Кураторский час живи, моя страна




Дата канвертавання26.12.2016
Памер404.68 Kb.
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Учреждение образования

«Мозырский государственный педагогический университет

имени И.П. Шамякина»

Кураторский час


ЖИВИ, МОЯ СТРАНА

Гуд Сергей Александрович,

куратор 2 курса 1 группы

факультета физической культуры,

кафедры спортивных дисциплин

Мозырь, 2013



ЖИВИ, МОЯ СТРАНА!

(семинар-практикум)

Цель: воспитание любви к своей Родине и формирование морально-психологической готовности к выполнению конституционного долга по защите своего Отечества.

Задачи:

Формирование чувства гордости за свое Отечество, ценности и тра­диций культуры и исторического прошлого, уверенность в перспективах развития Республики Беларусь и творческих созидательных возможностях ее народа.

Воспитание у студенческой молодежи потребности в освоении и пре­умножении духовных ценностей, в активном участии в созидательной де­ятельности и социально-культурной жизни общества.

Интеллектуальное, культурное и нравственное развитие студентов.



План проведения кураторского часа:

1. Вступительное слово преподавателя.

2. Презентация «Мозырь – город героический!».

3. Дискуссия на тему «Кто они, герои Отечества?».

4. Акция «Память твоей семьи».

5. Подведение итогов кураторского часа.



Оборудование: плакаты, презентация, мультимедийная установка.

Оформление высказываний на доске:


«К патриотизму нельзя только призывать, его нужно заботливо вос­питывать воспитывать любовь к родным местам, воспитывать духов­ную оседлость»

Д. С. Лихачев

Ход кураторского часа

Куратор: Любое государство сильно законами, общими правилами, целями, стратегией развития, определенной идеологией. Без идеологии государственное развитие представляет собой спонтанный, а иногда и хаотичный процесс. Сегодня в условиях развития именно белорусской государственности необходимо описать систему идей, взглядов, представлений, установок о целях развития белорусского общества и конкретного человека; предложить пути и средства достижения этих целей; определить содержание идеалов, ценностей, интересов и потребностей, мотивов, побуждающих человека действовать в интересах государства.

В нашей стране приоритетным направлением деятельности государства является патриотическое воспитание. Подтверждением является тот факт, что Президентом Республики Беларусь подписан и реализуется ряд документов в этом направлении.

Молодежь во все времена несла и несет особую, не присущую другим социальным группам, ответственность за сохранение и развитие общества, за преемственность его культуры и истории, за уровень жизни старших поколений и воспроизводство последующих, за будущее своей страны. От нашей молодежи зависит и дальнейшее продолжение лучших традиций, сложившихся в белорусском обществе, настоящее и будущее Отечества. «Молодежь в ответе за судьбу Отечества» - в этих словах содержится фор­мула патриотизма в Республике Беларусь.

Вуз - эпицентр молодых людей, от которых зависит будущее. Одной из главных задач нашего университета является патриотическое воспитание, т.е. воспитание человека-патриота, гражданина. Понятия «патриотизм», «граж­данственность», «гражданское воспитание», «патриотическое воспитание» приобретают сегодня принципиально новый смысл. Воспитать гражданина сегодня - значит подготовить человека к решению текущих и перспективных задач нашего государства, выполнению функций ответственного хозяина и труженика, организатора, защитника Родины и своей семьи, который готов к участию в сознательной и активной деятельности на благо Родины.

В настоящее время в условиях суверенитета Республики Беларусь па­триотизм приобретает особую значимость. Только в объединении патри­отических сил, в единстве патриотических устремлений и действий воз­можны возрождения и обогащения лучших традиций белорусского народа, решение задач построения гражданского общества, демократического реформирования государства, развитие связей с народами других стран.

Патриот не на словах, а на деле - это пример во всем: в труде, обще­ственной работе, личной жизни. Огромная ответственность лежит на мо­лодежи. И справятся со сложными задачами, стоящими перед молодежью, можно только в том случае, если служить примером беззаветного отношения к своему не легкому, но такому нужному труду.

Зарождается патриот с формирования родственных чувств к своей семье: маме, папе, бабушке, дедушке, братику, сестричке, ближним, дальним родственникам. Особое, внимательное отношение - к матери, которая родила и вскормила ребенка. Родина и мать всегда стоят рядом: мать, как начало патриотизма, Родина как его финал.

Вторая ступенька формирования патриотизма идет через воспитание любви к «малой» родине - деревне, городу, трудовому (студенческому) коллективу, местным традициям и истории социума. Без чувства «малой» родины нет и большого патриотизма.

Третья - Отечество, общество, страна, их история, культура, традиции, народ.

Современное белорусское общество в настоящее время все больше приходит к пониманию того, что прививая подрастающему поколению уважение к людям, живущим рядом, интерес к истории и традициям своего народа, любовь к родному краю - мы укрепляем основы государственности.

Мир не должен забывать ужасы войны, разлуку, страдания и смерть миллионов. Это было бы преступлением перед павшими, преступлением перед будущим. Помнить о войне, о героизме и мужестве прошедших ее дорогами, бороться за мир - обязанность всех живущих на Земле. Поэтому одной из важнейших тем является тема подвига нашего народа в Великой Отечественной войне. Эта тема сложна, многообразна, неисчерпаема.

Раскрывая ее, мы постараемся понять значимость борьбы и победы, истоки героизма людей нашей родной Мозырщины, их нравственную силу, идейную убежденность, преданность Родине.


У ГАДЫ ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Мазыр, як і ўся Савецкая краіна, марыў аб мірным жыцці. Аб гэтым сведчыў і змест нумара абласной газеты «Бальшавік Палесся», які быў падрыхтаваны да друку ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 г. У ім асвятляліся пытанні, звязаныя з дадатковай аплатай працы калгаснікаў, расказвалася аб падзеях на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, быў надрукаваны матэрыял, прысвечаны юбілею М. Лермантава, паведамлялася аб прыёме ў першы клас Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча і аб тым, што «22 чэрвеня 1941 г. у 9 гадзін вечара ў гарадскім тэатры адбудзецца Вялікі канцэрт трупы ліліпутаў».

3 пачаткам вайны жыццё Мазыра рэзка змянілася, «...па ўсяму адчувалася набліжэнне фронту. У цэнтры горада ўпала бомба, якая да шчасця, не ўзарвалася. Прыбывалі сотні бежанцаў з заходніх абласцей. Яны цягнуліся стомленыя, з чырвонымі ад бяссонніцы вачамі».

25 чэрвеня 1941 г. быў выдадзены загад па Мазырскаму гарнізону і г. Мазыру, які прадугледжваў, што па сігналу «Паветраная трывога» павінен быць спынены ўсялякі аўтамабільны і пешаходны рух. 3 надыходам цемнаты трэба было захоўваць поўную светамаскіроўку. Уводзіўся каменданцкі час. 3 23.00 да 5.00 па гораду спыняўся pyx, акрамя аўтамашын і асоб, якія мелі асобныя пропускі.

Болыш жорсткім стаў пашпартны рэжым. Уладары дамоў, жэкты і ўпраўдомы адказвалі за прапіску сваіх жыхароў, непрапісаных прадугледжвалася прапісаць на працягу 24 гадзін, аб усялякіх змяненнях у саставе жыхароў ставіць у вядомасць міліцыю.

У выпадку з'яўлення самалётаў, скідвання з іх парашутыстаў, гараджане абавязаны былі неадкладна паведаміць аб гэтым у штаб МППА, прыняўшы меры па іх знішчэнню.

У горадзе праводзілася мабілізацыя ў дзеючую армію, аказвалася ўсебаковая дапамога вайсковым злучэнням. На працягу 22-24 чэрвеня ў Мазырскім раёне было мабілізавана звыш 700 чалавек. 3 400 выпускнікоў школ Палескай вобласці былі накіраваны ў вайсковыя вучылішчы.

Вялікая колькасць мазыран уступала ў Чырвоную Армію добраахвотнікамі. Сярод іх былі і 13 камсамолак дружыны запаса г. Мазыра пры абкаме Чырвонага крыжа. У сваёй калектыўнай заяве яны пісалі аб тым, што закончылі медкурсы на «выдатна», маюць значкі другой ступені ГСА і прасілі накіраваць іх на фронт. Калектыў Палескага абласнога драматычнага тэатра на сваім мітынгу прыняў рэзалюцыю, у якой звяртаўся да ўрада з просьбай накіраваць тэатр «на перадавыя дзеючай арміі».

На пачатку жніўня 1941 г. на тэрыторыю Палескай вобласці выйшлі з

акружэння часці 75-й стралковай дывізп, якой кіраваў генерал-маёр С. I. Нядзвігін. Для ўмацавання дывізіі Палескі абкам камандзіраваў звыш 100 камуністаў з ліку кіруючых работнікаў вобласці. Значная дапамога была аказана штабу 3-й арміі. У распараджэнне палітупраўлення і камандуючага арміяй было накіравана звыш 400 чалавек.

Мазыр быў у баку ад напрамку галоўнага ўдара праціўніка і на працягу двух месяцаў з'яўляўся прыфрантавым горадам. У ім размяшчаліся Палескі і Пінскі абкамы КП(б)Б, апошні знаходзіўся тут з 4 ліпеня. Горад доўгі час служыў базай для партызан Мінскай, Пінскай і інш. абласцей. Яны за кароткі тэрмін вучыліся валодаць агнястрэльнай зброяй, выбуховымі рэчывамі, атрымлівалі матэрыяльнае забеспячэнне і праваднікоў. Тут працаваў філіял школы ЦК КП(б)Б і аператыўна-навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы партызанскіх кадраў з колькасцю навучэнцаў 200 чалавек. Цэнтрам былі падрыхтаваны 34 невялікія ініцыятыўныя фарміраванні народных мсціўцаў — усяго каля 440 чалавек. Цэнтральным Камітэтам у Мазырскі раён была накіравана дыверсійная група.

У ліпені 1941 г. з супрацоўнікаў міліцыі і дзяржбяспекі былі створаны мабільныя групы, якія адпраўлялі на акупаваную тэрыторыю для арганізацыі супраціўлення і стварэння партызанскіх атрадаў. Палескі абком КП(б)Б з 22 чэрвеня да 22 жніўня стварыў у Мазыры 8 разведавальных труп, было створана 7 атрадаў народнага апалчэння, знішчальны батальён, які налічваў 300 чалавек.

3 пачаткам вайны рад прадпрыемстваў горада: аўтарамонтныя, швейныя і шавецкія майстэрні, прадпрыемствы харчовай прамысловасці былі пераведзены на вытворчасць ваеннай прадукцыі. Мазыране падтрымалі лозунг «Усё для фронта — усё для перамогі!». Сваёй працай яны імкнуліся дапамагчы Чырвонай Арміі. Прадстаўнікі арцелі «Праца» выступілі з ініцыятывай аб павёлічэнні працоўнага дня на дзве гадзіны, што спрыяла росту прадукцыйнасці працы на 10 %. У мазырскай металаапроцоўчай арцелі «Молат» колькасць стаханаўцаў павялічылася з 72 да 176 чалавек. Работнікі арцелі адмовіліся ад выхадных дзён.

3 набліжэннем фронта пачала праводзіцца эвакуацыя з Мазыра прамысловага абсталявання і насельніцтва. Для арганізацыі эвакуацыйных paбот ў Палескую вобласць 29 чэрвеня была накіравана група наркамаў на чале з сакратаром ЦК КП(б)Б В. Я. Уласавым і намеснікам старшыні СНК БССР I. А. Крупеняй.

Мазырскія фанерныя фабрыкі «Чырвоны кастрычнік» і «Звязда», мэблевая фабрыка «Профінтэрн», лесазавод «Пралетарый» былі вывезены ў Архангельскую, Пензенскую, Арлоўскую і іншыя вобласці СССР. Усяго з Мазыра і іншых раёнаў Палескай вобласці было эвакуіравана 14 буйных прадпрыемстваў.

Абарончыя баі на тэрыторыі Палескай вобласці адбываліся 28 чэрвеня — 3 верасня 1941 г. На працягу гэтага часу ўсе 17 раёнаў Палескай вобласці, нягледзячы на мужнае і гераічнае супраціўленне з боку чырвонаармейцаў, былі захопленьі нямецка-фашысцкімі войскамі. 22 жніўня Чырвоная Армія была вымушана пакінуць і Мазыр. Пры адступленні атрадамі народнага апалчэння ў Мазыры былі знішчаны вадаправод, электрастанцыя, телеграф, масты праз р. Прыпяць: чыгуначны і два драўляныя, хлебзавод і іншыя прадпрыемствы.

Нацысты ўвялі свой адміністрацыйны падзел. Восенню 1941 г., у адпаведнасці з гітлераўскімі ўказамі, адбылося ўключэнне Беларусі ў склад рэйхска-місарыятаў «Остланд» і «Украіна», якія падзяляліся на генеральныя акругі і гебітскамісарыяты. 20 кастрычніка былі ўключаны ў Генеральную акругу «Жытомір» гебітскамісарыяты Мазыра, Лельчыц, Петрыкава, Ельска, Рэчыцы і Камарына. Частка раёнаў Палескай вобласці адышла да так званай «вобласці армейскага тыла», групы арміі «Цэнтр», паўночныя – да генеральнай акругі «Беларусь».

Тэрыторыя Савецкага Саюза, захопленая немцамі, падпарадкоўвалася як ваеннай, так і цывільнай адміністрацыі. Да пярвічных органаў ваеннай адміністрацыі адносіліся палявы камендант і начальнік гарнізона. Кіраўніцтва ўсім цывільным насельніцтвам належала рэйхскамісарыятам, якія ў сваю чаргу, дзяліліся на генеральныя і абласныя камісарыяты.

На акупаваную тэрыторыю адразу за армейскімі падраздзяленнямі ўваходзілі мабільныя опергрупы (АД) паліцыі бяспекі і СД. Іх задачай з'яўлялася палітыка-паліцэйская барацьба з усімі «варожымі рэйху элементамі». Усякага роду «падазроныя» — камуністы, яўрэі, цыгане і іншыя «непажаданыя» группы насельніцтва прадутледжвалася тэрмінова знішчыць без суда і следства. Пры правядзенні масавых забойстваў да паліцыі бяспекі і СД далучалі ўніфармаваную паліцыю аховы парадку, войскі СС, мясцовыя злучэнні дапаможнай паліцыі і часткова, напрыклад, пры ачапленні месцаў расстрэла, вайсковыя часці.

Акупацыйныя ўлады праводзілі дыферэнцыраваны падыход да насельніцтва, пэўная частка прыцягвалася да супрацоўніцтва. Усё гэта было накіравана на дасягненне адзінай мэты – устанаўленне на Усходзе доўгачасовага панавання Германіі.

У Мазыр немцы прыйшлі 23 жніўня. Гэта была разведка. Адзін дзень яны пабылі ў будынку аблвыканкама і вярнуліся назад. Сталы гарнізон з'явіўся тут напрыканцы жніўня.

У Мазыры былі ўтвораны абласныя акупацыйныя ўлады: гебітскамісарыят, контрразведвальныя і карныя органы — паліцыя бяспекі і СД, абвергрупа 115. Стваралася і мясцовая дапаможная адміністрацыя. У Мазыры гэта была гарадская ўправа, якая знаходзілася ў будынку былога аблвыканкама. Управы з'яўляліся дапаможнымі органамі гарадскіх камісарыятаў. Аддзелы ўпраў дубліравалі назвы аддзелаў гарадскога камісарыята. Управа без санкцыі і ведама гарадскога камісарыята не мела права вырашыць ніводнага пытання. Гарадскі камісар з'яўляўся шэфам управы, а кожны з начальнікаў аддзелаў камісарыята — шэфам адпаведнага аддзела ўправы.

Ваенны камендант прыехаў ў Мазыр напрыканцы жніўня. У хуткім часе быў абраны гарадскі галава. Выбары адбываліся ў будынку аблвыканкама, у якіх удзельнічала мужчынскае насельніцтва горада. Мясцовыя жыхары прыцягваліся да работы ў аддзелах гарадской управы.

Пасля прыходу немцаў у горадзе з'явіліся аб'явы «за укрывательство советскнх воинов — расстрел», «за неявку на работу — расстрел», «за сопротивленне немецким властям — расстрел». Камендантам былі выдадзены загады аб здачы зброі, якая была ў насельніцтва, і аб вяртанні нарабаваных рэчаў. Загады гэтыя мазыранамі ігнараваліся.

Прыкладна з 5 верасня немцы пачалі фарміраваць паліцыю, куды прыймаліся дэзертыры Чырвонай Арміі ці асобы з заганным мінулым. 3 іх была сфарміравана дапаможная паліцыя ў Мазыры, штат якой у верасні 1941 г. складаў 38 чалавек, у турме працавала 18 чалавек.

Напрыканцы верасня ў Мазыры была ўведзена прапіска насельніцтва. Яна рабілася шляхам адзнакі ў пашпарце ці выдачай даведкі на нямецкай мове. Усе мужчыны павінны былі прайсці рэгістрацыю паводле іх спецыяльнасці.

3 восені 1941 г. вышэйшае нацысцкае кіраўніцтва пачало праводзіць тактыку татальнага выкарыстання акупаванай тэрыторыі Беларусі як аднаго з гаспадарчых аб'ектаў каланіяльнай эканомікі на Усходзе. Галоўнымі мэтамі эканамічнага ўпраўлення было забеспячэнне войскаў усім неабходным і максімальны збор прадуктаў харчавання і сыравіны для патрэб Германіі.

Гаспадарчым штабам «Озі» быў абвешчаны лозунг: «Хлеб толькі за работу». Восенню 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі была ўведзена картачная сістэма размеркавання харчавання, якая кантралявалася адпаведнымі аддзеламі мясцовых упраў. Нормы прадуктаў харчавання ўстанаўліваліся нямецкімі кіруючымі органамі. Картачная сістэма забеспячэння прадуктамі харчавання была важным інструментам для прыцягнення мясцовага насельніцтва да работы і для кантролю за яе якасцю. Для пенсіянераў, інвалідаў складаліся асобныя спісы, па якіх яны забяспечваліся прадуктамі па болып нізкіх нормах, чым працуючыя. Права на нарміраванае харчовае забеспячэнне было пазбаўлена яўрэйскае насельніцтва. Не атрымлівалі картачак сяляне, якія былі абвешчаны на «самазабеспячэнні».

Харчовыя нормы з цягам часу акупацыйнымі ўладамі памяншаліся. Планавалася скарачэнне спажывання прадуктаў мясцовым насельніцтвам да мінімума, неабходнага для існавання і выканання працоўнай павіннасці.

Для забеспячэння гаспадарчай дзейнасці горада ўжо ў верасні 1941 г. у Мазыры пачаліся аднаўленчыя работы на скураным заводзе, Пхове і пераправе. У снежні 1941 г. у горадзе дзейнічалі бальніца і паліклініка, санстанцыя і ветпункт, радыёвузел і прыют, цырульні і тры сталовыя, хлебапякарня і электрастанцыя, гарбарны завод, маслазавод, лазня і абутковая майстэрня, гарадскі тэатр і інш.

Адным з галоўных накірункаў акупацыйнага рэжыму з'яўлялася правядзенне палітыкі генацыда. Нацыстамі былі вызначаны тыя, каго трэба ліквідаваць у першую чаргу. Селекцыя мясцовага насельніцтва праводзілася паводле расавых і палітычных прыкмет. Гітлер яшчэ ў 1932 г., плануючы «рэарганізацыю ўсходніх тэрыторый», адзначаў, што «усё гэта, аднак, застанецца бясплённай марай да той пары, пакуль не будзе здзяйсняцца планамерная палітыка каланізацыі і вынішчэння насельніцтва».

Асабліва ад «новага парадку» пакутавала яўрэйскае насельніцтва. Сам факт прыналежнасці да яўрэйскага народа прадвызначаў лёс чалавека. Такі лёс напаткаў і мазырскіх яўрэяў, якія складалі 39 % ад колькасці жыхароў даваеннага горада. Многія яўрэі не паспелі эвакуіравацца з Мазыра. У асноўным гэта былі мнагадзетныя сем'і, жанчыны, людзі сталага ўзросту і хворыя.

Першы карны атрад з'явіўся ў Мазыры 6 верасня. Карныя атрады дзейнічалі з асобай лютасцю да мясцовага насельніцтва. «Нямецкія салдаты ў маскхалатах ... ішлі і стралялі ў вокны». Пасля гэтага, напрыклад, вуліца Саета, дзе жыло шмат яўрэяў, нагадвала своеасаблівыя могілкі: у кожнай кватэры валяліся трупы: старых, дзяцей, жанчын... Сведка тых падзей інжынер Б. Пікман ў «Чорнай кнізе» расказвае, што гітлераўцы з першых дзён акупацыі нашага горада павялі палітыку запалохвання мясцовага насельніцтва, жадаючы падпарадкаваць людзей сваёй волі, прымусіць падчыніцца «новаму парадку», падавіць спробы да супраціўлення. Асабліва жорстка павяліся дзеянні супраць прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці.

На акупаванай тэрыторыі ствараліся гета — раёны гвалтоўнай ізаляцыі яўрэяў. Іх на Беларусі было створана звыш 100, адно з іх знаходзілася ў Мазыры... На працягу аднаго дня восенню 1941 г. яўрэі г. Мазыра былі сабраны ў адным квартале — па вуліцы Рамашоў Роў. Праводзілі ў жыццё гэты загад гарадская паліцыя і акупацыйныя войскі, у тым ліку ічэхаславацкія злучэнні. Туды ж былі звезены яўрэйскія і цыганскія сем'і, якія жылі ў розных вёсках Мазырскага, Ельскага, Нараўлянскага, Юравіцкага раёнаў. Яўрэяў і цыган з вёсак у горад звозілі мясцовыя старасты разам з вясковымі паліцэйскімі. Да канца снежня 1941 г. у гета на вуліцы Рамашоў Роў было сабрана ўсё яўрэйскае насельніцтва, а таксама так званыя «мешанцы», у якіх адзін з бацькоў быў яўрэем, з Мазыра і яго наваколля. Забараняліся ўсе адносіны паміж яўрэямі і неяўрэямі. У дакументах, выдадзеных акупацыйнымі ўладамі, падкрэслівалася, што ў раёне гета «неевреи жить не должны». Перамешчаным у мазырскае гета асобам выдавалася даведка адпаведнага ўзору, у якой указвалася прозвішча, імя, імя па бацьку, час нараджэння, пасада і месцажыхарства на 22 чэрвеня 1941 г. Кожны жыхар гета павінен быў насіць «знаки отличня на поверхности одежды — желтый кусок материи, величиной с ладонь, пришитый крепко. Он должен быть прикреплен так, чтобы его было отчетливо видно спереди и сзади даже тогда, когда верхняя одежда снимается».

У створаным гета былі цяжкія ўмовы для жыцця. У адной хаце жыло па 10 — 15 чалавек. Дзеля лепшага «кантролю» над жыхарамі гета быў створаны юдэнрат — савет «старэйшых». На 17 снежня 1941 г. у склад савета мазырскай яурэйскай абшчыны ўваходзілі 12 чалавек, старшынёй быў Койфман Ейша Ізраілавіч. Лагер быў абнесены дротам, па начах яго ахоўвалі немцы.

Насельніцтва гета паступова знішчалася. У рапарце сяржанта дзяржбяспекі Коркава паведамлялася аб тым, што ў Мазыры «немцы собрали 230 человек евреев, в том числе и женщин с грудными детьми, завели их по пояс в реку Припять и из пулемета расстреляли». Другі раз нацысты прымусілі старых яўрэяў насіць ваду на гару, а калі ў тых сілы скончыліся, іх расстралялі і не дазвалялі ўбіраць трупы на працягу некалькіх дзён.

Масавыя забойствы яўрэйскага насельніцтва адбываліся ў студзені 1942 г. Вечарам 6 студзеня 1942 г. уся тэрыторыя мазырскага гета была ачэплена войскамі СД і СС, якія разам з паліцэйскімі арыштавалі 306 жыхыроў гета, у тым ліку 120 дзяцей і падлеткаў, 107 мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, 79 старых. Жыхарам гета не дазвалялася браць з сабой ніякіх рэчаў. Арыштаваныя былі накіраваны ў турму, дзе з іх знялі добрае аддзенне і абутак. Пасля рэгістрацыі частка арыштаваных была змешчана ў камеры, а болышасць — жанчыны з дзецьмі – пакінуты пад адкрытым небам на марозе. На наступны дзень — 7 студзеня гэтых людзей, частка з якіх была толькі ў нацельнай бялізне, пагналі босых па снезе пад узмоцненым канвоем у раён в. Бабры. Па дарозе да месца расстрэлу аднаму з вязняў паліцэйскі перабіў руку, а, спрабаваўшага зрабіць уцёк, былога рэдактара Мазырскай раённай газеты Яфіма Рубінштэйна растралялі з ручнога кулямёта.

Расстрэлы працягваліся некалькі дзён. 3 гета немцы выганялі людзей групамі па 100—130 чалавек, вялі іх у раён в. Бабры, дзе і расстрэльвалі. Мазырскае гета было знічшана ў студзені 1942 г. Пасля масавых расстрэлаў на працягу некалькіх дзён у Мазыры праводзіліся аблавы. Шукалі тых, хто здолеў збегчы з гета. Калі знаходзілі — расстрэльвалі на месцы, або накіроўвалі спачатку ў турму, а потым вялі ў роў каля в. Бабры, дзе іх расстрэльвалі.

Значная колькасць савецкіх грамадзян была знішчана ў мазырскай турме СД, якая знаходзілася на вуліцы Пушкіна, у будынку былой 2-й акружной мазырскай бальніцы. Арыштаваных з турмы СД, звычайна, растрэльвалі ў раёне в. Бабры. Але прыкладна з кастрычніка 1942 г. пачалі расстрэльваць на турэмным двары і на тэрыторыі яўрэйскіх могілак, якія знаходзіліся побач. Вязняў днём прымушалі капаць сабе магілы, а потым раніцай ці вечарам іх расстрэльвалі. Ноччу расстрэлы праводзіліся пры святле фар. Зімой 1942 г. было праведзена некалькі масавых расстрэлаў.

Кошман Таццяна Уладзіміраўна, якая жыла на вул. Пушкіна, была сведкай забойства ў жніўні 1943 г. сялянскай сям'і. «Семья состояла из старика, старухи, мужчины и женщины лет тридцати пяти, двух детей: мальчика и девочки лет 9. Дети шли вслед за дедушкой, а за ними шли бабушка и молодые мужчина и женщина. Всех их с их узелками положили в яму и расстреляли, после чего присыпали сверху песком.

Сярод тых, хто прайшоў праз засценкі СД, была Крукоўская Наталля Іванаўна. Яе арыштавалі ў снежні 1942 г., калі прынесла перадачу ў турму свайму брату А. Крукоўскаму — аднаму з удзельнікаў мазырскага падполля. У турме яна правяла тры тыдні. За гэты час была сведкай расстрэла жыхаркі г. Мазыра і трох яе дзяцей ва ўзросце ад 5-ці да 14-ці гадоў. Гэту жанчыну абвінавачвалі ў сувязі з партызанамі. Пасля расстрэлу жанчыны былі дастаўлены ў турму трое яе дзяцей ва ўзросце ад пяці да чатырнаццаці гадоў. Іх кінулі ў яму жывымі і расстралялі.

Крукоўская Н. I. паведаміла аб двух масавых забойствах вязняў, якія адбыліся на турэмным двары. Першы раз было расстраляна 50 чалавек, другі — 30. Забіты былі мужчыны і жанчыны, старыя і малыя. Сярод тых, хто быў у другой групе, Наталля Іванаўна пазнала свайго брата А. Крукоўскага, Кузьміча Беленькага — аднаго з удзельнікаў Мазырскага падполля, жыхара г. Мазыра, жанчыну з в. Слабада Мазырскага раёна Марозаву, іншых яна не ведала.

6 студзеня 1942 г. на тэрыторыі мазырскай турмы жандармы сумесна з паліцэйскімі турэмнай аховы расстралялі 34 вязні. Сярод іх былі пакінутыя для падпольнай работы: Ф. А. Камінскі і X. А. Урэцкі, старшыня Мялешкавіцкага сельпо М. А. Дубавец, рабочы фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» I. Герасімаў, жыхар в. Казіміраўка М. Чуб, Шэйнкман і інш. Частка прозвішчаў не ўстаноўлена. Паліцэйскія выводзілі арыштаваных з камер, рукі вязняў былі звязаны вяроўкамі, у турэмным двары іх расстралялі. На другі дзень трупы забітых былі вывезены ў раён в. Бабры і там закапаны.

Надзвычайнай Дзяржаўнай Камісіяй па выяўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў па Палескай вобласці было ўстаноўлена, што ў мазырскай турме было знішчана не менш 350 вязняў.

Акупацыйнымі ўладамі праводзіўся вываз жыхароў Беларусі на прымусовыя работы ў Германію. Пытанне аб дадатковых працоўных рэсурсах разглядалася пры абмеркаваннк плана «Озі». У дадатках да гэтага плана доктара Вэтцеля адзначалася, што «...белорусов норднического типа, пригодных по расовым признакам и политическим соображениям для онемечивания, отправиить в импергао с целью использования в качестве рабочей силы... Их можно использовать в сельском хозяйстве в качестве сельскохозяйственных рабочих, а также в промышленности или как ремесленников...».

5 жніўня 1941 г. выйшла пастанова аб ўсеагульнай працоўнай павіннасці. Усё працаздольнае насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 год бралася на ўлік спецыяльна створанымі аддзеламі і біржамі працы.

Пачалася вярбовачная кампанія, якая першапачаткова вялася на дабраахвотнай аснове. 3 мэтай прыцягвання насельніцтва да работы ў еўрапейскіх краінах, і ў першую чаргу ў Германіі, прапагандаваўся нямецкі лад жыцця. Абяцалі добрыя ўмовы жыцця, высокія заробкі, сацыяльную абарону. Сем'ям асоб, якія дабраахвотна падаліся на работу ў Германію, выплачвалася пэўная дапамога. Але такіх жадаючых было няшмат. У нямецкіх дакументах адзначалася, што «наблюдается крайне отрицательное отношение к отправке на работу в Германию. Положение ... таково, что каждый всеми средствами старается избежать вербовки (притворяются больными, бегут в леса, подкупают чиновников и т. д.); О добровольной отправке в Германию уже давно не может быть и речи».

Нацысты прыступілі да прымусовай адпраўкі насельніцтва, для чаго пачалі практыкаваць метад аблаў. Ачэпліваліся цэлыя гарадскія раёны, вуліцы, кінатэатры, рынкі, прадпрыемствы і г. д. У Мазыры таксама праводзіліся аблавы. Па ўспамінах сведкаў, немцы ішлі на хітрасць, выносілі на плошчу патэфон, круцілі пласцінкі, а калі збіраўся натоўп, яго акружалі нямецкія салдаты і арыштоўвалі людзей, у першую чаргу моладзь. Асоб, якія былі захоплены ў час аблаў, на некалькі дзён змяшчалі ў перасыльныя лагеры, дзе іх «сартыравалі» па прафесіях, узросту, стану здароўя і г. д. Пераважная большасць мазыран накіроўвалася ў г. Калінкавічы, дзе дзейнічала тры лагеры, адзін з якіх быў створаны на чыгуначнай станцыі. Гэты лагер выкарыстоўваўся як месца збору насельніцтва для адрапраўкі яго на прымусовыя работы ў Германію. Лагер быў абнесены калючым дротам, ахоўвалі яго немцы і паліцэйскія. Вязням давалі ў суткі 200 г хлеба і кубак вады. Шмат людзей памерлі тут ад хвароб і здзекаў. Адсюль вясной 1942 г. было адпраўлена ў Германію каля 400 чалавек, вясной 1943 г. — 600, восенню 1943 г. — 300 чалавек. Значную колькасць сярод іх складалі мазыране.

За гады вайны з Палескай вобласці было вывезена 28 088 чалавек, тым ліку 5 784 дзяцей маладзей 16 гадоў [10, 381], з Мазыра – звыш 800 чалавек.

Патрабуе дадатковага даследавання пытанне аб колькасці загінуўшых мазыран у часы Вялікай Айчыннай вайны, на якое сёння няма дакладнага адказу.

Надзвычайнай Дзяржаўнай Камісіяй па выяўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў па Палескай вобласці ў Мазыры і яго ваколіцах было знойдзена і ўстаноўлена 5 месцаў масавых пахаванняў людзей, якія былі знішчанны на працягу 1941 – 1944 гг. Паводле гэтых матэрыялаў агульная колькасць забітых склала 4 032 чалавекі. Частка людей была закапана ў зямлю яшчэ жывымі, у некаторых з іх рукі былі закладзены назад і звязаны дротам. Некаторыя ахвяры, у тым ліку жанчыны і дзеці, былі моцна знявечаны. Акрамя таго, Камісіяй было установлена, што каля 700 чалавек за перыяд акупацыі было утоплена ў рацэ Прыпяць.

Лічбу 5 884 чалавекі – знішчанага насельніцтва Мазыра прыводзіць энцыклапедычнае выданне «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне».

Іншыя звесткі аб колькасці загінуўшых у горадзе прыводзяцца ў Рэспубліканскай кнізе «Памяць. Беларусь». Паведамляецца, што тут загінулі 4 432 мірныя жыхары, 5 партызан, 70 падполыпчыкаў, 6 чалавек загінулі на катаржных работах у Германіі, не вярнуліся з фронту 2 708 чалавек, што ў агульнай колькасці складае 7 291 чалавек.

Такім чынам, на Мазыршчыне мелі месца ўсе накірункі акупацыйнага рэжыму. У выніку праведзенага нацыстамі адміністрацыйнага падзелу Мазыр стаў гебітскамісарыятам у генеральнай акрузе «Жытомір», якая адносілася да рэйхскамісарыяту «Украіна». Тут былі створаны органы ваеннай і дапаможнай адміністрацыі, якія праводзілі ў жыццё план «Оз». Генацыд праявіўся ў эканамічнай палітыцы і ў знішчэнні насельніцтва Мазыра ў лагерах, турамах, гета, у вывазе мясцовых жыхароў на прымусовыя работы ў Германію. Паўсядзённае жыццё мазыран у часы акупацыі – гэта барацьба за выжыванне, цяжкі экзамен на трываласць, непазбежнае выпрабаванне ваеннай катастрофай.

Адным з галоўных накірункаў у дзейнасці партыйных і савецкіх органаў ваеннага часу з'яўляўся адбор і падрыхтоўка людзей для падпольнай работы і кіраўніцтва партызанскім рухам, стварэнне для гэтага адпаведнай матэрыяльнай базы.

Задачы па «стварэнню невыносных умоў для германскіх інтэрвентаў», разгортванню партызанскага руху і стварэнню падпольных арганізацый былі пастаўлены ў дырэктыве СНК і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. На гэта былі накіраваны і дырэктывы ЦК КП(б)Б: «Пра пераход на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам» (30 чэрвеня 1941 г.) і «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле» (1 ліпеня 1941 г.). 18 ліпеня 1941 г. ЦК ВК(б)Б прыняў спецыяльнае рашэнне «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск», у якім больш дэталёва ўдакладняліся раней пастаўленыя задачы.

Першы сакратар Палескага абкома партыі П. А. Лявіцкі адзначаў, што ўжо на 12 ліпеня 1941 г. у большасці раёнаў вобласці былі арганізаваны падпольныя партячэйкі, у астатніх раёнах вялася работа па іх стварэнню. 23 ліпеня адбылося пасяджэнне бюро абкама КП(б)Б, на якім прысутнічалі сакратары ЦК КП(б)Б В. Г. Ванееў і В. Я. Уласаў, сакратары абкама партыі, сакратар абкама ЛКСМБ і шэраг іншых кіруючых работнікаў вобласці. Былі падведзены вынікі выпаўнення дырэктываў ад 29 чэрвеня, 30 чэрвеня і 1 ліпеня. На пасяджэнні былі зацверджанны саставы раённых падпольных партыйных органаў (троек), а таксама камандна-палітычны склад партызанскіх атрадаў, створаных у раёнах вобласці. Для кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскім рухам абкам утварыў Абласную парттройку на чале з сакратаром абкома партыі Ф. М. Языковічам, але ў жніўні 1941 г. ён выбыў з складу парттройкі ў сувязі з назначэннем камісарам кавалерыйскай групы. Член парттройкі Мазырскага раёна I. I. Маркаў прыняў рашэнне перайсці лінію фронта.

23 ліпеня 1941 г. Палескі абкам КП(б)Б (першы сакратар П. А. Лявіцкі) у пастанове «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск» зацвердзіў абласную тройку па кіраўніцтву падпольнымі камуністычнымі ячэйкамі і партызанскім рухам, састаў раённых троек і камандаванне партызанскіх атрадаў. У пастанове прадугледжвалася наступнае:

«5. Поручить председателю облисполкома тов. Зайцеву выделить необходимое количество денег, одежды, продовольствия н радиоприемников для партизанских отрядов и подпольных парторганизаций.

6. Предложить начальнику УНКВД тов. Строкнну н первым секретарям РК КП(б)Б подготовить переход истребительных батальонов в партизанские отряды, причем руководствоваться принципом строгого индивидуального отбора каждого бойца, посылаемого в партизанские отряды».

Адначасова са стварэннем партызанскіх атрадаў адбывалася афармленне іх партыйных арганізацый. Так, сакратары партыйных арганізацый 18 партызанскіх атрадаў, створаных у 17 раёнах Палескай вобласці (як камандзіры і камісары, сакратары камсамольскіх арганізацый), былі зацверджаны на пасяджэнні бюро абкама партыі 23 ліпеня 1941 г.

Летам 1941 г. у большаспі раёнаў Беларусі падпольныя партыйныя арганізацыі ствараліся ў спешцы. Гэта можна растлумачыць тым, што ў даваенны час да работы ва ўмовах акупацыі партыя не рыхтавалася. Большасць асоб, якія былі пакінуты для падпольнай работы, не мелі вопыту работы ў падполлі, у асобных выпадках парушаліся правілы канспірацыі, не заўсёды дасканала падбіраліся явачныя кватэры, сувязныя, месцы сустрэч з імі і г. д. Частка асоб, падрыхтаваных для работы ва ўмовах акупацыі, недастаткова ўяўляла значнасць яе і адышла разам з часцямі Чырвонай Арміі. Сярод іх быў і I. I. Маркаў — член парттройкі Мазырскага раёна. Таму ў Палескай вобласці напрыканцы 1941 г. дзейнічала толькі 2 партарганізацыі з васем-наццаці, якія былі створаны ў ліпені.

Сярод першых партызанскіх атрадаў на Мазыршчыне быў атрад пад кіраўніцтвам М. I. Макаранка, які налічваў 50 чалавек. Партызаны вывелі са строю электрастанцыю, узарвалі маеты праз Прыпяць, чыгуначны мост на станцыі Мытва. Атрад рэгулярна выпускаў зводкі з паведамленнямі Савінфармбюро (80 — 90 асобнікаў) і распаўсюджваў іх сярод насельніцтва. Атрад аказваў значную дапамогу воінам-акружэнцам у пераходзе лініі фронту.

3 мэтай паляпшэння сувязі і кіравання падпольным і партызанскім рухам бюро ЦК КП(б)Б 31 студзеня 1942 г. прыняло пастанову аб накіраванні ў тыл ворага членаў партарганізацыі КП(б)Б у колькасці 50 чалавек для сувязей з падпольнымі партыйнымі арганізацыямі абласцей і раёнаў, якія дзейнічалі на захопленай тэрыторыі і 100 чалавек для ўзмацнення кіраўніцтва падпольнымі партыйнымі арганізацыямі, стварэння новых падпольных партарганізацый.

20 сакавіка 1942 г. была створана Паўночна-Заходняя аператыўныя група ЦК КП(б)Б на чале з сакратаром ЦК Г. Б. Эйдзінавым. Трупа ўстанавіла ўстойлівыя сувязі з партызанскімі атрадамі, якія дзейнічалі ў Беларусі, займалася адпраўкай у акупаваныя раёны партыйна-камсамольскіх работнікаў, арганізатараў партызанскага руху, а таксама літаратуры, зброі, медыкаментаў. 3 сакавіка па верасень 1942 г. было перапраўлена ў тыл ворага звыш 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы. У Мазырскі раён у сакавіку-красавіку 1942 г. з-за лініі фронта былі прысланы дзве арганізатарскія групы, якія ўзначальвалі былыя сакратары Мазырскага ГК КП(б)Б А. К. Беляяў і Я. А. Татараў. Групы мелі рацыі, што дазволіла ім устанавіць надзейную сувязь партызан з цэнтрам.

3 вясны 1943 г. партызанскі рух на тэрыторыі рэспублікі, у тым ліку і ў Палескай вобласці, стаў пашырацца. Большая частка партызанскіх атрадаў уваходзіла ў падпарадкаванне Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б і Мінскага партызанскага злучэння.

3 мэтай далейшага развіцця партызанскага руху і кіраўніцтва работай падпольных партыйных арганізацый у якасці ўпаўнаважанага па Палескай вобласці быў накіраваны Федар Міхайдавіч Языковіч, які ў даваенны час працаваў другім сакратаром Палескага абкама партыі. У сакавіку 1943 г. ён узначаліў штаб партызанскіх атрадаў Палескай вобласці.

2 красавіка 1943 г. ЦК КП(б)Б быў зацверджаны Палескі абкам КП(б)Б, у яго склад увайшлі сакратары — Ф. М. Языковіч, М. I. Малінін, члены А. Т. Міхайлоўскі, Ф. I. Паўлоўскі, М. I. Пінязік, Я. А. Татараў, П. Г. Якаўлевіч. Але ўзначальваў абкам Ф. М. Языковіч нядоўга: 7 красавіка 1943 г. ён загінуў падчас баявой аперацыі.

Для кіравання Палескай обласной арганізацыяй прыбыў I. Д. Вятроў і іншыя партыйныя работнікі. Быў зацверджаны новы састаў Палескага абкама. Колькасны склад абкамаў быў невялікім: ад 4 да 9 чалавек, таму існавала жорсткае размеркаванне абавязкаў. Так, першы сакратар Палескага абкама КП(б)Б I. Д. Вятроў з'яўляўся кіраўніком абласнога злучэння партызанскіх атрадаў, кіраваў падпольнай партыйнай сеткай, работай сактаратороў райкамаў КП(б)Б, баявой, аператыўнай і разведавальнай работай атрадаў і брыгад, работай абкама ЛКСМБ і абласной групай НКВД, арганізоўваў баявую і палітычную інфармацыю ЦК КП(б)Б і ЦШПР. Другі сакратар абкама М. I. Малінін адказваў за работу з партызанскімі рэзервамі, стварэнне новых атрадаў і падбор камандна-палітычнага састава ў іх, кіраваў работай з кадрамі, прапагандай і агітацыяй, работай абласной і раённых газет, «работой партийных организаций и партизанских отрядов по разложению полицейских гарнизонов и военных формирований противника». М. I. Пінязік адказваў за дзейнасць абласной камсамольскай арганізацыі і г. д.

Палескі абкам партыі накіраваў сваіх прадстаўнікоў у раёны, дзе не было падпольных райкамаў партыі. У Мазырскі раён прыбылі М. К. Ільянкоўскі і А. Л. Жыльскі. У жніўні 1943 г. Палескім падпольным абкамам партыі былі зацверджаны саставы райкамаў КП(б)Б, у тым ліку і Мазырскага райкама. У яго склад увайшлі: М. К. Ільянкоўскі (сакратар, адначасова камісар Мазырскага партызанскага атрада), А. Л. Жыльскі і П. М. Лузан.

3 першых месяцаў акупацыі Мазыра «новая ўлада» змагалася з савецкімі патрыётамі. Фашысты ўжо напрыканцы верасня 1941 г. на цэнтральнай плошчы горада растралялі Лутца Юліуса Отавіча, 1882 года нараджэння, латыша, заатэхніка раённага фінансавага аддзела, яго жонку Лізавету Лявонцьеўну і дачку Паліну. Лутцы былі сувязнымі партызанскага атрада, у іх доме захоўвалася зброя, харчаванне і адзенне для партызан. Аднак гэта не зламала волю мясцовага насельніцтва, якое вяло барацьбу з ворагам.

Адначасова з партызанамі пачало дзейнічаць Мазырскае падполле. Сярод пакінутых упраўленнем НКВД Палескай вобласці для работы ў тыле ворага быў аператыўны работнік Палякоў Архіп Паўлавіч (А. П. ІІрымакоў). У склад яго групы ўваходзілі сувязісты-дыверсанты, «содержатели» кансператыўных кватэр, агенты агульнага асведамлення. Для правядзення дыверсійнай работы была зарэзервавана зброя, узрыўчатка. Са жніўня 1941 г. па верасень 1942 г. А. П. Палякоў з'яўляўся кіраўніком падпольных груп органаў дзяржбяспекі ў Мазыры.

У верасні 1941 г. ствараецца падпольная група, аснову якой складалі людзі, накіраваныя для работы ў тыле ворага партыйнымі і савецкімі органамі. Яе ўзначальваў Васіль Іванавіч Крыцкі — былы бухгалтар аблздраўаддзела. 3 прыходам акупантаў Крыцкі быў прызначаны немцамі на пасаду бургамістра г. Мазыра, а М. Ю. Майсееў стаў яго намеснікам па Мазырскаму раёну. Пакінуты на падпольную работы А. I. Кузьміч уладкаваўся на працу ў нямецкі банк. Па подполлю і рабоце ён быў звязаны з Крыцкім, а з апошнім — настаўніца нямецкай мовы А. П. Папрацінская, якая працавала ў немцаў перакладчыцай.

У падпольную групу таксама ўваходзілі Н. Ф. Уласенка былы сакратар сельеавета, які стаў бургамістрам Каменскай воласці, былы старшыня калгаса імя Варашылава (в. Бабры) А. I. Міцура, які стаў старастай в. Бабры. У групе прымала ўдзел былы старшы бухгалтар мэблевай фабрыкі «Энергія труда» Я. I. Бінецкая. Яе кватэра ў в. Навікі стала месцам сустрэч падпольшчыкаў. Бінецкая падтрымлівала сувязь паміж Крыцкім, Міцурай, Уласенкам і інш.

У кастрычніку 1941 г. па заданні ЦК КП(б)Б у раён Мазыра былі накіраваны Ціхан Абрамаў, К. Гаруля, Сцяпан Пакацін, Купрэй Кельчанка, Адам Харманчук і іншыя. Яны прайшлі кароткачасовую падрыхтоўку для вядзення падпольнай работы ў тыле ворага. Абрамаў напярэдадні вайны з'яўляўся супрацоўнікам Палескага абласнога ўпраўлення НКВД, яму было вядома, што Крыцкі пакінуты ў тыле ворага для выканання асобых заданняў. Абрамаў з даведкай на імя В. I. Малінава прыйшоў у гарадскую ўправу да Крыцкага. У даведцы паведамлялася, што «Грамадзянін Малінаў Васіль Іванавіч, ураджэнец г. Мазыра, Палескай вобласці, БССР, раней асуджаны Гомельскім нарсудом I уч. ад 13 чэрвеня 1940 г. па арт. 106-А УК БССР, тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў папраўчых работ. Меру пакарання адбываў пры Крычаўскай выпраўленчай калоніі з 30 чэрвеня 1940 года па 29 чэрвеня 1941 г. У сучасны момант ад далейшай меры пакарання вызвалены і накіраваны ў Крычаўскі райваенкамат».

Пры дапамозе Крыцкага Абрамаў уладкаваўся на працу грузчыкам у сталовую. Гэта дазваляла Цімафею Яўсеевічу, які меў пропуск, ездзіць па горадзе і днём, і ноччу, збіраць патрэбныя звесткі. Ужо к канцу 1941 г. Абрамаву пры дапамозе Рамана Казачэнкі, Мікалая Казарэза, Сцяпана Пакаціхіна ўдалося стварыць баявую падпольную групу, у якую былі ўцягнуты Данііл Карасёў, Аляксей Смародскі, Амяльян Пархоменка і інш. У студзені 1942 г. да іх далучыўся брыгадны ваенны ветэрынарны ўрач Мікалай Міхайлавіч Говараў, пасланы у Мазыр Жытомірскім падпольным цэнтрам для разгортвання барацьбы супраць захопнікаў.

У арганізацыі падполля актыўны ўдзел прынялі савецкія ваеннаслужачыя, якія трапілі ў Мазыр, хто з акружэння, хто здолеўшы збегчы з нямецкага палона. Яны склалі аснову падпольнай групы Дз. А. Казлоўскага і С. П. Ракіцкага, створанай у кастрычніку 1941 г. Актыўнымі членамі групы былі Р. А. Чавус, С. П. Раднеўскі, К. В. Катлінскі, П. Г. Чарнецкі, П. М. Гарбарчук, мясцовыя камсамольцы Антон Крукоўскі, Яўгеній Талкачоў, жыхыр Мазыра А. Ф. Суркоў.

У лістападзе 1941 г, пасля пабегу з нямецкага лагера, прыбыў у Мазыр былы выкладчык Педвучылішча Авер'ян Сцяпанавіч Мураўёў. 3 групай Казлоўскага яго звёў К. В. Катлінскі, з якім яны былі знаёмы па педагагічнай рабоце ў даваенныя часы.

У снежні 1941 г. у будынку школы па вуліцы Камсамольскай адбыўся сход падпольнай групы, на якім абмяркоўваліся толькі два пытанні:

1. Зрыў мерапрыемстваў ворага ў Мазыры.

2. Збор зброі, вывучэнне людзей і падрыхтоўка іх для партызанскага атрада».

Жыхары Мазыра, у тым ліку і падпольшчыкі, каб пазбегнуць арышту, адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію і мець нейкія сродкі для існавання, вымушаны былі недзе працаваць. Так, Мураўёў лічыўся пэўны час супрацоўнікам бібліятэкі. Разам з ім працавалі Катлінскі К. В., Шастакоўскі А. I., Пячкоўскі С. В. і інш. У іх функцыі ўваходзіла прывядзенне ў парадак кніг, якія былі сабраны з розных біблятэк ў школу па вуліцы Камсамольскай. На пачатку 1942 г. Мураўёў быў вызваны да бургамістра, дзе яму была прапанавана ўзначаліць школьны аддзел гарадской управы. Пры гэтым была пастаўлена задача, каб ні адна са школ пры акупантах не працавала. Такі давер з боку Крыцкага да Мураўёва быў звязаны з тым, што ён ведаў Авер'яна Сцяпанавіча па даваеннаму жыццю. Па прапанове Крыцкага Мураўёвым былі пастаўлены на ўлік 120 настаўнікаў і замацаваны за пэўнымі школамі, што дазволіла ім пазбегнуць вывазу на прымусовыя работы. Вясной 1942 г. па прапанове Крыцкага школьным аддзелам была пераведзена з в. Слабада ў Свірыноўскую школу настаўніца Ніна Сімановіч па нацыянальнасці яўрэйка. Такім чынам было выратавана жыццё жанчыны і двух яе дзяцей .

У снежні 1941 г.. паміж калінкавіцкай і мазырскай групамі ваеннаслужачых усталяваліся цесныя сувязі. На пачатку 1942 г. яны аб'ядналіся ў адну арганізацыю з мэтай сумеснай работы па стварэнню партызанскага атрада. Для абмеркавання арганізацыйных пытанняў падполыпчыкі збіраліся ў Калінкавічах у Бакуна, у Мазыры – на кватэрах Казарэза, Раднеўскага і інш. На адной з такіх сустрэч, якая адбылася напрыканцы студзеня 1942 г., было вырашана стварыць партызанскі атрад у Калінкавіцкім раёне і перапраўляць туды людзей з Мазыра і Калінкавіч.

Да сярэдзіны 1942 г. была закончана падрыхтоўка да выхаду ў лес падпольнай групы К. Бакуна у Калінкавічах і групы С. Ракіцкага, Д. Казлоўскага ў Мазыры, а таксама падпольшчыкаў у в. Чарнаўшчына Калінкавіцкага раёна. У ліпені 1942 г. 17 падполыпчыкаў сустрэліся каля в. Гулевічы. Яны абралі камандзірам атрада К. Бакуна, камісарам – С. Дзьячэнка, начальнікам штаба — Н. Лаеўскага.

Адна з акцый падпольшчыкаў адбылася летам 1942 г., калі па дарозе Мазыр — Міхалкі была ўзарвана на міне машына з нямецкімі жандармамі. Гебітскамісарам Гале было арганізавана ўрачыстае пахаванне забітых. На яго прыехаў генерал Веймар з Жытоміра. Удзельнік падпольнай групы Павел Гарбарчук разам са сваімі таварышамі забіў паліцэйскага, які ахоўваў гараж, і на машыне генерала паехалі ў лес да партызан.

Падпольную работу ў Мазыры прыходзілася весці ў складаных умовах. Тут дзейнічалі абласныя органы акупацыйнай улады, органы разведкі і контрразведкі, знаходзіўся буйны гарнізон. Нацысты прымалі ўсе меры для таго, каб выйсці на след падпольшчыкаў. У горадзе дзейнічалі тайныя агенты, правакатары.

Вясной 1942 г. былі арыштаваны Казарэз, Крукоўскі, Папрацінская і інш. Пасля гэтага было вырашана адправіць у партызанскі атрад тых падполышчыкаў, на якіх магло трапіць падазрэнне.

Для барацьбы з падпольшчыкамі і партызанамі ў чэрвені 1942 г. ў Мазыры была створана цэнтральная жандармерыя на чале з Гансам Кольмаргенам.

Масавыя арышты пачаліся 22 жніўня 1942 г. Па загаду гебітскамісара напярэдадні абедзеннага перапынку ўсіх мужчын, якія працавалі ў гарадской управе, сабралі прадстаўнікі СД і пад канвоем адвялі ў жандармерыю. Пасля дапросу частка з іх была адпушчана, а В. I. Крыцкі, М. Ю. Майсееў, I. А. Міцура і інш. былі затрыманы. Праз некалькі дзён, пасля пытак, іх расстралялі.

Арышты былі праведзены і ў кастрычніку 1942 г. У «Паведамленні паліцыі бяспекі і СД з усходніх абласцей» ад 4 снежня 1942 г. паведамлялася наступнае: «27.10.1942 года в городе Мозыре начались аресты членов подпольной коммунистической организации. До сих пор арестовано 43 человека. Руководителем организации был учитель».

Нягледзячы на правалы, страту сяброў па барацьбе, мазырскія падпольшчыкі працягвалі барацьбу з ворагам. Іх дзейнасць актывізавалася вясной 1943 г., уцалелыя падполыпчыкі ўвайшлі ў групу Мураўёва.

У маі 1943 г. у Мазыр прыйшла з в. Сырод Калінкавіцкага раёна Таццяна Еўстраф'еўна Есьман — былая настаўніца мазырскай школы №1. Яна падтрымлівала сувязь з партызанскім атрадам Бакуна праз партызана Таркова, які пазнаёміў Есьман з капітанам Быстровым Анатоліем Іванавічам (Ефімавым Афанасіем Іванавічам) — начальнікам разведавальнай групы Цэнтральнага фронту. Ён вясной 1943 г. быў закінуты ў тыл ворага для збору інфармацыі. Быстроў папрасіў знайсці ў Мазыры надзейнага чалавека. Есьман вырашыла звярнуцца да К. Катлінскага, з якім ў даваенны час працавала ў адной школе, і да А. С. Мураўёва, у якога вучылася ў педтэхнікуме.

Адбылася сустрэча Быстрова з Катлінскім і Мураўёвым. Па заданню Быстрова падпольшчыкі групы Мураўёва забяспечылі ўтрыманне ў горадзе рацыі і радысткі. Рацыю з партызанскай зоны ў горад з вялікімі цяжкасцямі і рызыкай для жыцця даставіла Т. Е. Есьман. Яна ж прывяла ў Мазыр і радыстку 3. А. Кулікову, якой падполыпчыкі зрабілі адпаведныя дакументы, дабытыя супрацоўніцай аддзела працы гарадской управы Л. Клямар.

Рацыя пачала працаваць у доме, які знаходзіўся каля пераправы праз раку Прыпяць. Сама 3. А. Кулікова (падпольшчыкі называлі яе «Вольга») мела магчымасць назіраць з акна за пераправай варожых часцей. Успамінаючы аб рабоце ў Мазыры, 3. А. Кулікова пісала: «На квартире у Кости (Котлинского) и Гали (Третьяковой) я работала на рации. Рацию раскрывала в их комнате, антенну разбрасывала по комнате, а противовес был всегда разбросан на чердаке». Працаваць прыходзілася ў складаных умовах. К. Катлінскі адзначаў, што «наверху, над рекой, на возвышенных местах работали немецкие рации, установленные на машинах...».

Падпольшчыкі збіралі і адпраўлялі ў Цэнтр звесткі аб праціўніку. Надзея Васільеўна Замыка, рызыкуючы жыццём, збірала звесткі аб руху варожых эшалонаў на чыгунцы Калінкавічы — Оўруч. На станцыі Мазыр разведданыя збіраў Мазуркевіч, які там працаваў. Актыўны ўдзел у рабоце па забеспячэнню разведвальнымі данымі прыймалі: Т. Е. Есьман, Н. I. Зуева, А. В. Роде, Е. Ф. Клямар, М. С. Маргунова, В. Ф. Хархалёў, А. I. Савіч, Н. I. Мазуркевіч.

У верасні 1943 г. сакратар падпольнага райкама партыі М. К. Ільянкоўскі паведаміў у падпольны абкам КП(б)Б аб тым, што ў Мазыры ёсць чатыры камуністы. У адказ на гэта сакратар абкама А. Д. Вятроў 23 верасня 1943 г. даў указание: «Вам необходимо создать подпольную партийную организацию и представить нам на утверждение. О работе подпольной партийной организации подробно проинструктируйте секретаря этой организации». 24 кастрычніка 1943 г. Мазырскі падпольны райкам КП(б)Б арганізацыйна аформіў і зацвердзіў партыйную арганізацыю ў Мазыры, у склад якой увайшлі працаваўшыя ў падполлі камуністы В. Г. Кузьменка, П. С. Колганаў, I. В. Кунец. Праз месяц райкам прыняў у партыю лепшых падпольшчыкаў Мазыра і аформіў яшчэ адну арганізацыю. У лістападзе 1943 г. групу падпольшчыкаў у рады партыі прыняў Мазырскі падпольны райкам КП(б)Б.

Адным з галоўных накірункаў барацьбы паміж акупацыйнай уладай і падпольшчыкамі была ідэалагічная барацьба сярод насельніцтва.

У мэтах узмацнення ідэалагічнага ўздзеяння на насельніцтва акупаваных тэрыторый нацыстамі былі кінуты лепшыя прапагандысцкія сілы. Першапачаткова асноўныя прапагандысцкія функцыі выконвалі вайскоўцы. Афіцэры вермахта займалі пануючае становішча ў аддзеле прапаганды Міністэрства ўсходніх абласцей.

Восенню 1941 г. немцы сярод мясцовых жыхароў распаўсюджвалі чуткі аб тым, што «усе вашы мужы, бацькі, сыны знаходзяцца ў нас — у палоне» і не адпускаюць іх дадому толькі таму, што «іх забіваюць партызаны». Нацысты гаварылі аб перамогах сваіх войск, аб хуткім падзенні Масквы і Ленінграда, усяляк ухвалялі акупацыйны рэжым. Акупанты на тэрыторыі Палескай вобласці выдавалі газеты «Новый путь» і «Мозырские известия». Па ўспамінах сакратара Палескага падпольнага абкама КП(б)Б 1. Вятрова, гэтыя выданні аўтарытэтам у насельніцтва не карысталіся. Аб гэтым сведчыць і пісьмо бургамістра старастам раёна: «По проезде по Мозырскому району господина заместителя гебитс комиссара установлено, что высылаемые комиссаром плакаты вами не вывешиваются, а лежат в канцелярии волости, у старост, а частично, используются вообше на бумагу». Партыйнае і савецкае кіраўніцтва разумелі, што палітычная прапаганда і агітацыя ва ўмовах акупацыі з'яўляецца «вастрэйшай зброяй барацьбы з ворагам». П. К. Панамарэнка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну — пісаў: «Наша палітычная прапаганда і агітацыя набыла велізарнае значэнне ў часова акупіраваных абласцях: яна няспынна выкрывае крывавыя замыслы і подлыя справы ворага, умацоўвае ў народзе веру ў аднаўленне савецкай улады».

Падпольшчыкі і партызаны Мазыршчыны імкнуліся расказаць насельніцтву праўду аб падзеях на фронце, заклікалі людзей да барацьбы з ворагам. Так, 19 студзеня 1942 г. на свята Вадохрышча мазырскія падпольшчыкі — камсамольцы Я. Талкачоў і А Крукоўскі - параскідалі лістоўкі на рынку і каля царквы.

У Мазыр засылалася агітацыйная літаратура. З Вялікай зямлі дастаўляліся на Мазыршчыну цэнтральныя і рэспубліканскія выданні, кнігі і брашуры. Выдаваліся падпольныя газеты «Бальшавік Палесся» — орган друку падпольнага Палескага абкама КП(б)Б (рэдактар –Каплан Г. Л.), «За Радзіму» — орган Мазырскага падпольнага райкама КП(б)Б (рэдактар – Басак У. Я.).


Литература:
1. Кураторский час — 4 : методические рекомендации / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова". – Могилев : МГУ им. А. А. Кулешова, 2012. – 160, [2] с.

2. Мазыр. 850 год : у 3 т. / С. В. Целяпень, Т. А. Нікіціна, А. Р. Бобр і інш. – Гомель : КВПУП “Сож”, 2005. – Т. 1. Мазыр: гісторыя і сучаснасць. – 352 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка