Лікі і колькасць у жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў




Дата канвертавання10.01.2018
Памер14.67 Kb.
Віктарына “Лікі і колькасць у жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў”https://thumbs.dreamstime.com/z/old-open-book-illustration-vector-format-43799301.jpg

Адкажыце на пытанні лічбай



  1. Калі ў 2017 годзе адзначаецца 135-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, то ў якім годзе яны нарадзіліся?

  2. Калі ў 2017 годзе адзначаецца 500-годззе беларускага кнігадрукавання, то ў якім годзе была выдадзена першая кніга на старабеларускай мове?

  3. На колькі моў свету перакладзены верш “Янкі Купалы “А хто там ідзе?

  4. Колькі радкоў у такой форме вершаванага твора як санет?

  5. Колькі раманаў уваходзіць у “Палескую хроніку” І.Мележа?

  6. Колькі гадоў было Макаркавых Вольцы, калі да яе сватаўся Сафрон Дзядзюля ў апавяданні К.Чорнага “Макаркавых Волька”?

  7. З колькіх аповесцей склад аецца раман І.Шамякіна “Трывожнае шчасце”?

  8. Колькі чалавек было ў сям’і Данілы з апавядання З.Бядулі “Бондар”?

  9. Калі Кузьма Чорны нарадзіўся ў 1900 годзе, а памёр у год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў, то колькі гадоў ён пражыў? (44)

  10. Колькі аўтарскіх кніжак выдаў Францыск Скарына ў Вільні?

  11. У доме пад якім нумарам на вуліцы Акадэмічная ў Мінску размешчаны Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа?

  12. На якім паверсе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музея Якуба Коласа размешчана скрыпка, якую падараваў Якубу Коласу яго сват Янка Маўр?

  13. З колькіх частак складаецца пенталогія?

  14. Якая лічба пераважае ў даце першай публікацыі Янкі Купалы?

  15. Колькі драматургічных твораў напісаў Янка Купала?

  16. Міхась Зарэцкі стаў ахвярай рэпрэсій, значыць, у якім годзе скончылася яго жыццё? (1937)

  17. Колькі гадоў “песціў” сваю помсту да Волькі Сафрон Дзядзюля ў апавяданні К.Чорнага “Макаркавых Волька”?

  18. Колькі кампазіцыйных частак складае байку?

  19. Колькі дзяцей было ў Глушака з рамана І.Мележа “Людзі на балоце”?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка