Ліслівая ліса ліса лісліва І ласкава




Дата канвертавання14.02.2017
Памер56.95 Kb.

movadzetkam@gmail.com – нашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova





Практыкаванне №14

М м

Якія рэчы ў тваёй кватэры пачынаюцца з М? Намалюй іх І падпішы.


Хатняе заданне №14

Знайдзі ды выкрэслі ўсе літары Л.

Палічы, колькі атрымалася.

Якіх яшчэ жывёл на літару Л ты ведаеш?

ЛІСЛІВАЯ ЛІСА

Ліса лісліва і ласкава

Труса паклікала на каву.

Пра добры марыла абед.

Але труса прастыў і след!

Трус у ляшчынніку залёг:

З лісой лепш бачыцца здалёк!

Прачытай верш. Адгадай загадку. Даведайся, чым займаюцца людзі гэтых прафесій.

Хто што робіць

Даглядае пчол пчаляр,

Стол майструе нам сталяр,

Шыбы ў вокны ставіць шкляр,

Сцены пабяліў маляр.

Чысціць комін камінар,

Сыры варыць сыравар,

Ну а цукар – цукравар.

З футра выкраіў каўнер

Мне на паліто кушнер,

Боты мне пашыў шавец,


Новыя штаны – кравец,

Цацку з дрэва ў двары

Выразалі – разьбяры.

Сам цяпер ты разбяры:

А што робяць ганчары,

Бандары ды цесляры,

Муляры ды млынары,

Лекары ды друкары?

Разабрацца сам не ў стане?

Хай падкажа твой…


Падрыхтуйся расказаць, кім ты хочаш быць і што рабіць, калі вырасцеш. А чаму ты хочаш выбраць гэтую прафесію? Чым твой будучы занятак дапаможа людзям? Што трэба навучыцца рабіць, якім трэба стаць? На каго ты будзеш раўняцца ў сваёй прафесіі?

Складзі крыжаванку, прысвечаную адной прафесіі.

Патлумач, як ты разумееш гэтыя прымаўкі:

На яду мастак, а на работу так-сяк.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Раніцай – росна, удзень – млосна, вечарам – камары, так і не выбера пары.

Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.

У пастушкі няма служкі.

Процьма цудоўных прыказак ды прымавак па розных рубрыках тут: http://prykazki.blogspot.com/

Прачытай верш “Кім быць”. Ці ўсе словы табе зразумелыя? Паглядзі ў слоўнік альбо спытайся ў настаўніка.

Навучыся выразна і прыгожа чытаць верш уголас, зважай на цвердыя гукі Р і Ч.

КІМ БЫЦЬ. У.Маякоўскі(пер. В.Вітка)

У мяне растуць гады,

будзе і сямнаццаць.

Працаваць пайсці куды,

чым займацца?

Скрозь патрэбныя майстры -

цесляры і сталяры.

Я сякеру у руку,

у другую - гэбля:

вось вам мост цераз раку,

вось вам мэбля.

Загадзя яно відно,

калі цяміш трошкі.

Выбірай бервяно

і пілуй на дошкі.

На ўвесь голас загула

вясёлая піла.

На зямлю з-пад пілкі

сыплюцца апілкі.

Я шархабель вазьму,

дошку агаблюю.

Калі трэба каму -

мігам зраблю я.

Час на працы марна

траціць не хачу.

На станку такарным

ножку абтачу.

За адну хвілінку

змайструю скрынку.

Шафу, крэслы, столікі -

глядзі, гатовых столькі!

Добра сталяру,

лепей - інжынеру.

Калі я гавару,

значыць цвёрда веру.

Я адразу вам чарчу

дом такі, які хачу.

Гляньце, на паперы

гатовы ўжо будынак -

гатовы вокны, дзверы

і нават комін з дымам!

Вось зялёная алея,

вось галоўны фасад.

Хто ні гляне - зразумее,

дзе фантан, а дзе сад.

План гатоў, была б ахвота -

знойдзецца для ўсіх работа.

З раніцы і да змяркання

гул стаіць на рыштаванні.

Лёгка з работкай

спраўляецца лябёдка,

цэглу старанна

падносяць краны.

Толькі знай - укладай,

спрытна кельмаю раўняй.

Вось вам і гатовы

дом шматпавярховы.

Сцелем па даху звонкую бляху.

Паглядзіце, як жывём,


як нам сонца свеціць.

Вось які наш новы дом -

самы лепшы ў свеце!

Дабрыня інжынеру,

яшчэ лепей - урачу.

Хіба хто мне не паверыць,

што дзяцей лячыць хачу?

Прыеду да Пеці,

Прыеду да Боры.

- Добры дзень, дзеці,

хто ў вас хворы?

Адкрывайце раток!

Ці баліць жываток?

Не пакрыўджуся - прывык:

пакажыце мне язык!

Пастаўце градуснік

сабе пад пашкі, дзеткі...

Глытаюць дзеці радасна

усе мае таблеткі,

лыжачкаю п'юць мікстуру,

мераюць тэмпературу.

-Чай з малінай вам папіць бы,

паляжаць гадзіны дзве,

і тады ў вас да жаніцьбы

ўсё як бачыш зажыве!..

Дабрыня ўрачу, лепей - рабочым.

Я ў рабочыя хачу,

і дружок мой хоча.

Чуеце, яшчэ здалёк

кліча на завод гудок?

Не марудзь, дружа,

выходзь адразу.

Што адзін не здужае -

здужаем разам.

Адважна рэжам, кроім жалеза,

волава плавім, машынамі правім.

Іскры з-пад молата

пырскаюць золатам.

Рэйкі пад ножнамі

травою гнуцца -

ёсць тут кожнаму

дзе разгарнуцца.

Бяру абрубак, рублю гайку,

а ты шрубу хутчэй давай-тка.

Умее канвеер - кіруе слаўна.

Упраўна і вёртка працуе зборка.

Восі, улазьце ў калёсы высозныя -

змацуем часці паравозныя.

Там - дым, тут - гром,

сюды, сюды, магутны дом!

І выкаціўся паравоз

і нас, і вас панёс, павёз.

На заводзе любата,

лепей - у трамваі.

За кандуктара стаць

я жаданне маю.

Сумку на плячо надзень

і катайся цэлы дзень!


- Дарослыя і дзеці,

бярыце білецікі.

Пакуль не позна -

выбірайце розныя:

сінія, зялёныя,

блакітныя, чырвоныя.

Па рэйках качу да самага лесу,

далей не хачу, тутака злезу.



Кандуктару дабрыня,

лепей - шафёру.

Я не страчу марна дня

са сваім маторам.

Шуршыць машына па шашы -

калі ласка, малышы!

Каму ў цырк, каму ў кіно -

ўсе сядайце заадно!

Паддам газу - завязу адразу.

У нас парадак строгі - даём гудок:

"Сыдзі з дарогі набок, браток!"



Быць шафёрам любата,

яшчэ лепш - пілотам.

Я хачу пілотам стаць,

правіць самалётам.

Наліваю ў бак бензін,

заводжу прапелер.

Самалёт, вязі -

пасажыры селі.

Падымі ты нас, матор,

аж да самых дальніх зор!

Прабіваю хмару з градам,

прыбываю па раскладу.

Палёт завершан, спускаю лесвіцу.

Прыпынак першы -

Сыходжу на Месяцы!



Любата пілоту, лепей - мараку.

З вялікай ахвотай пайду на раку,

а потым і на мора, і на акіян.

Абдумаў яшчэ ўчора

я свой дакладны план.

У мяне ўжо ёсць цяльняшка,

шапка ёсць без казырка.

Ведаю, што будзе цяжка,

ды не стоміцца рука.

На рэях і па мачце

карабкаюся кошкай.

Дарэмна, хвалі, скачаце

злоснаю дарожкай.

Не здамся вам на волю

і вашых крыўд не змоўчу,

вазьму Паўднёвы полюс,

Паўночны - гэта точна.

Бачыш, працы - колькі хочаш!

Хіба адзін зраблю я?

Разбягаюцца аж вочы -

выбірай сабе любую!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка