Крыніцы на тэрыторый прыроднага акружэння уа “гдаптдм”




Дата канвертавання02.04.2017
Памер47.93 Kb.
Крыніцы на тэрыторый прыроднага акружэння УА “ГДАПТДМ”

Добра вядома жахарам г.Гродна невялікая рака Гараднічанка, працякае праз вуліцы старога Гродна не далёка ад Палаца творчасці дзяцей і моладзі, і бярэ свій пачатак з абшырнага луга паміж в. Кульбакі і в.Падкрыжакі. На лузе ёсць невялікае забалочванне, дзе крыніцы выходзяць на паверхню, адкуль і бярэ пачатак гэтая рака. Далей, на ўсім працягу гэтай ракі, ў яе ўпадаюць дзве крыніцы з празрыстай вадой. Адна з іх знаходзіцца недалёка ад зліцця з прытокам Юрыдыка, на перакрыжаванні вуліцы Рабочай і перавулка Віленскага, гэта месца з’яўляецца зонай адпачынку гараджан. Крыніца мае назву “Каралеўская”. Крыніца –добраўпарадкаваная, падыход выкладзены да яе пліткай, вада чыстая пітная.

Другая крыніца знаходзіцца ў раёне вуліцы Рабочай, у 300 метрах ад ўпадзення яе ў р.Нёман. Крыніца знаходзіцца ў спрадвечным выглядзе выглядзе.

Прыток-Юрыдыка бяре пачатак каля аўтазапраўкі на вуліцы Пушкіна са згубленай крыніцы. Да нядаўняга часу гэтая мясцовасць была забалочанай, зараз тут разгорнута жыллёвае будаўніцтва.

На левым беразе р.Нёмана, недалёка каля Старога маста, па вуліцы Гарнавых ёсць крыніца, нават дзве. Яны знаходзяцца побач, у пяці метрах адна ад другой. У выглядзе ручая крынічныя воды папаўняють р.Нёман. Водой карыстаюцца гараджане.фото2фото3

фото3а

З дзвюх крыніц цэнтральнай часткі г.Гродна намі былі адабраны пробы вады. У лабараторыі Гродзенскага водаканала быўправедзены яе хімічны аналіз па 17 паказчыках. Дадзеныя аналізу параўноўваліся з нарматывамі крайне дапушчальных канцэнтрацый (КДК) для пітнай вады.



Вынікі аналізу проб вады,

адабраных з крыніц цэнтральнай часткі г.Гродна



Паказчыкі

Проба №1

кр-ца “Каралеўская” завулак Віленскі

Проба №2

кр-ца каля прыстані Старога маста

КДК для пітнай вады

1

Пах па 2-х бал. шкале

2 (пах зямлі)

0

2

2

Пах па 6-і бал. шкале

2 (пах зямлі)

0

2

3

Прысмак, бал.

1

0

2

4

Колернасць, град.

7

6

20

5

Мутнасць, мг/дм

<0,58

<0,58

1,5

6

Жалеза, агульнае

<0,10

<0,10

0,3

7

Аміяк і іоны амонія, мг/дм

<0,05

<0,05

2,50

8

Нітріты, мг/дм

<0,003

<0,003

3,0

9

Нітраты, мг/дм

14,46

32,53

45,0

10

Акісляемы перманганат, мгО/дм

2,90

1,96

5,0

11

Жосткасць, агульная, ммоль/дм

7,73

8,65

7,0

12

pH

7,32

7,29

6,0-9,0

13

Хларыды, мг/дм

62,1

104,1

350

14

Шчолачнасть, ммоль/дм

6,90

6,90

Не нарм.

15

Свінец, мг/дм

0,0003

0,0001

0,03

16

Медзь, мг/дм

0,0012

0,0011

1,0

17

Кадмий, мг/дм

<0,0002

<0,0002

0,001

Вада з крыніцы “Каралеўская” мае зямлісты пах, але не перавышае КДК пітная вады. З крыніцы каля прыстані вада змяшчае больш нітратаў, чым з крыніцы “Каралеўская (32,5 мг/дм у параўнанні з 14,46 мг/дм). З дзвюх крыніц вада мае павышаную жосткасць. Усе астатнія паказчыкі не перавышаюць КДК нарматываў пітнай вады. У выніку вада з дзвюх крыніц з`яўляецца пітнай.

Крыніцы мікрараёна Пярэселка

Са слоў мясцовых жыхароў Пярэселкі, тут ёсць шмат крыніц. Самая вядомая крыніца па вуліцы Каліноўскага да нядаўнега часу была добраўпарадкавана, быў падмурак, навес, пянёк. На цяперашні час засталіся толькі сляды добраўпарадкавання. Гэта звязана з будаўніцтвам жылых дамоў і дарогі. Побач працякае ручай , які папаўняецца іншымі крыніцамі гэтай мясцовасці, мае назву “Літоўскі”. Працякаючы праз Пярэселку, ён упадае ў р. Нёман, недалёка ад Новага маста. Ручэй, які папаўняецца крынічнай вадой, забруджваецца бытавымі стокамі прыватных падвор`яў.фото6



Картасхема размяшчэння крыніц

на тэрыторый прыроднага акружэння УА “ГДАПТДМ”

кр


1

3



2

6



5

4


Умоўныя абазначынні

  1. Крыніца “Каралещская

  2. Крыніца ў раёне вуліцы Рабочай

  3. Крыніца па вуліцы Каліноўскага

  4. Крыніца на левым беразе р.Нёмана, недалёка каля Старога маста, па вуліцы Гарнавых

  5. Крыніца на левым беразе р.Нёмана, недалёка каля Старога маста, па вуліцы Гарнавых

  6. Крыніца на левым беразе р.Нёмана, бліз вуліцы Паповіча


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка