аўтар звыш 200 навуковых работ; 9 вынаходніцтваў, падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук, правёў тысячы аперацый.

Ганаровы грамадзянін г. Мар'іна Горка (2003), Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна (2011).
19 - Васіль Фёдаравіч ТОКАРАЎ (1913, г.п. Дняпроўскае Днепрапятроўскай вобласці - 1944), Герой Савецкага Саюза (1944 г.), удзельнік Вузлянскага баю – 105 гадоў з дня нараджэння.

Замяніўшы камандзіра гарматы, адбіў 5 контратак, знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Паранены, не пакінуў поля боя. Памёр ад ран 4 ліпеня 1944 г. Пахаваны ў г. Мар'іна Горка. Яго імем названа вуліца ў г. Мар'іна Горка.




28 - Соф'я Купрыянаўна НАРКЕВІЧ (1928, в. Вузляны - 2009), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). 3 1948 г. свінарка калгаса імя Куйбышева – 90 гадоў з дня нараджэння.

Званне Героя Сацыялістычнай працы прысваена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі.
30 - Аляксандр Антонавіч МАКАРЭВІЧ - гл. Пісьменнікі-землякі.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка