Курс лекцыi па спецыяльнасцi “археалогiя” тэма I прадмет, крынiцы, задачы I метады археалогii


Жалезны век лясной паласы ўсходяй Еуропы



старонка4/6
Дата канвертавання09.10.2017
Памер1.26 Mb.
#10715
1   2   3   4   5   6

Жалезны век лясной паласы ўсходяй Еуропы

У лясной паласе ўсходняй Еўропы ў эпоху жалезнага веку склалiся два буйных этнiчных масiва. Мяркуючы па гiдранiмiцы i асаблiвасцях у матэрыяльнай i духоўнай культуры, тэрыторыя Прыбалтыкi (Лiтва, Латвiя), Беларусь i заходнiя вобласцi Расii засялялi балцкiя плямены, у той час як Эстонiю i ўсходнiя вобласцi Цэнтральнай Расii - фiна-угры. Пра балтаў мы пагаварым пазней, калi будзем разглядаць жалезны век Беларусi, а зараз наш агляд з фiна-угорскiх пляменаў.

Амаль для ўсяго арэала фiна-Уграў у жалезным веку была характэрна так званая сеткавая керамiка, з’яўленне якой адносiцца яшчэ да бронзавага веку. Сваю назву яна атрымала ад таго, што на яе паверхнi прасочваюцца адбiткi грубай тканiны тыпу рагожы.

Сярод культур, у якiх была распаўсюджана сеткавая керамiка, найбольш вялiкую цiкавасць для нас прадстаўляе дзякаўская культура VIII ст. да н.э. - IV ст. н.э. Сваю назву яна атрымала ад Дзякава гарадзiшча, якое было даследавана яшчэ ў канцы XIX ст. вядомым рускiм археолагам В.I. Сiзовым. Тэрыторыя культуры ахоплiвала Волга - Окскае мiжрэчча, Верхняе Паволжжа i Валдайскае ўзвышша.

Асноўным тыпам паселiшчаў былi гарадзiшчы, якiя размяшчалiся на павышаных участках рачнога ўзбярэжжа. Раннiя дзякоўскiя гарадзiшчы былi яшчэ слаба ўмацаванымi. Аснову iх умацаванняў складалi частаколы цi доўгiя шматкамерныя пабудовы, якi размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя шматкамерныя пабудовы, якiя размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя ўмацаваннi з’яўляюцца ў сярэднiм пярыядзе культуры, прыкладна ў III ст. да н.э. - II ст. н.э. У гэты час гарадзiшчы акружаюцца некалькiмi лiнiямi валоў i роваў. На такiх гарадзiшчах, як Старэйшае Кашырскае, Шчабiнскае, Троiцкае выяўлены пабудовы. У далейшым два першых тыпа жылля знiкаюць, а на большасцi гарадзiшчаў пераважаюць наземныя зрубныя пабудовы невялiкiх памераў.

Разнастайны посуд дзякаўскiх плямен. Тут сустракаюцца слоiкавыя, усечана-канiчныя i моцнапрафiляваныя гаршкi. Есць таксама мiскi, скавародкi, каганцы. (Рыс.).

Для ранняга этапа дзякаўскай культуры характэрна панаванне касцяной iндустрыi, пагэтаму аднесцi яго да жалезнага веку можна вельмi ўмоўна.

Здзiўляе разнастайнасць касцяных вырабаў. Гэта - наканечнiкi стрэл, шматзубыя гарпуны, праколкi, шпiлькi, рукаяткi нажэй i г.д. (Рыс.). Жалезныя прылады працы з’яўляюцца толькi к канцу I тыс. да н.э., а пачынаюць пераважаць у пачатку I тыс. н.э. Сярод жалезных прадметаў характэрны нажы з гарбатай спiнкай, кельты, сярпы, iголкi, шылы, рыбалоўныя кручкi, наканечнiкi стрэл i г.д. (Рыс.). Разнастайныя ўпрыгожваннi i дэталi вопраткi. Гэта - усялякiя шпiлькi, фiбулы, спражкi, падвескi, шкляныя i паставыя пацеркi. Адной з характэрных рыс з’яўляюцца глiняныя гузiкi дзякава тыпу. Яны мелi, як правiла, грыбападобную форму з насечкамi па краю. Назначэнне iх не зусiм вядома. Аднi даследчыкi звязваюць iх з ткацтвам, iншыя - з культам. (Рыс.).

На раннiм этапе культуры ў гаспдарчай дзейнасцi важнае значэнне мела жывелагадоўля, аднак больш вялiкую ролю яшчэ iгралi паляванне i рыбная лоўля. Земляробства робiцца вядучай формай гаспадаркi толькi ў I тыс. н.э. Сеялi жыта, пшанiцу, канаплю.

На гарадзiшчы Беразнякi каля Рыбiнска быў адкрыты металургiчны комплекс. Вiдаць, мясцовыя кавалi забяспечвалi не толькi свой паселак, аднак i самую блiзкую акругу. Беразнякоўскае гарадзiшча вядома яшчэ i тым, што там быў адкрыты так званы домiк мярцвякоў. Гэта быў зруб, у якi змяшчалi рэшткi крэмацый. Iншых дадзеных аб пахавальным абрадзе плямен дзякаўскай культуры няма.

На познiм этапе ў арэал дзякаўцаў назiраецца пранiкнавенне балцкiх плямен. У носьбiтаў дзякаўскай культуры iснаваў першабытнаабшчынны лад з моцнымi патрыярхальна-родавымi адносiнамi, распад якiх пачаўся толькi к канцу культуры. Што датычыцца паходжання дзякаўскай культуры, то яно да канца не высвятлена. Хутчэй за ўсе культура склалася на мясцовай аснове. Не высветлены I канец культуры. Некаторыя даследчыкi дапускаюць, што дажыла яна да X ст., да прыходу сюды летапiсных славян.

Кельты i латэнская культура

У другой палове I тыс. да н.э. моцнае ўздзеянне на жыцце iншых народаў Заходняй, Цэнтральнай i часткова ўсходняй Еўропы аказалi кельты. Iх майстэрнi, гандаль i заваяваннi садзейнiчалi распаўсюджанню тэхнiчных дасягненняў, агульнага мастацкага стылю, моды на розныя з’яўленнi матэрыяльнай культуры. Разам з тым латэнская культура, усе ж не прадстаўляе адзiнства ўсiх форм, бытавых рэчаў на ўсiм прасторы Еўропы. Аднак развiцце буйных вытворчых цэнтраў i гандлю нiвелiруе матэрыяльную культуру Заходняй Еўропы, i да канца эпохi латэна (0 г). узнiкае дзiўнае падабенства многiх з’яўленняў. На тэрыторыi Беларусi кельцкi альбо дакладней латэнскi ўплыў найбольш моцна прасочваецца на прыкладзе зарубiнецкай культуры, у якой большасць фiбул мае заходняе паходжанне. У сумежных арэалах моцнай латэнiзацыi падвергнулiся такiя культуры, як раннi этап пшэворскай, Паянэшты-Лукашоўка, Лiпiцкая i iнш.

Латэнская культура склалася на рубяжы VI - V стст. да н.э. на тэрыторыi сучаснай Швейцарыi, ФРГ i Францыi, адкуль яна распаўсюдзiлася практычна на ўсей Заходняй Еўропы. Яна ўзнiкла на падставе мясцовых плямен гальштацкага перыяду пад моцным уплывам антычнай цывiлiзацыi. Савю назву культура атрымала ад паселiшча Ла-Тэн на беразе Неушатэльскага возера ў Швейцарыi. Храналагiчныя рамкi культуры - V ст. да н.э. - рубеж н.э.

Неабходна таксама мець на ўвазе тое, што не ўсю латэнскую культуру трэба звязываць з кельтамi. Iснавалi тры обласцi латэна: 1) тэрыторыя фармiравання i росквiта латэнскай культуры, якая адпавядае зямлi гiстарычных кельтаў; 2) тэрыторыя, якая стала аб’ектам кельцкай экспансii, дзе атрымала распаўсюджанне кельцкая культура, аднак самi кельты складалi этнiчную меньшасць; 3) тэрыторыя, якая межавала з латэнскай культурай i падвяргалася пэўнаму культурнаму ўплыву.

Найбольш блiзкiя да тэрыторыi Беларусi помнiкi латэнскай культуры вядомы ў Закарпацкай вобласцi Украiны. Разам з помнiкамi Славакii старажытнасцi Закарпацця складаюць найбольш аддаленную групу сярэдняеўрапейскага латэна.

Храналагiчна латэн падраздзяляецца на некалькi перыядаў: 1) а - 500-400 гг. да н.э.; 2) в - 400-300 гг. да н.э.; 3) с - 300 - 120 гг. да н.э.; 4) l - 120 - 15 гг. да н.э.

У раннiм латэне (А - В) былi распаўсюджаны кароткiя мячы без скрыжавання, разнастайныя шыйныя грыўны, фiбулы, бранзалеты. Фiбулы маюць кароткую ножку з гладкай цi ўпрыгожанай антрапаморфнымi i зааморфнымi выявамi паверхняй. Раннiя латэнскiя тыпы прадстаўлены таксама фiбуламi выявай галавы птушкi i дротавымi фiбуламi. У перыяд В характэрна фiбула “ранне латэнскай” схемы.

У сярэднiм латэне (С) былi характэрны доўгiя мячы (каля 80 см) з выгнутым скрыжаванням i багата арнаментаванымi ножнамi. II - I ст. да н.э. з’яўляюцца фiбулы “сярэднялатэнскай” схемы, у якiх ножка ўмацована скабой. Узнiкае мноства ганчарных i чорнаглянцаваную. (Рыс.). Апошняя разам з фiбуламi атрымлiвае вельмi шырокае распаўсюджанне ў цэлам шэрагу культур, у тым лiку i на тэрыторыi Беларусi.

У познiм латэне былi характэрны вельмi доўгiя (звыш 1 м) мячы без скрыжавання з ножнамi, якiя маюць шэраг папярэчных абадкоў з бронзы. (Рыс.). Да познелатэнскiх належаць фiбулы з ромбападобнай ножкай. (Рыс.).

Пшэворская культура

Асноўны арэал культуры - тэрыторыя Сярэдняй i Паўдневай Польшчы ў мiжрэччы Вiслы i Одэра. Яе назва паходзiць ад магiльнiка ў в. Гаць каля г. Пшэворска. Культура ўзнiкла ў пачатку II ст. да н.э. на субстратнай аснове пад уплывам кельтаў i iснавала аж да сярэдзiны V ст. н.э.

Паселiшчы - неўмацаваныя, яны размяшчаюцца групамi каля рэк. Жылыя пабудовы былi наземнымi цi паглыбленымi ў мацерыковую глебу плошчай 14 - 20 кв.м. Аднак пераважаюць паўзямлянкi. У адным з вуглоў размяшчаўся каменны цi глiнабiтны ачаг. Сцены мелi слупавую канструкцыю. Наземныя пабудовы з’яўляюцца толькi ў пачатку познерымскага перыяду.

Магiльнiкi пшэворскай культуры грунтовыя. Усе пахаваннi зроблены па абраду крэмацыi. Кальцываныя косцi змяшчаюцца ў урны. Пахавальны iнвентар - разнастайны: кермiка, упрыгожваннi, зброя, прадметы побыту.

Керамiчны комплекс прадстаўлены гаршкамi, мiскамi, кубкамi, стопкамi, скавародкамi. Найбольш часта сустракаюцца грашкi з акруглымi корпусам. Мiскi маюць канiчную форму. На працягу рымскага часу (першая палова I тыс. н.э.) павялiчваецца колькасць грашкоў. З’яўляецца ганчарны посуд. Частка пасудзiн мае арнаментацыю ў выглядзе пальцавых зашчыпаў, нарэзных лiнiй, насечак i г.д. (Рыс.). З глiн выраблялi таксама праселкi, гузiкi, льячкi i тыглi. Прылады працы прадстаўлены сякерамi, цесламi, нажамi, шыламi i iнш. прадметамi. Упрыгожваннi характэрызуюцца фiбуламi, шпiлькамi, шклянымi пацеркамi, падвескамi, бранзалетамi, пярсценкамi. Багаты паясны набор, якi складаецца з розных спражак, аковак канца пояса. Да бытавых прадметаў адносяцца ключы, брытвы, нажнiцы. Вельмi разнастайна зброя, якая сустракаецца галоўным чынам у пахаваннях. Гэта - мячы, наканечнiкi дзiдаў i стрэл, умбоны i рукаяткi шчытоў, шпоры, кiнжалы. (Рыс.).

Аснову гаспадаркi пшэворскiх пляменаў складала земляробства. На пшэворскiх паселiшчах ужо знойдзены сашнiкi. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, ячмень, проса, авес, грэчку, гарох, канаплю. У склад статку ўваходзiлi каровы, конi, авечкi, свiннi.

У рымскi час у пшэворскiх плямен iснавалi асобыя цэнтры па вырабу жалеза, металiчных прадметаў i глiнянага посуду. Так, напрыклад, у аколiцах Кракава даследавана звыш 100 ганчарных горанаў. Таксама вядома некалькi спецыялiзаваных цэнтраў, дзе выплаўлялi жалеза з мясцовых руд. (Свентакшыцкiя Горы, Новая Гута).

На думку некаторых даследчыкаў пшэворская культура развiвалася з культуры падклашовых пахаваннняў. Побач з тым, у пшэворскай культуры назiраецца шэраг рысаў, якiя не былi вядомы ў яе папярэднiкаў. Гэта - звычай класцi ў пахаваннi зброю i косткi птушак. Гэтыя рысы былi характэрны германскiм пляменам i сведчаць аб удзелу германскага кампаненту ў складваннi пшэворскай культуры.



Чарняхоўская культура

Яна атрымала назву ад могiльнiка Чарняхоў Кiеўскай вобл. Культура была распаўсюджана ў канцы II - сярэдзiне V ст. н.э. на большай часцы Украiны, у Малдавii i ва ўсходнiх раенах Румынii.

Асноўным тыпам паселiшчаў з’ўяляюцца неўмацаваныя селiшчы, аднак сустракаюцца i гарадзiшчы. Вядомы тры тыпы чарняхоўскага жылля: паўзямлянкi, наземныя глiнабiтныя пабудовы i наземныя каменныя дамы. Паўзямлянiкi i глiнабiтныя наземныя пабудовы мелi пляцнева-каркасную канструкцыю сцен. Яны характэрны для лесастэпу. Каменныя пабудовы былi тыповы толькi для Паўночнага Прычарнамор’я. Пабудовы ацяплялi адкрытымi ачагамi, аднак к канцу культуры з’яўляюцца печы-каменкi i глiнабiтныя печы.

Чарняхоўскiя могiльнiкi грунтовыя з крэмацыяй. Радзей сустракаюцца трупапалажэннi ў ямах. Пахаваннi амаль заўседы суправаджаюцца пахавальным iнвентаром, якi ўлючае ў сябе рэшткi ўбрання цi прадметы асабiстага ўжытку (фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi, грабянi), а таксама iнвентар, якi звязаны з культам нябожчыкаў (посуд, косцi жывел, прылады працы, зброя).

Керамiка падраздзяляецца на ляпную i ганчарную. Посуд бывае кухонны (грашкi, збаны) i сталовы (мiскi, кубкi) (Рыс.).

Характэрнай рысай культуры з’яўляецца вялiкая колькасць прыладаў працы асаблiва жалезных. Значна я частка iх звязана з земляробствам - гэта сашнiкi, косы, сярпы. Вядомы таксама сякеры, цесла, нажы, нажнiцы, шылы, рыбалоўныя кручкi. З глiны рабiлi праселкi i гузiкi.

Рэдкiмi знаходкамi з’яўляюцца прадметы ўзбраення i рыштунак вярхавога каня. Гэта - наканечнiкi стрэл i дзiд, сякеры, умбоны, шпоры, цуглi. Прадметы быту прадстаўлены касцянымi грабнямi, ключамi, замкамi, крэсiвамi. Магiльнiкi даюць вялiкую колькасць прыладаў касцюма i ўпрыгожванняў: фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi i г.д.

Чарняхоўская культура таксама, як i пшэворская была полiэтнiчнай. Аднiм з яе кампанентаў, асаблiва на поўднi, быў сармацкi. У заходняй часцы арэала ў этнагенезе яе носьбiтаў прыймалi ўдзел дакiйскiя плямены. Лiчаць, што аднiм з самых значных пры фармiраваннi культуры быў славянскi элемент. Нарэшце, сярод носьбiтаў чарняхоўскай культуры былi германскiя плямены готаў. З’яўленне iх у чарняхоўскай культуры звязваюць з iх рухам з берагоў Паўдневай Прыбалтыкi ў Паўночнае Прычэрнамор’е, дзе яны ў III ст. н.э. стварылi сваю дзяржаву.

С IV ст. н.э. звязана перамяшчэнне гунаў з усходу на захад. Iм удалося заваяваць стэп памiж Волгай i Донам, заняць Крым, разграмiць моцнае Баспорскае Царства, а ў 375 г. н.э. i дзяржаву готаў. Гунам удалося пранiкнуць у Заходнюю Еўропу, дзе яны былi асiмiляваны мясцовым насельнiцтвам.

Тэма 6: Славяне Усходняй Еўропы i iх суседзi

Адно з цэнтарльных i найбольш складаных пытанняў айчыннай археалогii - праблема этнагенезу i ранняй этнiчнай гiсторыi славянаў. Упершыню на гэтае пытанне паспрабаваў адказаць яшчэ ў XII ст. славуты аўтар “Аповесцi часовых гадоў” Нестар. Якi лiчыў, што найбольш старажытнай тэрыторыяй славянаў былi землi па нiжняй плынi Дуная i ў Панонii, адкуль славяне пачынаюць рассяляцца ў паўночным, усходнiм i паўдневым напрамкам.

З тае пары прайшлi стагоддзi, але спрэчкi аб паходжаннi славянаў i iх першапачатковай тэрыторыi не спыняюцца. Частка даследчыкаў, якiя безагаворачна вераць летапiсным сведчанням, прытрымлiваюцца карпацкай цi дунайскай тэорыi паходжання славянаў. Iншыя адстойваюць версiю аб вiсла-одэрскай прарадзiме славянаў, трэццiя бачаць першых славянаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, чацвертыя - на берегах Прыпяцi i Сярэдняга Дняпра i г.д. Аднак пераканучых доказаў няма нi ў аднiх прыхiльнiкаў. Для вырашэння гэтага складанага пытання неабходна комплекснае вывучэнне з прыцягненнем дадзеных мовазнаўства, антрапалогii, тапанiмiкi, этнаграфii i iнш. навук. Што датычыцца археалогii, то пры вырашэнне этнагенэтычных пытанняў рашучае значэнне мае рэтраспектыўны метад. Ен у сучасны момант дазваляе вылучыць сапраўды славянскую культуру не раней сярэдзiны V ст. н.э., якая мае бяспрэчныя генэтычныя сувязi з летапiснымi славянамi. Гэта - так званая пражская культура.

Пражская культура

Помнiкi пражскай культуры з’яўляюцца на велiзарнай тэрыторыi ад Эльбы на захадзе да Дняпра на ўсходзе i ад Прыпяцi на поўначы да Дуная на поўднi. Храналагiчныя межы гэтай культуры - V - VII стст. н.э.

Пануючым тыпам паселiшчаў з’ўялялiся неўмацаваныя паселкi. Яны размяшчалiся па берагах вялiкiх i малых рэк, часцей за ўсе на схiлах першых надпойменных тэрас. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца паселiшчы Кадын i Рашкаў на рацэ Прут. Звычайна селiшчы размяшчалiся гнездамi, якiя складалiся з 3-4 паселiшчаў.

У басейнах Вiслы i Одэра, а таксама ў Германii жытлы прадстаўляюць сабой наземныя дамы, якiя ацяплялiся печамi-каменкамi цi глiнабiтнымi печамi. У больш паўдневых раенах пераважалi паўзямляначныя жытлы плошчай 12 - 15 кв. м. (Рыс.).

Гарадзiшчы ў пражскай культуры сустракаюцца рэдка. Найбольш вядомымi з iх з’яўляюцца Зiмна ў Заходняй Украiне i Хотамель на Беларусi. (Рыс.).

Пахавальныя помнiкi носьбiтаў ПК прадстаўлены двумя тыпамi: гэта - грунтовыя магiльнiкi i курганы з трупаспаленнем. У грунтовых магiльнiках кальцынаваныя косткi змяшчалiся ў глiняныя ўрны цi ссыпалiся на дно ямы i перакрывалiся зверху гаршком. Пахавальны iнвентар практычна адсутнiчае.

Курганыя магiльнiкi складаюцца з 10 -15 невысокiх насыпаў. Крэмiраваныя косткi змяшчалiся ў падножжы насыпаў часта на рытуальных вогнiшчах, у ўрнах цi спецыяльна выкапаных ямках. Кожны насып уяўляў сабой калектыўны, хутчэй за ўсе родавы склеп. У iм звычайна сустракаюцца 2-3 урны.

Найбольш яскравай адзнакай культуры з’яўляецца глiняны посуд. Ен прадстаўлены высокiмi гаршкамi, у якiх вельмi кароткi вертыкальна цi злегку адхiлены вонкi венчык i ўсечана-канiчнае тулава. Максiмальнае пашырэнне ў гэтых гаршкоў прыпадае на верхнюю трэць вышынi. Арнамент для гэтай керамiкi не характэрны, толькi зрэдку сустракаюцца грашкi з касымi насечкамi па краю венчыка. (Рыс.).

Рэчавы комплекс прадстаўлены прыладамi працы (косы, сярпы, жорны, нажы, праколкi), упрыгожваннi (бранзалеты, падвескi, бляшкi), глiнянымi бiканiчнымi праселкамi i iнш. рэчамi.

Асноўным заняткам носьбiтаў пражскай культуры было земляробства. У паўдневых раенах яно хутчэй за ўсе было ворным. У паўночных раенах земляробства магло быць i падсечаным. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, проса i iнш. зернавыя, бабовыя i тэхнiчныя культуры. Грунтоўную ролю iграла i жывелагадоўля. Разгадоўвалi буйную рагатую жывелу, свiнняў, коз, авечак i каней.

Большасць вучоных звязваюць генэзiс ПК з папярэдняй культурай Польшчы. Падабенства памiж iмi назiраецца ў керамiцы, домабудаўнiцтве i пахавальным абрадзе. Аднак некаторыя польскiя археолагi спрабуюць знайсцi вытокi ПК на ўсходзе, у асяроддзi носьбiтаў кiеўскай культуры.

Геаграфiчная лакалiзацыя помнiкаў ПК дазваляе звязаць яе са склавенамi гiсторыка VI ст. Ердана, якi размяшчаў iх да г. Навiетуна i Мурсiанскага возера да Днастра i Вiслы.



Пянькоўская культура

Другой буйной групоўкай славянаў V-VII стст. былi анты, якiх звычайна звязваюць з носьбiтамi пянькоўскай культуры. Яна займала арэал славянскага свету. Ен уключаў у сябе памiжрэчча Дняпра i Днястра, нiжняе i Сярэдняе Падунаў’е, частку Балгарыi i Венгрыi.

Асноўным тыпам паселiшчаў культуры з’яўляюцца селiшчы, якiя лакалiзуюцца на берагах малых рэк i ручаеў. Таксама, як i ў пражскiм арэале, паселiшчы размяшчалiся групамi па 6- 10 у кожнай.

Адзiным тыпам жытла ў пянькоўскай культуры з’яўляецца паўзямлянка плошчай 12 - 20 кв.м. Сцены маглi быць як слупавай, так i зрубнай канструкцыi. Пабудовы ацяплялiся печамi-каменкамi.

Асобна з паселiшчаў стаiць гарадзiшча, якое было пабудавана ў скiфскую эпоху i паўторна выкарытоўвалася ў V - VIII стст. Мяркуючы па знодзеных рэчах, гарадзiшча было буйным рамесленым цэнтрам.

На большасцi паселiшчаў распаўсюджаны ляпны посуд. Пануюць гаршкi двух асноўных формаў: слабапрафiляваныя i рабрыстыя. Зрэдку сустракаюцца i ганчарная керамiка: гаршкi, збаны, мiскi. (Рыс.).

Пахавальныя помнiкi прадстаўлены грунтовымi магiльнiкамi з трупаспаленнем. Рэшткi крэмацыi змяшчалiся ў ямкi цi ўрны. Пахавальны iнвентар адсутнiчае.

Адной з характэрных асаблiвасцей Пянькоўскай культуры з’яўляецца вялiкая колькасць скарбаў ювелiрных вырабаў. Асаблiва выдатны скраб, якi быў знойдзены ў 1909 г. ля в. Мартынаўка на р. Рось. У iм было каля сотнi сярэбраных вырабаў. Тут былi завушнiцы, скроневыя кольцы, бранзалеты, пальчатая фiбула, шматлiкiя паясныя бляшкi, дзве сярэбраныя чашы з вiзантыйскiмi клеймамi, 9 фiгурак людзей i стылiзаваных жывел. (Рыс.).

Часта на паселiшчах сустракаюцца пальчатыя, зааморфныя i антрапаморфныя фiбулы, якiя разам з паяснымi наборамi i бранзалетамi маюць аналогii ў крымскiх i паўночнакаўказскiх матэрыялах. Справа у тым, што паўдневымi суседзямi славянаў былi цюркамоўныя плямены, якiя аказалi на iх пэўны ўплыў, асаблiва ў зброi, паясным наборы i некаторых упрыгожваннях.

Аб прамой сувязi памiж носьбiтамi пянькоўскай культуры i антамi можна меркаваць па пiсьмовых крынiцах. Так Ердан адзначаў, што “ад Данастра да Данапра жылi анты”.

Адпаведна Пракопiю Кесарыйскаму, вiзантыйсаму гiсторыку сярэдзiны VI ст. анты i склавены выкарытоўвалi адну мову, у iх быў аднолькавы побыт, агульныя звычаi i вераваннi.

Анты, як i склавены - пляменная групоўка праславянскага перыяду. Яны разам з iншымi праславянскiмi групоўкамi прынялi ўдзел у этнагенезе будучых усходнiх, заходнiх i паўдневых славянаў.



Лука-Райкавецкая культура

Пражскiя старажытнасцi перарастаюць на заключным этапе ў культуру тыпа Лукi-Райкавецкай, якая атрымала назву па ўрочышчу Лука ля в. Райкi ў Жытомiрскай вобл. Новая культура займала той жа арэал, што i яе папярэднiца. Новай культуры былi ўласцiвы ўсе асноўныя адзнакi, якiя сфармiравалiся ў пражскай культуры. Аснову глiнянага посуду складаў гаршок, аналагiчны па форме i прапорцыям гаршкам VI - VII стст. Толькi ў самым канцы Лукi-Райкавецкай культуры з’яўляюцца пасудзiны, якiя былi зроблены на ручным ганчарным коле. I мелi лiнейна-хвалiсты арнамент, якi вельмi характэрны для славянскага посуду ранняга сярэднявечча. (Рыс.).

Полнае падабенства фiксуецца i ў домабудаўнiцтве. Па-ранейшаму шырока распаўсюджаны паўзямлянкi. (Рыс.).

У пахавальным абрадзе пануе крэмацыя. Нябожчыкаў спальвалi на баку, пасля чаго кальцынаваныя косткi змяшчалi ў урну цi проста ссыпалi на дно ямы. Пахавальны iнвентар, за выключэннем абломкаў посуду, адсутнiчае. Iснуюць i курганныя пахаваннi, аднак iх колькасць мала.

Пачынаючы з VIII ст. вызначаецца iстотны прагрэс у сельскай гаспадарцы. З’яўляюцца жалезныя наральнiкi, што сведчыць аб паўсюдным пераходзе да ворнага земляробства. (Рыс.). Знiкаюць адзнакi агульнага вядзення гаспадаркi, наадварот, яўна прасочваецца канчатковае фармiраванне суседскай абшчыны, вылучэнне рамяства i з’яўленне ганчарнага кола.

Гарадзiшчы ў гэтай культуры сустракаюцца рэдка i выкарыстоўвалiся ў час ваеннай пагрозы. Некаторыя з iх былi адмiнiстрацыйна-гаспадарчымi цэнтрамi.

У VII-IX стст. славяне пранiкаюць на левабярэжжа Дняпра, якое знаходзiлася пад кантролем хазараў, дзе фармiруюцца дзве славянскiя культуры: раменская i боршаўская.

Раменская i боршаўская культуры

Гэтыя дзве культуры вельмi блiзкiя памiж сабой i доўгi час iх аб’ядноўвалi ў адну раменска-боршаўскую культуру. Iх арэал распаўсюджваўся на левабярэжжа Дняпра i басейн Дона. Для гэтых культур характэрны ўмацаваныя паселiшчы, якiя размяшчалiся на высокiх мысах. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца раменскае гарадзiшча Наватроiцкае i Боршаўскае гарадзiшча Тытчыха на Доне. На iх адкрыта шмат паўзямлянак зрубнай канструкцыi з глiнабiтнымi печамi. Посуд прадстаўлены ляпнымi гаршкамi, у форме якiх улоўлiваюцца яшчэ пражскiя традыцыi, аднак адметнай асаблiвасцю гэтай керамiкi з’яўляецца шнуравы арнамент. (Рыс.). На паселiшчах шырока распаўсюджаны земляробчы iнвентар: наральнiкi, сярпы. (Рыс.). Сустракаюцца таксама нажы, сякеры, цесла, наканечнiкi стрэл, бранзалеты, пярсценкi, скроневыя сямiпрамяневыя кольцы. У гаспадарцы пераважала ворнае земляробства. Вырошчвалi жыта, пшанiцу, ячмень, проса. Вялiкай была роля i прыдомнай жывелагадоўлi. Iснавалi таксама чорная i каляровая металургiя, апрацоўка косткi i дрэва, iншыя рамествы. У пахавальным абрадзе панавала трупаспаленне. (рыс.).

Што датычыцца адрозненняў гэтых двух культур, то яны прасочваюцца ў некаторых асаблiвасцях пахавальнага абраду, жытлаў, керамiкi i ўпрыгожванняў. Лiчаць, што на аснове роменскай культуры адбывалася фармiраванне севяран i радзiмiчаў, а боршаўская культура паслужыла асновай фармiравання данскiх славянаў i, магчыма, раннiх вяцiчаў.

У канцы X ст. боршаўскiя помнiкi спыняюць свае iснаванне пад пагрозай пакарэня печанегамi. Насельнiцтва паўдневых раенаў культуры пакiдаюць месцы пражывання i ўходзяць на поўнач, на верхнюю Аку, дзе пераважалi фiна-угры.

Паўночнымi суседзямi славянаў у другой палове I тыс. н.э. былi балты.

Тушэмлiнская культура

Найбольш яскравай культурай дняпроўскiх балтаў з’яўляецца тушэмлiнская культура, якая атрымала назву ад гарадзiшча ля в. Тушэмля. Час яе iснавання - V-VIII ст. Арэал гэтай культуры ахоплiваў, у асноўным, тэрыторыю папярэдняй днепра-двiнскай культуры: Смаленскае Падняпроў’е i Полацка-Вiцебскае Падзвiнне.

Найбольш шматлiкiя з паселiшчаў селiшчы. Жылыя пабудовы тут характэрызуюцца наземнымi слупавымi дамамi плошчай 15 - 20 кв.м. Яны ацяплялiся ачагамi, якiя былi зроблены з камянеў цi абкадзены глiнай.

Гарадзiшчы служылi ў якасцi сховiшчаў. Найбольш поўна вывучана гарадзiшча Тушэмля, якое змяшчалася ў вярхоў’ях Сожа. Гэта было невялiкае мысавае гарадзiшча, абароненае двумя зямлянымi валамi з драўлянымi частаколамi. Яшчэ тры такiя лiнii абарончых збудаванняў прыкрывалi напольны бок. Па перыметру пляцоўкi была выяўлена шматкамерная пабудова слупавай канструкцыi. Цiкавай асаблiвасцю тушэмлянскага гарадзiшча з’яўляецца ўладкаванне ў яго мысавай часцы паганскага свяцiлiшча. Яно ўяўляла сабой з маляваннем паганскiх багоў. Яшчэ адзiн слуп быў выяўлены ў цэнтарльнай часцы пляцоўкi. Магчыма, ен ўвасабляў сабой галоўнае бажаство.(Рыс.).

Пахавальныя помнiкi культуры прадстаўлены грунтовымi магiльнiкамi з трупаспаленнем. Iнвентар у пахаваннях сустракаецца вельмi рэдка. Гэта - аплаўленыя ўпрыгожваннi з бронзы, дэталi вопраткi i г.д.

Керамiка тушэмлянскай культуры характэрызуецца гаршкамi цюльпанападобнай, бiканiчнай i ўсечанаканiчнай формы, а таксама мiскамi. (Рыс.).

З гiлны выраблялi праселкi з шырокай адтулiнай, рыбалоўныя грузiлы i iнш. рэчы. Апрацоўкай жалеза займалiся на кожным паселiшчы, аб чым сведчаць адходы металургiчнай вытворчасцi. Жалезныя вырабы прадстаўлены сярпамi, сякерамi, шыламi, косамi, рыбалоўнымi кручкамi. Зброя складаецца з наканечнiкаў дзiд i стрэл. Сустракаецца таксама рыштунак каня i коннiка: цуглi, псалii, спражкi, шпоры. Сярод упрыгожванняў маюцца бронзавыя луннiцы, бранзалеты, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркi.


Каталог: Biblio
Biblio -> Корбан Таццяна Віктараўна, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы дуа “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
Biblio -> “Нязгаснаю зоркай ты ў небе радзімы навекі” Мэты ўрока
Biblio -> Правапіс галосных Е, Ё, Я
Biblio -> Правапіс галосных О, Э, А
Biblio -> Юнюшкина Елена Николаевна, библиотекарь 1 категории читальный зал №1 (учебный корпус №1, ауд. 311) Бурлаченко Елена Фёдоровна
Biblio -> Правапіс д І дз, т І ц дзеканне І цеканне
Biblio -> Правілы напісання у І ў Агульныя заўвагі
Biblio -> Из фондов библиотеки уо мгпу им. И. П. Шамякина бібліяграфічны спіс літаратуры


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал