Малюем словы на літару ч пашукай І выкрэслі ўсе літары Ц. Колькі іх?




Дата канвертавання24.11.2017
Памер14.12 Kb.
практыкаванне 27

Ч ч

Малюем словы на літару Ч




Пашукай і выкрэслі ўсе літары Ц. Колькі іх?

Чаму той, хто абірае ды рэжа цыбулю, часам плача?

Якую яшчэ гародніну вырошчваюць беларусы?

ЦІМОХАВА ЦЫБУЛЯ

Цыбулю выцягнуў з грады

Цімох за хвост зялёны.

Хацеў пачысціць - ды куды!

З вачэй - ручай салёны.

Цыбулю хочаш распрануць -

Чакай, што слёзы пацякуць!


ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ Вялікага княства Маўляндыі

Чаму няма ў нашай мове літары Щ.

Даўным-даўно, у старыя часы, набіраў Вялікі князь Абэцэдар сабе войска. І паклікаў ён у Маўляндыю на службу літары з усіх канцоў свету. Клікаў усіх, ды прыйшлі не ўсе: кітайскія ды японскія знакі-іерогліфы не пайшлі, бо далёка ад родных мясцін. Лацінскія літары пабаяліся з мясцовымі перамяшацца ды рэпутацыю сваю шляхецкую сапсаваць, бо дужа ганарлівыя былі. Дык набраў князь дружыну з навакольных літар, кірыліцы. Літары гэтыя былі добрыя, сціплыя, суседнія князі іх хвалілі. Не прыжылася ў княскім войску толькі літара Щ, бо характар мела занадта мяккі, а такім у войску заўсёды цяжка. Стаяла яна ў шыхце за літарамі Ш ды Ч – моцнымі, зацвярдзелымі, у баях загартаванымі. Дык тыя напару кпілі з яе і ў кожным слове перадражнівалі на свой капыл: не Щедрый, а ШЧодры, не Щётка, а ШЧотка. Расплачацца ад крыўды літара Щ, а ззаду літара Ы пачынае дражніцца: «Ы-Ы-Ы, румза!» Так у адным з паходаў літара Щ і ўцякла. Задражнілі яе.



Прыдумай танец літар.

Стань перад люстэркам, паспрабуй паказаць сваім целам якую-небудзь літару. Потым іншую, і яшчэ. Выберы некалькі вобразаў і навучыся пад музыку паказваць літары адну за другой, каб атрымаўся танец.

А можа, ты здолееш станчыць цэлае слова – напрыклад, сваё імя?

Прыходзь на наступныя заняткі!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка