Культура, нацыя” незалежны перыядычны




старонка1/3
Дата канвертавання09.01.2017
Памер0.55 Mb.
  1   2   3

c:\users\peter\desktop\documents\documents\logo.jpg КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ, 14, чэрвень 2016 ISSN 2291-4757



КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”



незалежны перыядычны on-line часопіс

у падтрымку беларускай культуры

і беларускасьці

14



Чэрвень 2016

Часопіс заснаваны ў сьнежні 2012 года

Выходзіць раз на тры месяцы

c:\users\peter\desktop\documents\documents\logo.jpg Аттава, Канада c:\users\peter\desktop\documents\documents\logo.jpg

Дарагія сябры!

ЧасопісКУЛЬТУРА, НАЦЫЯ заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці.

Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцця беларускай нацыі.

Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.



Свае матэрыялы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com

Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” публікуецца на вэб-старонцы www.sakavik.net



Рэдакцыя часопіса:

Заснавальнік і рэдактар Пётра Мурзёнак

Сябры рэдакцыі: Наталія Баркар

Вікторыя Казлова

Галіна Туміловіч

Аттава, Канада


Зьмест часопіса


Прадмова рэдактара (с. 4)

Эсэ

Пётра Мурзёнак “КАБ ЖЫЛА БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ” (5-21)



Ад ваганьня між Усходам і Захадам да больш ўстойлівага стану. Усходнеславянская беларуска-украінская цывілізацыя. Беларусь не на мяжы паміж Усходам і Захадам, а на асобным шляху развіцьця (5-9)

Маральныя і этнанацыянальныя праблемы ў Беларусі. Знешнія і ўнутраныя адмоўныя фактары уплыву на нацыянальную сьвядомасьць (9-12)

Этнанацыянальная дзяржава супраць цывільнай дзяржавы. Неабходнасьць стварэньня нацыянальнай элітай агульных канкрэтных праграм (12-16)

Беларусь: нейтральнасьць - па форме і зьместу, еўрапейскасьць і беларускасьць – па духу. Нейтральнасьць і глабалізацыя (16-21)

Працяг дыскусіі: “Нацыянальнае будаўніцтва і сучаснасьць. 2015”

Тэма: “СТРАТЭГІЯ РАЗВІЦЬЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ” (22-33)

Дапоўнены праект “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” (па стану на 25 чэрвеня 2016) (22-30)

Заўвагі рэдакцыі «Нашай зямлі» (рэдактар сп. Алесь Астроўскі) на версію «Стратэгіі развіцьця беларускай нацыіад 25 сакавіка 2016 года (30-33)


Юбілеі, даты

Пётра Мурзёнак 135 год з дня нараджэньня Івана Луцкевіча, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзяржавы (34-37)



Наступны нумар часопіса выйдзе ў верасьні 2016 года

П. Мурзёнак Прадмова да 14-га нумара часопіса “Культура, Нацыя”, чэрвень 2016

У эсэ “Каб жыла беларуская нацыя” разглядаецца развіцьцё беларускай дзяржавы не як краіны, якая знаходзіцца на мяжы паміж Усходам і Захадам, як вызначаў яшчэ І. Абдзіраловіч у 1921 годзе, а як краіны якая пераходзіць ад ваганьня між Усходам і Захадам да больш ўстойлівага стану і выходзіць на асобны шлях развіцьця; абмяркоўваецца роль усходнеславянскай беларуска-украінскай цывілізацыі ў станаўленьні беларускай дзяржаўнасьці, маральныя і этнанацыянальныя праблемы, адмоўныя фактары ўплыву на нацыянальную сьвядомасьць, задачы нацыянальнай эліты ў будаўніцтве этнанацыянальнай, а не цывільнай дзяржавы, нейтральнасьць і еўрапейскасьць Беларусі ў эпоху глабалізацыі.

Працягваецца абмеркаваньне праекта “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі”, апублікаванай 6 лютага 2016 года (№12) (зараз падаецца дапоўнены яе варыянт на 25.06.2016). Многія дыскутанты выказваюць нязгоду з уключэньнем у “Стратэгію” палажэньня аб недастковай талерантнасьці беларусаў да асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, матывуючы гэта тым, што беларускае грамадства не сасьпела да абмеркаваньня гэтай тэмы. Гэта не дзіўна, бо нават сярод нацыянальнай эліты ёсьць людзі, якія, як выдаецца, увогуле не разумеюць нават вызначэньні, што тычацца гэтай катэгорыі людзей. Так, “займацца фемінізмам”, на думку некаторых прадстаўнікоў эліты, гэта вельмі прыкра і недастойна.

Рэдакцыя ўдзячна каментарам, дасланым рэдактарам вэб-сайта “Наша зямля” сп. А. Астроўскім. Частка заўваг, зробленая рэдакцыяй “Нашай зямлі”, уключана ў дапоўнены варыянт “Стратэгіі” (гэтыя і іншыя зьмены высьветлены колерам). Заслугоўвае абмеркаваньня прапанаваная пашыраная версія “Мэты Стратэгіі”: МЭТАЙ Стратэгіі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі з’яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальна-дэмакратычнай, беларускай, сьвецкай дзяржавы, у якой на перыяд выпраўленьня гістарычнай несправядлівасьці некалькі апошніх стагоддзяў што да карэннага этнасу (т.б., на час нацыянальнай рэгенерацыі), прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнасу – беларусы-літвіны, а таксама іх культура, мова, гістарычная памяць, сімвалы, аўтакефальная царква, сьветагляд, эканамічныя і палітычныя правы, генафонд, іншыя аб’ектыўныя нацыянальныя каштоўнасьці стануць прыярытэтным клопатам для ўсіх грамадзян Беларусі, а найперш для дзяржаўных уладаў”.

У раздзеле “Юбілеі, даты” зьмешчаны матэрыял, прысвечаны 135-годдзю з дня наражэння Івана Луцкевіча, выбітнага нацыянальнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзяржавы.

Эсэ

Пётра Мурзёнак: “КАБ ЖЫЛА БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯ”

Калі запытацца ў беларуса, што для яго азначаюць словы вынесеныя ў загаловак, то адказы будуць неадназначныя. Чалавек сьведамы ў пытаньнях беларускай культуры і гісторыі пачне з сумненьнем задаваць дадатковыя пытаньні: А ці маем мы цяпер сапраўды паўнавартасную беларускую нацыю? Што трэба зрабіць каб яна жыла і разьвівалася? і г.д. Чалавек менш сьведамы ў тэарэтычных праблемах станаўленьня нацый адкажа, – “Аб чым гаворка?! Беларуская нацыя была, ёсьць і будзе”. Безумоўна, што кожная асоба мае рацыю – нават прымаючы да ўвагі магчымыя ўплывы сучаснай глабалізацыі, беларуская нацыя не зьгіне і будзе існаваць праз вякі, як яна рабіла гэта тысячагоддзямі ранейю. Розьніца паміж пазіцыямі гэтых людзей заключаецца ў тым, а ў якой якасьці будзе развівацца беларуская нацыя? Ці здолеюцье беларусы пераадолець тэндэнцыю будаваньня цывільнай рускамоўнай дзяржавы, якая можа ў выніку згубіцца ў сутарэньнях “рускага сьвету” ці глабальнага сусьвету? Ці атрымаецца стварыць каларытную нейтральную беларускую дзяржаву, якая здолее заняць пачэснае месца сярод іншых зямных нацый?



Ад ваганьня між Усходам і Захадам да больш ўстойлівага стану. Усходнеславянская беларуска-украінская цывілізацыя. Беларусь не на мяжы паміж Усходам і Захадам, а на асобным шляху развіцьця.

Беларускі этнас быў, ёсьць і будзе ў геапалітычных суадносінах паміж Усходам і Захадам. Шлях беларускага народа вызначаецца як яго гістарычным мінулым, так і унікальнасьцю яго развіцьця, прадыктаванага ўплывамі азіяцкага (праваслаўнага) ўсходу і еўрапейскага (каталіцкага, пратэстанцкага, уніяцкага) захаду. 95 гадоў мінула з таго часу, як малады беларус Ігнат Абдзіраловіч напісаў сваё знакамітае эсэ “Адвечным шляхам”, у якім ён вызначаў Беларусь як мяжу між Усходам і Захадам, як краіну, якой для нацыянальнага развіцьця “трэба шукаць на другіх шляхох”. І. Абдзіраловіч пісаў, што пасьля 10-вяковых ваганьняў беларусы “...не зрабіліся народам Усходу, але не прынялі й культуры Заходняй Еўропы”. І гэта можна прасачыць праз вякі як у маштабах краіны, так і праз асабістую ідэнтыфікацыю на прыкладзе Скарыны “ ... я ня быў ні Юрым, ні Францішкам, а быў вольным, незалежным духам, якога вы шукаеце, духам агульначалавечым толькі ў беларускай скуры. Шукайце ж!” Супрацьстаяньне Ўсходу і Захаду, якое працягвалася так доўга на беларускіх землях, адбываецца і ў наш час, хіба што ў іншых формах, а для Беларусі гэта адлюстроўваецца ў пошуках набыцьця становішча больш стабільнага і зразумелага. Што ж змянілася за гэтыя вякі?

Зараз многімі прадстаўнікамі беларускай эліты і значнай часткай насельніцтва як аксіёма прымаюцца гістарычныя факты з даўняга мінулага, якія сьведчаць аб тым, што беларускі этнас развіваўся пасьлядоўна ў рамках такіх дзяржаўных утварэньняў як Полацкае княства (IX-XIIIст.), Вялікае княства Літоўскае (XIII-XVI ст.), Рэч Паспалітая (XVI-XVIII ст.), і БССР (XX ст.). XIX-е стагоддзе выпала з гісторыі беларускай дзяржаўнасьці, бо беларусы знаходзіліся ў гэты век пад Расійскай імперыяй. Не ўсё было гладка для беларусаў: Полацкі перыяд і перыяд ВКЛ большасцю прымаюцца ў асноўным як станоўчыя для развіцьця беларускага народа, часы ж знаходжаньня беларусаў, як у складзе Рэчы Паспалітай, так і ў складзе Расійскай імперыі успрымаюцца як перыяды паланізацыі і русіфікацыі, адпаведна. Перыяд русіфікацыі працягваўся для беларусаў у СССР і працягваецца цяпер у незалежнай Беларусі, за выключэньнем кароткіх перыядаў беларускага адраджэньня 20-30-х і 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Нягледзячы на перыяды уплыву чужых культур, якія ў большасьці прыносілі шкоду развіцьцю беларускай нацыі, беларусы змаглі ўсталяваць у апошнія 100 год незалежнасьць і самастойнасьць. І ў гэтым значная гістарычная заслуга належыць ВКЛ, як аб’яднальніку ўсходнеславянскіх зямель, як дзяржавы здолеўшай зберагчы ўсходнеславянскую беларуска-украінскую цывілізацыю ад паглынаньня еўразійскай цывілізацыяй. І гэта было абумоўлена не ў апошнюю чаргу істотнай этнічнай, ментальнай і гістарычнай розніцай паміж Усходам і самастойнымі народамі Беларусі і Украіны.

Перажыўшы шмат складаных перыядаў, беларусы знаходзяцца цяпер у стане далейшага ўсталяваньня сябе як нацыі і ў вызначэньні шляху, які можа прывесьці іх да новай формы існаваньня ў эпоху сусьветнай глабалізацыі. Калі казаць пра зьнешняе ўспрыняцьце, то суверэнная беларуская дзяржава адбылася і значна ўмацавалася за апошнія чвэрць стагоддзя – яна мае тэрыторыю, свае грошы, войска – амаль усе атрыбуты суверэнітэту. Адказ для тых, хто магчыма запытаецца, чаму яна да гэтага часу яшчэ існуе, нягледзячы на істотныя спробы спаланізаваць і зрусіфікаваць беларускі народ, вельмі просты – таму што беларускі этнас мае глыбокія тысячагадовыя карані свайго развіцьця. Гэта вельмі аптымістычны факт, які не дазваляе сумнявацца ў тым, што сфармаваўшаяся беларуская нацыя будзе і надалей развівацца.

Нядаўна, 9 чэрвеня, на старонках “Нашай Нівы” прачытаў меркаваньне аб тым, што “Расейцы — гэта нашыя суседзі, руская мова — гэта таксама наша мова, як бы хто ні рабіў выгляд, што яна нам ёсьць чужой. ... Расейцы — культурна не чужыя людзі сучаснаму беларусу. ” Сказана добра ў тым сэнсе, што расейцы і іх мова не чужыя - але ж і не родныя. Расія - блізкая геаграфічна (суседзі), але не блізкая па сваёй ментальнасьці. Мы - не “рускія са знакам якасьці” (А. Лукашэнка), а проста мы розныя, і шляхі ў нас мусяць быць рознымі, а сябраваць трэба з усімі суседзямі. Гэта рознасьць дае падставы народам Беларусі на асобнае існаваньне, без каланіяльнай залежнасьці і прымусу з боку еўразійскай цывілізацыі. Частка ўсходнеславянскай цывілізацыі, Украіна, спрабуе сёньня праз вайну вырвацца з палітычнага, эканамічнага і духоўнага уплыву з боку Расіі. Беларусь, маючы з Украінай вельмі падобны лёс, будзе імкнуцца ці імкнецца абараніцца ад паглынаньня “рускім мірам” і не мае іншага выйсьця як шукаць свой шлях.

Здаецца, як ва ўладных структурах, так і сярод беларускага насельніцтва, з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў развіцьця Беларусі па свайму асобнаму шляху. Аб гэтым сьведчыць і палітыка ўлады, спрабуючай размеркаваць палітычныя і эканамічныя высілкі паміж Расіяй і астатнім сьветам, так і шматлікія апытаньні сярод беларускіх грамадзян аб магчымых перавагах далучэньня да Расіі ці да Еўрапейскага Саюза. Падаецца, што ў гэтым сэнсе беларускае грамадства падзелена пароўну. Хаця лічбы вагаюцца ў залежнасьці ад знешніх ці ўнутраных фактараў, аднак, можна казаць, што каля 30-40% людзей глядзяць на Ўсход, столькі ж на Захад, і, як заўжды, ёсьць частка людзей нейтральных.

Калі казаць пра агульную тэндэнцыю за апошнія чвэрць стагоддзя, то думаецца, што колькасьць прыхільнікаў асобнага шляху і інтэграцыі з Еўропай расьце. А лепей сказаць, гэта тэндэнцыя праглядаецца ў справе далучэньня беларускага грамадства да глабальных працэсаў развіцьця чалавечай супольнасьці, якое адбываецца праз інфармацыйныя патокі і новыя тэхналогіі, да якіх беларусы мусяць паспець далучыцца. Спазненьне можа быць катастрафічным і прамарудзіць – гэта значыць адпіхнуць краіну ў другую ці трэцюю паўсотню краін сусьвету, хаця Беларусь магла б па свайму патэнцыялу займаць месца сярод першых дзесяткаў краін. Але ж, у цэлым беларускае грамадства не крытычна адхілілася ад агульнасусвутнага кірунку развіцьця.

Справа не ў тым быць нам ці не быць у Еўрасаюзе ці у Еўразійскім Саюзе. Хочам мы гэтага ці не, а сусьвет пачынае развівацца па новых, глабалізацыйных правілах. Супрацоўніцтва паміж краінамі ў свеце зараз у значнай ступені падпарадкоўваецца, часам на шкоду дэмакратычным каштоўнасьцям, прынцыпам рэальнай палітыкі – галоўнае каб яно прыносіла эканамічную карысьць грамадству. Калі зменяцца гэтыя “практычныя” прынцыпы невядома, аднак, іх трэба ўлічваць.

Эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі зараз вельмі складаная і гэтая складанасць толькі часткова абумоўлена сусьветным крызісам. Адносная задаволенасьць насельніцтва існуючымі парадкамі можа тлумачыцца толькі цярплівасьцю беларусаў. Яны могуць пражыць на пенсію ў 3 млн ці на зарплату ў 6 млн рублёў (сярэдняя па краіне ў маі 2016 г. складала каля 300 даляраў), пры тым, што 1 кг свініны каштуе каля 100.000 рублей, 1 л малака каля 12.000 рублей, камунальныя паслугі для 2-х комнатнай кватэры каля 800.000 руб на месяц. Гэта лепш у параўнаньні з беднымі краінамі сьвету, але значна горш чым у суседніх еўрапейскіх краінах. Пэўна прызвычаіліся да гэтага з часоў СССР, калі былі моманты і хлеб, і водка былі па талонах.

Тыя спадзеўкі, што ўскладваліся на ЕАЭС, пакуль не спраўджваюцца. Расія не дапускае Беларусь да радовішчаў газу і нафты на сібірскіх прасторах, не працуюць законы свабоднай эканамічнай зоны. На паседжаньні кіраўніцтва ЕАЭС 30 мая 2016 года ў Астане быццам бы і былі прынятыя важныя дакументы аб агульнай прасторы для гандлю нафты і газа без дадатковых мытных пабораў. Аднак, паводле адкрытай інфармацыі, такія правілы пачнуць дзейнічаць толькі з 2025 года. Гэта адназначна сведчыць аб тым, што Расія адцягвае прыняцьце такіх механізмаў эканамічнага суіснаваньня з адной мэтай – да 2025 года вырашыць пытаньні “інтэграцыі” іншымі шляхамі. Такім чынам, кіруючая ўлада ў Беларусі вымушана шукаць шляхі выратаваньня сёньня на заходніх рынках і рынках краін трэцяга свету. Што яна і робіць з пераменным посьпехам.

Аднак, думаецца што многія з беларусаў хацелі б увайсьці ў новыя умовы існаваньня чалавецтва паўнавартаснай нацыянальнай дзяржавай. Задача суперскладаная. Не хочацца верыць, што нацыі зямлян будуць развівацца ў фармаце халодная вайна – гарачая вайна. Чалавецтва вымушана шукаць новыя прынцыпы існаваньня нацый і народаў паміж несумяшчальнымі з нейкага пункту гледжаньня рэчамі – паміж дэмакратыяй і дыктатурай, здаровым нацыяналізмам і праявамі фашызма, парадкам і анархіяй, ідэямі гуманізма і рознымі неталерантнымі рэлігійнымі ідэямі.

Даўнішняя гісторыя Беларусі цесна звязана з Польшчай, Украінай, Літвой і Латвіяй, з якімі ў нас сёньня няма сур’ёзных супярэчнасьцяў. Бліжэйшая ж пагроза для Беларусі, як думаецца, ідзе з Расіі, і не як краіны з вялізным ваенным, эканамічным і палітычным патэнцыялам, а як краіны якая нясе ідэалогію еўразізма, ідэалогію верхавенства дзяржавы над асобай, калектывісцкага менталітэту над індывідуальным, павагі да моцных аўтарытарных лідэраў. Гэта моцна адрознівае Расію ад Беларусі, якая падчас доўгай гісторыі набыла шмат прыкмет заходняй цывілізацыі. Яшчэ адзін бадай самы небяспечны фактар для беларускай нацыі заключаецца ў тым, што Расія, валодаючы шматграннай культурнай спадчынай і сучаснай культурай і карыстаючы рускую мову як інструмент, можа паглынаць культуры малых краін, уключна з краінамі пост-савецкай прасторы. Усё гэта разам падштурхоўвае Беларусь шукаць, абгрунтоўваць і абараняць свой спецыфічны шлях для зберажэньня і развіцьця нацыянальнай дзяржавы.

Маральныя і этнанацыянальныя праблемы ў Беларусі. Знешнія і ўнутраныя адмоўныя фактары уплыву на нацыянальную сьвядомасьць

У наш час пагроза для беларускай нацыі наўрад ці ляжыць у сферы ваеннай, эканамічнай ці палітычнай. Малаверагодна чакаць нападу ад краін-суседзяў, нават, калі адкінуць магчымасьць паўтарэньня гібрыднага тыпу расійскай агрэсіі (“зялёныя чалавечкі”), якую мы назіраем зараз на Украіне. Так думаецца таму, што вядучыя заходнія краіны здолелі ўсё ж з дапамогай санкцый стрымаць агрэсара. Такім чынам, відавочна, лёс беларускай нацыі будзе ў першую чаргу залежыць ад фактараў, якія па свайму характару з’яўляюцца ідэалагічнымі, культурнымі. Гэтыя фактары можна падзяліць на знешнія і ўнутраныя.

На жаль, знешняя пагроза нацыянальным інтарэсам Беларусі ёсьць і ідзе яна не з Захаду, а як і раней з Усходу. Стратэгічная задача для беларускай нацыі гэта выскачыць з пад-уплыву і абдымкаў еўразійскай Расіі і як мінімум дабіцца нейтральнага існаваньня беларускай дзяржавы ў асяроддзі еўрапейскіх краін. Калі ў Расіі не адбудзецца адкат ад імперскага мышленьня і ідэі ўзнаўленьня былой гегемоніі ў сьвеце, то яна, як пераемніца духоўнай спадчыны Расійскай імперыі і СССР, пацягне Беларусь на дно як “Цітанік”.

Імкненьне беларускага народа да свабоды і незалежнасьці знаходзяцца пад атакай ідэй аб адзінстве трох усходнеславянскіх народаў; на дапамогу прыходзіць несастарэлая, прыхаваная савецка-камуністычная ідэалогія, а таксама гераічнае змаганьне народаў СССР супраць фашысцкай агрэсіі падчас ІІ-й сусьветнай вайны. Ёсьць шмат фактаў, якія сьведчаць аб тым, што ідэалагічная вайна супраць беларускага нацыяналізму з боку Расіі вядзецца даўно, і на жаль, міжволі ці нават пры магчымай падтрымцы з боку беларускай улады. Прыгадаем толькі нядаўнія факты:

- журналісты “Нашай Нівы” паказалі, што беларускія дзеці з Віцебскага рэгіёна накіроўваюцца ў ваеньна-патрыятычныя лагеры Расіі, дзе яны “выхоўваюцца” пад кіраўніцтвам людзей з нацыстскімі паглядамі;

- сп. Гіркін, чалавек, які ўзначальваў захоп г. Славянска падчас вайны ў Данбасе, заяўляе аб стварэньні арганізацыі, якая мірным шляхам будзе імкнуцца да аб’яднаньня Беларусі і Украіны з Расіяй;

- расійская прапаганда праз тэлебачаньне і радыё безальтэрнатыўна замбіруе насельніцтва Беларусі адносна сваіх дзеяньняў (“Крым - наш”, фашысты-нацыяналісты-бандэраўцы кіруюць у Кіеве, і г.д.);

- толькі за апошнія тры тыдні (май-чэрвень 2016 г.) Беларусь наведалі высокія госьці з Расіі – С. Нарышкін, спікер Дзярждумы Расіі (10.06.2016; 50-я сэсія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі: “Наше взаимодействие представляет бесценный опыт, является живым примером как для евразийской экономической интеграции, так и для других новых международных площадок”), У. Пуцін (8.06.2016; абмеркаваньне ўзгодненай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве), В. Матвіенка (8.06.2016; з ідэяй адзінай візы для Саюзнай дзяржавы), С. Лаўроў (16.05.2016; аб сумесным супрацьстаяньні пашырэньню НАТО на ўсход);

- расійскія цэнтры навукі і культуры адкрыты ў Мінску і ў Брэсьце, хутка будзе адкрыты ў Гомелі, а затым у астатніх абласных цэнтрах;

- ваенны ўціск - жаданьне адкрыць ваенную базу ў Баранавічах, размяшчэньне ў чэрвені расійскай брыгады у Клінцах, блізу граніц з Беларуссю і Украінай;

- эканамічны ўціск – на форум рэгіёнаў у пачатку чэрвеня ў Мінск прыехалі прадстаўнікі больш чым 40 расійскіх суб’ектаў (абласьцей), на якім вырашаліся ў асноўным сацыяльна-эканамічныя пытаньні (стварэньне агульнага з Расіяй інфармацыйнага цэнтра аб працоўных месцах, прызнаньне пост-дыпломнай адукацыі, абмен студэнтамі на вучобу). Тут трэба заўважыць, што ў ельцынскія часы, калі Лукашэнка разыгрываў расійскую карту, ён шмат ездзіў па Расіі - зараз жа сітуацыя зьмянілася на процілеглую.

Няцяжка ўявіць, які ўплыў могуць аказваць прыведзеныя прыклады на размываньне беларускай сьвядомасьці. Дадайце сюды сьвежыя хатнія прыклады. Сёняшняе кіраўніцтва выкарыстоўвае набыткі савецкай прапаганды для рэалізацыі праваленых камуністычных прынцыпаў і маралі: у школы прыходзяць даведзеныя планы аб колькасьці акцябрат у класе, каля 10 на 25 вучняў (І. Халіп, “Хартыя 97”), піянеры ў чырвона-зялёных формах прыбіраюць лісты каля помніка Марата Казею, галоўны ідэолаг краіны залівае бетон на Ленінскім суботніку, ордэн Дружбы народаў уручаны лідэру камуністаў Расіі сп. Зюганаву, ордэн Ф. Скарыны расійскаму кампазітару В. Дробышу. Улада эксплуатуе нават дату нападу Германіі на СССР у 1941 годзе – 22 чэрвеня 2016 года пачаў працу Ўсебеларускі народны сход. Беларуская вёска зьнішчана, беларуская эліта загнаная ў гета, не развіваецца нацыянальная адукацыя (няма ні аднаго нацыянальнага універсітэта, колькасьць беларускіх школ і садкоў - мізэрная), прыцясьняецца нацыянальна-сьведамая інтэлігенцыя (звальненьне з працы, прымус працаваць на псеўданацыянальную ідэалогію), нераўнапраўна ўжываецца дзяржаўная беларуская мова. І самае галоўнае – беларускаму народу фактычна адмоўлена ў праве будаваць нацыянальную дзяржаву, замест яе ўзмацняецца рускамоўная цывільная дзяржава. Побач з Мінскам пабудавана “лінія Сталіна”. Ад каго абараняемся?!

Хтосьці можа сказаць, а што было кепскага ў савецкіх часах і ў камуністычнай маралі? Тады, пры “апошніх саветах”, была стабільнасьць, сацыяльная абароненасьць, чаго не назіраецца зараз у многіх пост-савецкіх краінах. Ды і шмат ёсьць прыкладаў стабільных доўгажывучых аўтарытарных рэжымаў, заснаваных на падобных прынцыпах (В’етнам, Кітай, Куба, Паўночная Карэя), дзе да гэтага часу аднадушна-аднагалосна ўслаўляюць наследных камуністычных лідэраў. Калі браць пад увагу штодзёньныя клопаты (праблему “жывата”), то якраз тут улада, як і ў савецкія часы, у большай ці ў меншай ступені (але ж усё меней ды меней) як бы задавальняе патрэбы насельніцтва (беларусы ж жылі і ў шмат горшых умовах?!).

Але ў пытаньнях развіцьця нацыі аўтарытарны рэжым проста здраджвае свайму народу. Беларусь не мае ў поўнай меры уласьцівых для другіх нацыянальных краін прыкметаў, якія б сьведчылі аб наяўнасьці беларускай нацыі. Для многіх краін пытаньні аб развіцьці роднай мовы, культуры і традыцый не стаяць і не могуць стаяць на парадку дня – такія пытаньні натуральныя і адказ на іх не патрабуе асаблівых высілкаў. У роднай жа Беларусі нацыянальныя пытаньні – дзякуючы антынацыянальнаму ураду – да гэтага часу не вырашаныя. Зусім па-дурному, улада не хоча займацца ўласным народам, для якой ён уяўляецца насельніцтвам з яго настальгіяй па савецкіх часах і варожым стаўленьнем да нацыянальных пытаньняў\нацыяналістаў, і да такіх заходніх каштоўнасьцяў як дэмакратыя і правы чалавека.

Больш за 60 год прайшло ад напісаньня Чэславам Мілашам эсэ “Зьняволены розум” (1953). Эсэ, зьвернутае да аналізу маральнага існаваньня нацыянальнай эліты ва ўмовах дыктатуры і сёньня не губляе сваёй актуальнасьці. На шчасьце, многія пытаньні нацыянальнай сьвядомасьці і свабоды асобы у яго роднай краіне, а таксама ў краінах былога сацыялістычнага лагера, на даным этапе вырашаны. Чаго нельга сказаць пра амаль усе рэспублікі Савецкага Саюза, якія так і не здолелі выбрацца, з аднаго боку, з рабства камуністычнай ідэалогіі, а з другога, з рабства савецка-расійскай імперыі. Калі б Чэслаў Мілаш зараз пабачыў Беларусь, то магчыма не здзівіўся б існуючымі парадкамі, бо сам пражыў амаль у 40-гадовым чаканьні вясны, аб якой марыў і якую прысьпешваў.

Крытыцы камунізма і антынацыянальнай палітыкі ў пост-савецкіх краінах прысьвечаны шматлікія публікацыі, уключна з Беларусьсю (А. Астапенка, З. Пазьняк, С. Шарэцкі, С. Шушкевіч). Паводле розных тэарэтычных даследаваньняў відавочна, што камунізм і нацыяналізм – дзве несумяшчальныя ідэалогіі. Абяцаючы на пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі светлыя ідэі роўнасьці, свабоды і брацтва, дыктатуры пралетарыята, самавызначэньня нацый, кіраўніцтва кампартыі СССР збочыла на курс партыйнай дыктатуры, інтэрнацыяналізму і перасьледу нацыянальна-дэмакратычных памкненьняў шматлікіх народаў, якія ўваходзілі ў склад вялікай краіны. На жаль, астравок былога СССР з яго ідэалогіяй застаўся ў Беларусі за выняткам невялікіх выключэньняў.

Нацыя, з’яўляючыся найвышэйшай катэгорыяй у будаўніцтве дзяржавы, набыла ў выкананьні сучаснага кіраўніцтва незразумелыя формы. З аднаго боку, яно, кіраўніцтва, карыстаецца перавагамі атрыманага ў спадчыну даволі высокага якаснага стану беларускага грамадства для забеспячэньня сацыяльнай роўнасьці і справядлівасьці ў рэспубліцы, што безумоўна не можа не падтрымлівацца насельніцтвам (у параўнаньні з іншымі рэспублікамі былога СССР гэта было абумоўлена ў цэлым высокай адукацыяй насельніцтва, адносна лепшым развіцьцём тэхналогій, не страчаным ад савецкіх часоў “вертыкальным” кіраўніцтвам). Аднак, з другога боку, уся грамадская ідэалагічная надстройка застаецца ў многім савецкай, якая даказала сваю нядзейнасьць і прывяла да краху не толькі СССР, а да “глабальнага” краху сацыялістычнага лагера.

У цэлым можна адзначыць, што шэраг як знешніх, так і ўнутраных маральных і ідэалагічных фактараў пакуль што з’яўляюцца неспрыяльнымі для будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы, а самой краіне без вырашэньня нацыянальных пытаньняў можа нават пагражаць страта суверэнітэту.


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка