Край Пухавіцкі: факты, падзеі, людзі Краязнаўчы каляндар




старонка6/6
Дата канвертавання03.08.2018
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

верасень



15 – Аляксандр Кліменцьевіч ШУБА (1923) – 95 гадоў з дня нараджэння.

Працаваў дырэктарам Пухавіцкага лясгаса. Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка.
19 - Уладзімір Аляксандравіч ШПАКОЎСКІ (1938, в. Блашчытнік), кандыдат эканамічных навук (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

Працаваў галоўным аграномам саўгаса "Селецкі" (1962-1974), дырэктарам саўгаса "Чырвонагвардзейскі'" (1974-1987), дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю "Ізабалёва" (2001). Узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку".

22 Хвядос Сяргеевіч ШЫНКЛЕР - гл. Пісьменнікі-землякі




Пётр Васільевіч КАСЦЮЧЫК (верасень 1923, в. Рыбцы - 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы, Герой Савецкага Саюза (1945) – 95 гадоў з дня нараджэння.

Скончыў школу, працаваў у калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў ліпені 1944 г. На фронце з верасня 1944 г.

Тэлефаніст узвода сувязі 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 69-я армяя, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі чырвонаармеец П.В. Касцючык вызначыўся ў баі на тэрыторыі Польшчы. 14 студзеня 1945 г. у раёне населенага пункта Новы-Марянув пад агнём праціўніка выправіў 46 пашкоджанняў лініі сувязі, гранатамі знішчыў агнявую кропку праціўніка. 15 студзеня ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.



Пахаваны ў Польшчы.


КаСТРЫЧНІК



6 - Эмануіл Вікенцьевіч ЛУЦЭВІЧ (1928, в. Дубраўка - 2016) – расійскі хірург вышэйшай катэгорыі, вучоны і педагог, прафесар, член-карэспандэнт РАМН (1997), член-карэспандэнт РАН (2014), заслужаны дзеяч навукі Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння.

У 1955 г. скончыў Мінскі інстытут фізкультуры і Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, працаваў участковым урачам ў Беларусі, а затым у Маскве.

У 1964 г. датэрмінова скончыў аспірантуру ў 1-м Москоўскім медыцынскім інстытуце омя І.М. Сечанава, дзе працаваў на пасадзе асістэнта і прафесара.

З’яўляўся заснавальнікам сучаснай айчыннай хірургічнай эндаскапіі, першым у краіне ўжыццявіў метад эндаскапіі ў дыягностыцы і лячэнні страўнікава-кішачных крывацёкаў. Навуковыя працы, шматлікія выступы на кангрэсах, з'ездах і канферэнцыях, старонках медыцынскага друку спрыялі шырокаму ўкараненню метаду ў паўсядзённую клінічную практыку. Больш 35 гадоў працаваў у сістэме вышэйшай медыцынскай адукацыі, шмат увагі надаваў навучальна-метадычнай працы, праблеме спецыялізацыі ў хірургіі, шмат гадоў быў рэдактарам падручніка па агульнай хірургіі. З'яўляўся членам Міжнароднага грамадства хірургаў, шмат гадоў быў сакратаром Прэзідыума Усесаюзнага грамадства хірургаў, членам Прэзідыума Расійскага грамадства хірургаў, членам Прэзідыума асацыяцыі хірургаў імя М.І. Пірагова, Ганаровым членам Расійскага грамадства эндахірургаў, старшынёй хірургічнага грамадства Масквы і Маскоўскай вобласці, членам Дзяржаўнай камісіі па адбору касманаўтаў, рэдактарам аддзела агульнай хірургіі Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам рэдкалегіі часопіса "Хірургія імя М.І. Пірагова", старшынёй спецыялізаванага навуковага савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Прафесар Э.В. Луцэвіч - аўтар больш 800 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 31 доктарская і больш 70 кандыдацкіх дысертацый. Цэлая плеяда таленавітых паслядоўнікаў падрыхтавана пад яго чулым кіраўніцтвам. За шматгадовую добрасумленную працу Э.В. Луцэвіч узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі - ордэнамі "Дружбы" і "Знак Пашаны", Граматамі Міністэрства аховы здароўя РФ і Універсітэта.

ЛІСТАПАД





7 - Вікенцій Васільевіч ДРЭНЬ (1918-2003), заслужаны будаўнік БССР (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.

Удзельнік Вялікай Айчыннай ваны. У 1941 г. абараняў Маскву. 3 1959 да 1981 г. працаваў старшынёй Пухавіцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (пазней - перасоўная механізаваная калона № 220). Узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны I і II супеней, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін г.Мар'іна Горка (1973).

2 2 – Леанід Міхайлавіч ГОМАНАЎ (1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці), беларускі мастак – 65 гадоў з дня нараджэння.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком у Пухавіцкім РДК (1974-1975). Удзельнік мастацкіх выстаў (з 1981 г.). Працуе як плакатыст, а таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы. Аформіў музей Героя Савецкага Саюза М. Чэпіка ў в. Блужа (філіял раённага краяўнаўчага музея).

СНЕЖАНЬ





2 – Аляксандр Міхайлавіч ФІНСКІ (1953, в. Вясёлы Гай) – скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станкавай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве, педагог, лаўрэат прэміі Беларускага саюза архітэктараў, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай прэмі Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага Саюза Мастакоў, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінск); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёл-ахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку». Акрамя таго:

— мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптар А. Фінскі, мастак С. Каткова);

— помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Г. Фёдараў і Н. Цавік);

— помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у сааўтарстве з А. Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў);

— скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у сааўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным);

— знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў);

— мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар, і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў);

— помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў).


3 - Алена Раманаўна ЮРКЕВІЧ (1903, в. Азярычына - 1986), Герой Сацыялістычнай Працы (1950) – 115 гадоў з дня нараджэння.

У 1944-1960 гг. працавала ў калгасе імя 10-годдзя БССР (з 1952 г. - калгас "Кастрычніцкі"). 3 1949 г. - звеннявая па вырошчванню кок-сагызу. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена за высокія ўраджаі кок-сагызу.
19 - Антон Канстанцінавіч ЛЕАНЦЮК (1918, Хмельніцкая вобласць), Герой Савецкага Саюза (1944 г.)100 гадоў з дня нараджэння.

Камандзір артбатарэі, якая 4 ліпеня 1944 г. каля в. Вузляны за 3 гадзіны адбіла 6 варожых контратак, знішчыла многа жывой сілы і баявой тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Мар'іна Горка (1988 г.). Яго імя носіць вуліца ў в. Вузляны.




25 - Марыя Кандрацьеўна АРЭШКАВА (1913, г. Ленінград - 1980), заслужаны ўрач БССР (1958) – 105 гадоў з дня нараджэння.

Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 г. – загадчыца аддзела аховы здароўя Пухавіцкага раёна, урач Мар’інагорскай бальніцы. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.


29 - Фёдар Сяргеевіч ЛАДУЦЬКА (1943, в. Махоўка), член Беларускага Саюза мастакоў (1995) – 75 гадоў з дня нараджэння.

Дзякуючы вучобе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, працаваў у шматлікіх бюро эстэтыкі і мастацкага праектавання ў Мінску. Аўтар канцэптуальных распрацовак у розных музеях Беларусі. З 1990-х гадоў удзельнік шматлікіх выстаў у нашай краіне і за мяжой.



Імянны паказальнік:

А

АРЭШКАВА Марыя Кандрацьеўна - снежань



Б

БАРАВІК Фёдар Васільевіч - студзень

БАЧЫЛА Алесь – сакавік

БУЛЫНКА Міхаіл Рыгоравіч - май

Г

ГАЙДУКЕВІЧ Аляксандр Мікалаевіч - красавік

ГАЙДУКЕВІЧ Валерый Уладзіміравіч - студзень

ГАРБАЦЭВІЧ Васіль Савіч - красавік

ГОМАНАЎ Леанід Міхайлавіч - лістапад

ГУЧОК Пётр Іосіфавіч - сакавік

Д

ДЗЯТЛАЎ Яўген - май

ДРЭНЬ Вікенцій Васільевіч - лістапад

Ж

ЖДАНОВІЧ Таццяна Аляксандраўна - сакавік

З

ЗУБКОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч – сакавік

К

КАСЦЮЧЫК Пётр Васільевіч - верасень

Л

ЛАДУЦЬКА Фёдар Сяргеевіч - снежань

ЛЕАНЦЮК Антон Канстанцінавіч - снежань

ЛУЧАНОК Ігар Міхайлавіч - жнівень

ЛУЦЭВІЧ Эмануіл Вікенцьевіч - кастрычнік

ЛЯПЁШКІН Уладзімір Ігнатавіч – люты

М

МАЗАНІК Ніна Васільеўна (вядомы толькі год нараджэння)

МАКАРЭВІЧ Аляксандр Антонавіч – жнівень

МІНІЧ Мікалай Аляксандравіч - студзень

Н

НІКАНЧЫК Міхаіі Іосіфавіч - студзеня

НАРКЕВІЧ Соф'я Купрыянаўна – жнівень

НАРКЕВІЧ-ЁДКА Якуб - студзень

П

ПІКУЛІК Аляксандр Васільевіч - май

ПРОХАРЧЫК Андрэй Піліпавіч - люты

ПРОХАРЧЫК Іна Васільеўна (вядомы толькі год нараджэння)

Р

РАК Рыгор Пракопавіч - студзень

С

САВАСЦЮК Вольга Уладзіміраўна – ліпень

СМЕЯНОВІЧ Арнольд Фёдаравіч - жнівень

СЯНЧУК Уладзімір Сульянавіч - красавік

Т

ТАРАШКЕВІЧ Серафіма Паўлаўна - май

ТОКАРАЎ Васіль Фёдаравіч - жнівень

У

УСЕНКА Анатоль Іванавіч - чэрвень

Ф

ФІНСКІ Аляксандр Міхайлавіч - снежань

ФРЫД Евель Саламонавіч - студзень

Ч

ЧАХОЎСКІ Іван Аляксандравіч - ліпень

Ш

ШАБАЛІН Аляксандр Андрэевіч - ліпень

ШАХЛЕВІЧ Аляксандра Аляксандраўна (вядомы толькі год нараджэння)

ШПАКОЎСКІ Уладзімір Аляксандравіч - верасень

ШПІЛЕЎСКІ Павел Міхайлавіч - лістапад

ШУБА Аляксандр Кліменцьевіч - верасень

ШЫНКЛЕР Хвядос Сяргеевіч - верасень

Ю

ЮРКЕВІЧ Алена Раманаўна - снежань

ЮРКЕВІЧ Міхаіл Рыгоравіч - студзень


Край Пухавіцкі:

факты, падзеі, людзі
Краязнаўчы каляндар на 2018 год
Складальнік А.Л. Андросава
Мар’іна Горка, 2017

___________________________________________________________________


Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу



222811 г. Мар’іна Горка, вул. Савецкая, 13


1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка