Лявон случанін рагнеда (Урыўкі з паэмы)




Дата канвертавання02.03.2018
Памер12.98 Kb.
Лявон СЛУЧАНІН

РАГНЕДА

(Урыўкі з паэмы)
* * *

Дзе Палота-рака упадае ў Дзвіну,

Дзе драмала сасна на кургане,

Горад Полацак1 там (помніць хто старыну)

Узвялі крывічы-палачане.
Ад Палоты-ракі да сівога Дняпра,

Ад Бярозы да сіняга мора

Горад Полацак наш, быццам тая зара,

Зіхацеў над крывіцкім прасторам.


* * *

Славу ткалі гады. На крывіцкай зямлі

Панавалі і шчасце, і згода...

У харомах сваіх на пацеху усім

Вырастала дачка Рагвалода.
Залацістыя косы ёй сонца дало,

Дало неба ёй сінія вочы;

На квяцістым лугу за вішнёвым сялом

Дала лілія стан ёй дзявочы.


Навучыла жыццё волю светлую піць

I ніколі не знацца з прымусам.

Навучыла зямля, як радзіму любіць,

Як любіць крывічан-беларусаў.



* * *

У юнацтве яна на улонні дуброў

Назірала забавы народу.

Смех і песні звінелі за ціхім сялом,

Калі моладзь вяла карагоды.
А дзяўчаты на рэчцы пускалі вянкі

(Можа, мілы да сэрца прытуліць),

Іх адносілі хвалі бурлівай ракі,

А Рагнеды вянкі затанулі.


— Цяжка будзе табе віць кахання вянкі, —

Гаварылі дзяўчаты гурбою.

А Рагнеда глядзела на хвалі ракі,

I сціскалася сэрца тугою.



----------

1 Полацак (уст.) — Полацк.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка