Лабаранту кабінета інфарматыкі Агульныя палажэнні



Дата канвертавання10.03.2018
Памер69.04 Kb.
#18946
Сенненская школа-інтэрнат ЗАЦВЕРДЖАНА

для дзяцей-сірот і дзяцей, Загад ад 01.02.2014г. № 41

якія засталіся без апекі бацькоў

СЛУЖБОВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
01.02.2014г. № 29

в. Свабодная


лабаранту кабінета інфарматыкі
1. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеная інструкцыя распрацавана на аснове Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.200 г.

1.2. Лабарант кабінета інфарматыкі прызначаецца (вызваляецца) на пасаду дырэктарам Установы з ліку асоб, якія маюць сярэднюю прафесійную адукацыю, спецыяльную падрыхтоўку па ўсталяванай праграме. Асоба, якая не мае спецыяльную падрыхтоўку ці неабходны стаж работы, але валодае дастатковым практычным досведам і выконвае якасна і ў поўным аб'ёме ўскладзеныя абавязкі, у парадку выключэння можа быць прызначана на пасаду лабаранта кабінета інфарматыкі.

1.3. Лабарант кабінета інфарматыкі падпарадкоўваецца намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце.

1.4. У сваёй рабоце лабарант кабінета інфарматыкі кіруецца: пастановамі, распараджэннямі, загадамі, іншымі кіраўнічымі і нарматыўнымі дакументамі вышэйстаячых органаў і Установы, якія датычуцца работы кабінета; адпаведнымі стандартамі і тэхнічнымі ўмовамі; правіламі эксплуатацыі лабараторнага абсталявання і кантрольна-вымяральнай апаратуры; правіламі эксплуатацыі вылічальнай тэхнікі; правіламі і нормамі аховы працы, тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і супрацьпажарнай абароны, а таксама Статутам і Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку Установы і дадзенай інструкцыяй
2. Функцыі:


  1. Лабарант кабінета інфарматыкі павінен ведаць заканадаўчыя і нарматыўныя акты, якія датычацца выконваемай работы, а таксама Статут, загады і распараджэнні дырэктара Установы; службовыя інструкцыі, Правілы ўнутранага працоўнага распарадку.

  2. Забеспячэнне строгага выканання працоўнай і вытворчай дысцыпліны,

няўхільнае выкананне заканадаўства працы, тэхнікі бяспекі.

  1. Выкананне даручэнняў дырэктара ва ўсталяваны тэрмін.

  2. Планаванне сваёй работы, сістэматычнае павышэнне сваёй прафесійнай кваліфікацыі.

  3. Ажыццяўленне работ па тэхнічным забеспячэнні інфарматызацыі школы:

  4. Стварэнне і развіццё унутрышкольнай лакальнай сеткі, якая ахоплівае ўсе падраздзяленні Установы;

  5. Выкананне работ па абслугоўванні, рамонту, удасканаленню тэхнічных сродкаў, папаўненню расходных матэрыялаў;

  6. Забеспячэнне захаванасці і працаздольнасці тэхнічных сродкаў, планаванне своечасовага абнаўлення абсталявання;

  7. Суправаджэнне і мадэрнізацыя аўтаматызаванай інфармацыйна-кіравальнай сістэмы Установы.

  8. Выяўленне запатрабаванняў адміністрацыі Установы ў праграмных сродках.




3. Рабочыя абавязкі.

Лабарант кабінета інфарматыкі выконвае наступныя абавязкі:



  1. Ажыццяўляе кантроль стану абсталявання, у тым ліку бесперабойнасць работы кампутарнай тэхнікі і праграм падчас навучальнага працэсу;

  2. Ажыццяўляе падрыхтоўку кабінета інфарматыкі да навучальных заняткаў. Рыхтуе абсталяванне, ажыццяўляе яго праверку, загрузку і простую рэгулёўку, па заканчэнні – ажыццяўляе карэктнае завяршэнне работы сістэмы і выключэнне кампутараў. Ажыццяўляе загрузку і рассыланне кампутарных праграм да ўроку;

  3. Праводзіць папярэдні інструктаж карыстальнікаў па тэхніцы бяспекі, знаёміць з правіламі перад пачаткам работы. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем правіл работы ў кампутарным класе.

  4. Ажыццяўляе ў адпаведнасці з указаннямі загадчыка кабінета(настаўніка інфарматыкі) і раскладам заняткаў неабходныя падрыхтоўчыя і дапаможныя аперацыі пры правядзенні практычных і дэманстрацыйных работ;

  5. Забяспечвае вучняў пры выкананні практычных работ неабходнымі для іх правядзення абсталяваннем, матэрыяламі і г.д.; аказвае дапамогу настаўніку на ўроку ў прывіцці вучням навыкаў работы з кампутарнымі праграмамі;

  6. Прыводзіць у належны парадак абсталяванне пасля правядзення практычных, дэманстрацыйных работ; пры неабходнасці мые і чысціць абсталяванне з выкананнем адпаведных інструкцый па яго эксплуатацыі;

  7. Па патрабаванню адміністрацыі выконвае розныя вылічальныя і графічныя работы, а таксама работы па стварэнні і тыражаванні файлавага матэрыялу, раздрукоўцы дакументацыі;

  8. Аказвае дапамогу педагагічным работнікам падчас іх індывідуальнай работы па засваенні інтэрактыўных сродкаў навучання. Кансультуе карыстальнікаў па пытаннях пароляў, уваходу ў сістэму, размяшчэння навучальных матэрыялаў, прадстаўленых выкладчыкамі, выкарыстанні наяўнага інструментара. Забяспечвае кансультацыі і тэхнічную падтрымку настаўнікаў пры рабоце з лакальнай сеткай і рэсурсамі сеткі Інтэрнэт.

  9. Ажыццяўяе устаноўку антывірусных праграм і барацьбу з кампутарнымі вірусамі на ўсіх кампутарах Установы і серверы. Падчас вучэбных заняткаў, а таксама падчас самастойнай работы карыстальнікаў ажыццяўляе сканіраванне насіцеляў на наяўнасць кампутарных вірусаў, выконвае работы па абмене інфармацыі паміж носьбітамі і ў лакальнай сетцы.

  10. Ажыццяўляць відэазапісы, відэамантаж і відэапаказ;

  11. Праводзіць вывучэнне і асвойвае работу з новым кампутарна-праграмным паступленнем

  12. Нясе адказвнасць за захаванасць абсталявання ў кабінеце. Клапоціцца аб пашырэнні матэрыяльнай базы кабінета інфарматыкі, складае па даручэнню загадчыка кабінета (настаўніка інфарматыкі) заяўкі на абсталяванне. Глядзіць за спраўным станам кампутарнага абсталявання, ажыццяўляе яго ачыстку.

  13. Забяспечвае функцыянаванне і развіццё лакальнай сеткі і сеткі злучэння з Інтэрнэтам, электроннай пошты. Пры адсутнасці сакратара праглядае тройчы на дні электронную пошту, ажыццяўляе прыём, рэгістрацыю і адпраўку дакументаў. Па даручэнню адміністрацыі ажыццяўляе своечасовае запаўненне электронных справаздач, пошук неабходных дакументаў у сетцы ІНТЭРНЭТ. Забяспечвае бяспеку інфармацыі пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.

  14. Ажыццяўляе тэхнічнае функцыянаванне сайта Установы, запаўненне яго старонак.

  15. Забяспечвае бяспечныя ўмовы і знаходжанне вучняў ва Установе ў межах сваёй прафесійнай дзейнасці.

  16. Нясе матэрыяльную адказнасць за кампутарнае, множальнае абсталяванне, мультымедыйную, відэа- і фотатэхніку. Пры адсутнасці кіраўніка кабінета інфарматыкі – за мэблю і абсталяванне кабінета інфарматыкі

  17. Тэхнічнае суправаджэнне абсталявання:

- своечасова праводзіць прафілактычнае абслугоўванне кампутарнай тэхнікі і праверку тэхнічнага стану абсталявання (тэставанне) Установы (планавае, штодзённае, штотыднёвае, паўгадавое і інш.). У выпадку некарэктнай работы тэхнікі і сістэмы апавяшчае непасрэднага кіраўніка і прымае меры да устаранення няспраўнасцяў.

- ухіленне дробных няспраўнасцяў тэхнічных сродкаў на месцы;

- арганізацыя своечасовага і якаснага рамонту тэхнікі праз заключэнне дагавороў з арганізацыямі;

- выяўленне запатрабаванняў Установы ў праграмна-тэхнічных сродках і расходных матэрыялах;

- ажыццяўленне ўсталёўкі (дэўсталёўкі) сеткавага (аперацыйнага і прыкладнога) праграмнага забеспячэння;

- абслугоўванне карыстачоў лакальнай сеткі (стварэнне доменных імёнаў і паштовых скрынак);

- укараненне і абслугоўванне сучасных тэхнічных і праграмных сродкаў;

- забеспячэнне надзейнага захоўвання інфармацыі, яе своечасовага рэзервовага капіявання і аднаўлення.



  1. Выконвае абавязкі па ахове працы:

  • выконваць патрабаванні аховы працы, усталяваныя законамі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, а таксама правіламі і інструкцыямі па ахове працы;

  • правільна ўжываць сродкі індывідуальнай і калектыўнай абароны;

  • праходзіць навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ па ахове працы, аказанню першай дапамогі пры няшчасных выпадках на вытворчасці, інструктаж па ахове працы, стажыроўку на працоўным месцы, праверку ведаў патрабаванняў аховы працы ;

  • неадкладна паведамляць свайму непасрэднаму кіраўніку, ці іншаму прадстаўніку адміністрацыі пра любую сітуацыю, пагражаючую жыццю і здароўю людзей, ці пра пагаршэнне стану свайго здароўя, у тым ліку пра праяву прыкмет вострага прафесійнага захворвання;

  • праходзіць абавязковыя папярэднія (пры паступленні на працу) і перыядычныя (на працягу працоўнай дзейнасці) медыцынскія агляды.


4. Правы:

Лабарант кабінета інфарматыкі мае права:



  1. забараняць карыстацца няспраўным абсталяваннем (прыборамі, прыладамі, тэхнічнымі сродкамі навучання і г.д.).

  2. неадкладна перарываць відавочныя парушэнні вучнямі правіл тэхнікі бяспекі, аховы працы, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспекі пры карыстанні абсталяваннем і матэрыяламі, замацаванымі за абслугоўваным кабінетам.


5. Адказнасць:

Лабарант кабінета інфарматыкі нясе адказнасць за:



  1. За невыкананне ці неналежнае выкананне без паважлівых прычын Статуту і Правіл унутранага працоўнага распарадку Установы, законных распараджэнняў адміністрацыі Установы, а таксама службовых абавязкаў, усталяваных дадзенай інструкцыяй, у тым ліку за не выкарыстанне прадстаўленых правоў, лабарант нясе дысцыплінарную адказнасць у парадку, вызначаным працоўным заканадаўствам.

  2. Вінаватае прычыненне Установе ці ўдзельнікам адукацыйнага працэсу шкоды ў сувязі з выкананнем (невыкананнем) сваіх службовых абавязкаў лабарант нясе матэрыяльную адказнасць у парадку і ў межах, усталяваных працоўным і (ці) грамадзянскім заканадаўствам.


6. Узаемаадносіны. Сувязі па рабоце.

Лабарант кабінета інфарматыкі:



  1. Працуе ў рэжыме нармаванага працоўнага дня па графіку, складзенаму зыходзячы з 40-гадзін працоўнага тыдня і зацверджанаму дырэктарам Установы;

  2. У перыяд канікул, якія не супадаюць з адпачынкам, удзельнічае ў работах па бягучаму рамонту памяшканняў Установы, або добраўпарадкаванню яе тэрыторыі па распараджэнню адміністрацыі;

  3. Праходзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі, ахове працы, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспецы пад кіраўніцтвам загадчыка кабінета інфарматыкі ці намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце;

  4. Працуе ў цесным кантакце з настаўнікамі адпаведных прадметаў.

Кіраўнік структурнага

падрадзялення __________ А.У.Саржыцкая

(подпіс)


УЗГОДНЕНА

Пратакол паседжання

прафсаюзнага камітэта

ад "__" _____ 2014г. № __


З інструкцыяй азнаёмлены(на) ______________________

(подпіс, ініцыялы, прозвішча, дата)
Каталог: e107 files -> doc
doc -> Это нужно Не мертвым! Это надо
doc -> Т. П. Макарава “ ” 2016 года Графік работы выхавацелей Сенненскай школы-інтэрната у 2016/2017 навучальным годзе
doc -> Узгоднена зацвярджаю
doc -> Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
doc -> Палажэнне аб прышкольным вучэбна-доследным участку (гаспадарцы)
doc -> Агульныя палажэнні
doc -> Палажэнне аб Ганаровай грамаце Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
doc -> Палажэнне аб Грамаце Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
doc -> Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал