Ларыса Цiмошык




Дата канвертавання02.05.2017
Памер35.04 Kb.
Газета «Звязда» (27 марта 2009 г.)
Ларыса Цiмошык
«Рускi» тэатр збiрае «Паўлiнак»
На адну «Хрустальную Паўлiнку» больш стане у Нацыянальным академичным драматычным тэатры iмя Горкага. Сёлета найвышэйшую ўзнагароду Беларускага саюза театральных дзеячаў атрымае народная артыстка Беларусi Бэла Масумян.

Бэла Амiкаўна выхавана на традыцыях менавiта беларускай тэатральнай школы. I яе творчасць прайшла ў сценах аднаго тэатра. У апошнiя гады актрыса запомнiлася выкананнем ролi Валянцiны ў спектаклi «Валянцiнаў дзень».

«Як любая добрая справа, тэатральная трымаецца на энтузiястах i прафесiяналах», – адзначыў старшыня Саюза тэатральных крытыкау Рычард Смольскi.

– Я лiчу, што з ycix мастацтваў найбольш жывым з'яўляецца тэатр, – падкрэслiў Аляксей Дудаpaў, старшыня Саюза тэатральных дзеячаў. – Фразу: «талент павiнен быць галодны» здаецца, выдумаў сыты чыноўнiк.



– Фразу наконт галоднага твор­цы прыдумалi яшчэ ў старажытным Рыме, – сказаў Уладзiмiр Рылатка, першы намеснiк мiнiстра куль­туры. – Заробкi ў нашых артыстаў вышэйшыя, чым у прадстаўнiкоў iншых прафесiй бюджэтнай сферы, напрыклад, медработнiкаў i настаўнiкаў. Вiдавочна, што тэатрам сёння трэба працаваць над тым, каб быць эканамiчна моцнымi. Трэ­ба павышаць кошты на квiткi...

Сёлета цырымонiя ўручэння «хрустальных» i iншых прызоў пройдзе на новай сцэне Драматычнага тэатра беларускай армii.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка