Маленькія “хрыстаславы” з вялікім сэрцам




Дата канвертавання05.04.2017
Памер48.62 Kb.
Приложение 31

МАЛЕНЬКІЯ “ХРЫСТАСЛАВЫ” З ВЯЛІКІМ СЭРЦАМ.



Вялікі педагог Сяргей Аляксандравіч Рачынскі ў сваёй кнізе “Сельская школа” пісаў: “Толькі тая школа, дзе побач са святаром стаіць старанны настаўнік, можа прынесці сапраўдны плён”. Маральнае і рэлігійнае выхаванне сёння мае пэўныя цяжкасці: бацькі і выхавальнікі не адчуваюць дзіцячую і ўласную душы. Па гэтай прычыне многія дзіцячыя ўчынкі ставяць у тупік бацькоў і выхавальнікаў.
Разам пасяліць любоў і

радасць.



Маральнае станаўленне дзіцяці адбываецца перш за ўсё з сям’і. Дзіцячы садок можа ў гэтай справе вельмі дапамагчы, але яму не пад сілу ўзяць на сябе ўсё маральнае выхаванне. Гэта, у прынцыпе, немагчыма. Дзіця заўсёды бярэ прыклад з дарослага. Але які праклад? Нашы педагогі часта наведваюць семь’і і заўважаюць, што не заўсёды там можна знайсці дабрыню, міласэрнасць, спагаду, любоў і радасць. Аб гэтым мы павінны памятаць кожную хвіліну. Але як пераадолець цяжкасці? На дапамогу нам, педагогам ясляў- садка №4 Пружан Брэсцкай вобласці, прыйшло духавенства.

Адна з задач нашага гадавога планавання – удасканальваць якасць супрацоўніцства дашкольнай установы з сям’ёй па духоўна – маральным выхаванні дзяцей. Пачаць гэтую работу ў нашай дашкольнай установе было праблематычна. Асабіста мне ў 2002 годзе дапамаглі спецыяльныя курсы падрыхтоўкі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па тэме “Праваслаўе ў духоўнай культуры Беларусі”.

У нашым дзіцячым садку створаны каардынацыйны савет, у склад якога, акрамя аўтара, уваходзяць протаіерэй Вячаслаў Левы, намеснік загадчыцы садка па асноўнай дзейнасці Любоў Мікалаеўна Бейда, прадстаўнік ад бацькоў Алена Сяргееўна Зеляневіч, выкладчыца нядзельнай школы сабора Аляксандра Неўскага Вольга Аляксандраўна Высоцкая, інспектар па ахове дзяцінства ясляў- садка №4 Наталля Уладзіміраўна Пашкевіч, педагог-псіхолаг садка Руслана Юр’еўна Стэфановіч, старшыня парфкома садка Ала Мікалаеўна Вашкевіч.

На каардынацыйным савеце зацвярджаецца план мерапрыемтсваў і падводзяцца вынікі работы за год. Так, для педагогаў праводзіўся семінар “Спадчына педагога С.А. Рачынскага”, тэарэтычны семінар па духоўна-маральным выхаванні, на якім разглядаліся пытанні духоўнага сэнсу народнай цацкі, фарміравання асобы дзіцяці; выкарыстання методыкі “лялькатэрапіі” ў выхаванні дзіцяці і г.д.

Прадстаўнікі духавенства частыя госці ў дзіцячым садку. Бацькі дзяцей атрымліваюць індывідуальныя кан-сультацыі ў протаірэя Вячаслава Левага. Выступае ён і на агульнасадаўскіх бацькоўскіх схо-дах. Іерэй Ігар Мрыхін знаёміць бацькоў з абразамі сабора Аляксандра Неўскага.
Бацькоўскія кансуль-тацыі і праваслаўная старонка.
У садку працуе клуб “Праваслаўныя бацькі”. Праводзіць заняткі клуба мне дапамагаюць матушка Аляўціна Левая, педагог- псіхолаг Т.В. Курачынская і выкладчыца нядзельнай школы В.А. Высоцкая. У клуб прыходзяць нават тыя бацькі, якія наогул ніколі не наведвалі храм. Тэматыка занятка такая: “Сіла мацярынскай малітвы”, “Выхаванне і пакаранне”, “Духоўныя чытанні і гутаркі”, “Правілы набожнага жыцця”.

Праводзяцца для бацькоў і кансультацыі “Маральнасць – аснова духоўнай культуры народа”, “Дабро і зло”, “У што гуляюць дзеці”. Для іх вядзецца праваслаўная старонка. У гэты куток мы вывешваем кансультацыі, тэматычныя выставы, рэкламу, фотарэпартажы аб праведзеных мерапрыемствах, даем інфармацыю аб вялікіх праваслаўных святах, віншаванні і інш.

У садку ўжо другі год працуе гурток “Хрыстаславы”. Весці яго мне дапамагаюць таксама Аляўціна Левая і Вольга Аляксандраўна Высоцкая. Менавіта яны, маючы музычную педагагічную адукацыю, арганізуюць пастаноўкі маленькіх п’ес “Рэпка”, “Асліныя вушы”, “Ражджаство Хрыстова”, “Велікодная радасць”. Праходзяць і сумесныя святы нашых дзяцей і дзяцей нядзельнай школы ў Палацы культуры Пружан. У выглядзе казак дзеці атрымліваюць інфармацыю аб жыцці Ісуса Хрыста і Маці Божай, святых, праваслаўных святах, абразах, малітвах, паняццях дабра і зла, любові і міласэрнасці.

У гуртку дзеці малююць, лепяць, гуляюць, спяваюць, танцуюць. Заняткі спланаваны такім чынам, што атрымліваецца сістэматычны курс, які знаёміць малыша с праваслаўным календаром. Асноўная задача курса – духоўна – маральнае выхаванне дзяцей з далучэннем іх да традыцый праваслаўнай царквы і беларускай культуры.

Адначасова ажыццяўляецца і грамадзянскае выхаванне дзяцей: свята Ражджаства Хрыстова – наша дзяржаўнае свята славянскага пісьмества і культуры. Але больш за усё дзецям падабаецца ставіць п’есы.

Штогод выхаванцы гуртка “Хрыстаславы” наведваюць дзяцей Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Неяк пасля наведвання ЦКРН і Р дзеці запыталіся ў мяне: “А чаму яны такія?”. Тады ў мяне не атрымалася даць адказ. Але праз некаторы час мы падрыхтавалі п’есу “Асліныя вушы”. У ёй маленькі прынц не пасаромеўся паказаць усяму свету свае асліныя вушы дзеля выратавання жыцця свайго цырульніка. У гэтае ж імгненне ён і пазбавіўся іх. Так і ў нашым жыцці даюцца нам фізічныя і цялесныя пакуты, как мы з цярпеннем, пакорлівасцю, сумленна і доба-сумленна неслі свой жыццёвы крыж.


Даць дзецям магчы-масць разважаць.
У кожнай узроставай групе выхавальнік праводзіць гурткі, гульні-ханяткі, чытанні твораў на тэму духоўна-маральнага выхаванняю У нас ёсць кнігі Барыса Ганагі – праваслаўнага педагога з вялікім стажам. У сваіх апавяданнях пісьменнік заклікае чытачоў перазважаць пра галоўныя пытанні быцця, удзячнасць і міласэрнасць.

Выхавальніца М.А. Кузняцова праводзіць цыкл заняткаў па хрысціянскай этыцы на аснове кнігі В.А. Сухамлінскага “Хрэстаматыя па этыцы”. Апавяданні ў кнізе не перагужаны павучальнасцю, многія з іх заканчваюцца пытаннем, ставячы дзяцей перед маральным выбарам, прадугледжваючы самастойныя развагі аб сваіх думаках, пачуццях і паводзінах у падобнай сітуацыі.

Тэарытычныя веды для дзяцей – вельмі добра, а вось калі дзіця бачыць на свае вочы, чуе на свае вушы і ўспрымае сваім сэрцам усю прыгажосць свету і далучаецца да яго – гэта цудоўна. І для мяне не было дзіўным, калі ў храме дзіця падбегла да мяне і сказала: “Я знайшоў Ісуса Хрыста, таго, якога распялі на крыжу!”. Таму экскурсіі ў сабор А.Неўскага ў нас праводзяцца сістэматычна, асабліва перад вялікімі святамі па пятніцах. А колькі ўражанняў, пытанняў і разважанняў аб убачаным!

Я думаю, што тая іскрынка, што запалілася ў дзіцячых сэрцах, застанецца ў іх на ўсё жыццё. У кагосьці яна разгарыцца ў вялікае полымя, а ў кагосьці будзе проста тлець. Але калі падкідваць зерне дабрыні, міласэрнасці, спагады, сумленнасці і справядлівасці, яна можа запаліцца ў кожным сэрцы.



Сёння я разумею значнасць работы, што праводзіцца ў нашай дашкольнай установе, паколькі менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца маральныя асновы, жыць з якімі давядзецца дарослым.
Галіна АЛЯХНОВІЧ

загадчыца ясляў – садка №4 Пружан




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка