Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся



Дата канвертавання04.03.2018
Памер52.1 Kb.
#18572
Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965г. ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1978 года жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які скончыў у 1984 годзе. З 1984 па 1986 гады служыў у вайску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем.http://www.gants.by/wp-content/uploads/2017/09/super-002.jpg

У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас “Светлы шлях” (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктара іванаўскай райгазеты “Чырвоная звязда”. Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым – загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты. Адначасова публікаваў свае творы – паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах.

У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса “Маладосць” празаічны зборнік “Права на ўсмешку”. У першай палове 90-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў “Першацвет”, у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету “Народная воля” на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці.

У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету “Іванаўскі гандлёвы веснік”. У 1992 – атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 – уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты “Заря”. У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты “Народная трыбуна” і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў “Зарю”.У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 18 мая 2006 года – рэдактар газеты “Заря над Бугам” Брэсцкага раёна. З 1 лютага 2007 года – вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працаю літкансультанта, вядучага літстаронкі “Зараніца” і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты “Заря”.З 2008 па 2016 – галоўны рэдактар газеты “Чырвоная звязда” (цяпер “Янаўскі край”) Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве – старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2016 – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ “Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”.

У 2017г. пераехаў на радзіму жонкі ў вёску Сасноўка Лунінецкага раёна.

Анатоль Крэйдзіч - аўтар кніг” Права на ўсмешку”, “Палескі Напалеон”, “Параненыя мары”,   “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс” і інш. Друкаваўся ў газетах: ЛіМ, Заря, “Чырвоная змена”, “Народная трыбуна”, “Чырвоная звязда” і іншых газетах. Таксама друкаваўся у часопісах: “Маладосць”, “Першацвет”, “Беларуская думка”, “Нёман”, “Полымя”, “Бярозка”, “Братина”, “Белая вежа” “Дзеяслоў”, “Наш современник”. Творы друкаваліся амаль у сотні калектыўных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы. Анатоль Крэйдзич Лаўрэат прэміі часопіса “Маладосць” (1992). Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995). Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта “Беларуская думка” (2005). Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва” “За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве” (2008). Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро” (2009).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў “За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы” (2011). Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Проза” (2012). Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2013). “Чалавек года-2014” Брэсцкай вобласці. Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў. Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.



Творы А. М. Крэйдзіча

  1. Права на ўсмешку / Анатоль Крэйдзіч. - Мінск, Бібліятэчка часопіса Маладосць, 1994.

  2. Палескі Напалеон : аповесць, апавяданні / Анатоль Крэйдзіч ; [прадм. А. Казлова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 219, [ – (Першая кніга празаіка).

  3. Параненыя мары : п’еса, апавяданнi, мiнiяцюры / Анатоль Крэйдзіч. – Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”. 2002. – 99 с.

  4. Анатоль Клімец. Жыццё і лёс :[ дакумен. кніга] / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005.

  5. Міхаіл Клімец. Кола лёсу / Анатоль Крэйдзіч. – Кіеў : Барановский В.С., 2007.

  6. Міхаіл Клімец. Кола лёсу / Анатоль Крэйдзіч. - Брэст: Альтернатива, 2008.

  7. Роднае, шчымлівае : кніга прозы : [змест: Богаў сон : аповесць; нарысы; нататкі ; мініяцюры] / Анатоль Крэйздіч ; мастак Я. Рамановіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 205, – (Лімаўскі фальварак).

  8. Зборнік прозы / Уладзімір Глушакоў, Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Беларусь, 2012. – 357 с. – Са зместу: А. Крэйдзіч: Шчасце ў падарунак : аповесць ; Богаў сон : аповесць ; апавяданні. – С. 179–357.

  9. Параненыя мары : проза / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2017.

***

  1. Марыська-Папараць : Казачная гісторыя пра Янку і яго сястрычку Марыську-Папараць, пра дабрыню і ліхадзейства, пра жыццё і смерць, а таксама пра тое, якое яно – сапраўднае золата : (Па матывах палескага фальклору) : [п’еса] / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2007. № 11. С. 47–57.

  2. 150 пісьменніцкіх радкоў : [Нараджэнне ў сталасці ; Усё вакол – літаратура ; Пра шляхетнасць і лапцюжнасць ; “Еўрабабка” на “еўраабрусе” ; У беларускім доме – дух святы ; і інш. проза] / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 72–90.

  3. Два рассказа : [Мерка ; Однажды на перроне] / Анатолий Крейдич // Нёман. 2009. № 11. С. 34–43.

  4. Літаратурная карта Лунінеччыны. Якуб Колас (1882-1956) / Анатоль Крэйдзіч // Лунінецкія навіны. 2017. 20 верасня. (№ 73). С. 6.

  5. Лунінеччына літаратурная / Анатоль Крэйдзіч // Лунінецкія навіны. 2017. 18 жніўня. (№ 64). С. 6. ; 25 жніўня (№ 66). С. 6.

Аб жыцці і творчасці А.М. Крэйдзіча

  1. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2013. Т. 4. С. 607.

  2. Крейдич Анатолий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 508.

  3. Крэйдзіч Анатоль // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 190–192.

  4. Крейдич Анатолий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 152.

  5. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 557–558.

  6. Валасюк, Л. Іванаўскі “Напалеон” Анатоль Крэйдзіч // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 218–219.

  7. Кухарчук, В. Сага о настоящем человеке : [о книге А. Крейдича «Сага о настоящем человеке: Анатолий Климец. Жизнь и судьба»] / В. Кухарчук // Нёман. 2006. № 3. С. 203–204.

  8. Анатоль Крэйдзіч: “Пра дасягненні не задумваюся” / Анатоль Крэйдзіч ; [гутарыла] Яна Явіч // ЛіМ. 2015. 26 чэрвеня (№ 25). С. 3.

  9. Тамашэвіч, Г. Чытанне і зачараванне : [прэзентацыя зборніка “Роднае, шчымлівае” А. Крэйдзіча ў салоне-магазіне “Сябрына” г. Брэста] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2013. 23 мая. С. 18.

  10. Лявончык, М. Ах, веска, веска!...: [аб кнізе А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Марына Лявончык // ЛіМ. 2013. 22 сакавіка (№ 12). С. 3.

  11. Гнілазуб, В. “Знайсці словы пра трывогі і радасці вескі” : [пра творчасць А. Крэйдзіча] / Вера Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 14 ноября. С. 15.

  12. Іваноў, А. Шчымлівае, таму што роднае : [роздум над кнігай А. Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае”] / Аляксандр Іваноў // Маладосць. 2012. № 8. С. 75–77.

  13. Марціновіч, Алесь. Застацца сабой // ЛіМ. 2017. 9 чэрвеня. С.7.

Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал