Максим и магдалена




Дата канвертавання01.01.2018
Памер7.22 Kb.
МАКСИМ И МАГДАЛЕНА

Гэй,пайду ж я па вуліцы,


У тое поле за аколіцу,
Ля аколіцы плот і гарод,
Зазвіваецца хмялінушка;
Ты хмялінушка вясёлая,
Раскудравая хмялінушка,
Загубіла буйну голаву,
Буйну голаву максімаву;

прыпеў:
Магда,Магдачка,


Мая кветка-пралесачка
Не кахацца мне хлопу з табой,
З ваяводы старага дачкой,
Сёння з войтам цябе заручаюць,
Рушнікі вынімаюць,
То не траўка павеліка расплятаецца,
Наша вернае каханейца канчаецца;

Ой,Максім у карчомцы гуляе,


Ён гуляе,крыж прапівае,
Ён гуляе,крыж прапівае,
Да таварышчаў сваіх выгукае:
Піва-мёд у карцы налівай,
Каб лілося аж за край,
Песню гучную яшчэ завадзі,
Ды цымбаламі падыгрывай;

прыпеў:
Магда,Магдачка,


Мая зоранька ясная,
Маё сонейка прыкраснае,
Магда,Магдачка,
Ой,ад сонейка,
Па зямлі цвяты расцвітаюць,
Ад яго ж яны пассыхаюць,
Ой,ад сонейка...

проігрыш


прыпеў:
Магда,Магдачка,
Мая зоранька ясная,
Маё сонейка прыкраснае,
Магда,Магдачка,
Ой,ад сонейка па зямлі цвяты расцвітаюць,
Ад яго ж яны пассыхаюць,
Ой,ад сонейка...


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка