Краязнаўства без межаў



Дата канвертавання04.03.2017
Памер19.97 Kb.
#4688
Краязнаўства без межаў
“Краязнаўства без межаў” так называецца сумесны праект краяведчага цэнтра “Акраіны Віленшчыны” (VILNIJOSPAKRASCIAI) Літоўскай Рэспублікі і Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Супрацоўніцтва па праекту доўжыцца пяты год і кожны год мае сваю накіраванасць. Сёлета праект даў магчымасць навучэнцам Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама навучэнцам і педагогам школы імя Уладзіслава Сыракомлі г.Вілюнюса наведаць мясціны дзе жыў і працаваў Міхал Клеафас Агінскі. Паколькі 2015 год аб’яўлены ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага. А як вядома Міхал Клеафас займаў высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, быў патрыётам і мецэнатам, паўстанцам, дыпламатам , а разам з тым літаратаратарам, музыкай i кампазітарам. Пагэтаму каардынатары праекта “Краязнаўства без межаў” распрацавалі маршрут краяведчых экскурсій пад назвай “Міхал Клеафас Агінскі – прыклад вечных каштоўнасцей і прыклад праўдзівага грамадзяніна”.

Пазнаёміўшыся з жыццём Міхала Клеафаса Агінскага ў сябе на радзіме, навучэнцы і педагогі школы імя Уладзіслава Сыракомлі г.Вілюнюса ў рамках праекта наведалі мясціны жыцця і дзейнасці Міхала Агінскага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па дарозе ў Залессе экскурсанты наведалі сваіх “супрацоўнікаў” па праекту, Цэнтр творчасці. Удзельнікам была праведзена экскурсія па цэнтру, асабліва па водгукам дзяцей уразіла выстава саламяных падзелак Віннічак Валянціны Вільеўны.

Са слоў каардынатара праекта Людмілы Шмялёвай:



  • У Залессі нас сустракалі вельмі цёпла, у арыстакратычным адзенні. Вельмі ўразіў Мінск, асабліва вячэрні. Мірскі замак – жамчужана Беларусі, якая знаходзіцца пад аховай Юнеска. Таксама наведалі Навагрудак, музей Адама Міцкевіча. Дзеці вывучалі розныя мовы ў час вандроўкі: рускую ў Міры, беларускую ў цэнтры творчасці і ад экскурсаводаў Мінску, польскую мову ў Залессі і музее Адама Міцкевіча. А самае галоўнае, дзецям з Літвы, якія вучацца на польскай мове, было ўсё зразумела і вельмі, вельмі цікава. Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць супрацоўніцтву з беларускай стараны, якое дае магчымасць нягледзячы на мяжу, вандраваць, знаёміцца з мясцінамі, якія ў мінулым мелі адну гісторыю.

Забягаючы наперад, у каардынатараў праекта “Краязнаўства без межаў” ужо нарадзілася новая скіраванасць наступнага праекта “450 год статута Вялікага Княства Літоўскага выданнага Львом Сапегай”. Плануецца распрацаваць маршрут па дварцам Сапегаў на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусі.



Каталог: uploads -> 790 -> 1133 -> files
files -> Цікава, насычана і ўрачыста адзначылі работнікі фізічнай культуры і спорту сваё прафесійнае свята
files -> Падарунак для настаўніка!
files -> Раённы фестываль сямей
files -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
files -> Пяць узнагарод
files -> Конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць»
files -> Матуліна радасць! 14 кастрычніка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал