Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання18.11.2017
Памер99.96 Kb.
#12507


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 9 (328)

( 5 сакавіка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Сёньня ў Гародні прэзэнтацыя “Жаўнераў БНР” 2

Правы чалавека ў фарбах 2

Беларуская энцыкляпедыя Зэльвеншчыны 2

Барыс Клейн у Гародні 2

Зварот беларускіх гісторыкаў 3

Асамблея НГА 3

Магчымасьці для пошуку партнэраў у Польшчы 4

Летняя школа юных фізыкаў у Канадзе 4

Ноўтбук для актыўнага настаўніка 5

Нефармальная школа адукатараў запрашае 5

Школа экалягічнага актывіста-2009 6

Сэмінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя 6

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці 6

Спабор адукацыйных выданьняў 6

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў 6





Падзеі:

уверх

Сёньня ў Гародні прэзэнтацыя “Жаўнераў БНР”


Выдатны гісторык, прафэсар Алег Латышонак робіць другую (і спадзяемся ўдалую спробу даехаць у Гародню, каб прэзэнтаваць нам сваю нашумелую кнігу «Жаўнеры БНР».

Прэзентацыя пачнецца ў чацвер 5 сакавіка а (увага!) 19.00 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы, вул.Будзённага, 48а-44.

"Жаўнеры БНР" - гэта вычарпальны збор працаў, прысвечаных незалежніцкім вайсковым фармаванням 1917 —1924 гадоў.

Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/

Правы чалавека ў фарбах


Дзьве дзяўчынкі з Гарадзеншчыны сталі ляўрэяткамі спабору творчых работ “Правы чалавека – гэта…”, арганізаванага Прадстаўніцтвам ААН сумесна з “Беларускім Хэльсынскім Камітэтам”.

Ульляна Скобла з гарадзенскага цэнтра пазашкольнай працы “Прамень” і вучаніца 4-й школы Наваградка Ірына Нячай мастацкімі сродкамі выразілі фразу “Правы чалавека – гэта…”. Творчыя работы дзяўчынак будуць апублікаваныя ў выглядзе плакатаў, а таксама разьмешчаныя на вэб-пляцоўках Прадстаўніцтва ААН і “Беларускага Хэльсынскага камітэту”.



Паводле http://t-styl.info

Беларуская энцыкляпедыя Зэльвеншчыны


Унікальная інфармацыйна-краязнаўчая вэб-пляцоўка ствараецца на Зэльвеншчыне.

Пад адным электронным "дахам" сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.

Галоўным рэдактарам Беларускай энцыкляпедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.

Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па зьмесьце часопіс "БЭЗ", быў выдаўцом мясцовай газэты "Зяльвяначка", адным з аўтараў кнігі "Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны".

Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: "Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сьціпла і годна квітнее ня толькі ў траўні, але і, у адрозьненьні ад сапраўднага бэза, Заўжды".

Пазнаёміцца са зьместам вэб-пляцоўкі можна па адрасе zelva-bez.com.



Паводле www.t-styl.info

уверх

Барыс Клейн у Гародні


12 сакавіка ў Гародні адбудзецца прэзэнтацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное.Имена”.

Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафэсар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.

Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага ўнівэрсытэту. Актыўна выступаў супраць зьнішчэньня помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі.

Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША. Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцьці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучасьнікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш.

Прэзэнтацыю будуць весьці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.

Пачатак прэзэнтацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). 



Паводле http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/

уверх


Зварот беларускіх гісторыкаў


Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячоў. З такой прапановай яны зьвярнуліся да кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Ўладзіміра Макея.

Ініцыятарамі звароту выступілі Ігар Лялькоў і Іван Лагвіновіч. Пад зваротам таксама падпісаліся каля ста грамадзянаў Беларусі. Яны сьцьвярджаюць, што ў незалежнай Беларусі больш за палову помнікаў на вуліцах і плошчах гарадоў прысьвячаюцца рэвалюцыйным дзеячам Расіі. А вось помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры няма.

Тое, што Ленін ды іншыя бальшавіцкія дзеячы спрычыніліся да ўтварэньня БССР і іншых падзеяў нашай гісторыі, ініцыятараў звароту не бянтэжыць. У каментары Эўрарадыё Ігар Лялькоў адзначыў, што ў Беларусі мусяць найперш стаяць помнікі дзеячам уласна беларускай гісторыі і культуры:

Лялькоў: Тых, хто праязджаў праз Беларусь, ці тых, хто нейкім чынам ня будучы беларусам, ня будучы ў Беларусі, спрычыніўся да гісторыі Беларусі, — такіх асобаў дастаткова шмат, калі браць гісторыю. Пэўным чынам да гісторыі Беларусі маглі спрычыніцца Сталін, і Пілсудскі, і Гітлер, і яшчэ шмат якіх гістарычных перасанажаў.

На думку гісторыка, на плошчы Незалежнасьці ў Менску павінна стаяць скульптура сьвятой Еўфрасіньні Полацкай — хрысьціянскай заступніцы Беларусі. У іншых гарадах і мястэчках помнікі мусяць быць суаднесеныя з мясцовай гісторыяй. Аўтары звароту заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян Беларусі далучыцца да кампаніі.
уверх

Асамблея НГА


Асамблея недзяржаўных грамадзкіх арганізацый пройдзе 6-7 сакавіка ў міжнародным адукацыйным цэнтры ў Менску.

Удзел у ёй возьмуць больш за 250 прадстаўнікоў беларускіх НГА і каля 50 замежных гасьцей. На Асамблею запрошаныя ня толькі сябры зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, але і прадстаўнікі незарэгістраваных ініцыятываў. Адзін з арганізатараў Асамблеі Сяргей Мацкевіч кажа: “У Беларусі не зарэгістравана каля 50% ініцыятываў грамадзян. Колькасьць зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў меньш за тры тысячы, што для нашай краінывельмі мала”.


уверх
Начало формы

Конец формы







Абвесткі:

Магчымасьці для пошуку партнэраў у Польшчы


Аддзел сацыяльнага супрацоўніцтва (Польшча) запрашае да ўдзелу ў першым інкубатары НГА-партнэрстваў, арганізаваным дзяржаўнай адміністрацыяй – Упраўленьнем Маршала ў Шчэціне.

Інкубатар прадаставіць магчымасьць НГА свайго рэгіёну знайсьці партнэраў па ўсім сьвеце.

Усё, што трэба зрабіць беларускім грамадзкім аб’яднаньням, - прадаставіць кантактную інфармацыю ў банк дадзеных. Польская грамадзкая арганізацыя, зацікаўленая ў супрацоўніцтве з беларускімі партнэрамі, зможа зрабіць тыя ж крокі.

Партнэрства патрабуецца шмат у якіх праграмах Эўразьвязу і рэгіянальных праграмах.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Ізабэлы Колсут на e-mail: ikolsut@wzp.pl, www.um-zachodniopomorskie.pl

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Летняя школа юных фізыкаў у Канадзе


Канадзкі інстытут тэорыі фізыкі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізыкаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросьце 17–18 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай.

Інстытут бярэ на сябе выдаткі па знаходжаньні і навучаньні ў перыяд з 8 па 22 жніўня. Замежныя навучэнцы забясьпечваюць праезд у Таронта і назад, а таксама медыцынскую страхоўку.

Праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізыкаў Інстытута тэорыі фізыкі Перыметр атрымалі афіцыйную падтрымку Канадзкай камісіі па справах ЮНЭСКА.

Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка.


Падрабязную інфармацыю пра інстытут і яго праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы інстытута – www.perimeterinstitute.ca. Анкета ўдзельніка і інструкцыя па яе запаўненьні - на вэб-пляцоўцы www.youngphysisists.ca.

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Ноўтбук для актыўнага настаўніка


Працягваецца прыём матэрыялаў на ўдзел у спаборы адукацыйных матэрыялаў "Ноўтбук для актыўнага настаўніка".

Мэта спабору – стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў разьвіцьцёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэньне ўмоваў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.

Спабор ладзіцца ў наступных намінацыях:

• Методыка выкладаньня вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)

• Сучасны ўрок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);

• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, дасьледаваньне або майстар-кляс, сцэнар сэмінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);

• Настаўнік - сям’я - грамадзтва (адукацыйны праект, дасьледаваньне, майстар-кляс, аналітычны артыкулі г.д );

• Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клюба, гуртка …).

Апошні тэрмін падачы заявак - да 15 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя пра спабор зьмешчана на вэб-пляцоўцы па адрасе http://nastaunik.info/news/nootebook2008 .



уверх




Не спазьніся!

уверх

Нефармальная школа адукатараў запрашае


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.

Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.

Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by .

уверх


Школа экалягічнага актывіста-2009


Школа экалягічнага актывіста-2009 распачынае набор удзельнікаў на трэнінгі першага ўзроўню.

Запісацца на трэнінг можна па электроннай пошце: ecodomik@gmail.com .



уверх

Сэмінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя


Шведзкая агенцыя па міжнародным супрацоўніцтве і разьвіцьці (SIDA) запрашае прадстаўнікоў дзяржаўных установаў і грамадзкіх арганізацый у Беларусі, якія займаюцца пытаньнямі навакольнага асяроддзя, да ўдзелу ў міжнароднай адукацыйнай праграме “Кіраўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя ва ўрбаністычных раёнах”.

Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на партале www.ngo.by, у раздзеле «Конкурсы праграмы вучоба».

Апошні тэрмін падачы заявак – да 22 траўня.

Паводле www.ngo.by

уверх

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці


Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасьці ладзіць чарговы спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:

Апошні тэрмін – да 27 сакавіка.

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ моэна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6

уверх

Спабор адукацыйных выданьняў


Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэньня выпуску газэт і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцьці, ладзіць спабор адукацыйных друкаваных выданьняў.

Апошні тэрмін – да 20 сакавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8029–7520821.

Паводле www.nastaunik.info

уверх

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў


«Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты спабор на лепшы
літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесьць,
пьесу.

Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасьня.



Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=13053

Паводле рассылкі Nastaunik.info
уверх



Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал