Ляжыць зямля ў адзенні белым,і дрэвы ў шэрані стаяць…




Дата канвертавання25.01.2018
Памер29.66 Kb.
Тэма: Абагульненне па раздзеле “Ляжыць зямля ў адзенні белым,і дрэвы ў шэрані стаяць…”

Мэты:

  1. Абагульніць тэматыку твораў, узнавіць назвы твораў, якія вывучаліся ў раздзеле, і прозвішчы іх аўтараў, пашырыць кругагляд вучняў, актывізаваць чытацкі інтарэс да самастойнага пошуку кніг па тэме раздзела;

  2. Развіваць маўленне, памяць, творчае мысленне;

  3. Выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне: зімовыя пейзажы, выстава кніг па тэме раздзела, рэпрадукцыя карціны А. Пластава “Першы снег”, аўдыязапіс для музычнага суправаджэння.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Маўленчая размінка.

Праца над скорагаворкай: выразнае вымаўленне гукаў [р], [л], [ш].

Чытанне з інтанацыяй здзіўлення; расчаравання; радаснага паведамлення.



Возера мароз ільдом накрыў,

Нібы серабрыстым шклом зашкліў.

М. Пазнякоў

3. Хвілінка творчых адказаў.

Белы снег – як белы крэм,

Што ўсю ноч зіма ўзбівала.

  • Пафантазіруйце, навошта зіма ўзбівала белы крэм.

Адказ паэта: Яна торт нам рыхтавала,

Бедавала – крэму мала.

Т. Мушынская

- Якую прыродную з’яву так вобразна, незвычайна апісала пісьменніца? З чаго зіма “ўзбівала крэм”? Якія творы пра гэтую з’яву мы вывучалі ў раздзеле?

Чытанне ўрыўкаў з твораў на тэмы: “Першы снег”, “Зімовыя змены ў жыцці звяроў і птушак”, “Зімовыя пейзажы”.


  • Вучні разглядваюць ілюстрацыю на с. 44, складваюць апавяданне з выкарыстаннем выразаў і слоў для даведак: красуня, чараўніца-зіма; маляўнічы, дзівосны, жывапісны, цудоўны, казачны лес; незвычаўныя, ператварэнні; іней, шэрань, мароз, серабро, снегавыя гурбы, снежны абрус, бліскучы снег, снежнае адзенне, ваверачка на галінцы; ягадкі рабіны пад снегам; лясны прыгажун алень.

Чытанне верша М. Чарняўскага “Ну і сані!”:

На падворку палазамі

Праскрыпелі хрыпла сані:


  • Скр-р-рып! Скр-р-рып!

Снегу нам, зіма, падсып.

  • Які гук часта паўтараецца ў вершы? Чаму? Што новага вы даведаліся пра сані падчас працы з творамі раздзела?

Успомніце творы, дзе гутарка ішла пра сані. Прачытайце любімыя ўрыўкі з гэтых твораў.

Вучні чытаюць па ролях верш В. Савасцюк “Зайцава бяда” (дзеючыя асобы: аўтар, сарока, заяц, які рухамі імітуе дзеянні, апісаныя ў вершы).

Аўтар. Зайца ўбачыла сарока

І застракатала:

Сарока. “Пераапранайся, белы,



Глянь, вясна настала!”

Аўтар. Разгубіўся заяц бедны,



Бегае па лесе,

Бо забыў, дзе ўвосень шэры

Кажушок павесіў.


  • Пра які твор нагадаў верш? Чаму?

Чытанне казкі “Зайцаў кажушок” па ролях.

  1. Гульня “Тлумачалка”.

  • Растлумачце значэнне слова веснічкі. У якім творы з ім сустрэліся?

  • Што такое сенцы? Знайдзіце і прачытайце тлумачэнне гэтага слова і

    • ўрывак твора, у якім яно сустракаецца.

  • Што азначае выраз перавесці дух? Знайдзіце ўрывак твора, каб падмацаваць сваю думку. Складзіце з гэтым выразам свій сказ.

  1. Работа з падручнікам.

Выкананне заданняў с. 45-46.

  • Звярніце ўвагу н анашу выставу кніг. Я прапуную вам прачытаць гэтыя кнігі і мы разам з вамі створым альбом “Зімовыя цуды”.

  • Паглядзіце, калі ласка, на рэпрадукцыю карціны А. Пластава “Першы снег” і паслухайце яе апісанне ( на фоне класічнай музыкі).

  • Успомніце свае ўражанні, калі вы бачыце першы снег.

  • Як вы думаеце, які час сутак адлюстраваў мастак? Якія колеры ён выбраў, каб намаляваць снег? Што мы яшчэ бачым на карціне?

Настаўнік абагульняе адказы вучняў.

  1. Вынік урока.

  • Назавіце тэму раздзела. Якія творы найбольш спадабаліся?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка