Л. А. Гадуйка кампазіты-неалагізмы па матэрыялах



Дата канвертавання14.02.2017
Памер124.06 Kb.
#2890
Л.А. Гадуйка
КАМПАЗІТЫ-НЕАЛАГІЗМЫ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ

«СЛОЎНІКА НОВЫХ СЛОЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»)


Адна з адметных рыс сучаснай беларускай мовымноства скла-даных слоў; расійскія лінгвісты нават ужываюць тэрмін «кампазітны вы-бух». Наступствы такога выбуху бачым, у прыватнасці, у «Слоўніку новых слоў беларускай мовы» [1]: у гэтым выданні – каля 4 500 слоў і выразаў, з іх больш за тысячу з’яўляюцца кампазітамі. Больш таго, некаторыя са складаных слоў – ужо другасныя дэрываты, г. зн. адзін з кампанентаў іх матывавальнай базы – таксама кампазіт, напрыклад: гелія/ электрастанцыя, фота-/летапіс, ГМ-/прадукт (ГМ – генетычна мадыфікаваны), FM-/радыё-станцыя.

Сярод асаблівасцей гэтай групы матываваных адзінак, якія адлю-строўваць тэндэнцыю сучаснай беларускай мовы да эканоміі моўных зна-каў і таму актыўна ёю запатрабаваныя, назавем наступныя.

1. Многія кампазіты ўваходзяць ва ўжыванне не спакойна і пасту-пова, а цэлымі словаўтваральнымі парадыгмамі (СП) і гнёздамі (СГ). Яс-кравымі прыкладамі выступаюць СП і СГ з вяршынямі інтэрнэт (інтэр-нэт-банкінг, і.-знаёмства і яшчэ 64 аналагічныя кампазіты), бізнэс (выры-янт бізнес: бізнэсмен, бізнесмен/ш/а, бізнесмен/шчык/□, бізменмен/ств/а, бізнесмен/ск/і; інтэрнэт-/бізнэс, агра/бізнэс, арт-/бізнэс, аўта/бізнэс; бізнэс-/адміністраванне, б.-/адукацыя, б.-/аналітык, б.-/асяроддзе, б.-/дзейнасць, б.-/дысцыпліна, б.-/ідэя, б.-/інкубатар, б.-/партал + 21 к.), Еўропа (еўра/рэгіён, е./студэнцтва, е./аптыміст + 21 к.), аграрны (агра/турызм, а./турыст, а./турыстычны, а./прамысловы, а./сядзіба + 4 к.) і інш.

2. Новыя складаныя словы актывізавалі традыцыйныя способы дэ-рывацыі. Вылучаныя кампазіты ўтвараюцца такімі ўзуальнымі, тыповымі спосабамі, як складанне, абрэвіяцыя, афіксацыя, а таксама субстан-тывацыяй і зрашчэннем.



Складанне прадстаўленна трыма сваімі разнавіднасцямі. Для кампа-зітаў-неалагізмаў найбольш прадуктыўная з іх – асновасловаскладанне. Апошні, так званы апорны кампанент дэрыватаў, утвораных аснова-словаскладаннем, функцыянуе у беларускай мове як самастойнае слова з такім жа значэннем, напрыклад, лыж/а/ролеры (ад лыжы і ролеры); аналагічна: арт-/акцыя + 16 кампазітаў), відэа/арыгінал + 53 к.), графіці-/ стыль, кіна/біенале + 22 к.), медыя/магнат + 12 к.), мікра/чып + 8 к.), нарк/а/банда + 18 к.), поп-/гурт + 11 к.). Гэтым спосабам утвораны неалагізмы трох часцін мовы: назоўнікі (вела/трыял + 1 к., гала-/канцэрт + 1 к., геа/палітыка + 1 к.), нафт/а/до-лары, пен/а/шпалеры, прац/а/тэрапія, SOS-/маці і інш.), прыметнікі (камандн/а-/наменклатурны + 2 к., метэа/залежны, таварн/а-/фондавы і інш.) і дзеясловы (сам/а/фінансавацца + 2 к.).

Асноваскладанні з суфіксацыяй зафіксаваны сярод назоўнікаў і прыметнікаў: грант/а/да/ўц/а + 1 к., улад/а/люб/ц/а + 3 к.; вадк/а/кры-штал/ёв/ы і вадк/а/крыштал/ічн/ы, высок/а/тэхналаг/ічн/ы, мульты-/ брэнд/а/вы + 1 к., мног/а/партый/н/ы + 1 к., мона/нацы/янальн/ы + 1 к., пяц/і/зорк/ав/ы і інш.

Новаўтварэнняў, што ўяўляюць сабой вынік словаскладання, ня-шмат. Гэта – назоўнікі, у якіх змяняецца і неапошні кампанент і якія ма-юць, акрамя «знешняй», і «ўнутраную» флексію: выстав/а-кірмаш/□ (параўн.: выстав/ы-/кірмаш/а, выстав/ай-/кірмаш/ом і г.д), гульн/я-/іміта-тар/□, кадзіроўнік/-/гра-бер/□ (у інфарматыцы – праграма для пераўтва-рэння файлаў з аднаго фармату ў іншы), кав/а-/брэйк/□, прыёмнік/-/раз-меркавальнік/□, сакратар/-/рэфе-рэнт/□, аэробік/а-/ёг/а, канцэрт/-/ караоке і некаторыя інш.



Абрэвіяцыя – адзін з прадуктыўных способаў кампрэсіі многаслоў-ных найменняў. Сярод неалагізмаў-назоўнікаў сустракаюцца абрэвіятуры розных тыпаў: ініцыяльныя – з пачатковых літар альбо гукаў (П/К ад пер-санальны камп’ютар, А/З/У – ад аператыўнае запамінальнае ўстройства); складовыя (жарг. сісадмін – ад сістэмны адміністратар, экацыд ад эка-логія + генацыд – так званая тэлескапічная разнавіднасць складовай абрэ-віятуры); складова-слоўныя, якія некаторыя даследчыкі разглядаюць як пе-раходную з’яву паміж складанымі і складанаскарочанымі словамі (паліт-/ тэхналогія ад палітычная тэхналогія, дэм/узнаўленне ад дэмаграфічнае ўзнаўленне, літпрастора ад літаратурная прастора); змешаныя (Еўр/Аз/Э/С – ад Еўразійская эканамічная супольнасць).

Асобна трэба спыніцца на абрэвіятурах іншамоўнага паходжання ты-пу АDSL (асіметрычная лічбавая абаненцкая лінія), IQ (каэфіцыент інтэ-лекту), FTR (пратакол перамяшчэння файлаў) і інш. Значная колькасць та-кіх запазычанняў прыйшла з англійскай мовы, многія з іх актыўна засвой-ваюцца беларускай мовай, пра што сведчыць ўтварэнне ад іх дэрыватаў, у некаторых выпадках– даволі шматлікіх, напрыклад: SMS-ка, SMS-ны, SMS-флірт, SMS-чат і яшчэ 6 кампазітаў; DVD-дыск, DVD-плэер, DVD-прайграввальнік, DVD-сістэма, ДВД-плэер.

Пры актыўным ўжыванні іншамоўныя абрэвіятуры перадаюцца не толькі лацінскай, але і кірылічнай графікай, напрыклад, PR (грамадскія сувязі) побач з піар і піяр. Пры гэтым СГ, у якое ўваходзяць адабрэвіятурныя дэрываты, фактычна мае дзе вяршыні: англійскую і беларускую: PR-шчык/□, PR-/ы/ць, PR-/агенцтва, PR-/акцыя, PR-/кампанія, PR-/менеджар, PR-/служба, PR-/спецыяліст, PR-/тэхналогія (9 матываваных) і піар/шчык/□ і піяр/шчык/□, піар/аўск/і, піар/н/ы, піар/ы/ць, піар-/акцыя, піяр-/агенцтва, піар-/ход, піар-/кампанія (8 матываваных). Верагодней за усё, беларуская вяршыня выцесніць англійскую, і СГ будзе мець традыцыйны – з адным зыходным словам – выгляд, што ўжо адзначаюць даследчыкі ў рускай мове [2, с. 85].

Іншамоўныя абрэвіятуры носьбітамі беларускай мовы ўспрымаюцца як нематываваныя словы, і гэта ў некаторых выпадках вядзе да ўзнікнення намінацый, што характаразуюцца празмернасцю, напрыклад, СD-/дыск (але СD – ў англійскай мове скарочанае ад compact disk).

Да запазычаных трэба аднесці і новаўтварэнні-русізмы спецназ (вай-сковыя падраздзяленні спецыяльнага прызначэння), бомж (той, хто без па-стаяннага месца жыхарства) і падобныя да іх. Гэтыя назоўнікі ў беларускай мове таксама не маюць матывавальнай базы і з пункту гледжання іх мар-фемнай структуры яўляюцца простымі (з адным каранём), а не складанымі словамі. (Параўн. са спрадвечна-беларускімі дэрыватамі, утворанымі абрэ-віяцыяй, якія адносяцца да кампазітаў; так, назоўнікі мас/культ (разм. ад масавая культура) і А/П/К (ад аграпрамысловы комплекс) маюць па тры карані.)

Кампазіт-прыметнік мала/забяспечаны утвораны ў сучаснай бела-рускай мове шляхам зрашчэння, а нешматлікія назоўнікі (брытаголовыя, чырвона-карычневыя, законанепаслухмяны, нарказалежны, маламаёмас-ныя і маламаёмныя) – субстантывацыяй. Узыходзяць такія субстантыва-ты да адпаведных складаных прыметнікаў.

Як бачым, кампазіты актыўна выступаюць матывавальнай базай для іншых слоў. І як адзін з вынікаў – рад складаных адзінак (у нашым выпадку больш за 40 назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў) з’яўляюцца суфіксальнымі дэрыватамі: вялікадзяржаў/нік/□ (ад вялікадзяржаўны – пра погляды), самаахвяр/ніц/а (ад самаахвярнік), ксеракапірава/нн/е (ад ксера-капіраваць), інтэрнэт-махляр/ств/а (ад інтэрнэт-махляр), малазабяспечана/сць/□ (ад малазабяспечаны), разм. КВЗ-/шнік/□ (і КВЗ/шнік/□ – ад КВЗ); мас-медый/н/ы (ад мас-медыя), насамрэч/н/ы (ад насамрэч), разм. эскавэ/шн/ы (ад СКВ – свабодна канверсоўная валюта), біямедыцын/ск/і (ад біямедыцына), аўдыётэкст/ав/ы (ад аўдыётэкст); ксеракап/ірава/ць (ад ксеракопія) і інш. Таксама адзначаны прэфіксальны (супер/ЭВМ ад ЭВМ) і прэфіксальна-суфіксальны (анты/снід/аўск/і ад СНІД) кампазіты.

3. У складзе кампазітаў выразна дамінуюць запазычаныя кампа-ненты – як першыя, так і апорныя, як свабодныя, так и звязаныя. Апошнія даволі часта фарміруюць высокапрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы, напрыклад: бія- (бія/ёгурт + 19 к.), відэа- (відэа/пірат + 54 к.), мікра- (мікра/крэдыт + 12 к.), міні- (міні-/грант + 11 к.), тэле- (тэле/аповед + 18 к.); -логія (суіцыд/а/логія + 6 к.), -мабіль (пап/а/мабіль + 3 к.), -манія (беларус/а/манія + 2 к.), -фон (дам/а/фон + 2 к.) і інш.

4. Многія з зафіксаваных кампазітаў адлюстроўваюць нарастанне ў беларускай мове аналітызму і аглютынатаўнасці (свабоднага склейвання марфем) [3; 4; 5; 6 ].

Па-першае, некаторыя кампазіты (з ліку ўтвораных абрэвіяцыяй і ас-новасловаскладаннем і словаскладаннем) характаразуецца нескланяльна-сцю, напрыклад: ВПК (ад ваенна-прамысловы комплекс), НЛА (ад неапа-знаны лятаючы аб’ект); рэаліці-шоу, сумк/а-кенгуру. (Аднак у беларускай мове назіраецца і супрацьлеглае: некаторыя з новых складанаскарочаных слоў набываюць, у першую чаргу ў размоўным стылі, скланяльнасць, напрыклад, БАД (ад біялагічна актыўныя дабаўкі), БАД/ы, БАД/амі.

Па-другое, шматлікія складаныя словы утвараюцца без злучальных элементаў, прычым першыя асновы гэтых кампазітаў заканчваюцца як на галосны (і, зразумела, злучальны галосны ўжо не патрэбны), так і на зы-чны, напрыклад, інфарм/забеспячэнне (ад інфармацыйнае забеспячэнне), аналагічна: байк-/клуб + 1 к., бліц-/візаж + 5 к., боулінг-/клуб + 1 к., брэйк-/данс + 1 к., дысплэй-/клас, лайк-/постар, кібер/гульня + 3 к., кліп-/абойма, прэс-/тур + 3 к., скейт-/парк + 1 к., стрыптыз-/курсы + 4 к., флэш-/тэхна-логія + 5 к., фітнэс-/трэнер + 6 к. і інш. З’яўленне такіх аснова-словаскладанняў абумоўлена ўплывам заходнееўрапейскіх моў.

Па-трэцяе, рост аглютынатыўнасці падтрымлівае інтэрфіксацыя – ужыванне асемантычных элементаў, якія ліквідуць спалучэнне фанем, не-характэрныя для беларускага словаўтварэння. Гэта выразна наблюдаецца, у прыватнасці, у кампазітах, утвораных афіскальнымі і складанаафік-сальным спосабамі, напрыклад: АМАП/ав-ец (ад АМАП), СНД/эў-ск/і, СНД/эш-н/ы (ад СНД), еўрарэгіён/аў-ск/і (ад еўрарэгіён).

Увогуле, кампазіты-неалагізмы адлюстроўваць рысы, якімі ў цэлым адрозніваецца развіццё на сучасным этапе дэрывацыйных сістэм беларус-кай і блізкароднаснай (да таго ж у значнай ступені ўплываючай на бела-рускую мову) рускай моў. Такім чынам, беларускае словаўтварэнне мае «лавінападобны» характар [1, с. 5]; характарызуецца пашырэннем кола ма-тывавальных асноў (у прымяненні да кампазітаў – за кошт абрэвіятур і слоў з высокай частотнасцю ўжывання, семантачнай ёмістасцю і дэрыва-цыйнай актыўнасцю, ці, па выразе А.А. Земскай, «ключавых слоў бягучага моманту» [2, с. 78]); перыжавае бурны рост колькасці кампазітаў розных тыпаў, актывізацыю традыцыйных спосабаў дэрывацыі, інтэрнацыя-налізацыю і ўмацаванне рысаў аналітызму і аглютынатызму.
Спіс літаратуры

1. Уласевіч, В.І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгулевіч. – Мінск : ТетраСистемс. – 2009. – 448 с.

2. Попова, Т.В. Неология и неография современного русского языка : учебное пособие / Т.В. Попова, Л.В. Рацибурская, Д.В. Гугунава. – М. : Флинта, 2005. – 168 с.

3. Русский язык и советское общество. Словообразование современного русского литературного языка / Под. ред. М.В. Панова. – М. : Издательство «Наука», 1968. – 270 с.

4. Валгина, Н.С. Активные процессы в современном русском языке: Учебное пособие / Н.С. Валгина. – М. : Логос, 2001. – 304 с. – Адрес доступа: http://www.hi-edu.ru/e-books/xbook050/01/index.html.

5. Чохладзе, Н.С. Активные процессы в современном русском языке (Курс лекций для студентов гуманитарного факультета). – Адрес доступа: http://www.slavcenter.ge/art/?p=20070925-182909.



6. Горбачевич, К. Дано ли нам предугадать? (О будущем русского языка) // Русистика. – Берлин. – 1990. –№ 2. – С. 70–80.

АРТЫКУЛ НАДРУКАВАНЫ Ў ЗБОРНІКУ : Славянские языки : системно-описательный и социкультурный аспекты исследования : материалы V международной научно-методической конференции, Брест, 24–25 ноября 2011 г. В 2 ч. Ч. 1 / М.-во образования Республики Беларусь, БрГУ имени А.С. Пушкина. – Брест : Альтернатива, 2012. – С. 155–158.
Каталог: sites -> default -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М. Танка
files -> Адкрыты дыялог Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Юрась нераток (Юрий горбачев) (Минск) биография
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал