Літаратурны партрэт «Яго крыніцы б'юць з глыбінь»




Дата канвертавання11.06.2017
Памер63.31 Kb.
Літаратурны партрэт

«Яго крыніцы б'юць з глыбінь»

(Да 95-годдзя з Дня нараджэння Івана Шамякіна, Народнага пісьменніка Беларусі)
Вяд 1. Добры дзень, паважаныя сябры! Сённяшняя літаратурная вечарына, прысвечаная юбілейнай даце 95-ці годдзю з Дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі - Івана Пятровіча Шамякіна.

Гомельская зямля надзвычай багатая і вельмі шчодрая на таленавітых людзей. Ва ўсе стагоддзі тут нараджаліся сапраўдныя паэты і пісьменнікі. Далёка за межамі нашай краіны добра вядомыя імёны : Івана Шамякіна, Івана Мележа, Івана Навуменкі, драматурга Андрэя Макаёнка, паэта Анатоля Грачанікава і многіх іншых. 

Бадай ніхто із іх не зведаў такой вялікай папулярнасці і славы, як Іван Пятровіч. Пісьменнік заўсёды паўставаў майстрам сюжэта, займальнай інтрыгі, што трымала чытача ў палоне да канца, пакуль не завершыцца дзеянне. Без твораў івана Шамякіна нельга разумець і тую эпоху, якая цяпер стала нашым мінулым, - 2-ую палову 20 стагоддзя, і новую, у якой мы жывем сёння.



Вяд 2. Кнігі Івана Шамякіна сталі верным духоўным компасам беларускай нацыі. Не так лёгка сказаць, якой з іх пашчасціла больш. Але на зямлі беларускай-ды хіба толькі ў Беларусі! – не знайсці, напэўна, ніводнай хаты, ніводнай сям’і, дзе б не ведалі ці не чыталі кніг народнага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна. Яны дапамагаюць людзям у роздуме над жыццём, прызначэннем чалавека, сэнсам яго існавання, дапамагаюць заглыбіцца ў векавечнае пытанне, пра дабро і зло, жыццё і смерць, адносіны да ўсяго навакольнага.

Вяд 1. Нарадзіўся Іван Пятровіч 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма, Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, у сям’і лесніка. Яго нялёгкае дзяцінства вясковага хлапчука, прайшло на ўлонні прыроды, у пастаянных пераездаў з месца на месца, куды пераводзілі бацьку лесніка. Любоў і схільнась да літаратуры і літаратурнай творчасці, адчуў яшчэ ў школьныя гады.

Пасля заканчэння сямі класаў паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. Тады ён стаў членам літаратурнага аб’яднання, пры газеце “Гомельская праўда”. Першае апавяданне паслаў у Мінск, атрымаў заахвочвальны ліст ад самаго Міхася Лынькова, але планы зрульнавала вайна.



Вяд 2. Іван Шамякін зведаў вайну на ўласным вопыце, знаходзячыся ў дзеючай арміі з самага пачатку вайны( у складзе “Зінітна-артылерыйскай часці ”). Быў камандзірам гарматы, прайшоў ваенны шлях ад Мурманска да Одэра.

У 1946 годзе ён паступае у Гомельскі педінстытут. І з таго часу пачынае пісаць сур’ёзна.

Так год за годам з’яўляліся яго кнігі: “У добры час”, “Крыніцы”, “ Сэрца на далоні”, пяць аповесцяў “Трывожнае шчасце”, “Выгнанне блудніцы”, “Атланты і карыятыды”, “Шлюбная ноч”, “Гандлярка і паэт” і інш.

Вяд 1. На пачатку 50-ых гадоў, пісьменнік стварыў цыкл кароткіх ававяданняў, пад агульнай назвай “Бацькі і дзеці”. Нарадзіліся яны з сустрэч і гутарак з людзьмі. Адметнай этапнай з’явай ў творчасці І Шамякіна стаў раман “Крыніцы”(1953-1956).

Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія "Трывожнае шчасце" (1957). Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах.

Героі прайшлі ўсе выпрабаванні жыццём, засталіся вернымі сабе і суровай праўдзе жыцця.
Вяд 2. У сваіх творах, І Шамякін спяшаўся паспець за бягучым днём, не баяўся рэзыкаваць. Адно з вышэйшых дасягненняу І Шамякіна, перыяду 60-ых гадоў, быў раман “Сэрца на далоні”(1963). Гэты твор прыхільна быў сустрэты чытачом і карыстаўся яго асаблівай любоўю. Гаворачы пра творчасць 60-ых, нельга абмінуць яго аповесць “Ах, Міхаліна, Міхаліна”. Алесь Адамовіч пісаў пра І. Шамякіна наступнае: “Напэўна, няма ў сучаснай літаратуры пісьменніка, які б так настойліва вяртаўся да паказу характараў людзей, якія “прымаюць рашэнне”, “развязваюць вузлы””. І.Шамякін “вылучае сапраўднае веданне чалавечых характараў: хто гэтыя людзі, як думаюць, як адчуваюць, чаго хочуць, і іх формы ўзаемаадносін.”
Вяд 1. У 1970-80-ыя гады, з пад пяра пісьменніка выходзяць раманы: “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Петраград-Брэст”, “Зеніт”.

На пачатку 1990-ых гадоў, пачаўся новы этап у развіцці Беларускай літаратуры.

Пачуццё часу, для І. Шамякіна, было тым ключом дляч стварэнны новых раманаў. Як буйны раманіст-летапісец жыцця свайго народа, ён не мог абысці маўчаннем трагедыю, якая напаткала Беларусь вясной 1986 года, калі здарылася аварыя на часнобыльская АС. Жыццё падзялілася на две часткі: да Чарнобыля і пасля Чарнобыля.
Вяд 2. Раман Івана Шамякіна “Злая зорка”-першае вялікае эпічнае палатно, у якім адлюстравана трагедыя Чарнобыля і яе наступствы. Атручаная зямля, прырода, людзі-выгнаннікі…

Цяжка ўявіць, што цябе вырвалі з роднай хаты і павезлі ў зону адсялення. І няма не роднай зямлі, ні знаёмых, ні родных.


Вяд 1. Да Чарнобыльскай тэмы І. Шамякін вярнуўся праз некалькі гадоў у аповесці “Зона павышанай радыяцыі”(1997), пасля таго, як наведаў родныя мясціны, у прыватнасці Добрушскае лясніцтва, дзе на могілках пахаваны бацькі, маці, сёстры.

Потым былі “Падзенне”, “Сатанінскі тур”, “Вернісаж”, “Адна на падмостках”, “Вялікая княгіня”, “У засені палаца”, “Губернатар”, “Партрэт ” і інш.


Вяд 2. Цяжка перажыў Іван Пятровіч смерць любай жонкі Марыі Філатаўны. Гэта адбылося ў 1998 годзе, прыгадаўшы пражытае і перажытае і ёю, ён напісаў ЭСЭ, “СЛАУСЯ МАРЫЯ” якое мае падзагаловак “Гісторыя кахання, любові, жыцця”. Адзін з самых адкрытых, шчырых твораў пісьменніка.
Вяд 1. Стэндаль казаў: “Калі кахаешь, не хочаш піць іншай вады, акрамя той, што з роднай крыніцы. У сям’і без кахання праз некалькі месяцаў вада становіцца горкай”. У сям’і Івана Пятровіча за 58 гадоў сумеснага жыцця са сваёй ласкавай і мудрай, адзінай і незабыўнай Марыяй Філатаўнай вада заўсёды была з “роднай крыніцы”. Так здараецца ў жыцці, што блізкія людзі заўчасна адыходяць ад нас. Як Іван Шамякін перанёс смерць жонкі, сказана ў яго дзённіку: “24 мая 1998 года, за тры дні да смерці жонкі: пасля сённяшняга наведвання Машы вельмі баюся, што да заўтрашняга дня яна не дажыве. Сёння мне цэлы дзень хацелася плакаць. Плач, Іван! Плач па жывой і не плач па мёртвай!

Ліпень 1998 года. Блукаю, як стары зубр, што перад смерцю адбіваецца ад статка. Заўтра споўніцца 40 дзён, як німа Машы. Боль і смутак не слабеюць, перайшлі ў нейкую новую форму-хранічную, ці што? Калі каму рассказваю пра яе-плачу. Няёмка такому старому плакаць, ала пацуццямі не валодаю… ”



Вяд 2. Іван Пятровіч любіў свайго чытача, умеў не адпускаць ад сябе, прапаноўваючы нечаканыя, часам вострыя сюжэты. Ён гаварыў аб сваіх кнігах так: “светлая доля ў вас, мае дарагія, і шлях ваш шчаслівы. І гэта таму, што шмат, вельмі шмат сіл, здароўя і сардэчнай цеплыні аддаў я вам, молячыся толькі аб адным-каб верай і праўдай служылі вы людзям, дапамагалі ім сталець, станавіліся духоўнай апорай, без чаго не пражыць чалавеку годна, не адолець жыццёвых рытвін і ухабаў”.
Вяд 1. На жаль, яго ўжо няма з намі. Ды ўсе мы па-ранейшаму адчуваем яго прысутнасць у літаратуры. Бо беларуская літаратура 20 стагоддзя, хоць і багатая на яркія імёны, без творчасці Шамякіна нагадвала б сабою тое дрэва, у якога знікла адна галоўная, самая магутная галіна.

Застаючыся сам-насам з вечнасцю, ён заўсёды будзе прысутны ў дарагой ягонаму і нашаму сэрцу Беларусі.


Вяд 2. Класікі не паміраюць

Памяці Івана Пятровіча Шамякіна

Не, класікі не паміраюць – 


Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.

Бо знітаваныя з народам 


Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.

Каб не было ні ў чым падману,


Каб дух бунтарскі не згасаў, 
Старонкі полымных раманаў
Сам Бог на вуха дыктаваў.

Яны пакутвалі начамі,


Каб менш пакут было зямлі, 
Яны нястомна і адчайна
Да вечнай ісціны ішлі,

Каб тую ісціну адкрыта


Сваім нашчадкам перадаць.
З нябесным злучаны блакітам
Над вечнаю зямлей крыляць! 

Валянцін Лукша
Вяд 1. Памер Іван Пятровіч - 14 кастрычніка 2004 года ў г. Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

• У гонар І. Шамякіна названы Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт.
• У Мінску на фасадзе дома № 11 па вуліцы Янкі Купалы, у якім пісьменнік пражыў з 1969 па 2004 год, устаноўлена мемарыяльная дошка.
• Імем І. Шамякіна названа адна з вуліц у мікрараене «Сухарава-4» горада Мінска.
• У 2006 годзе ў весцы Карма Добрушскага раена ўстаноўлены бюст І. Шамякіна (скульптар Дзмітрый Папоў).

Спіс літаратуры:



  1. Штэйнер, Іван.

“Паклон табе, слынная кузніца кадраў!”: Іван Шамякін і Гомельскі Дзяржаўны ўніверсітэт/ Іван Штэйнер // Роднае слова.-2011.-№1.- С.21-24.

  1. Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсэ, аповесць / уклад. Т. І. Шамякіна. – Мінск : Літаратура і Мастацтва,2011. – 272 с.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка