Літаратура ХІ-ХІІІ стст. Сведчаннем хуткага ўздыму І росквіту культуры старажытнай Русі з’яўляюцца



Дата канвертавання10.04.2017
Памер15.72 Kb.
#7445
ТЭСТ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Літаратура ХІ-ХІІІ стст.


  1. Сведчаннем хуткага ўздыму і росквіту культуры старажытнай Русі з’яўляюцца:

а) так званыя графіцці;

б) зараджэнне скульптуры як асобнага віду мастацтва;

в) будаўніцтва Сафійскага сабору і царквы Святога Спаса ў Полацку, Камянецкай Вежы, гарадзенскай Каложы і іншых помнікаў культавага і абарончага паходжання;

г) разнастайная матэрыяльная культура нашых продкаў ( наяўнасць ганчарных вырабаў, ювелірных упрыгожванняў, вышывак і г.д.);

д) з’яўленне першых літаратурных твораў.


  1. Да літаратурных набыткаў Х- першай пал. ХІІІ ст. адносяцца:

а) лірыка Катула; б) трагедыя Эсхіла “Прыкаваны Праметэй”;

в) перакладныя творы пераважна рэлігійна- павучальнага зместу ( першыя кнігі Бібліі, розныя хрысціянскія зборнікі з павучаннямі айцоў царквы і інш.);

г) паэмы- эпапеі Гамера “Іліяда” і “Адысея”;

д) арыгінальныя творы тыпу Тураўскага і Полацкага Евангелля, “Паву-чанні Уладзіміра Манамаха” і інш.;

е) “Слова аб палку Ігаравым”.


  1. Вызначце жанры, характэрныя для старажытнага беларускага пісьменства:

а) летапісны; б) пасланне; в) казанне; г) хроніка; д) слова;

е) верш; ё) хаджэнне; ж) прытча; з) замова; і) жыціе.



  1. Якое з прыведзеных ніжэй вызначэнняў раскрывае сутнасць жыція як жанру старажытнай літара-туры?

а) творы гэтага жанру расказвалі аб барацьбе ўсходне-славянскіх народаў і плямён з ворагамі- захопнікамі;

б) урачыстая прамова ў гонар значнай грамадскай падзеі, з’явы ці асобы;



в) творы, у якіх апавядалася пра жыццё людзей, што праславіліся сваім паслушэнствам Богу і потым былі аб’яўлены царквой святымі.

  1. Які летапіс называюць першай гістарычнай энцык-лапедыяй усходніх славян?

а) Супральскі рукапіс; б) “Аповесць мінулых гадоў”;

в) “Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”; г) “Хроніку Быхаўца”.
Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> Тэсты%20па%20літаратуры
Тэсты%20па%20літаратуры -> 1. У чым асаблівасці кампазіцыйнай будовы твора “Сэрца на далоні”?
Тэсты%20па%20літаратуры -> Паўлюк Багрым Назавіце гады жыцця Паўлюка Багрыма
Тэсты%20па%20літаратуры -> Якуб Колас "Ручэй"
Тэсты%20па%20літаратуры -> Знак бяды” Васіля Быкава Тэставы кантроль Аўтар паказаў перыяд масавай калектывізацыі на
Тэсты%20па%20літаратуры -> Кузьма Чорна "Пошукі будучыні"
Тэсты%20па%20літаратуры -> М. Гусоўскі Хто з пералічаных ніжэй асобаў належыць да лацінамоўных беларускіх паэтаў XVI ст.?
Тэсты%20па%20літаратуры -> Кандрат Крапіва "Хто смяецца апошнім"
Тэсты%20па%20літаратуры -> Слова аб палку Ігаравым
Тэсты%20па%20літаратуры -> Тэст па беларускай літаратуры
Тэсты%20па%20літаратуры -> Энеіда навыварат”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал