Крапанкі / капанкі велікодныя яйкі, якія фарбаваліся пры дапамозе воску




Дата канвертавання14.02.2019
Памер22.75 Kb.
Моўны тэст

  1. Што такое крапанкі або капанкі, а што – наліванкі?

Крапанкі / капанкі -– велікодныя яйкі, якія фарбаваліся пры дапамозе воску.

  1. Вызначыце этымалогію лічэбніка сорак.

Этымолагі звязваюць гэта слова з цюркскім лічэбнікам kirk, які меў значэнне ‘40’, або з мерай, якая ўжывалася пры падліку танных гатункаў пушніны — вавёрчыных шкурак і акраўкаў, якія заставаліся пры апрацоўцы собаля.

  1. Напішыце арабскі эквівалент рымскіх лічбаў: MMXVIII і  MCMXCVIII

2018 і 1998

  1. Праскланяйце лічэбнік 654, дадаўшы да яго назоўнік “вучань”:Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
    Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
    Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох вучняў
    Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром вучнямі
    В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
    Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма вучнямі
    М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох вучнях

  2. Запішыце словамі парадкавы лічэбнік 2 000 000 (наведнік:

Двухмільённы наведнік


  1. Перакладзіце з рускай “девятый, семнадцать, шестьдесят”:

Дзявяты, сямнаццаць, шэсцьдзясят


  1. Назавіце сінонімы да слова “сцябло”:

Сцябло - сцябліна, каліва, цыбу́р, бадыль, бадыллё


  1. Як перакласці назву “цветная капуста”?

Квяцістая капуста


  1. Вельмі распаўсюджаныя расліны з прамым сцяблом і зубчастым лісцем. Афарбоўка суквеццяў жоўтая, аранжавая, бура-чырвоная і карычнева-бурая. Кветкі маюць рэзкі пах. Назавіце.

Аксаміткі

  1. Лісце ў гэтай кветкі плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла. Кветкі адзіночныя або ў суквеццях. Форма кветкі блізкая па будове да архідэіКалякветнік трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі квітнее з канца траўня і да ліпеня. Што гэта за кветкі?

Касачы

  1. Дапішыце каламбур Леаніда Ганчарова:

Жонка грала, а спявачкі дзве рыпелі,

Наліваў гарсон віно, а  … ДЗВЕРЫ   ПЕЛІ.

  1. Дапішыце каламбур Леаніда Ганчарова:

Матуля нам услых КАЗАЛА: "ГОДНАЯ,
Прыгожая каза, КАЗА   ЛАГОДНАЯ."
Казу мы з братам трохі КАЗЫТАЛІ, Я
Спытаў матулю: "Дзе ў КАЗЫ   ТАЛІЯ?"

  1. Калінкавічы, а мясцовасць?

Калінкавіччына

  1. Глуск, а мясцовасць?

Глушчына

  1. Старыя Дарогі, а мясцовасць?

Старадарожчына


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка