М. Гусоўскі Хто з пералічаных ніжэй асобаў належыць да лацінамоўных беларускіх паэтаў XVI ст.?




Дата канвертавання15.03.2017
Памер17.18 Kb.
Тэст па беларускай літаратуры

М. Гусоўскі

1. Хто з пералічаных ніжэй асобаў належыць да лацінамоўных беларускіх паэтаў XVI ст.?

а) Мікола Гусоўскі; б) Сымон Будны;

в) Андрэй Рымша; г) Афанасій Філіповіч.

2. Хто ці што аказала ўплыў на фарміраванне асобы і светапогляду М. Гусоўскага?

а) Навакольная прырода родных мясцін.

б) Бацька, які ў вольную часіну вучыў сына грамаце, прывіваў любоў да кніг.

в) Небяспечныя паляванні на звера і жыццё ў лавецкіх княжацкіх дружынах.

г) Знаёмства з летапісамі і творамі славянскага кірылічнага пісьма.

д) Вучоба ў Віленскім універсітэце.

е) Сакратар велікакняжацкай канцэлярыі ў Вільні, палітык і дыпламат Эразм Вітэліус.

3. Дзе і калі М. Гусоўскім была напісана “Песня пра зубра”?

а) У 1515 годзе падчас вучобы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, куды здольны юнак паступіў пасля знаёмства з Э. Вітэліусам.

б) У 1522 г. у Рыме, куды трапіў Гусоўскі ў складзе польска- літоўскай дыпламатычнай місіі.

в) пасля вяртання на радзіму- у 1522 г. у Кракаве.



4. Якія праблемы хвалююць аўтара ў паэме?

а) Праблема сацыяльнай нароўнасці людзей;

б) Беражлівых адносінаў да прыроды;

в) Любоў да радзімы;

г) Узаемаадносіны ў сям’і;

д) Праблема вайны і міру;

е) Пытанні жыцця і смерці;

ё) Сутнасць мастацкай творчасці;

ж) Праблема вернасці і адданасці ў сяброўстве;

з) Прапаганды роднай зямлі (дзяржавы) за яе межамі;

і) Праблема ідэальнага кіраўніка дзяржавы;

й) Рэлігія і яе роля ў жыцці грамадства.



5. Зубр у паэме:

а) алегарычны вобраз роднага краю;

б) толькі рэальная жывёліна, цар беларускіх пушчаў, які дакладна і дэталёва апісаны аўтарам у творы;

в) увасабленне менталітэту беларускага народа (яго мудрасці, мужнасці, смеласці, цярпімасці і г.д.)



6. Пра якога дзяржаўнага дзеяча вядзецца размова ў паэме М. Гусоўскага як пра ідэальнага кіраўніка беларускай дзяржавы?

а) Гедыміна; б) Міндоўга; в) Усяслава Чарадзея;



г) Жыгімонта Старога; д) Кейстуту; е) Вітаўта.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка