Маніторынг выпускаў навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», онт, «Белсат» у кантэксце асвятлення судова-крымінальных сюжэтаў




Дата канвертавання20.01.2017
Памер228.27 Kb.


Маніторынг выпускаў навінаў

на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ, «Белсат» у кантэксце асвятлення судова-крымінальных сюжэтаў

Маніторынг закрануў 205 матэрыялаў1, якія выйшлі ў эфір выніковых вечаровых выпускаў навінаў з панядзелка па нядзелю2 на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1» і ОНТ, а таксама на недзяржаўным тэлеканале “Белсат”.

Маніторынг меў тэматычныя абмежаванні і быў сфакусаваны на матэрыялах, што тычыліся асвятлення судова-крымінальных сюжэтаў.

У фокус маніторынга трапілі праграмы “Панорама” і “Главный эфир” (“Беларусь 1”), “Наши новости” і “Контуры” (ОНТ), “Аб’ектыў” (“Белсат”), што выйшлі ў эфір з 18 па 24 красавіка 2016 года. Агульная колькасць сюжэтаў у праграмах вечаровых навінаў на “Беларусь 1” склала 89, на ОНТ –65, на “Белсаце” – 51.

Усе сюжэты выніковых навінаў на тыдні маніторынгу былі прагледжаныя і класіфікаваныя згодна з чатырма пунктамі:

1) сюжэты, што наўпрост тычацца заяўленай тэмы маніторынгу;

2) сюжэты, што маюць тэму ў якасці дадатковага сюжэта ці ўтрымліваюць згадку пра яе;

3) іншыя тэмы і сюжэты.

Сюжэты, што наўпрост тычыліся заяўленай тэмы (п.1) і сталіся аб’ектамі маніторынгу, які складаецца з трох частак:

1) маніторынгу матэрыялаў, што маюць прыкметы замоўленасці, цэнзуры альбо прапаганды;

2) маніторынгу адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі;

3) маніторынгу замоўчаных навінаў.

Для маніторынгу няважна, якія абставіны (прычыны) прывялі да згаданых парушэнняў у выпусках тэлевізійных навінаў: ці гэта цэнзура з боку ўладаў, ці самацэнзура журналістаў, ці нізкі прафесійны ўзровень. Сутнасць праблемы палягае ў тым, што глядач атрымлівае перадузятую інфармацыю, то бок створаную на карысць аднаго з бакоў. Да таго ж яго пазбаўляюць адэкватнага разумення падзеяў і працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Матэрыялы, што ўтрымліваюць згадкі або маюць у сваёй структуры тэматычныя падсюжэты, не разглядаліся на прадмет замоўленасці і адпаведнасці стандартам інфармацыйнай журналістыкі. Але яны былі ўлічаныя пры вызначэнні адсотку тэматычных матэрыялаў, каб найбольш дакладна пазначыць прысутнасьць тэмы ў эфіры.

Больш падрабязна вынікі зафіксаваныя ў табліцы (далучана асобным файлам – Табліца тэматычных матэрыялаў (колькасць сюжэтаў) і Табліца тэматычных матэрыялаў (эфірны час))

Агульная характарыстыка парушэнняў прафесійных стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах «Беларусь 1», ОНТ і «Белсат» у кантэксце асвятлення судова-крымінальных сюжэтаў

Маніторынг закрануў матэрыялы, якія асвятлялі судова-крымінальныя сюжэты. Тэма разумелася ў шырокім аспекце - разглядалася сітуацыі, што рэпрэзентуюць стасункі паміж уладай і грамадзянамі ў межах прававога поля і могуць пацягнуць за сабой адказнасць згодна з наяўным заканадаўствам. Такім чынам, у фокус траплялі і эпізоды з крымінальнай хронікі, і судовыя кейсы, і трансфармацыі заканадаўства.

На тыдні з 18 па 24 красавіка 2016 г. тэлеканале “Беларусь 1” у эфір выйшлі 9 тэматычных сюжэтаў (10% ад агульнай колькасці матэрыялаў; 8% ад агульнай працягласці навінавых праграмаў на тэлеканале), на ОНТ – 9 (14% і 11% адпаведна), на “Белсаце” – 19 (37% і 34% адпаведна).

Тэматычныя матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры) зафіксаваныя ў эфіры ўсіх трох тэлеканалаў. 89% (або 8 з 9) - менавіта столькі сюжэтаў з пазначанымі хібамі з’явіліся на “Беларусь 1” і ОНТ, на “Белсаце” такіх сюжэтаў выяўлена 79% (15 з 19).

Як бачна, судова-крымінальная тэма займае ў эфіры не шмат часу, але спецыфіка яе асвятлення выдае на тэндынцыйную.

Вялікі адсотак матэрыялаў з прыкметамі замоўленасці (або цэнзуры) можна патлумачыць грамадска-палітычным ладам у краіне, дзе прававое поле ёсць размытым, а сілавыя (і іншыя ўпаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль і пакаранне) структуры наўпрост атаясамліваюцца з рэжымам як такім. Гэта спрычыніваецца да таго, што практычна любое правапарушэнне, пачынаючы ад звычайнай “бытавухі” ці банальнай “адміністратыўкі”, можа займець палітычны шлейф і быць выкарыстаным у прапагандысцкіх мэтах тым ці іншым бокам барыкадаў.

На тыдні маніторынгу гэтыя трансфармацыі можна прасачыць на некалькіх тэмах.

Напрыклад, аварыя ў Мінску з удзелам матацыкліста, які да гэтага выпадку неаднаразова парушаў ПДР, інспектара ДАІ, што спрабаваў яго спыніць, і інкасатарскай машыны, якая ў выніку збіла абодвух.

Тэлеканал “Беларусь 1” праз гэты сюжэт лаканічна (акрамя навінавага сюжэта ў эфіры на гэтую тэму быў толькі анонс ток-шоў “Форум”) задаўся пытаннем “Как поделить дорогу между водителями и байкерами? ” (“Беларусь 1”, 23.04.2016), як бы між іншым вылучыўшы агулам матацыклістаў не толькі па-за катэгорыю чулых да ПДР кіроўцаў, але кіроўцаў як такіх. Тэлеканал ОНТ вырашыў тэму з большай ідэалагічнай насычанасцю, прысвяціў гэтай тэме 11 хв. 30 с. эфірнага часу (працягласць усёй праграмы - 1 г. 02 хв.). Пасля кароткай згадкі пра аварыю, канфіскацыю байкаў даішнікамі і цытаты з міністра МУС Шуневіча вядучы “Контураў” пачынае запаўняць эфірны час на тэму байкераў на дарогах у жанры квазі-навінавага стэнд-апа:

И вот тут, сами того не желая, мы оказываемся в ситуации, когда сотрудники ГАИ с одной стороны и участники движения с другой начинают друг другу не доверять. Вместо взаимного уважения возникает озлобленность, вместо спокойствия – нервозность. И хуже всего то, что подобное состояние не способствует безопасному движению" (ОНТ, 24.04.2016)

Далей ідзе нібыта візуальная (з пазакадравым каментаром) дэманстрацыя ўмоўнай пагоні ДАІ за байкерам: яго нібыта хоча спыніць інспектар. Але ўладальнік матацыклаў пад пагрозай магчымай канфіскацыі пачынае паскарацца, што стварае небяспечную сытуацыю. Пра тое, што гэта, верагодна, не хроніка, а срэжысэраваная ілюстрацыя думкі вядучага, можна адзінае здагадвацца: ніякіх тлумачальных надпісаў і спасылак на крыніцы гэты візуальны шэраг (ракурс на дарогу з-за пляча матацыкліста) не ўтрымлівае. Што аўтаматычна падвышае статус ягонай даставернасці.

Тэму ў праграме працягвае інтэрв’ю з намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству, накіраванае на магчымасць больш жорсткага пакарання байкераў-парушальнікаў хуткаснага ды шумавога рэжымаў, якое завяршаецца на сімптаматычнай выснове ад суразмоўцы: “Эту проблему - она есть, безусловно - ее необходимо в том числе и правовыми мерами решать” (ОНТ, 24.04.2016). Сама ж тэма фінішуе заклікам да “серьезных людей из тех, кто предпочитает двухколесный транспорт” (яны ж - удзельнікі адкрыцця сезона Harley-Davidson, уключна з Віктарам Лукашэнкам (пра ягоны ўдзел на ОНТ не ўзгадвалася) і Ігарам Шуневічам) “повлиять” на “группу безответственных водителей, которые постоянно портят имидж корпорации и создают проблемы всем остальным” (усе цытаты - ОНТ, 24.04.2016).

У сваю чаргу, “Белсат” апынўся адзіным з тэлеканалаў, які асвятліў сітуацыю у працэсе: ад аварыі праз канфіскацыі да вяртання першых байкаў уладальнікам. Ракурс - “менскія байкеры – пад колам ціску Міністэрства ўнутраных справаў” (“Белсат”, 19.04.2016). Пры гэтым, дадзеная гісторыя арганічна ўкладаецца ў агульную “белсатаўскую” парадыгму рэпрэзентацыі сілавых структураў. Прыклады характэрных падводак да адпаведных тэматычных матэрыялаў:

Цмяная справа і трагічны вынік: берасцейская сям'я супраць міліцыянтаў. Быў канфлікт з праваахоўнікамі, а пазней смерць пенсіянера. Афіцыйная прычына - сэрдэчная недастатковасць, аднак сведкі раскрываюць неспадзяваныя падрабязнасці і адмыць рукі ад крыві міліцыянтам робіцца складаней” (“Белсат”, 18.04.2016);

А на пачатак - садызм, гвалт і бязмежжа міліцыі. Справа, якая не паддаецца разуменню і чалавечай логіцы. Улада, якая ўсміхаецца Захаду, паказвае аскал актывістам у Беларусі. Лідара руху салідарнасці “Разам” Вячаслава Сіўчыка збілі ва ўласным пад’ездзе міліцыянты, прычынаў не тлумачылі. А на дадатак сілаю завезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы ды абвінавацілі ў непадпарадкаванні праваахоўнікам. І паставілі перад судом” (“Белсат”, 19.04.2016);

Збіваюць, затрымоўваць, не даюць тлумачэнняў. І як бы гэтага ўсяго міліцыянтам было мала – ломяцца ў кватэры да актывістаў. Вячаслаў Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі… Хто наступны? І самае галоўнае пытанне: навошта? У адказ праваахоўнікі маўчаць ды топчуць рэшткі беларускае лібералізацыі. Адліга скончылася, не паспеўшы пачацца" (“Белсат”, 20.04.2016);



"Напады, гвалт і беспакараны садызм з боку міліцыянтаў зазнаюць не толькі палітычныя актывісты. Сёння міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч прызнаў факт згвалтавання жыхаркі Магілёва ўчастковымі міліцыянтамі, але кажа, што на момант злачынства яны ўсе былі звольненыя. Магілёўцы не вельмі вераць міністру" (“Белсат”, 21.04.2016).

Апошняя цытата - з матэрыялу, які можна палічыць найбольш ангажаваным з тэматычных сюжэтаў тэлеканала. Заяўлены як сюжэт з нагоды каментара Шуневіча, матэрыял, пачынаецца з фрагмента савецкага мультфільма “Дзядзя Сцёпа” і выглядае хутчэй памфлетам на сённяшніх беларускіх сілавікоў:

[журналіст у адказ на рэпліку з vox populi "У меня полностью поменялось отношение к милиции, если они позволяют себе такое делать"]: "Дазваляюць. І не толькі ў Магілёве. Міліцэйская жорсткасць у Беларусі адбываецца пасярод дня: то жорстка паб'юць футбольных фанатаў, то груба закінуць у машыну пенсіянераў-гандляроў, то прыдушаць інваліда на вачах ва ўсіх" (“Белсат”, 21.04.2016);

"Помста ў межах заканадаўства, спецсродкі і спецпрыёмы ў межах заканадаўства, фізічная сіла ў тых жа межах. А згвалтаванне незаконнае, таму і гвалцілі нібыта без пагонаў" (“Белсат”, 21.04.2016).

Асвятленне інцыдэнтаў з удзелам палітычных актывістаў, апазіцыйных уладзе, на “Белсаце” мае сваю спецыфіку. Сюжэты на судова-крымінальныя тэмы дзяржаўных тэлеканалаў, як правіла, маюць абвінаваўчы пафас. Спікеры-міліцыянты, адсутнасць уцямна агучаных падставаў для пераследу або пазіцыі абароны - на метаўзроўні сюжэты не пакідаюць сумневу, што падазраваны/абвінавачаны будзе вінаватым. У сваю чаргу, дыскурсіўны статус “Белсата” ў асвятленні тэмы ўвагі органаў да актыўных грамадзянаў можна акрэсліць як абарончы - сваю версію агучваюць суб’екты міліцэйскага “наезду”, выказваюцца праваабаронцы, татальная адсутнічаюць каментары з боку сілавікоў. Іншымі словамі, калі дзяржмедыі прадукуюць пэрсаніфікаваны вобраз “нашых” доблесных праваахоўнікаў (“дрэнных” міліцыянтаў на дзяржканалах не заўважана) а парушальнікаў - як, пераважна, крымінальнай масы, “Белсат” дае ягоны негатыў (“добрых” міліцыянтаў у ягоным эфіры няма) і персаніфікуе суб’ектаў, што трапляюць у поле увагі праваахоўнікаў.

Пры гэтым, тэлеканал “Беларусь 1” выявіў цікавыя дыскурсіўныя метамарфозы, калі умоўныя “нашыя” сталіся аб’ектам магчымага судовага разбіральніцтва. Гаворка пра скандал з мельдоніям ў Францыі, фігурантам якога апынулася зборная Беларусі па веславанні - “элитное подразделение белорусского спорта” (“Беларусь 1”, 19.04.2016). У гэтай сітуацыі “Беларусь 1” фактычна згуляла у “Белсат”, выступіўшы адвакатам спартсменаў і выкрывальнікам “цьмяных” дзеянняў антыдопінгавай агенцыі. Колькі цытатаў:

Наша команда, находясь на сборе во Франции, подверглась жесткому обыску и допросу. [...] Французы устроили чуть ли не боевой захват. Искали запрещенный мельдоний. Но самое главное - ничего не нашли. Что спровоцировало такое резонансное поведение - сейчас выясняют в Министерстве спорта и туризма” (“Беларусь 1”, 19.04.2016).

Они не могли молчать, потому собрали пресс-конференцию. Владимир Шантарович в большом спорте четыре десятка лет. Привык, что на его команду идет охота, что соперники используют провокации, но такое видит впервые…” (“Беларусь 1”, 19.04.2016).

Очевидно, мы сильны. А сильных мало кто любит. Мельдоний - просто повод, и не сказать, что хороший” (“Беларусь 1”, 19.04.2016).

Белорусская федерация успела нанять адвоката. Не понадобился - наши врачи разобрались. А проверяющие ретировались не солоно хлебавши. Мельдониевая война задела белорусов - они выдержали удар. Возможно, то, что не убило, сделает нас еще более медальными” (“Беларусь 1”, 19.04.2016).

Асобнае месца ў навінавай сетцы займаюць сюжэты пра “так называемых беларуских наемников”: як самі па сабе, так і ў кантэксце прыняцця паправак у закон аб экстрэмізме.

Інфармацыйных нагодаў на тыдні маніторынгу было дзве:


  1. Пачаўся суд над Тарасам Аватаравым, якога затрымалі ў лістападзе мінулага году ў Мінску са зброяй (абвінавачванне прад’яўленае за незаконны абарот і кантрабанду зброі);

  2. У Віцебску затрымалі Станіслава Ганчарова (падазраецца ў злосным хуліганстве ў дачыненні да падлеткаў, што мела месца ў 2013, прызначаная экспертыза татуіровак падазраванага ў плане падпадання пад арт. 130 КК “Аб распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”)

Кантэкстам да абодвух сюжэтаў сталася настойлівае акцэнтаванне прыналежнасці мужчынаў да “Правага сектара” і батальёна “Азоў” адпаведна. У паведамленнях дзяржканалаў гучала, што фармальна абвінавачванні (у выпадку з Аватаравым) ці затрыманне (у выпадку з Ганчаровым, па факце наёмніцтва якога ідуць правяранні) грунтуюцца на зусім іншых падставах - але такая інфармацыйная аўра стварала магчымасць разумення сітуацыі ў ракурсе адказнасці менавіта за ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе.

“Беларусь 1” такім чынам распавядае пра падзеі:

[пра Ганчарова] “Не спеша, с сигаретой во рту. Даже будучи задержанным, 20-летний житель Витебска не испытывает никакого волнения. После зоны АТО в Беларуси ему ничего не страшно. Впрочем, задержали парня совсем за другое. В октябре 2013 года в Интернете появился ролик, где 17-летний горожанин вместе с футбольными фанатами издевается над малолетними. Этот ролик и послужил основанием для возбуждения уголовного дела. Но свое слово должна сказать экспертиза” (“Беларусь 1”, 19.04.2016);

[пра Аватарава] “На этой неделе в Минске судят бойца "Правого сектора". 28-летний житель Новополоцка зачем-то на родину из зоны АТО привез оружие и гранату. 28-летний задержанный стал первым из 130 лиц, подозреваемых в участии в боевых действиях на территории Украины, чье дело рассматривает суд. И таких беларусов с каждым месяцем становится все больше” (“Беларусь 1”, 24.04.2016).

Так тэма прагучала на ОНТ:

[пра Аватарава] "Это первое дело подобного рода в отношении подозреваемого в участии в боевых действиях в Украине. Правда, судят 28-летнего жителя Новополоцка Тараса Аватарова не за это, а за незаконный оборот оружия и контрабанду" (ОНТ, 18.04.2016);

[пра Ганчарова] “В Витебске задержан еще один беларус, которого подозревают в участии в военных действиях на Донбассе. 20-летний парень последние 2 года находился в Украине и, по данным МВД, мог состоять в рядах батальона “Азов”. Судя по татуировкам, он придерживается неонацистских взглядов и в поле зрения беларуской милиции попал еще в 2013 за злостное хулиганство. На этих кадрах любительской съемки (а видео опубликовано в интернете) витебчанин заставляет 13-тилетних подростков демонстрировать нацистское приветствие. Задержали его лишь сейчас” (ОНТ, 19.04.2016).

У сваю чаргу “Белсат” артыкулюе наўпроставую сувязь паміж дабраахвотніцтвам і крымінальным пераследам:

І хоць Аватараву не інкрымінуюць наёмніцтва, суд над ім - выразны сігнал беларусам, якія бяруць удзел у канфлікце на Данбасе” (“Белсат”, 18.04.2016);

[пачатак сюжэта пра затрыманне Ганчарова] “Таксама працягваецца пераслед беларусаў, якія ваявалі ва Украіне” (“Белсат”, 19.04.2016).

Варта заўважыць, што ў сітуацыі з судом над Аватаравым ніводны з тэлеканалаў не даў уцямнай інфармацыі пра тое, як праходзіў працэс. На “Беларусь 1” дэталяў увогуле не агучвалі. “Белсат”, акрамя агучвання фармулёўкі абвінавачвання, згадаў адно пра запыт абвінавачанага аб сустрэчы са старшынём КДБ Валерам Вакульчыкам. Найбольш разгорнутая інфармацыя была на ОНТ: “С самого начала процесса обвиняемый держался довольно уверенно и попросил о личной встрече с главой КГБ. Это ходатайство судья отклонила, как и два других: об освобождении по амнистии и переносе судебного заседания. Процесс начали с допроса свидетелей и изучения материалов дела” і “пока обвиняемый признал вину лишь частично” (абедзве цытаты - ОНТ, 18.04.2016).

Дзяржаўныя тэлеканалы карыстаюць сюжэты з затрыманнямі як легітымацыю паправак у закон аб экстрэмізме і фармаванне грамадскай апініі з гэтай нагоды. На гэта працуюць і экспертныя меркаванні: і дэпутат Палаты прадстаўнікоў, і шматлікія палітолагі (на “Беларусь 1” быў і з Украіны) выказваюцца ў падтрымку заканадаўчых зменаў. Змястоўна аргументацыя зводзіцца, карыстаючыся фармулёўкай карэспандэнта ОНТ, да наступнага: “Опыт Европы показывает, что такие “добровольцы” могут вернуться домой потенциальными террористами” (ОНТ, 22.04.2016).

Ідэалагічны ж мэсідж выразна сфармулявалі на “Беларусь 1”: “Минские договоренности - символ мира, протокол урегулирования конфликта на востоке Украины и в Нагорном Карабахе. Поэтому в городе подписания документа - как и во всей стране - не место для экстремизма" (“Беларусь 1”, 24.04.2016).

Ніжэй разгледзім спецыфіку парушэнняў стандартаў інфармацыйнай журналістыкі ў кантэксце асвятлення тэлеканаламі міжнародных падзеяў.

Матэрыялы вечаровага эфіра ў сярэднім мелі найбольшыя праблемы з адпаведнасцю стандарту даставернасці інфармацыі. На тэлеканале ОНТ такое назіралася ва ўсіх (100%) тэматычных матэрыялах, на “Беларусь 1” - у 89%, на “Белсаце” - 79%.

Метадалогія маніторынга ўтрымлівае заўвагу, што парушэнне стандарту даставернасці інфармацыі ў звязку з сюжэтамі на крымінальную тэму выяўляецца ў адсутнасці выразна акрэсленых падставаў для абвінавачвання. Найбольш відавочна такі падход выявіўся ў асвятленні тэмы з беларускімі дабраахвотнікамі, што імаверна мелі дачыненне да ваенных дзеянняў ва Украіне (вышэй дэтальна разбіралася, якім чынам прэзентаваліся затрыманні).

Таксама традыцыйна ў матэрыялах з парушэннымі згаданага стандарту маюць месца або адсутнасць крыніц як такіх, або спасылкі на неперсаніфікаваныя крыніцы: “очевидцы говорят”, “в милиции полагают”, “столичные байкеры стали заявлять”, “сарафанное радио объявило о войне инспекторов ГАИ против мотовладельцев”, “паводле чарнасоценцаў”, “матацыклісты абураюцца” і г.д.

Стандарт аддзялення фактаў ад думак парушаўся ў 84% сюжэтаў тэлеканала “Белсат” і ў 78% сюжэтаў вечаровага эфіра як на тэлеканале “Беларусь 1”, так і ОНТ.

Асноўная праблема ў матэрыялах з парушэннем згаданага стандарта ў тым, што журналісты выступаюць у ролі экспертаў, робяць высновы, даюць ацэнкі падзеям або проста выказваюць уласнае меркаванне.

Белорусская федерация успела нанять адвоката. Не понадобился - наши врачи разобрались. А проверяющие ретировались не солоно хлебавши. Мельдониевая война задела белорусов - они выдержали удар. Возможно, то, что не убило, сделает нас еще более медальными” (“Беларусь 1”, 19.04.2016).

На “Белсаце” эмацыйна-суб’ектыўны складнік у падачы навіны выяўляецца найчасцей ў падводцы вядучага(-й).



"Збіваюць, затрымоўваць, не даюць тлумачэнняў. І як бы гэтага ўсяго міліцыянтам было мала – ломяцца ў кватэры да актывістаў. Вячаслаў Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі… Хто наступны? І самае галоўнае пытанне: навошта? У адказ праваахоўнікі маўчаць ды топчуць рэшткі беларускае лібералізацыі. Адліга скончылася, не паспеўшы пачацца" (“Белсат”, 20.04.2016).

Найбольш адметным прыкладам парушэння стандарта аддзялення фактаў ад думак можна лічыць інтэрв’ю, што вядучы праграмы “Контуры” (ОНТ) Ілля Коласаў узяў з нагоды аварыяў з удзелам байкераў у намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству Ўладзіміра Чараванча, а таксама тэкставыя блокі напярэдадні і ў фінале гэтага інфармацыйнага паведамлення. Фрагмент адтуль:

У тех, кто является заложником противоправных действий байкеров, сейчас есть только одно пожелание: удалить их с дороги. И слова министра Игоря Шуневича о "профессиональной мести" сотрудников ГАИ - лишнее тому подтверждение. Но месть, пусть и благородная, пусть и в рамках закона, это кампания. А под кампанию, как известно, подпадают все - в т.ч. и законопослушные граждане. Поэтому очень бы хотелось, чтобы законодатели совместно с сотрудниками правоохранительных органов и с представителями мотосообщества выработали системные меры воздействия на ситуацию. А пока таких мер нет, мы вправе ожидать реакцию от самих байкеров: пора уже повлиять на группу безответственных водителей, которые постоянно портят имидж корпорации и создают проблемы всем остальным” (ОНТ, 24.04.2016).

Парушэнні стандарта дакладнасці інфармацыі назіраліся ў 89% сюжэтаў, што выйшлі ў вечаровы эфір тэлеканала ОНТ, на “Белсаце” такога кшталту сюжэтаў было 68%, на “Беларусь 1” - 67%.

У сюжэтах на судова-крымінальную тэму часта сустракаюцца парушэнні гэтага стандарта з-за таго, што журналісты карыстаюцца словамі-вердыктамі замест словаў-верагоднасцяў, называючы падазраваных злачынцамі. Напрыклад:

Хулиган с боевым прошлым” (ОНТ, 19.04.2016) - пра затрыманага па падазрэнні ў хуліганстве віцебчука.



"Вера в чудо дорого обошлась жительнице Речицы. Чтобы избавиться от некоего «сглаза», она отнесла мошеннице все свои сбережения – а это 200 млн.рублей. Спустя два года спиритических сеансов женщина прозрела и обратилась в милицию. Дело вот-вот будет передано в суд" (ОНТ, 22.04.2016).

Третий участник преступного сообщества пока в статусе подозреваемого” (“Беларусь 1”, 20.04.2016) - дык “падазраваны” ці ўсё ж “ўдзельнік”?

Маюць месца таксама недакладнасці:

28-летний житель Новополоцка зачем-то на родину из зоны АТО привез оружие и гранату” (“Беларусь 1”, 24.04.2016) - як вынікае з іншых крыніцаў, сам абвінавачаны заяўляе, што зброю знайшоў ужо ў Беларусі.



"Шуневіч прызнаў і факт масавай канфіскацыі матацыклаў у менскіх байкераў. Дзесяткі транспартных сродкаў стаяць на штрафной пляцоўцы нібыта для экспертызы, бо ў аварыі з адным байкерам цяжка пацярпеў інспектар ДАІ" (“Белсат”, 21.04.2016) - у якасці пацверджання тэзіса прыводзіцца цытата “я предполагаю и допускаю наличие профессиональной мести со стороны сотрудников ГАИ в рамках действующего законодательства”. Абстрагуючыся ад алагічнага зместу цытаты, варта заўважыць: дапускаць помсту не значыць “прызнаць факт масавай канфіскацыі”.

Таксама на ўсіх трох тэлеканалах з аднолькавай спасылкай на МУС Беларусі прагучалі розныя лічбы колькасці беларусаў, што ваююць за іншыя дзяржавы:

28-летний задержанный стал первым из 130 лиц, подозреваемых в участиии в боевых действиях на территории Украины, чье дело рассматривает суд. И таких беларусов с каждым месяцем становится все больше” (“Беларусь 1”, 24.04.2016).

Раней ў МУС паведамлялі пра 135 заведзеных справаў супраць дабраахвотнікаў з абодвух бакоў канфлікту” (“Белсат”, 18.04.2016)

Тэлеканал ОНТ агучыў трэцюю лічбу, але змест яе ў кожным выпадку быў розны:

"По данным МВД, в боевых действиях в Украине участвуют около 140 белорусов” (ОНТ, 19.04.2016).

"МВД располагает данными по меньшей мере о десяти белорусах, которые являются сторонниками “Исламского государства” [пры гэтым, у кадры - затрыманы напярэдадні “житель Витебска”, магчымы ўдзельнік батальёна “Азоў”], еще около 140 наших соотечественников участвуют в вооружённых конфликтах в разных странах” (ОНТ, 22.04.2016).

Брак адпаведнасці стандарту баланса думак назіраўся ў 79% матэрыялаў тэлеканала “Белсат”, на ОНТ такога кшталту матэрыялаў было 78%, на “Беларусь 1” - 67%.

На дзяржаўных тэлеканалах у судова-крымінальных сюжэтах прамаўляюць, як правіла, прадстаўнікі сілавых структураў. Самі абвінавачаныя/падазраваныя, як правіла, рэпрэзентуюцца ананімна (“житель Гомельской области”, “незнакомка в черном”, “байкер” і г.д.) і ў кадры не фігуруюць. Выключэнне - матэрылы пра меркаваных удзельнікаў баявых дзеянняў ва Ўкраіне. “Житель Витебска” візуальна прэзентуецца “без купюр”: гледачам дэманструецца не толькі твар, але і тату па ўсяму целу, што мусяць сведчыць пра “неонацистские взгляды” затрыманага (“Беларусь 1”, ОНТ, 19.04.2016). Тарас Аватараў на ОНТ фігуруе з адкрытым тварам (здымкі з залі суда), а на “Беларусь 1” - з замазаным (тэлеканал выкарыстоўе толькі аператыўныя здымкі затрымання, што адбыліся некалькі месяцаў таму) і ананімна (“28-летний житель Новополоцка”, імя і прозвішча не называюцца). “Белсат” называе імены і дэманструе твары абодвух фігурантаў крымінальных справаў.

У сюжэце пра наёмніцтва ў выніковай праграмы “Главный эфир” разам з “жителем Витебска” і “жителем Новополоцка” раптам з’яўляецца яшчэ адзін персанаж - “житель Бреста, боец расформированного батальона “Торнадо”. У эфіры дэманструецца ягоны татуяваны торс пад пазакадравы каментар, што “Маджахеда” (мянушка берасцейца) ваенная пракуратура Ўкраіны лічыць “самым опасным и жестоким из всех подозреваемых в батальоне”, бо “21-летний парень с чрезвычайным цинизмом и жестокостью совершал пытки местного населения Луганской области, а также насиловал задержанных в специально оборудованной комнате, снимая все на видео” (“Беларусь 1”, 24.04.2016). Ніякіх крыніцаў і акалічнасцяў (арышт берасцейца украінскімі сілавікамі - на экране ёсць адно маленькая шыльда “Украіна” - што адбыўся яшчэ восенню 2015 г., прыняцце ім іслама і .д.), датычных гэтай асобы, як і доказаў яе сувязі з іншымі затрыманнямі беларусаў з зоны АТА не прыводзіцца. Іншымі словамі, ягонае з’яўленне можна лічыць чыста прапагандыскім мантажным эфектам, накіраваным на канцэнтрацыю і ўзмацненне комплекснага адмоўнага вобраза “экстрэмістскай самадзейнасці”, ад якой трэба ратаваць краіну.

На “Белсаце” прадказальна маем адваротную сітуацыю: у сюжэтах адсутнічаюць персаніфікаваныя каментары ад прадстаўнікоў сілавых структураў. Журналісты аперуюць агульнымі паняткамі “міліцыя”, “міліцыянты”, “праваахоўнікі”, дзеянні якіх тлумачацца або журналістамі, або тымі, на каго яны былі скіраваныя. Адзінай канкрэтнай фігурай, што апасродкавана (тэкставая версія) цытавалася на “Белсаце”, быў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч. Ягоныя выказванні з нагоды магчымай датычнасці супрацоўнікаў міліцыі да звалтавання ў Магілёве і канфіскацыі байкаў у Мінску) сталіся падставай для сюжэту з элементамі фельетона пра “напады, гвалт і беспакараны садызм” міліцыянтаў (“Белсат”, 21.04.2016).

З-за браку баланса думак узнікаюць праблемы з адпаведнасцю стандарту паўнаты інфармацыі. Такога кшталту хібы зафіксаваныя ў 78% сюжэтаў тэлеканалаў ОНТ і “Беларусь 1” і ў 58% на тэлеканале “Белсат”.

У метадалогіі маніторынга асобна пазначана, што адпаведнасць гэтаму стандарту ў матэрыялах пра крымінальныя справы можа парушацца з-за таго, што “не агучваюцца канкрэтныя факты, якія праваабаронцы лічаць доказамі невінаватасці падазраваных”.

У пераважнай большасці матэрыялаў на судова-крымінальную тэму, што выйшлі ў вечаровы эфір дзяржаўных тэлеканалаў, гэтая хіба ёсць. Сюжэты, як правіла, будуюцца на інфармацыі ад сілавых структураў: аператыўныя здымкі, каментары людзей у пагонах. У эфіры цалкам адсутнічалі праваабаронцы ці адвакаты, што выступалі б ад імя фігурантаў крымінальнай справы, пазіцыя абвінавачаных/падазраваных рэдка артыкулюецца як такая нават самімі журналістамі (выключэнне - паведамленне пра аварыю з удзелам байкера і інспектара ДАІ (“Беларусь 1”, 18.04.2016) і рэпартаж пра суд над Тарасам Аватаравым (ОНТ, 18.04.2016), дзе каротка былі агучаныя версіі развіцця падзеяў, выказаныя абвінавачанымі.

Мяркуючы па матэрыялах папярэдніх маніторынгаў, банальная крымінальная хроніка на “Белсаце” транслюецца прыкладна аналагічным чынам, т.б. базуецца на дадзеных міліцыі. Сітуацыя кардынальна мяняецца, калі гаворка вядзецца пра справы ці інцыдэнты з палітычным адценнем, што і мела месца ў эфіры на тыдні маніторынгу. “Белсат”, выраблючы сюжэты такога кшталту, фактычна перакручвае з дакладнасцю да наадварот карцінку дзяржаўных медыяў: як правіла, матэрыялы будуюцца на сведчаннях ці меркаваннях пацярпелага боку (затрыманыя грамадскія актывісты, уладальнікі канфіскаваных матацыклаў, сваякі памерлага пры ўдзеле міліцыі пенсіянера і г.д.) пры фактычнай адсутнасці ўцямнай пазіцыі сілавікоў.

Акрамя вышэй згаданых парушэнняў, у сюжэце пра аварыю з удзелам байкера і інспектара ДАІ на дзяржаўных каналах спецыфічным чынам прысутнічала тэма канфіскацыі матацыклаў супрацоўнікамі дарожнай інспекцыі, якую “Белсат” маніторыў на працягу тыдня (агулам было 3 сюжэты - 2 наўпрост па тэме, 1 са згадкай сітуацыі). На “Беларусь 1” гэты аспект тэмы ўвогуле не трапіў у эфір (былі сюжэт непасрэдна пра аварыю (18.04.2016) і анонс ток-шоў “Форум”, дзе мусілі разбірацца з пытаннем “как поделить дорогу между водителями и байкерами”, каб зменшыць колькасць ДТЗ з удзелам матацыклістаў (23.04.2016)). На ОНТ цягам тыдня тэма канфіскацыі адсутнічала ў вечаровых навінах, але з’явілася як быццам гэта ўжо ўсім вядомы факт у выніковай праграме “Контуры”: “После резонансных аварий с участием мотоциклистов сарафанное радио объявило о войне инспекторов ГАИ против мотовладельцев” (ОНТ, 24.04.2016).

Аналагічны прыём - кантэкстныя дробныя ўзгадкі с наступнай выніковай прэзэнтацыяй як чагосці відавочнага і натуральнага - быў скарыстаны тэлеканалам “Беларусь 1” у выпадку з інфармацыяй пра прыняцце паправак, што прадугледжваюць узмацненне адказнасці за экстрэмізм. У дзень, калі гэта адбылося, не было асобнай навіны, узгадка пра падпісанне ўказа прагучала ў сюжэце пра рэзананс паслання Лукашэнкі да народа (“...свежие поправки в закон, которые вводят уголовную ответственность за экстремизм, участие белорусов в боевых действиях за рубежом, накажут и за вербовку. Словом, на новые вызовы – мгновенная реакция на законодательном уровне”). Больш шырокае развіццё тэма атрымала адзінае ў выніковай праграме “Главный эфир” (24.04.2016).

Брак з аператыўнай падачай інфармацыі назіраўся ў 21% матэрыялах тэлеканала “Белсат”, на “Беларусь 1” і ОНТ са спазненнем вышлі ў вечаровы эфір па 11% ад агульнай колькасці сюжэтаў.

Тэлеканал “Беларусь 1” праігнараваў своечасовае (18.04.2016) асвятленне суда над Тарасам Аватаравым, зміксаваўшы гэтае паведамленне днём пазней з затрыманнем жыхара Віцебска, што, магчыма, меў дачыненне да батальёна “Азоў”. На “Беласаце” мелі месца пераважна пратэрмінаваныя на дзень ці больш сюжэты (праблемы журналістаў тэлеканала “1+1” на беларуска-украінскай мяжы, смерць пенсіянера ў Берасці і інш.). Таксама белсатаўскі сюжэт пра пераслед грамадскіх актывістаў у Беларусі ўтрымліваў ўчорашнюю інфармацыю пра затрыманне Вячаслава Сіўчыка: інфармацыя з гэтай нагоды напярэдадні ўжо была ў вечаровым эфіры, але ў гэтым сюжэце займала суразмернае двум іншым (новым для гледачоў) выпадкам. Сам жа сюжэт пры гэтым меў прэтэнзію не на актуальнасць, а на абагульненне і дэманстрацыю тэндэнцыяў. На ОНТ меў месца рэпартаж без пэўнай часавай прывязкі - гісторыя зняцця наслання за 200 млн. рублёў , расказаная пацярпелай (22.04.2016).

Зводная табліца парушэнняў стандартаў у выпусках навінаў на тэлеканалах “Беларусь 1” , ОНТ і “Белсат” (прыкладаецца асобным файлам).

Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармацыйных агенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.



Каналы

18 – 24 красавіка 2016 г.

колькасць замоўчаных навінаў

Белсат”

21

ОНТ

24

Беларусь 1”

24


18 красавіка, панядзелак

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці 72-гадовага брэстаўчаніна – не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і ОНТ.

Анатоля Лябедзьку выклікалі ў РУУС па адміністрацыйнай справе аб раздачы інфармацыйных матэрыялаў каля прахадной МАЗа – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Баранавіцкі актывіст аштрафаваны на 8,4 млн. рублёў за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у Мінску – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Да пазбаўлення волі прыгаварылі вяскоўку, якая восем гадоў атрымлівала пенсію за памерлага брата – не было на ніводным з тэлеканалаў.

На рынку ў Ждановічах з пачатку года арэставана тавараў на Br7,5 млрд – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Крымінальная справа заведзеная на начальніка Мастоўскага ЖКГ з-за навеса, што ўпаў на жанчыну – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Падатковая выявіла больш за 100 мінчукоў, што валодаюць элітнымі аўтамабілямі – не было на ніводным з тэлеканалаў.
19 красавіка, аўторак

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі і моцна збілі актывіста Вячаслава Сіўчыка – не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і ОНТ.

Міліцыя спрабавала трапіць у кватэру каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага ў Мінску – не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і ОНТ.

Алеся Лагвінца 28 красавіка будуць судзіць за ўдзел у акцыі на Дзень Волі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Групу браканьераў выявілі ў Навагрудскім раёне – не было на ніводным з тэлеканалаў.

У Аршанскім раёне на міфічныя паслугі ЖКГ растрацілі Br6 млрд бюджэтных сродкаў – не было на ніводным з тэлеканалаў.
20 красавіка, серада

Праваахоўнікі прадухілілі крадзеж 2 млрд. рублёў на "Беларуськаліі" і выявілі выпадкі хабарніцтва – не было на тэлеканалах ОНТ і “Белсат” .

Сход байкераў у сувязі з масавай канфіскацыяй матацыклаў – не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і ОНТ.

Беларуская чыгунка ўзмацняе барацьбу з незаконным рознічным гандлем у цягніках – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Беларускія праваахоўнікі сумесна з ФБР спынілі дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая выкрадала сродкі кампаній – не было на ніводным з тэлеканалаў.
21 красавіка, чацвер

МПЗ спыняе справы ў дачыненні да полацкіх прадпрымальнікаў, якіх падазравалі ў гандлі па фальшывых дакументах – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Адміністрацыя прэзідэнта адмовіла сваякам абвінавачваных па "справе Молнара" ў разглядзе звароту – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Санітарныя органы Мінска з-за парушэнняў прыпынілі працу часткі рынку ў Ждановічах – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Жыхар Лунінца знайшоў на сваім падворку чалавечыя парэшткі – не было на ніводным з тэлеканалаў.

Супрацоўнік ЖКГ у Мінску атрымліваў заробак за неіснуючых працоўнікоў – не было на ніводным з тэлеканалаў.
22 красавіка, пятніца

Распачатая крымінальная справа па факце разбойнага нападу на аддзяленне "Беларусбанка" ў Маладзечанскім раёне – не было на тэлеканалах “Беларусь 1” і “Белсат”.

У медыцынскім цэнтры "Экамедсэрвіс" у Мінску сёння раніцай памёр чалавек – не было на ніводным з тэлеканалаў.
23 красавіка, субота

Школьнік “замініраваў” кавярню ў Мінскім раёне – не было на ніводным з тэлеканалаў.
24 красавіка, нядзеля

Замоўчаных навінаў не выяўлена.

На тэлеканале “Белсат” па нядзелях няма праграмы вечаровых навінаў.
Таксама ў стужцы інфармацыйнай агенцыі БелаПАН на працягу тыдня з'яўляліся навіны пра ДТЗ з акцэнтам на колькасць папярэдніх парушэнняў фігурантаў інцыдэнтаў (накшталт “У Гомелі кіроўца-бяспраўнік, які 41 раз парушаў ПДР, збіў жанчыну-пешахода”). Тэма прысутнасці на дарогах кіроўцаў з неаднаразовымі парушэннямі ПДР ў кантэксце канфлікту з матацыклістамі ў вечаровым навінавым эфіры была паднятая толькі тэлеканалам ОНТ.

Варта заўважыць, што ўсе тэлеканалы далі інфармацыю пра суд над Тарасам Аватаравым (“Беларусь 1” са спазненнем), але паўнавартасна працэс не асвятліў ніводны з іх.



1За адзінку бралася паведамленне, якое мела пэўна вызначаны пачатак і заканчэнне. Выключэнне складалі дайджэст міжнародных навінаў “За рубежом”, агляд “Экономика дня” і праект “Не:итоги” (усе - телеканал “Беларусь 1”), якія складаліся з некалькіх кароткіх паведамленняў – яны лічыліся за адзін матэрыял.

2На тэлеканале “Белсат” у нядзелю праграмай не прадугледжаныя вечаровыя навіны, таму маніторынг закрануў выпускі “Аб’ектыва” з панядзелка па суботу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка