Краю мой родны ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа




Дата канвертавання08.06.2018
Памер15.39 Kb.
КРАЮ МОЙ РОДНЫ
Ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа

Як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве,

Уроду палеткаў тнуць поясам межы.

Адвечныя сосны гудуць ў бараве.

Там нашыя песьні, там наша багацьце,

Там жытняе мора, магілы дзядоў,

I родныя хаты, і людзі як брацці,

I казкі, і слава мінулых часоў.

Крывіч там стагодіьдзі загон свой сторожа,

А звычаі, мова жывуць з году у год,

Там край, быццам казка старая, прыгожы,

Удалы і верны Краіне народ.

Краю мой родны, краю мой мілы,

Цудны, узорны, ад ніу залаты,

Хто цябе ўсквеціў пушыстай калінай,

Краскамі, лесам засеяў густым?


Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці.

Быстрыя рэкі, прасторы азёр,-

Нехта рассыпаў вялікім багацьцем

Вечныя скарбы ў цудоўны узор.


Калі табе золатам сонца разьлітым

Магутныя грудзі асыпле кругом,

А неба атуліць туманам-блакітам,

Быццам-бы анял празорым крылом.


Дзе птушка у неба высокiм полётам

Маніць да сонца ў блакіты з сабой,

Узыходзіць, мацнее з сялянскага поту

Зярнё вырастае ў калосьсе вясной,


Краю мой родны, краю мой мілы

Калыска дум раньніх, вясёлкавых дзён,

Краю дзядоўскіх курганных магілау,-

Ты сэрцу так мілы, як міла жыцьцё,


I сьніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны

Маніць у свае сёлы, да хаты старой,

Пахучым палеткам буйной канюшыны,

Дзявочаю песьняй спавітай тугой.


I сьніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны

Маніць у свае сёлы, да хаты старой,

Пахучым палеткам буйной канюшыны,

Дзявочаю песьняй спавітай тугой.



Пахучым палеткам буйной канюшыны,

Дзявочаю песьняй спавітай тугой.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка