Людміла Фёдараўна, наколькі ведаю, у Івацэвіцкую жкг у пачатку новага года ўжо звярнуліся жыхары шматпавярховак, якія жадаюць самастойна наводзіць парадах у пад'ездах, што дазволіць знізіць кошт камунальных паслуг у жыроўках



Дата канвертавання04.09.2018
Памер54.37 Kb.
#21980
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня 2015 года падпісаў Указ №535, які падрабязна рэгламентуе некаторыя аспекты дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Змены, зацверджаныя Указам, у значнай ступені зачэпяць інтарэсы многіх спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, у тым ліку і нашага раёна. Галоўнае: у пералік асноўных паслуг цяпер дадаюцца некалькі пазіцый, з якіх найбольшы рэзананс выклікае ўтрыманне месцаў агульнага карыстання і асвятленне такіх месцаў. Да 1 студзеня 2016 года гэтыя паслугі ўваходзілі ў склад аплаты за тэхабслугоўванне, зараз жыльцы будуць аплачваць гэтыя віды паслуг асобна і ў поўным памеры.
У той жа час з тэхнічнага абслугоўвання дома выключаны такія віды работ, як уборка прыдамавой тэрыторыі шматкватэрных дамоў, рамонт удасканаленага пакрыцця праездаў і праходаў, догляд за зялёнымі насаджэннямі. Расходы за дадзеныя работы ўскладзены на бюджэт, раней за тэта плацілі жыльцы.

3 мэтай атрымаць больш падрабязныя тлумачэнні супрацоўнік "IВ" звярнуўся да Людмілы ІЛЬЯНКОВАЙ, намесніка генеральнага дырэктара ДУВП "Івацэвіцкая ЖКГ".

  • Людміла Фёдараўна, наколькі ведаю, у Івацэвіцкую ЖКГ у пачатку новага года ўжо звярнуліся жыхары шматпавярховак, якія жадаюць самастойна наводзіць парадах у пад'ездах, што дазволіць знізіць кошт камунальных паслуг у жыроўках...

  • Сапраўды, у наша прадпрыемства ўжо паступілі тры заявы ад жыхароў трох пад'ездаў шматпавяховых дамоў, якія просяць "перагрузіць" на сябе такую паслугу, як утрыманне месцаў агульнага карыстання. Нагадаю, да месцаў агульнага карыстання адносяцца вестыбюлі, калідоры, галерэі, лесвічныя маршы, пляцоўкі, холы, падвалы. Гэтую магчымасць - самастойна праводзіць уборку і эканоміць па паслугах ЖКГ - жыхарам дамоў прадстаўляюць нормы Указа Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнкі №535.

На сёння ва ўсіх пад'ездах і падвалах шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца на тэхабслугоўванні ЖКГ, уборку праводзяць менавіта нашы работнікі па тых мінімальных патрабаваннях, якія ўстаноўлены санітарна-гігіенічнымі нарматывамі: двойчы ў месяц - вільготная ўборка, не меней за два разы ў месяц - сухая... Новым Указам кіраўніка дзяржавы жыхарам прадстаўляецца выбар - або працягваць карыстацца гэтай паслугай, або прыбіраць самастойна. Калі жыхары тэта робяць самастойна, то з іх, зразумела, камунальнікі не бяруць грошы за дадзеную паслугу.

  • Які парадах дзеянняў павінны абраць жыхары аднаго пад'езда шматпавярховага дома, калі вырашаць з'эканоміць і рабіць уборку самастойна?

  • Патрабуецца, у першую чаргу, правесці агульны сход жыхароў пад'езда. Толькі ў выпадку аднагалоснай згоды можна праводзіць афармленне пратакола агульнага сходу. Кожны гаспадар кватэры павінен паставіць свой подпіс, які сведчыць аб згодзе падтрымаць ініцыятыву; складаецца і зацвярджаецца графік уборкі. Камунальная служба "адключае" ў такім выпадку жыхароў пад'езда ад сваёй паслугі.

Але я павінна завастрыць увагу на наступным: нярэдка здараецца, што падобныя ініцыятывы заходзяць у тупік, бо хтосьці з вялікім імпэтам выконвае рашэнне агульнага сходу жыльцоў, а хтосьці "...хоць трава не расці". Калі ў "самастойным" пад'ездзе будзе назірацца антысанітарыя, бязладдзе, то камунальнікі вымушаны будуць вярнуць пад'езд пад сваё крыло, а жыхары зноў будуць плаціць за паслугу.

Жыхары шматпавярховак павінны ведаць, што ў адпаведнасці з Указам №535 асвятленне месцаў агульнага карыстання шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ, з 1 студзеня будзе праводзіцца толькі за сродкі жыльцоў. Не выключана, што некаторым нашым грамадзянам давядзецца засмуціцца, калі яны атрымаюць жыроўкі за студзень, бо святло ў іх пад'ездах, перад уваходам у пад'езд, у падвалах гарыць дні І ночы, але за гэта, паўтаруся, з 1 студзеня ўжо ў поўным памеры плацяць жыхары дома. Некаторыя з ліку жыльцоў "налаўчыліся" і ледзь не майстэрні адкрылі ў падвалах шматпавярховак, дзе працуюць нават электрарухавікі, невялікія станкі... Раней за ўсё гэта плаціла дзяржава, зараз - жыльцы дома. Ёсць над чым задумацца кожнаму.

  • Ці не атрымаецца, што з'явіцца многа незадаволеных?

  • Магчыма, але, з другога боку, чаго быць незадаволеным? Амаль ва ўсіх дамах праведзена мадэрнізацыя асвятлення, амаль паўсюдна ў пад'ездах, якія на нашым абслугоўванні, устаноўлена энергазберагальнае абсталяванне (акустычныя таймеры, святлодыёдныя лямпы). Камунальнікі Івацэвічаў за апошнія гады зрабілі многае для эканоміі ў дадзеным выпадку. А вось тое, што многія "майстры'' перарабілі такія датчыкі і зараз святло ў пад'ездзе гарыць цэлую ноч, ці тое, што ў падвалах ледзь не "кафэ-бары'' арганізавала моладзь і дзе зноў-такі начамі гарыць святло, - усё гэта няхай прымусіць жыхароў дамоў задумацца, правесці гутаркі з суседзямі, каб навесці парадак там, дзе яго даўно пара навесці.

  • А што рабіць, калі ў пад'ездзе дома яшчэ не ўстаноўлена энергазберагальнае абсталяванне?

  • Строга сачыць, каб не гарэла без патрэбнасці святло, праводзіць гутаркі, сходы, завастраць увагу, што эканомія - справа агульная, што лічыльнік на святло - адзін на ўвесь дом, а спажываемая электраэнергія дзеліцца на ўсіх гаспадароў кватэр дома прапарцыянальна плошчы кватэры. Камунальныя службы спадзяюцца: нормы Указа № 535 будуць стымуляваць людзей на эканомію энергарэсурсаў.

...Калі энергазберагальнае абсталяванне не ўстаноўлена, то жыльцы дома могуць звярнуцца ў ЖКГ - па іх просьбе і за іх сродкі гэтае абсталяванне будзе ўстанаўлівацца.

  • А хто павінен замяніць лямпачку, якая перагарэла ў пад'ездзе?

  • Цяпер гэта робіцца толькі за сродкі жыльцоў.

  • Некалькі дамоў у Івацэвічах маюць ліфты...

  • Змены зачэпяць і жыхароў дамоў, дзе ёсць ліфты. У разліковым лістку радок "Карыстанне ліфтам" будзе раздзелены на два падпункты: "Тэхнічнае абслугоўванне" і "Затраты на электраэнергію, якая выкарыстана на pyx ліфта". Плата за тэхабслугоўванне ліфта налічваецца зыходзячы ад колькасці квадратных метраў, а за электраэнергію - у залежнасці ад колькасці чалавек, якія зарэгістраваны ў кватэры. Жыхары першых паверхаў за карыстанне ліфтам плаціць не будуць.

  • Людміла Фёдараўна, з прафесійнага пункту гледжання як Вы ацэньваеце новаўвядзенні? Якія плюсы, якія мінусы для сярэдняга жыхара Івацэвічаў і раёна?

  • Я б звярнула ўвагу на тое, што зараз у людзей з'явілася магчымасць больш рацыянальна і эканомна карыстацца жыллёва-камунальнымі паслугамі, ёсць сур'ёзны стымул для эканоміі электраэнергіі. 3 другога боку, дзяржава ўзяла на сябе шэраг відаў работ. Увогуле, тэхнічнае абслугоўванне становіцца больш зразумелым і празрыстым для спажыўца паслуг, бо раней людзі толкам не маглі зразумець, за што яны плацяць грошы... А калі ў пад'ездзе дома або ўвогуле ў доме жывуць ініцыятыўныя, адказныя людзі, то яны цяпер могуць дабіцца, каб камунальныя разлікі не моцна білі па кішэні.

Каталог: images
images -> Горад Брэст з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У ім мноства помнікаў гісторыі І мастацтва. Вялікія прасторныя вуліцы зачароўваюць людзей І запрашаюць у цэнтр горада
images -> Читаем Детям Лёгкі хлеб
images -> Читаем Детям Заяц-хвалько
images -> Читаем Детям Заяц
images -> Читаем Детям Піліпка-сынок
images -> Праграма ўступнага экзамену ў аспірантуру
images -> Фiзiчная падрыхтоўка будучага абаронцы айчыны
images -> Навукова-метадычная установа «Нацыянальны iнстытут адукацыi»
images -> Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”
images -> Кнігі: Гадулька, В. Па-над сцежкай лёсу


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал